Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь 15 чэрвеня 2006 г. N 762




старонка3/3
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.58 Mb.
1   2   3

ПАЛАЖЭННЕ

АБ ПАРАДКУ ВЫДАЧЫ ПАСВЕДЧАННЯЎ НА ПРАВА ВЫКАНАННЯ

НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫХ РАБОТ НА ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ

КАШТОЎНАСЦЯХ I КIРАЎНIЦТВА РАСПРАЦОЎКАЙ НАВУКОВА-ПРАЕКТНАЙ

ДАКУМЕНТАЦЫI НА ВЫКАНАННЕ РЭСТАЎРАЦЫЙНА-АДНАЎЛЕНЧЫХ РАБОТ

НА ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ
Глава 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
(в ред. постановления Совмина от 18.09.2007 N 1185)
1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) (далей - Закон) i ўстанаўлiвае парадак выдачы пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi) i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Пасведчанне на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей - пасведчанне) з'яўляецца афiцыйным дакументам, якi пацвярджае адпаведную квалiфiкацыю яго ўладальнiка i дае права допуску да выканання азначаных у iм наступных вiдаў работ:

археалагiчныя даследаваннi (разведка i раскопкi) нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку правядзенне нагляду пры выкананнi земляных i будаўнiчых работ;

архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi па высвятленню i ўдакладненню адметных дакументальных вартасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

натурныя даследаваннi па высвятленню i ўдакладненню адметных мастацкiх вартасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i аўтарскi нагляд за iх выкананнем;

работы, звязаныя з непасрэдным уздзеяннем на адметныя якасцi рухомых i (або) нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей i iх фрагменты, страта аўтэнтычнасцi якiх недапушчальная.

У пасведчаннi ў абавязковым парадку вызначаюцца катэгорыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей, на правядзенне работ на якiх выдаецца гэта пасведчанне.

3. На ўладальнiкаў пасведчанняў ускладаецца адказнасць за невыкананне палажэнняў Закона i абавязкаў, вызначаных дадзеным Палажэннем.
Глава 2

ПАРАДАК ВЫДАЧЫ ПАСВЕДЧАННЯЎ
4. Пасведчанне выдаецца па форме згодна з дадаткам бясплатна Мiнiстэрствам культуры пасля атрымання заключэнняў Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры (далей - Навукова-метадычная рада) або Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на iх атрыманне.

5. Пасведчаннi выдаюцца на падставе пiсьмовага звароту ў Мiнiстэрства культуры навукова-даследчых, праектных, навуковых арганiзацый, устаноў адукацыi, складзенага па форме, якая ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.

Да звароту прыкладаюцца:

копiя дыплома кандыдата на атрыманне пасведчання;

фотаздымак кандыдата памерам 3 x 4 см.

(п. 5 в ред. постановления Совмина от 18.09.2007 N 1185)

(см. текст в предыдущей редакции)

6. Мiнiстэрства культуры ў 5-дзённы тэрмiн з дня паступлення звароту накiроўвае матэрыялы, указаныя ў пункце 5 дадзенага Палажэння, для разгляду на чарговым пасяджэннi Навукова-метадычнай рады, якая выдае заключэнне аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдата на атрыманне пасведчання на права выканання работ, указаных у пункце 2 дадзенага Палажэння (за выключэннем правядзення археалагiчных даследаванняў), або пiсьмовы зварот у Нацыянальную акадэмiю навук Беларусi аб выдачы заключэння на права правядзення археалагiчных даследаванняў.

Указаныя заключэннi выдаюцца ў тэрмiн, якi не перавышае 30 дзён з дня паступлення звароту.

Звесткi аб заключэннях Навукова-метадычнай рады або Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчання ўносяцца ў кнiгу рэгiстрацыi i выдачы пасведчанняў, форма якой зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.

7. У выпадку адмовы ў выдачы пасведчання ў рашэннi ўказваецца прычына адмовы i яе абгрунтаванне.

8. Падрыхтоўка пасведчання ажыццяўляецца на працягу 5 дзён пасля атрымання адпаведнага заключэння, прадугледжанага пунктам 6 дадзенага Палажэння.

(в ред. постановления Совмина от 18.09.2007 N 1185)

(см. текст в предыдущей редакции)

Пасведчанне мае нумар, якi адпавядае нумару запiсу ў кнiзе рэгiстрацыi i выдачы пасведчанняў.

Пасведчанне падпiсваецца кiраўнiком Мiнiстэрства культуры або яго намеснiкамi i завяраецца пячаткай гэтага Мiнiстэрства.

Пасведчанне выдаецца непасрэдна кандыдату або па яго пiсьмовай просьбе даверанай асобе.

