Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 27 ноября 2013 г. N 5/38079
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 лiстапада 2013 г. N 1015
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ АПЕРАТЫЎНЫМ АПАВЯШЧЭННI АБ ЯДЗЕРНАЙ АВАРЫI I АБМЕНЕ IНФАРМАЦЫЯЙ У ГАЛIНЕ ЯДЗЕРНАЙ I РАДЫЯЦЫЙНАЙ БЯСПЕКI I ПАДПIСАННI ДАДЗЕНАГА ПАГАДНЕННЯ
У адпаведнасцi з артыкулам 5 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiпеня 2008 года "О международных договорах Республики Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб аператыўным апавяшчэннi аб ядзернай аварыi i абмене iнфармацыяй у галiне ядзернай i радыяцыйнай бяспекi <*> (далей - Пагадненне) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
--------------------------------
<*> Не рассылаецца.
2. Упаўнаважыць Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях на:
правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i (або) дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару;
падпiсанне Пагаднення пры дасягненнi дамоўленасцi ў межах адобранага праекта.
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе прыняцця.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч |