Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 6 декабря 2013 г. N 5/38108
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 снежня 2013 г. N 1035
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫ СУПРАЦОЎНIЦТВА З БЕЛАРУСАМI ЗАМЕЖЖА "БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ" НА 2013 - 2015 ГАДЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную Дзяржаўную праграму супрацоўнiцтва з беларусамi замежжа "Беларусы ў свеце" на 2013 - 2015 гады (далей - Дзяржаўная праграма).
2. Вызначыць:
заказчыкамi Дзяржаўнай праграмы Мiнiстэрства культуры, Мiнiстэрства замежных спраў, Мiнiстэрства адукацыi, Мiнiстэрства iнфармацыi, Мiнiстэрства спорту i турызму, Мiнiстэрства гандлю, Мiнiстэрства ўнутраных спраў, Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей, Нацыянальную акадэмiю навук Беларусi, Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанiю, аблвыканкамы i Miнскi гарвыканкам;
заказчыкам - каардынатарам Дзяржаўнай праграмы - Мiнiстэрства культуры.
3. Заказчыкi Дзяржаўнай праграмы ў межах сваёй кампетэнцыi:
ажыццяўляюць манiторынг i кантроль за выкананнем Дзяржаўнай праграмы, мэтавым выкарыстаннем сродкаў, якiя выдзяляюцца на яе рэалiзацыю;
штогод да 10 лютага прадстаўляюць у Мiнiстэрства культуры справаздачы аб ходзе выканання Дзяржаўнай праграмы.
4. Мiнiстэрства культуры штогод на аснове справаздач, прадстаўленых заказчыкамi Дзяржаўнай праграмы, падрыхтоўвае зводную iнфармацыю аб ходзе рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы i да 25 лютага прадстаўляе яе ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
5. Устанавiць, што фiнансаванне Дзяржаўнай праграмы ажыццяўляецца ў межах сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты ў рэспублiканскiм i мясцовых бюджэтах, а таксама за кошт уласных сродкаў арганiзацый - выканаўцаў Дзяржаўнай праграмы i iншых крынiц.
Мiнiстэрству фiнансаў, аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму пры фармiраваннi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў на чарговы фiнансавы год прадугледжваць ва ўстаноўленым парадку сродкi для фiнансавання мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы з улiкам магчымасцей бюджэтаў.
6. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласцi на Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, якi курыруе пытаннi сацыяльна-культурнай сферы.
7. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
03.12.2013 N 1035
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРАГРАМА
СУПРАЦОЎНIЦТВА З БЕЛАРУСАМI ЗАМЕЖЖА "БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ" НА 2013 - 2015 ГАДЫ
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Дзяржаўная праграма супрацоўнiцтва з беларусамi замежжа "Беларусы ў свеце" на 2013 - 2015 гады (далей - Дзяржаўная праграма) уяўляе сабой сiстэму мер па рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь у сферы ўзаемаадносiн з беларусамi замежжа.
Дзяржаўная праграма накiравана на забеспячэнне комплекснага ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiх аб'яднанняў Рэспублiкi Беларусь з беларусамi замежжа, далучэнне беларускай дыяспары да ўдзелу ў рэалiзацыi праграм сацыяльна-эканамiчнага i культурнага развiцця Рэспублiкi Беларусь, захаванне i падтрымку яе нацыянальна-культурнай iдэнтычнасцi.
Дзяржаўная праграма распрацавана ў адпаведнасцi з пунктам 49 мерапрыемстваў па выкананню Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2011 - 2015 гады, зацверджаных пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 11 лiпеня 2011 г. N 942 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 84, 5/34153), i пунктам 79 мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусi" на 2011 - 2015 гады, зацверджанай пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня 2010 г. N 1905 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 11, 5/33091).
ГЛАВА 2
ТЭХНIКА-ЭКАНАМIЧНАЕ АБГРУНТАВАННЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫ
На сённяшнi дзень колькасны склад беларускай дыяспары ў свеце, па iнфармацыi з розных крынiц, складае каля 2,5 млн. чалавек i мае найбольш трывалае прадстаўнiцтва ў суседнiх з Беларуссю краiнах (Расiя, краiны Балтыi, Украiна, Польшча, Казахстан, Малдова).
У многiх краiнах свету iснуюць грамадскiя аб'яднаннi этнiчных беларусаў, якiя ажыццяўляюць разнастайную сацыякультурную дзейнасць. Большасць такiх грамадскiх аб'яднанняў актыўна дзейнiчае ў Расii, Украiне, Лiтве, Латвii, Эстонii, Польшчы, Малдове. Беларуская дыяспара прысутнiчае таксама ў краiнах далёкага замежжа - у Германii, Аўстрыi, Вялiкабрытанii, Нiдэрландах, ЗША, Канадзе, Аргенцiне, Аўстралii i iншых.
Дзяржаўная палiтыка Рэспублiкi Беларусь у адносiнах да беларусаў замежжа развiваецца на аснове прынцыпу партнёрства, зыходзячы з заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, заканадаўства краiн пражывання беларускай дыяспары, i на падставе дзеючых двухбаковых пагадненняў i норм мiжнароднага права.
Беларуская дыяспара разглядаецца як важнейшы нацыянальны, iнтэлектуальны, сацыяльна-культурны, дэмаграфiчны i эканамiчны рэсурс Рэспублiкi Беларусь, якi можа стаць важным фактарам ажыццяўлення беларускай знешняй i ўнутранай палiтыкi, развiцця мнагавектарных сувязей з замежнымi краiнамi ў iнтарэсах Рэспублiкi Беларусь, павышэння станоўчага мiжнароднага iмiджу беларускай дзяржавы.
Ёсць станоўчыя прыклады прыцягнення прадстаўнiкоў беларускай дыяспары з лiку прадпрымальнiкаў да садзейнiчання ў стварэннi i развiццi за мяжой структур дзелавога супрацоўнiцтва з Рэспублiкай Беларусь. Дзякуючы падтрымцы дзяржавы рэалiзуюцца асобныя мерапрыемствы па развiццю супрацоўнiцтва з грамадскiмi аб'яднаннямi беларусаў замежжа ў культурнай, адукацыйнай, iнфармацыйнай i iншых сферах.
Разам з тым iснуе неабходнасць распрацоўкi сiстэмнага падыходу да пытання супрацоўнiцтва з беларускай дыяспарай. Такi падыход будзе садзейнiчаць больш прадметнаму супрацоўнiцтву з беларусамi замежжа i выкарыстанню iх патэнцыялу ў рэалiзацыi знешнiх i ўнутраных iнтарэсаў Рэспублiкi Беларусь, якiя дыктуюцца мiжнароднай сiтуацыяй у эканамiчнай, сацыяльна-палiтычнай, культурнай i iншых сферах.
Аб'яднанне розных напрамкаў мэтанакiраванай работы з беларусамi замежжа, якая ажыццяўляецца рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, таксама дазволiць больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял беларускай дыяспары для садзейнiчання сацыяльна-эканамiчнаму развiццю Рэспублiкi Беларусь, папулярызацыi за мяжой дасягненняў беларускай культуры, духоўных каштоўнасцей беларускага грамадства.
ГЛАВА 3
МЭТА, ЗАДАЧЫ I ПАКАЗЧЫКI ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫ
Мэтай Дзяржаўнай праграмы з'яўляецца стварэнне сiстэмы дзяржаўнай падтрымкi i развiцця партнёрскага супрацоўнiцтва з беларусамi замежжа ў сацыяльна-эканамiчнай, iнфармацыйнай, адукацыйнай, культурнай i iншых сферах.
Для рэалiзацыi мэты Дзяржаўнай праграмы патрабуецца вырашэнне наступных задач:
удасканаленне арганiзацыйных механiзмаў для далейшага развiцця рознабаковых узаемаадносiн з беларускай дыяспарай;
забеспячэнне i развiццё iнфармацыйнага абмену з беларусамi замежжа аб сацыяльна-эканамiчным, грамадска-палiтычным i культурным жыццi сучаснай Беларусi;
стварэнне ўмоў для наладжвання эканамiчных кантактаў з беларусамi замежжа;
стварэнне ўмоў i ўдасканаленне механiзмаў ўзаемадзеяння з беларусамi замежжа ў сацыякультурнай сферы, садзейнiчанне захаванню беларускай дыяспарай нацыянальна-культурнай iдэнтычнасцi;
садзейнiчанне беларусам замежжа ў падтрымцы i захаваннi беларускай мовы.
Эфектыўнасць выканання задач Дзяржаўнай праграмы вызначаецца дасягненнем паказчыкаў згодна з дадаткам 1, якiя прадстаўлены па гадах на працягу ўсяго тэрмiну яе рэалiзацыi.
ГЛАВА 4
РЭСУРСНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫ
У 2013 - 2015 гадах на рэалiзацыю Дзяржаўнай праграмы спатрэбяцца сродкi ў суме 6447,0 млн. рублёў, у тым лiку з рэспублiканскага бюджэту - 6157,0 млн. рублёў, мясцовых бюджэтаў - 290 млн. рублёў. З iншых крынiц фiнансавыя сродкi не прадугледжваюцца.
Рэсурснае забеспячэнне Дзяржаўнай праграмы ажыццяўляецца згодна з дадаткам 2.
Дзяржаўная праграма не прадугледжвае закупку iмпартных тавараў.
ГЛАВА 5
МЕРАПРЫЕМСТВЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫ I ПЛАНУЕМЫЯ ВЫНIКI
Рэалiзацыя мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы згодна з дадаткам 3 будзе спрыяць:
кансалiдацыi беларускай дыяспары, захаванню i пашырэнню беларускай прысутнасцi ў свеце, пашырэнню адзiнай iнфармацыйнай i культурнай прасторы сусветнага беларускага супольнiцтва;
умацаванню ў краiне i за яе межамi пазiтыўнага iмiджу Рэспублiкi Беларусь як сучаснай еўрапейскай дзяржавы;
павышэнню палiтычнай i эканамiчнай эфектыўнасцi супрацоўнiцтва Рэспублiкi Беларусь з беларусамi замежжа за кошт стварэння новых i развiцця iснуючых механiзмаў узаемавыгаднага партнёрства, далучэння беларусаў замежжа да ўдзелу ў рэалiзацыi праграм сацыяльна-эканамiчнага i культурнага развiцця Рэспублiкi Беларусь;
забеспячэнню рэалiзацыi грамадзянскiх правоў i законных iнтарэсаў беларусаў замежжа.
Па папярэдняй ацэнцы ад рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы прагназуюцца наступныя вынiкi:
забеспячэнне каардынацыi дзейнасцi органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiх аб'яднанняў i iншых iнстытутаў грамадскай супольнасцi па ўзаемадзеянню з беларусамi замежжа;
павышэнне эфектыўнасцi абароны правоў i законных iнтарэсаў беларускiх грамадзян за мяжой;
забеспячэнне духоўнага i культурнага развiцця беларускай дыяспары i ўмацавання яе сувязей з этнiчнай Радзiмай;
прыцягненне ў краiну высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў i навуковых работнiкаў з лiку беларусаў, якiя пражываюць або працуюць за мяжой, да ўдзелу ў рэалiзацыi сумесных навукова-тэхнiчных даследаванняў i iнавацыйных праектаў;
стварэнне ўмоў для ўдзелу беларусаў замежжа ў развiццi мiжнароднага турызму ў Беларусi;
стварэнне сеткi iнфармацыйных цэнтраў Беларусi на базе грамадскiх аб'яднанняў беларускай дыяспары;
пашырэнне iнфармацыйнага абмену з беларусамi замежжа;
правядзенне на сiстэмнай аснове рознабаковых даследаванняў па пытаннях гiсторыi i сучаснага развiцця беларускай дыяспары;
актывiзацыя падтрымкi грамадскiх аб'яднанняў беларускай дыяспары ў арганiзацыi iмi культурна-асветнiцкай дзейнасцi;
павелiчэнне колькасцi культурных мерапрыемстваў, якiя праводзяцца ў Рэспублiцы Беларусь, з удзелам беларусаў замежжа;
вяртанне нацыянальных культурных каштоўнасцей, якiя апынулiся за межамi Беларусi;
захаванне вывучэння беларускай мовы ў краiнах замежжа;
удасканаленне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, якое рэгламентуе пытаннi ўзаемаадносiн з беларусамi замежжа.