9. У выпадку страты пасведчання выдаецца яго дублiкат.

10. Пасведчанне выдаецца на тэрмiн 5 гадоў.

Пасля заканчэння гэтага тэрмiну выдаецца новае пасведчанне ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем.
Глава 3

ПРАВЫ I АБАВЯЗКI СПЕЦЫЯЛIСТА, ЯКI МАЕ ПАСВЕДЧАННЕ
11. Спецыялiст, квалiфiкацыя якога пацверджана пасведчаннем:

11.1. мае права:

прыпыняць правядзенне асобных вiдаў работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi пры неабходнасцi даследавання i фiксацыi нанава выяўленых яе частак i дэталей, якiя маюць свае адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi, пры пагрозе разбурэння канструкцый або знiшчэння асобных элементаў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пры сiстэматычным невыкананнi навукова-праектнай дакументацыi i ўказанняў навуковага кiраўнiка;

11.2. абавязаны:

забяспечваць узаемадзеянне падраздзяленняў i суб'ектаў гаспадарчай дзейнасцi, якiя задзейнiчаны ў распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi;

прымаць удзел у падрыхтоўцы абгрунтаванай праграмы навукова-даследчых работ;

ажыццяўляць кантроль за правядзеннем поўнага комплексу навукова-даследчых работ, у тым лiку з неабходнай фiксацыяй i аналiзам у працэсе вытворчасцi работ;

забяспечваць дакладнасць i паўнату вынiкаў навукова-даследчых работ;

ажыццяўляць кантроль за распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi, якая складаецца з камплекта дакументаў, атрыманых па вынiках правядзення навукова-даследчых работ, уключаючы матэрыялы з вызначэннем умоў i мерапрыемстваў, накiраваных на захаванне каштоўнасцей, i праектна-каштарыснай дакументацыi, распрацаванай у адпаведнасцi з дзеючымi нормамi;

забяспечваць навуковую абгрунтаванасць i адпаведнасць прымаемых праектных рашэнняў з умовай зберажэння адметных вартасцей гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

забяспечваць своечасовае вырашэнне ўсiх пытанняў па праектна-каштарыснай дакументацыi, што ўзнiкаюць у працэсе правядзення работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

прымаць удзел пры ўзгадненнi i абароне праектных прапаноў i выкананай навукова-праектнай дакументацыi;

ажыццяўляць кантроль за выкананнем рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у адпаведнасцi з зацверджанай ва ўстаноўленым парадку навукова-праектнай дакументацыяй;

забяспечваць навуковую фiксацыю гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе правядзення работ, фотафiксацыю да пачатку, у працэсе, а таксама пасля заканчэння работ;

прадугледжваць меры па захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе правядзення навукова-даследчых работ i пасля iх заканчэння, звязаных з непасрэдным уздзеяннем на яе;

адлюстроўваць у навуковай справаздачы дакладную i поўную iнфармацыю, выяўленую ў працэсе правядзення навукова-даследчых работ;

матэрыялы навуковай справаздачы, падрыхтаваныя рэкамендацыi па вынiках праведзеных навукова-даследчых работ своечасова прадстаўляць распрацоўшчыкам навукова-праектнай дакументацыi;

ажыццяўляць кантроль за належным выкарыстаннем прапанаваных рэкамендацый i навукова-праектнай дакументацыi ў працэсе выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

12. У выпадках невыканання спецыялiстам, якi мае пасведчанне, патрабаванняў дзеючага заканадаўства i абавязкаў, ускладзеных на яго ў адпаведнасцi з дадзеным Палажэннем, па прадстаўленню абгрунтаваных прэтэнзiй Мiнiстэрства культуры i (або) мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, у кампетэнцыю якiх уваходзяць пытаннi аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, Навукова-метадычнай радай прымаецца рашэнне аб прыпыненнi дзейнасцi пасведчання.

На адрас прадпрыемства, у якiм працуе ўладальнiк пасведчання, Мiнiстэрства культуры накiроўвае пiсьмовае паведамленне аб рашэннi Навукова-метадычнай рады.
Дадатак

да Палажэння аб парадку выдачы

пасведчанняў на права выканання

навукова-даследчых работ на

гiсторыка-культурных

каштоўнасцях i кiраўнiцтва

распрацоўкай навукова-праектнай

дакументацыi на выкананне

рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на

гiсторыка-культурных каштоўнасцях
Узор пасведчання на права выканання навукова-даследчых

работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва

распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi

на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ

на гiсторыка-культурных каштоўнасцях

┌─────────────────────────┬────────────────────────────────────────┐

МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ │ Прозвiшча _______________│

РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ │ Iмя _____________________│

│ │Фота 3 x 4 см Iмя па бацьку ___________│

ПАСВЕДЧАННЕ │ │

N ______ │ │

│ │ ______________________________________ │

│ │ (вiды работ i катэгорыi │

│ │ ______________________________________ │

│ │ гiсторыка-культурных каштоўнасцей, │

│ │ ______________________________________ │

│ │ на якiя выдаецца пасведчанне) │

│ │ ______________________________________ │

│ │ ______________________________________ │

│ │ ______________________________________ │

Выдадзена │ _______________________│

"__" ___________ 20__ г.│ (пасада адказнай асобы)│

Сапраўдна па │ _______________________│

"__" ___________ 20__ г.│ (подпiс адказнай асобы)│

│ │ ________________________________│

│ │ (прозвiшча, iнiцыялы адказнай асобы)│

│ │М.П. │

└─────────────────────────┴────────────────────────────────────────┘


ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Савета Мiнiстраў

Рэспублiкi Беларусь

15.06.2006 N 762
ПАЛАЖЭННЕ

АБ БЕЛАРУСКАЙ РЭСПУБЛIКАНСКАЙ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЗЕ

ПА ПЫТАННЯХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ КУЛЬТУРЫ
Глава 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) (далей - Закон) i ўстанаўлiвае рэгламент работы i вызначае пералiк пытанняў, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры (далей - Навукова-метадычная рада).

2. Навукова-метадычная рада з'яўляецца навукова-метадычным органам па пытаннях улiку, захавання, аднаўлення, утрымання i выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны.

3. У сваёй дзейнасцi Навукова-метадычная рада кiруецца заканадаўствам i дадзеным Палажэннем.
Глава 2

ЗАДАЧЫ I КАМПЕТЭНЦЫЯ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЫ
4. Асноўнымi задачамi Навукова-метадычнай рады з'яўляюцца:

навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

выпрацоўка прапаноў, рэкамендацый па комплексу пытанняў аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

5. Да кампетэнцыi Навукова-метадычнай рады адносiцца:

прыняцце рашэнняў аб неабходнасцi надання матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу;

выдача заключэнняў аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку страты iмi сваiх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама ў выпадку iх знiшчэння, страты цi знiкнення ў вынiку ўздзеяння прыродных фактараў або iншых сiтуацый;

разгляд прапаноў аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi уключае разгляд фiксацыi, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, для прыняцця рашэння аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

прыняцце рашэнняў аб неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да пэўнай катэгорыi або аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi;

разгляд распрацаванай у адпаведным парадку навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" i эталонах фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i яе адабрэнне або неадабрэнне;

выдача заключэнняў аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

выдача заключэнняў аб поўным вывучэннi помнiкаў археалогii;

выкананне iншых функцый у адпаведнасцi з Законам.
Глава 3

СКЛАД НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЫ I АРГАНIЗАЦЫЯ ЯЕ ДЗЕЙНАСЦI
6. У склад Навукова-метадычнай рады ўваходзяць прадстаўнiкi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, арганiзацый, якiя ў сваёй дзейнасцi маюць адносiны да арганiзацыйных, навуковых, iнфармацыйных i iншых пытанняў, што закранаюць сферу аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

7. Навукова-метадычную раду ўзначальвае старшыня Навукова-метадычнай рады, а ў яго адсутнасць - намеснiк старшынi Навукова-метадычнай рады.

Старшыня Навукова-метадычнай рады:

кiруе дзейнасцю Навукова-метадычнай рады;

склiкае пасяджэннi Навукова-метадычнай рады;

арганiзуе работу Навукова-метадычнай рады ў адпаведнасцi з дадзеным Палажэннем;

вызначае шэраг iншых пытанняў, якiя падлягаюць разгляду на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады i зацвярджае iх.

8. Сакратар Навукова-метадычнай рады забяспечвае:

арганiзацыю падрыхтоўкi пытанняў для разгляду на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады;

паведамленне членам Навукова-метадычнай рады аб часе i месцы правядзення пасяджэння Навукова-метадычнай рады, пытаннях, якiя вынесены на яе разгляд;

улiк прысутных на пасяджэннi Навукова-метадычнай рады;

наяўнасць неабходнай дакументацыi, якая датычыцца пытанняў, вынесеных на разгляд пасяджэння Навукова-метадычнай рады;

вядзенне справаводства Навукова-метадычнай рады, афармленне пратаколаў яе пасяджэнняў;

давядзенне прынятых Навукова-метадычнай радай рашэнняў да зацiкаўленых.

9. Пасяджэннi Навукова-метадычнай рады праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў месяц.

10. Навукова-метадычная рада правамоцна прымаць рашэннi пры наяўнасцi на пасяджэннi не менш за 2/3 яе складу.

Рашэннi Навукова-метадычнай рады лiчацца прынятымi, калi за яе рашэнне прагаласавала больш за палавiну прысутных на пасяджэннi членаў Навукова-метадычнай рады. Пры роўнасцi галасоў прынятым лiчыцца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня Навукова-метадычнай рады, а ў яго адсутнасць - намеснiк старшынi Навукова-метадычнай рады.

Па вынiках абмеркавання пытанняў на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады прымаюцца рашэннi, якiя фiксуюцца ў пратаколе. Пратакол афармляецца вучоным сакратаром Навукова-метадычнай рады ў тэрмiн, якi не перавышае 10 дзён з дня пасяджэння.

11. Старшыня Навукова-метадычнай рады мае права афiцыйна запрашаць для ўдзелу ў яе рабоце экспертаў, прадстаўнiкоў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, праектных устаноў, iншых зацiкаўленых у вырашэннi пытанняў, якiя датычацца гiсторыка-культурных каштоўнасцей i разглядаюцца на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады.

12. Арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi Навукова-метадычнай рады ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры.
ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Савета Мiнiстраў

Рэспублiкi Беларусь

15.06.2006 N 762
СКЛАД БЕЛАРУСКАЙ РЭСПУБЛIКАНСКАЙ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЫ

ПА ПЫТАННЯХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ КУЛЬТУРЫ
(в ред. постановлений Совмина от 06.05.2009 N 599,

от 05.01.2010 N 5, от 29.07.2010 N 1129)

(см. текст в предыдущей редакции)
Кураш - намеснiк Мiнiстра культуры (старшыня

Вiктар Iосiфавiч Навукова-метадычнай рады)
Чарняўскi - начальнiк упраўлення па ахове

Iгар Мяфодзiевiч гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi

Мiнiстэрства культуры (намеснiк старшынi

Навукова-метадычнай рады)
Кiтова - вядучы спецыялiст ўпраўлення па ахове

Вольга Мiкалаеўна гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi

Мiнiстэрства культуры (вучоны сакратар

Навукова-метадычнай рады)
Багласаў - намеснiк начальнiка архiтэктурна-праектнай

Сяргей Георгiевiч майстэрнi праектнага камунальнага унiтарнага

прадпрыемства "Мiнскпраект"
Бутэвiч - старшыня грамадскай назiральнай камiсii пры

Анатолiй Iванавiч Мiнiстэрстве культуры па ахове

гiсторыка-культурнай спадчыны
Бяспалая - прарэктар па навуковай рабоце ўстановы

Марыя Аркадзьеўна адукацыi "Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

культуры i мастацтваў", доктар гiстарычных

навук, прафесар
Варфаламеева - старшы навуковы супрацоўнiк дзяржаўнай

Тамара Барысаўна навуковай установы "Iнстытут

мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору

iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай акадэмii

навук Беларусi", кандыдат мастацтвазнаўства
Высоцкая - загадчык аддзела старажытнага беларускага

Надзея Фёдараўна мастацтва дзяржаўнай установы "Нацыянальны

мастацкi музей Рэспублiкi Беларусь", доктар

мастацтвазнаўства, прафесар
Жураўлёў - галоўны спецыялiст - эксперт

Iван Сяргеевiч па архiтэктуры рэспублiканскага унiтарнага

прадпрыемства "Галоўдзяржбудэкспертыза"
Карпук - вядучы архiтэктар адкрытага акцыянернага

Андрэя Мiхайлавiча таварыства "Праектрэстаўрацыя"
Ляўко - кiраўнiк цэнтра дзяржаўнай навуковай

Вольга Мiкалаеўна установы "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай

акадэмii навук Беларусi", доктар

гiстарычных навук
Лакотка - дырэктар дзяржаўнай навуковай установы

Аляксандр Iванавiч "Iнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфii i

фальклору iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай

акадэмii навук Беларусi", член-карэспандэнт

Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, доктар

гiстарычных навук, доктар архiтэктуры
Нiкiцiн - старшыня Камiтэта архiтэктуры i

Вiктар Дзмiтрыевiч горадабудаўнiцтва Мiнскага гарвыканкома
Сардараў - дэкан архiтэктурнага факультэта Беларускага

Армэн Сяргеевiч нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта,

доктар архiтэктуры
Сiняўскi - намеснiк дырэктара праектнага фiлiяла

Уладзiмiр Пятровiч адкрытага акцыянернага таварыства

"Белрэстаўрацыя"
1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка