15 чэрвеня 2006 г. N 762 АБ НЕКАТОРЫХ ПЫТАННЯХ АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ (в ред. постановлений Совмина от 31.12.2006 N 1803,
от 18.09.2007 N 1185, от 17.12.2007 N 1747,
от 06.05.2009 N 599, от 05.01.2010 N 5,
от 29.07.2010 N 1129) У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
Палажэнне аб парадку вядзення Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;
Палажэнне аб парадку фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь i парадку азнаямлення з iнфармацыяй, якая змяшчаецца ў iм;
Палажэнне аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
Палажэнне аб парадку выдачы пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
Палажэнне аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры;
склад Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры.
2. Унесцi ў Палажэнне аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, зацверджанае пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2002 г. N 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 59, 5/10482), наступныя змяненнi i дапаўненнi:
2.1. пункт 2 дапоўнiць абзацам сёмым наступнага зместу:
"дазвол дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" - дакумент, якi выдаецца дзяржаўнай навуковай установай "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" ва ўстаноўленым парадку i з'яўляецца пацвярджэннем прадастаўленага Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў.";
2.2. у пункце 3:
у частцы першай словы "Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 30, арт. 504)" замянiць словамi "Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195)";
частку другую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Характар дзейнасцi ў дачыненнi да археалагiчных аб'ектаў, якiя не з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, вызначаецца Мiнiстэрствам культуры на падставе заключэння дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi". Правядзенне земляных i будаўнiчых работ на тэрыторыi археалагiчнага аб'екта ажыццяўляецца па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры.";
2.3. у пунктах 5 i 6 словы "дзяржаўным органам аховы гiсторыка-культурнай спадчыны" замянiць словамi "Мiнiстэрствам культуры";
2.4. частку другую пункта 7 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў у зоне земляных i будаўнiчых работ распрацоўваюцца арганiзацыямi, якiм выдадзены дазвол дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" ў адпаведнасцi з дагаворамi, заключанымi дзяржаўнай навуковай установай "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" з юрыдычнымi, фiзiчнымi асобамi, якiя вядуць праектаванне ў названых зонах.";
2.5. з пункта 8 словы "i распрацоўка" выключыць;
2.6. пункт 10 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"10. Мiнiстэрства культуры, а таксама археолагi, квалiфiкацыя якiх пацверджана пасведчаннем на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, маюць права сваiм рашэннем прыпынiць земляныя i будаўнiчыя работы ў выпадку з'яўлення пагрозы пашкоджання цi знiшчэння археалагiчнага аб'екта.";
2.7. пункт 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"11. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы ў выпадку выяўлення археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ павiнны паведамiць аб гэтым Мiнiстэрству культуры i прыпынiць далейшае вядзенне работ.
На падставе звароту Мiнiстэрства культуры дзяржаўная навуковая ўстанова "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" дае заключэнне аб навуковай вартасцi выяўленага аб'екта i прапануе меры па яго ахове.";
2.8. частку другую пункта 12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Iнфармацыя аб размяшчэннi археалагiчных аб'ектаў, якая атрымана ў ходзе правядзення земляных i будаўнiчых работ, прадстаўляецца навуковымi арганiзацыямi археалагiчнага профiлю, выканаўцам якiх прадастаўлена права на правядзенне археалагiчных даследаванняў. Дадзеная iнфармацыя ўключае ў сябе iлюстраваныя i тэкставыя матэрыялы, якiя распрацоўваюцца на аснове сучасных картаграфiчных матэрыялаў, узгадняюцца дзяржаўнай навуковай установай "Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" i Мiнiстэрствам культуры, пасля чаго зацвярджаюцца дзяржаўнымi органамi землекарыстання.";
2.9. пункт 13 дапоўнiць словамi ", якая пацверджана пасведчаннем на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях";
2.10. у пункце 14 словы ", выдадзенага Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi" замянiць словамi "Мiнiстэрства культуры".
3. Мiнiстэрству культуры да 31 снежня 2006 г. унесцi ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапанову аб пацвярджэннi статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь да дня ўступлення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь".
4. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1998 г. N 1590 "Аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры" (Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1998 г., N 29, арт. 758);
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 верасня 2002 г. N 1314 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1998 г. N 1590" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 111, 5/11189);
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiстапада 2004 г. N 1497 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1998 г. N 1590" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 190, 5/15225).
5. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 24 лiпеня 2006 г. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
15.06.2006 N 762 ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПАРАДКУ ВЯДЗЕННЯ ДЗЯРЖАЎНАГА СПIСА ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ
КАШТОЎНАСЦЕЙ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ (в ред. постановления Совмина от 29.07.2010 N 1129) Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI 1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) (далей - Закон) i ўстанаўлiвае парадак вядзення Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (далей - Дзяржаўны спiс) у мэтах забеспячэння захавання звестак аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях.
2. Дзяржаўны спiс рэгiструецца ў Дзяржаўным рэгiстры iнфармацыйных рэсурсаў.
(п. 2 в ред. постановления Совмина от 29.07.2010 N 1129)
(см. текст в предыдущей редакции)
3. Вядзенне Дзяржаўнага спiса ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры.