Дадатак 1
да Дзяржаўнай праграмы
супрацоўнiцтва з беларусамi
замежжа "Беларусы ў свеце"
на 2013 - 2015 гады
ПАКАЗЧЫКI ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫ СУПРАЦОЎНIЦТВА З БЕЛАРУСАМI ЗАМЕЖЖА "БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ" НА 2013 - 2015 ГАДЫ
─────────────────┬─────────────────────┬──────────────┬────────────────────
│ │ Адзiнка │ Значэнне паказчыка
Задачы │Паказчыкi рэалiзацыi │ вымярэння │ па гадах
│ задачы │ паказчыка ├──────┬──────┬──────
│ │ │ 2013 │ 2014 │ 2015
─────────────────┴─────────────────────┴──────────────┴──────┴──────┴──────
1. Удасканаленне правядзенне колькасць 1 1 1
арганiзацыйных пасяджэнняў пасяджэнняў
механiзмаў для Кансультатыўнага
далейшага савета па справах
развiцця беларусаў замежжа
рознабаковых пры Мiнiстэрстве
узаемаадносiн з культуры
беларускай
дыяспарай
2. Забеспячэнне удзел замежных колькасць 18 20 25
беларусаў калектываў мастацкай калектываў
замежжа творчасцi i мастацкай
iнфармацыяй аб дэлегацый творчасцi,
сацыяльна- нацыянальна- дэлегацый
эканамiчным, культурных
грамадска- аб'яднанняў
палiтычным i беларусаў у
культурным жыццi культурных
сучаснай мерапрыемствах, якiя
Беларусi праводзяцца ў
Рэспублiцы Беларусь
удзел калектываў колькасць 12 14 15
мастацкай творчасцi, калектываў,
дэлегацый i дэлегацый,
прадстаўнiкоў прадстаўнiкоў
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi
у мерапрыемствах Беларусь
аб'яднанняў
беларусаў замежжа i
iншых мерапрыемствах
за мяжой
3. Стварэнне удзел колькасць 1 1 1
ўмоў для прадпрымальнiкаў - бiзнес-форумаў
наладжвання беларусаў замежжа ў
эканамiчных бiзнес-форумах, якiя
кантактаў з праводзяцца на
беларусамi тэрыторыi Рэспублiкi
замежжа Беларусь
4. Стварэнне правядзенне колькасць - 1 -
ўмоў i фестывалю мастацтваў
ўдасканаленне беларусаў свету
механiзмаў
ўзаемадзеяння з правядзенне курсаў колькасць 1 1 1
беларусамi павышэння курсаў
замежжа ў квалiфiкацыi для
сацыякультурнай актывiстаў,
сферы, кiраўнiкоў
садзейнiчанне калектываў мастацкай
захаванню творчасцi i
беларускай грамадскiх
дыяспарай аб'яднанняў
нацыянальна- беларусаў замежжа
культурнай
iдэнтычнасцi
5. Садзейнiчанне правядзенне курсаў колькасць 1 1 1
беларусам павышэння курсаў
замежжа ў квалiфiкацыi
захаваннi выкладчыкаў
беларускай мовы беларускай мовы
перадача вучэбнай, колькасць 6 6 6
метадычнай, камплектаў
мастацкай лiтаратуры кнiг
грамадскiм
аб'яднанням
беларусаў замежжа
───────────────────────────────────────────────────────────────────────────
Дадатак 2
да Дзяржаўнай праграмы
супрацоўнiцтва з беларусамi
замежжа "Беларусы ў свеце"
на 2013 - 2015 гады
РЭСУРСНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫ СУПРАЦОЎНIЦТВА З БЕЛАРУСАМI ЗАМЕЖЖА "БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ" НА 2013 - 2015 ГАДЫ
───────────────────────┬────────────────┬──────────────────────────────────
Задачы Дзяржаўнай │ │ Плануемыя аб'ёмы расходаў па
праграмы i крынiцы │ Заказчык │ гадах, тыс. рублёў <*>
фiнансавання │ ├────────────────┬───────┬─────────
│ │ 2013 │ 2014 │ 2015
───────────────────────┴────────────────┴────────────────┴───────┴─────────
1. Удасканаленне Упаўнаважаны па - 15000 20000
арганiзацыйных справах рэлiгiй
механiзмаў для i
далейшага развiцця нацыянальнасцей
рознабаковых
узаемаадносiн з
беларускай дыяспарай -
рэспублiканскi бюджэт
2. Забеспячэнне Мiнiнфарм - 371000 378300
беларусаў замежжа
iнфармацыяй аб
сацыяльна-эканамiчным,
грамадска-палiтычным i
культурным жыццi
сучаснай Беларусi -
рэспублiканскi бюджэт
3. Стварэнне ўмоў для МЗС - - -
наладжвання эканамiчных
кантактаў з беларусамi
замежжа -
рэспублiканскi бюджэт
4. Стварэнне ўмоў i - 2824700 2620000
ўдасканаленне
механiзмаў
узаемадзеяння з
беларусамi замежжа ў
сацыякультурнай сферы,
садзейнiчанне захаванню
беларускай дыяспарай
нацыянальна-культурнай
iдэнтычнасцi - усяго
у тым лiку:
рэспублiканскi - 2724700 2430000
бюджэт
з iх:
Мiнкультуры - 1400000 900000
Мiнадукацыя - - -
Мiнiнфарм - 1100000 1230000
Упаўнаважаны па - 224700 300000
справах рэлiгiй i
нацыянальнасцей
мясцовыя бюджэты - - 100000 190000
Гродзенскi
аблвыканкам
5. Садзейнiчанне Мiнадукацыя - 98000 120000
беларусам замежжа ў
захаваннi беларускай
мовы - рэспублiканскi
бюджэт
───────────────────────────────────────────────────────────────────────────
Усяго па Дзяржаўнай - 3308700 3138300
праграме
у тым лiку:
рэспублiканскi - 3208700 2948300
бюджэт
з iх:
Мiнкультуры - 1400000 900000
Мiнадукацыя - 98000 120000
Мiнiнфарм - 1471000 1608300
Упаўнаважаны па - 239700 320000
справах рэлiгiй i
нацыянальнасцей
мясцовыя бюджэты - - 100000 190000
Гродзенскi
аблвыканкам
--------------------------------
<*> Аб'ёмы фiнансавання з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў будуць удакладняцца пры планаваннi бюджэту на кожны фiнансавы год.
Дадатак 3
да Дзяржаўнай праграмы
супрацоўнiцтва з беларусамi
замежжа "Беларусы ў свеце"
на 2013 - 2015 гады
МЕРАПРЫЕМСТВЫ
ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫ СУПРАЦОЎНIЦТВА З БЕЛАРУСАМI ЗАМЕЖЖА "БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ" НА 2013 - 2015 ГАДЫ
───────────────────┬──────────┬─────────────────────┬──────────────┬─────────────────────────
│ │ │ │ Плануемыя аб'ёмы
│ │ │ │ расходаў, млн. рублёў
│ Тэрмiн │ │ ├──────┬──────────────────
Назва мерапрыемства│выканання,│ Заказчык │ Крынiцы │ │ у тым лiку па
│ гады │ │ фiнансавання │ │ гадах
│ │ │ │усяго ├────┬──────┬──────
│ │ │ │ │2013│ 2014 │ 2015
───────────────────┴──────────┴─────────────────────┴──────────────┴──────┴────┴──────┴──────
Удасканаленне арганiзацыйных механiзмаў для далейшага развiцця рознабаковых узаемаадносiн з
беларускай дыяспарай
1. Правядзенне не радзей Мiнкультуры, рэспублiканскi у межах сродкаў,
пасяджэнняў за адзiн Упаўнаважаны па бюджэт прадугледжаных на
Кансультатыўнага раз у год справах рэлiгiй i правядзенне
савета па справах нацыянальнасцей, МЗС цэнтралiзаваных
беларусаў замежжа мерапрыемстваў
пры Мiнiстэрстве
культуры
2. Правядзенне пастаянна МЗС, Мiнкультуры, -"- у межах сродкаў,
манiторынгу Упаўнаважаны па прадугледжаных на
становiшча справах рэлiгiй i ўтрыманне дзяржаўных
беларускай дыяспары нацыянальнасцей органаў
3. Улiк iнтарэсаў -"- Мiнкультуры -"- - - - -
беларусаў замежжа
пры падрыхтоўцы МЗС -"- - - - -
мiжнародных
дагавораў з Упаўнаважаны па -"- 35,0 - 15,0 20,0
замежнымi справах рэлiгiй i
дзяржавамi нацыянальнасцей
4. Арганiзацыя 2013 - Мiнкультуры, МЗС -"- у межах сродкаў,
тэматычных сустрэч 2015 прадугледжаных на
у дзяржаўных ўтрыманне дзяржаўных
органах Рэспублiкi органаў
Беларусь з
кiраўнiцтвам
грамадскiх
аб'яднанняў
беларусаў замежжа
5. Аказанне 2013 - Мiнкультуры, МЗС,
садзейнiчання 2015 аблвыканкамы, Мiнскi
грамадскiм гарвыканкам
аб'яднанням
беларусаў замежжа i
мясцовым выканаўчым
i распарадчым
органам Рэспублiкi
Беларусь у
наладжваннi прамых
сувязей, пошуку
партнёраў для
супрацоўнiцтва
6. Прыцягненне да 2013 - Мiнкультуры рэспублiканскi у межах выдзеленых
ўзаемадзеяння з 2015 бюджэт сродкаў
грамадскiмi
аб'яднаннямi аблвыканкамы, Мiнскi мясцовыя - - - -
беларусаў замежжа гарвыканкам бюджэты
маладзёжных
грамадскiх
аб'яднанняў,
прафесiйных,
прадпрымальнiцкiх i
творчых саюзаў,
iншых зацiкаўленых
у Рэспублiцы
Беларусь
7. Садзейнiчанне 2013 - Мiнкультуры, рэспублiканскi у межах сродкаў,
адкрыццю на базе 2015 Мiнспорт, МЗС бюджэт прадугледжаных на
грамадскiх правядзенне
аб'яднанняў аблвыканкамы, Мiнскi мясцовыя мерапрыемстваў па
беларусаў замежжа гарвыканкам бюджэты сувязях з суайчыннiкамi
беларускiх за мяжой
iнфармацыйных,
культурна-
асветнiцкiх i
турыстычных цэнтраў
8. Арганiзацыя 2013 - НАН Беларусi рэспублiканскi у межах сродкаў,
рознабаковых 2015 бюджэт прадугледжаных на
даследаванняў аб Мiнадукацыя, ўтрыманне НАН Беларусi
жыццядзейнасцi Мiнкультуры
беларускай дыяспары
9. Падрыхтоўка i 2013 - МУС, МЗС -"- у межах выдзеленых
распаўсюджванне 2015 сродкаў
сярод арганiзацый
беларускай дыяспары
iнфармацыйных
матэрыялаў аб
працэдурных
пытаннях
рэпатрыяцыi ў
Рэспублiку
Беларусь; збор,
абагульненне i
прадстаўленне
зацiкаўленым у
Рэспублiцы Беларусь
iнфармацыi аб
беларусах замежжа,
якiя жадаюць
перасялiцца ў
Рэспублiку Беларусь
─────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────
Усяго па раздзелу - Упаўнаважаны па 35,0 - 15,0 20,0
рэспублiканскi справах рэлiгiй i
бюджэт нацыянальнасцей
Забеспячэнне беларусаў замежжа iнфармацыяй аб сацыяльна-эканамiчным, грамадска-палiтычным i
культурным жыццi сучаснай Беларусi
10. Забеспячэнне 2013 - МЗС рэспублiканскi у межах выдзеленых
грамадскiх 2015 бюджэт сродкаў
аб'яднанняў
беларусаў замежжа
аб'ектыўнай
iнфармацыяй аб
сiтуацыi ў
палiтычнай,
эканамiчнай,
сацыяльнай,
культурнай i iншых
сферах у Рэспублiцы
Беларусь
11. Арганiзацыя 2014 - Мiнкультуры -"- -"-
семiнараў, прэс- 2015
канферэнцый i iншых Мiнiнфарм,
мерапрыемстваў для Белтэлерадыёкампанiя,
журналiстаў i Упаўнаважаны па
рэдакцый сродкаў справах рэлiгiй i
масавай iнфармацыi нацыянальнасцей
Рэспублiкi Беларусь
па пытаннях
асвятлення
дзейнасцi
грамадскiх
аб'яднанняў
беларусаў замежжа i
iх супрацоўнiцтва з
Рэспублiкай
Беларусь
12. Размяшчэнне ў 2014 - Мiнiнфарм, -"- -"-
дзяржаўных i 2015 Белтэлерадыёкампанiя,
замежных сродках МЗС
масавай iнфармацыi
матэрыялаў аб
дзейнасцi
грамадскiх
аб'яднанняў
беларусаў замежжа,
садзейнiчанне
ўсталяванню творчых
i дзелавых сувязей
памiж беларускiмi
дзяржаўнымi
сродкамi масавай
iнфармацыi i
сродкамi масавай
iнфармацыi
беларускай дыяспары
13. Развiццё 2014 - Мiнкультуры -"- - - - -
iнфармацыйнага 2015
абмену з Мiнiнфарм -"- 749,3 - 371,0 378,3
арганiзацыямi i
грамадскiмi МЗС -"- - - - -
аб'яднаннямi
беларускай дыяспары
шляхам запрашэння
яе прадстаўнiкоў да
ўдзелу ў
мiжнародных
мерапрыемствах у
галiне iнфармацыi i
друку, экспанавання
беларускiх
друкаваных выданняў
на спецыялiзаваных
i нацыянальных
выстаўках за межамi
краiны
14. Выпуск тэле- i 2013 - Белтэлерадыёкампанiя -"- у межах сродкаў,
радыёпраграм аб 2015 прадугледжаных на
жыццядзейнасцi ўтрыманне
беларускай дыяспары Белтэлерадыёкампанii
─────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────
Усяго па раздзелу - Мiнiнфарм 749,3 - 371,0 378,3
рэспублiканскi
бюджэт
Стварэнне ўмоў для наладжвання эканамiчных кантактаў з беларусамi замежжа
15. Садзейнiчанне 2013 - Мiнспорт, МЗС, БелГПП рэспублiканскi у межах выдзеленых
супрацоўнiцтву 2015 бюджэт сродкаў
суб'ектаў
гаспадарання
Рэспублiкi Беларусь
i суб'ектаў
гаспадарання,
створаных
беларусамi замежжа,
заснаванню iмi
прадпрыемстваў з
замежнымi
iнвестыцыямi
16. Далучэнне 2013 - МЗС, Мiнгандаль -"- -"-
прадстаўнiкоў 2015
дзелавых колаў з
лiку беларускай
дыяспары да ўдзелу
ў стварэннi
тавараправоднай
сеткi беларускiх
вытворцаў за мяжой
17. Аказанне 2013 - МЗС, Мiнспорт
садзейнiчання ў 2015
стварэннi i
развiццi за мяжой
структур дзелавога
супрацоўнiцтва з
Рэспублiкай
Беларусь пры ўдзеле
аб'яднанняў
прадпрымальнiкаў -
беларусаў замежжа,
арганiзацый
беларускай дыяспары
18. Садзейнiчанне 2013 - МЗС, Мiнспорт, рэспублiканскi у межах выдзеленых
ўдзелу 2015 Мiнкультуры, БелГПП бюджэт сродкаў
прадпрымальнiкаў -
беларусаў замежжа ў аблвыканкамы, Мiнскi мясцовыя - - - -
эканамiчным, гарвыканкам бюджэты
iнвестыцыйным
форумах i бiзнес-
форуме ў Рэспублiцы
Беларусь
19. Прыцягненне 2013 - аблвыканкамы, Мiнскi -"- у межах выдзеленых
беларускай дыяспары 2015 гарвыканкам сродкаў
да ўдзелу ў
замежных МЗС уласныя сродкi - - - -
мерапрыемствах - арганiзацый
прэзентацыях
эканамiчных
магчымасцей
адмiнiстрацыйна-
тэрытарыяльных
адзiнак Рэспублiкi
Беларусь i
свабодных
эканамiчных зон
20. Працяг работы 2013 - БелГПП, МЗС
па назначэнню 2015
прадстаўнiкоў
беларускай дыяспары
на пасады
грамадскiх
прадстаўнiкоў
БелГПП
21. Арганiзацыя пры 2013 - Мiнпрацы i рэспублiканскi у межах выдзеленых
ўдзеле замежных 2015 сацабароны, МЗС бюджэт сродкаў
дыпламатычных
прадстаўнiцтваў аблвыканкамы, Мiнскi мясцовыя - - - -
Рэспублiкi Беларусь гарвыканкам бюджэты
рэгулярнага
iнфармавання
беларусаў замежжа
аб iснуючым у
Рэспублiцы Беларусь
рынку працоўных
вакансiй
Стварэнне ўмоў i ўдасканаленне механiзмаў узаемадзеяння з беларусамi замежжа ў
сацыякультурнай сферы, садзейнiчанне захаванню беларускай дыяспарай нацыянальна-культурнай
iдэнтычнасцi
22. Запрашэнне 2013 - Мiнкультуры рэспублiканскi у межах сродкаў,
прадстаўнiкоў 2015 бюджэт прадугледжаных
арганiзацый Мiнкультуры на
беларускай дыяспары правядзенне
да ўдзелу ў творчых мерапрыемстваў па
конкурсах, сувязях з суайчыннiкамi
выстаўках, за мяжой
фестывалях, iншых
мерапрыемствах, Мiнадукацыя,
якiя праводзяцца ў Упаўнаважаны па
Рэспублiцы Беларусь справах рэлiгiй i
нацыянальнасцей, НАН
Беларусi
23. Арганiзацыя i 2013 - Мiнкультуры -"- 900,0 - 900,0 -
правядзенне ў 2014
Рэспублiцы Беларусь Упаўнаважаны па -"- у межах выдзеленых
фестывалю справах рэлiгiй i сродкаў
мастацтваў нацыянальнасцей
беларусаў свету
аблвыканкамы, Мiнскi мясцовыя -"-
гарвыканкам бюджэты
24. Арганiзацыя i 2014 - Мiнкультуры рэспублiканскi 340,0 - 130,0 210,0
правядзенне ва 2015 бюджэт
ўзаемадзеяннi з
арганiзацыямi МЗС
беларускай дыяспары
Дзён беларускай
культуры за мяжой,
замежных гастролей
калектываў
мастацкай
творчасцi,
культурных
мерапрыемстваў,
прысвечаных
юбiлейным i
знамянальным датам
гiсторыi Беларусi
25. Арганiзацыйная 2014 - Мiнкультуры -"- у межах сродкаў,
i творчая падтрымка 2015 прадугледжаных на
свят беларускай правядзенне
культуры, мерапрыемстваў па
фестываляў сувязях з суайчыннiкамi
беларускай песнi i за мяжой
мовы ў iншых
краiнах Упаўнаважаны па -"- 90,0 - 40,0 50,0
справах рэлiгiй i
нацыянальнасцей
26. Арганiзацыя 2013 - Мiнкультуры -"- у межах сродкаў,
творчых стажыровак 2015 прадугледжаных на
кiраўнiкоў замежных правядзенне
беларускiх мерапрыемстваў па
непрафесiйных сувязях з суайчыннiкамi
(аматарскiх) за мяжой
калектываў
мастацкай творчасцi
на базе ўстаноў
адукацыi ў сферы
культуры i
прафесiйных
калектываў
мастацкай творчасцi
Беларусi
27. Садзейнiчанне 2014 - Мiнкультуры -"- 150,0 - 50,0 100,0
арганiзацыi творчых 2015
сустрэч дзеячаў МЗС
культуры i
мастацтва Беларусi
з беларусамi
замежжа ў краiнах
iх пражывання
28. Устанаўленне i 2014 - Мiнкультуры -"- у межах сродкаў,
падтрымка шэфскiх 2015 прадугледжаных на
сувязей памiж правядзенне
прафесiйнымi i мерапрыемстваў па
непрафесiйнымi сувязях з суайчыннiкамi
(аматарскiмi) за мяжой
калектывамi
Беларусi i Мiнадукацыя -"- - - - -
замежнымi
непрафесiйнымi Упаўнаважаны па -"- 60,0 - 10,0 50,0
(аматарскiмi) справах рэлiгiй i
калектывамi нацыянальнасцей
мастацкай творчасцi
арганiзацый аблвыканкамы, Мiнскi мясцовыя - - - -
беларускай дыяспары гарвыканкам бюджэты
Гродзенскi -"- 290,0 - 100,0 190,0
аблвыканкам
29. Забеспячэнне 2014 - Мiнкультуры рэспублiканскi 910,0 - 320,0 590,0
замежных беларускiх 2015 бюджэт
непрафесiйных
(аматарскiх)
калектываў Упаўнаважаны па -"- 374,7 - 174,7 200,0
мастацкай творчасцi справах рэлiгiй i
сцэнiчнымi нацыянальнасцей
касцюмамi i
музычнымi Мiнадукацыя -"- - - - -
iнструментамi,
набыццё i перадача аблвыканкамы, Мiнскi мясцовыя - - - -
грамадскiм гарвыканкам бюджэты
аб'яднанням
беларусаў замежжа
нацыянальнай
сiмволiкi,
беларускамоўных
выданняў,
слоўнiкаў, аўдыя- i
вiдэапрадукцыi,
аўдыя- i
вiдэатэхнiкi i
iншага
30. Арганiзацыя 2013 - Мiнкультуры рэспублiканскi у межах сродкаў,
правядзення за 2015 бюджэт прадугледжаных на
мяжой конкурсаў для правядзенне
дзяцей i моладзi мерапрыемстваў па
беларускага сувязях з суайчыннiкамi
паходжання, за мяжой
рэалiзацыя праектаў
па развiццю МЗС -"- - - - -
супрацоўнiцтва
маладзёжных
аб'яднанняў
Рэспублiкi Беларусь
i беларусаў замежжа
31. Падрыхтоўка i 2014 - Мiнiнфарм -"- 1450,0 - 700,0 750,0
выданне даведнiкаў 2015
серыi "Беларусы ў
свеце", даведнiкаў Мiнкультуры -"- - - - -
"Беларусы ў
Латвii", "Беларусы Мiнадукацыя -"- - - - -
ў Лiтве", "Беларусы
ў Расii", "Беларусы
ў Польшчы",
"Беларусы ва
Украiне", "Беларусы
i ўраджэнцы
Беларусi ў далёкiм
замежжы",
"Анталогiя паэзii
беларускага
замежжа",
"Беларускiя суполкi
за мяжой"
32. Стварэнне ў 2014 - Мiнкультуры -"- у межах сродкаў,
замежных краiнах з 2015 прадугледжаных на
кампактным правядзенне
пражываннем мерапрыемстваў па
этнiчных беларусаў сувязях з суайчыннiкамi
грамадскiх за мяжой
бiблiятэк
беларускай Мiнiнфарм -"- 880,0 - 400,0 480,0
лiтаратуры.
Падтрымка iснуючых Мiнадукацыя -"- - - - -
грамадскiх
бiблiятэк Упаўнаважаны па -"- - - - -
беларускай справах рэлiгiй i
лiтаратуры, якiя нацыянальнасцей
дзейнiчаюць пры
арганiзацыях МЗС -"- - - - -
беларускай дыяспары
аблвыканкамы, Мiнскi мясцовыя - - - -
гарвыканкам бюджэты
33. Падтрымка 2013 - Мiнкультуры, МЗС,
выдавецкiх праектаў 2015 Мiнiнфарм,
i праектаў сродкаў Мiнадукацыя
масавай iнфармацыi,
iнтэрнэт-праектаў
грамадскiх
аб'яднанняў
беларусаў замежжа
34. Арганiзацыя ў 2013 - Мiнкультуры, МЗС рэспублiканскi у межах сродкаў,
Беларусi выставак 2015 бюджэт прадугледжаных на
"Беларускiя мастакi правядзенне
ў свеце" i пленэраў мерапрыемстваў па
мастакоў - сувязях з суайчыннiкамi
беларусаў замежжа за мяжой
35. Абмен 2013 - Белтэлерадыёкампанiя -"- у межах сродкаў,
iнфармацыйнымi 2015 прадугледжаных на
радыё- i ўтрыманне
вiдэаматэрыяламi i Белтэлерадыёкампанii,
запiсамi беларускай абласных
музыкi з замежнымi тэлерадыёкампанiй
тэлерадыёкампанiямi
для iх размяшчэння аблвыканкамы мясцовыя - - - -
ў беларускамоўных бюджэты
праграмах
36. Садзейнiчанне 2013 - Мiнкультуры рэспублiканскi у межах сродкаў,
актывiзацыi 2015 бюджэт прадугледжаных на
дзейнасцi Музея i правядзенне
асяродка беларускай мерапрыемстваў па
культуры ў Гайнаўцы сувязях з суайчыннiкамi
(Рэспублiка за мяжой
Польшча),
падрыхтоўка МЗС -"- - - - -
аналiтычнага
зборнiка матэрыялаў Мiнспорт -"- - - - -
аб гiсторыi гэтага
Музея аблвыканкамы, Мiнскi мясцовыя - - - -
гарвыканкам бюджэты
37. Распрацоўка i 2013 - Мiнспорт рэспублiканскi у межах сродкаў,
арганiзацыя 2015 бюджэт прадугледжаных на
турысцка- ўтрыманне Мiнспорта
экскурсiйных
маршрутаў па
Беларусi для
беларусаў замежжа
38. Пошук, 2013 - Мiнкультуры, МЗС -"- у межах выдзеленых
вывучэнне i 2015 сродкаў
захаванне
адметнасцей
беларускай культуры
ў замежжы
(ажыццяўленне
кантролю за
ўтрыманнем у
належным стане
помнiкаў, могiлак,
мемарыяльных дошак
дзеячаў беларускай
культуры,
лiтаратуры i
мастацтва,
стварэнне
адпаведнай базы
звестак);
ушанаванне памяцi
вядомых беларусаў
за мяжой (устаноўка
помнiкаў,
мемарыяльных дошак
i iншае)
39. Падтрымка 2013 - -"- -"- -"-
мерапрыемстваў, 2015
якiя садзейнiчаюць
вяртанню ў Беларусь
нацыянальных
культурных
каштоўнасцей, якiя
апынулiся за яе
межамi, i ўвядзенню
iх у сумесны
навуковы i
культурны ўжытак
40. Iнiцыiраванне 2013 - Мiнкультуры, МЗС,
ўзнагароджання 2015 Упаўнаважаны па
дзяржаўнымi справах рэлiгiй i
ўзнагародамi нацыянальнасцей,
дзеячаў беларускага Мiнадукацыя, НАН
паходжання Беларусi
(пiсьменнiкаў,
прадстаўнiкоў
грамадскiх
аб'яднанняў,
культурных,
асветных i
iнфармацыйных
цэнтраў,
непрафесiйных
(аматарскiх)
калектываў
мастацкай
творчасцi,
выкладчыкаў
замежных устаноў
вышэйшай адукацыi,
дырэктараў i
настаўнiкаў школ з
вывучэннем
беларускай мовы,
прадпрымальнiкаў -
спонсараў
культурных
мерапрыемстваў i
iншых)
─────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────
Усяго па раздзелу 5444,7 - 2824,7 2620,0
у тым лiку:
рэспублiканскi 5154,7 - 2724,7 2430,0
бюджэт
з iх:
Мiнкультуры 2300,0 - 1400,0 900,0
Упаўнаважаны 524,7 - 224,7 300,0
па справах
рэлiгiй i
нацыянальнасцей
Мiнiнфарм 2330,0 - 1100,0 1230,0
мясцовыя 290,0 - 100,0 190,0
бюджэты -
Гродзенскi
аблвыканкам
Садзейнiчанне беларусам замежжа ў захаваннi беларускай мовы
41. Садзейнiчанне штогод Мiнадукацыя рэспублiканскi
адкрыццю школ бюджэт
(класаў) з
вывучэннем Мiнкультуры -"-
беларускай мовы па
iнiцыятыве МЗС -"-
арганiзацый
беларускай дыяспары аблвыканкамы, Мiнскi мясцовыя
гарвыканкам бюджэты
42. Наладжванне i 2013 - Мiнадукацыя рэспублiканскi у межах выдзеленых
падтрымка 2015 бюджэт сродкаў
двухбаковых
партнёрскiх сувязей аблвыканкамы, Мiнскi мясцовыя -"-
памiж установамi гарвыканкам бюджэты
адукацыi Рэспублiкi
Беларусь i школамi
з вывучэннем
беларускай мовы,
установамi вышэйшай
адукацыi за мяжой,
дзе функцыянуюць
кафедры
беларусiстыкi,
беларускай
фiлалогii i
культуры
43. Аказанне 2013 - Мiнадукацыя рэспублiканскi 115,0 - 55,0 60,0
метадычнай дапамогi 2015 бюджэт
ўстановам адукацыi
i выхаваўчым Мiнкультуры -"- - - - -
установам за мяжой
у навучаннi на аблвыканкамы, Мiнскi мясцовыя - - - -
беларускай мове i гарвыканкам бюджэты
вывучэннi
беларускай мовы
44. Падтрымка 2013 - Мiнадукацыя рэспублiканскi у межах выдзеленых
вывучэння 2015 бюджэт сродкаў
беларускай мовы як
замежнай ва МЗС -"- -"-
ўстановах вышэйшай
адукацыi замежных
дзяржаў
45. Уключэнне 2013 - Мiнадукацыя -"- -"-
факультатыўнага 2015
курса "Беларускае
замежжа: гiсторыя i
сучаснасць" у
вучэбныя планы
беларускiх устаноў
вышэйшай адукацыi
па спецыяльнасцях
сацыяльна-
гуманiтарнага i
эканамiчнага цыкла
46. Арганiзацыя 2013 - -"- -"- -"-
павышэння 2015
квалiфiкацыi
настаўнiкаў школ з
вывучэннем
беларускай мовы,
класаў, нядзельных
школ, выхавацелей
беларускамоўных
дзiцячых садкоў,
якiя функцыянуюць
за мяжой, пры
ўстановах вышэйшай
адукацыi Рэспублiкi
Беларусь (у рамках
заключаных
дагавораў)
47. Запрашэнне 2013 - -"- -"- -"-
педагагiчных 2015
работнiкаў i
навучэнцаў устаноў
адукацыi з
вывучэннем
беларускай мовы,
якiя функцыянуюць
за мяжой, для
ўдзелу ў
адукацыйных
мерапрыемствах,
якiя праводзяцца ў
Рэспублiцы Беларусь
(семiнары, круглыя
сталы, конкурсы i
iншыя)
48. Садзейнiчанне 2014 - Мiнадукацыя -"- 25,0 10,0 15,0
грамадскiм 2015
аб'яднанням Мiнкультуры -"- - - - -
суайчыннiкаў
замежжа ў МЗС -"- - - - -
арганiзацыi
алiмпiяд па
беларускай мове,
лiтаратуры i
гiсторыi для дзяцей
i моладзi за мяжой,
а таксама ў
запрашэннi
пераможцаў алiмпiяд
на заключны этап
Рэспублiканскай
алiмпiяды па
беларускай мове i
беларускай
лiтаратуры
49. Правядзенне 2013 - Мiнадукацыя -"- 78,0 - 33,0 45,0
экскурсiй па 2015
Беларусi для Мiнспорт -"- - - - -
навучэнцаў школ з
вывучэннем Мiнкультуры -"- - - - -
беларускай мовы
(пераможцаў
алiмпiяд па
беларускай мове,
лiтаратуры i
гiсторыi, лаўрэатаў
беларускiх
фестываляў,
конкурсаў),
азнаямленне
замежных навучэнцаў
з помнiкамi
гiсторыi, культуры,
наведванне iмi
музеяў, тэатраў i
канцэртаў у
Рэспублiцы Беларусь
50. Прыём ва 2013 - Мiнадукацыя -"- у межах выдзеленых
ўстановы вышэйшай 2015 сродкаў
адукацыi Рэспублiкi
Беларусь МЗС -"- - - - -
выпускнiкоў
навучальных устаноў
з лiку беларусаў
замежжа ў
адпаведнасцi з
дзеючымi
двухбаковымi
пагадненнямi ў
галiне адукацыi
51. Пашырэнне пастаянна Мiнадукацыя -"- у межах выдзеленых
магчымасцi сродкаў
навучання беларусаў
замежжа ва МЗС -"- -"-
ўстановах вышэйшай
адукацыi, у
аспiрантуры,
дактарантуры, на
курсах павышэння
квалiфiкацыi i
iншых у Рэспублiцы
Беларусь
─────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────
Усяго па раздзелу - Мiнадукацыя 218,0 - 98,0 120, 0
рэспублiканскi
бюджэт
─────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────────
Усяго на рэалiзацыю 6447,0 - 3308,7 3138,3
Дзяржаўнай праграмы
у тым лiку:
рэспублiканскi 6157,0 - 3208,7 2948,3
бюджэт
з iх:
Мiнкультуры 2300,0 - 1400,0 900,0
Мiнадукацыя 218,0 - 98,0 120,0
Мiнiнфарм 3079,3 - 1471,0 1608,3
Упаўнаважаны 559,7 - 239,7 320,0
па справах
рэлiгiй i
нацыянальнасцей
мясцовыя 290,0 - 100,0 190,0
бюджэты -
Гродзенскi
аблвыканкам |