4. Вядзенне Дзяржаўнага спiса ўключае:
разгляд прапаноў аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту i (або) нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статуса гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры (далей - Навукова-метадычная рада);
падрыхтоўку праектаў пастаноў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту i (або) нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i катэгорыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
унясенне аб'ектаў, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, ў Дзяржаўны спiс;
падрыхтоўку праектаў пастаноў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб пазбаўленнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i пры неабходнасцi аб змяненнi катэгорыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
выключэнне аб'ектаў, якiя пазбаўлены статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, з Дзяржаўнага спiса.
5. Дзяржаўны спiс з'яўляецца асноўным дакументам дзяржаўнага ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь. Глава 2
СКЛАД ДЗЯРЖАЎНАГА СПIСА 6. Дзяржаўны спiс змяшчае наступныя раздзелы:
6.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (незалежна ад iх паходжання);
6.2. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя згодна з заканадаўствам знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь у парадку, што адпавядае нормам мiжнароднага права, а таксама звесткi аб увасобленых нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, носьбiты якiх пры бясспрэчным (у тым лiку прызнаным iмi самiмi) беларускiм паходжаннi (нацыянальнасцi) не маюць грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;
6.3. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя незаконна знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ў парушэнне норм мiжнароднага права пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь;
6.4. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знiклi цi страчаны пры нявысветленых абставiнах. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
6.5. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення, з указаннем прычын, што выклiкаюць пагрозу, i мер, неабходных для захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
7. Пры ўключэннi комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўны спiс у гэты спiс уключаецца таксама кожны з яе матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якi ўваходзiць у склад комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i па сваiх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцях можа лiчыцца асобнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.
8. Кожны раздзел Дзяржаўнага спiса складаецца са звестак аб уключаных у дадзены спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя змяшчаюцца ў наступных графах:
8.1.3. трэцi знак у шыфры - катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
8.1.4. чацвёрты знак у шыфры прадстаўляе звесткi аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з яе характарыстыкамi, вызначанымi ў артыкулах 13 - 15, а таксама артыкуле 1 Закона:
8.1.5. шэсць апошнiх знакаў - нумар гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па парадку ўключэння ў Дзяржаўны спiс. Пры гэтым замест лiчбаў нумара, якiя адсутнiчаюць, прастаўляюцца нулi;
8.2. назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца Навукова-метадычнай радай на падставе прадстаўленых гiстарычных звестак;
8.3. датаванне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - гэта звесткi аб даце стварэння i (або) найбольш адметных перапрацоўках, якiя вызначаюцца на падставе прадстаўленых гiстарычных звестак;
8.4. месцазнаходжанне - сучасны адрас, па якiм размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць, або для рухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей - месца iх пастаяннага знаходжання ў адпаведнасцi з адрасам уласнiка (уладальнiка).
У выпадках змены адраса (назвы вулiцы, населенага пункта або iншае) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўны спiс уносяцца неабходныя змены ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем;
8.5. катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi надаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на падставе рашэння Навукова-метадычнай рады ў адпаведнасцi са звесткамi аб асаблiвасцях, адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцях i адпаведна iх значнасцi, вызначанай у артыкуле 16 Закона;
8.6. у графе "Дата i нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады" змяшчаюцца звесткi аб Навукова-метадычнай радзе, на якой разглядалiся прапановы па наданню статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, прадстаўленыя зацiкаўленымi ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем;
8.7. у графе "Дата i нумар пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь" змяшчаюцца рэквiзiты нарматыўнага прававога акта, якiм прынята рашэнне аб наданнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека. Глава 3
ПАРАДАК УНЯСЕННЯ ПРАПАНОЎ АБ НАДАННI СТАТУСУ
ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI 9. Прапанова аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўносiцца ў Мiнiстэрства культуры любой юрыдычнай цi фiзiчнай асобай у пiсьмовай форме з абавязковым яе абгрунтаваннем, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 3 артыкула 19 Закона.
Абгрунтаванне павiнна ўключаць:
звесткi аб месцазнаходжаннi матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, якому прапануецца надаць статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (далей - аб'ект);
апiсанне i мастацкую ацэнку аб'екта для вызначэння крытэрыяў надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
гiстарычныя звесткi аб характары, аблiччы, яго ўплыве на развiццё рэгiёна або рэспублiкi, звесткi аб аўтары або прыналежнасцi знакамiтай выдатнай асобе, аб перыядзе стварэння гэтага аб'екта, яго ўладальнiках i iншае;
выкапiроўку з генеральнага плана з прывязкай аб'екта да мясцовасцi (для матэрыяльных нерухомых аб'ектаў);
фотаздымкi 10 x 15 см у колькасцi, якая дае найбольш поўнае ўяўленне аб аб'екце;
звесткi аб уласнiку (уладальнiку) аб'екта (назва арганiзацыi i яе юрыдычны адрас або прозвiшча, iмя, iмя па бацьку фiзiчнай асобы i яе адрас прапiскi).
10. Пасля атрымання прапановы аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Мiнiстэрства культуры накiроўвае ўласнiку (уладальнiку) аб'екта, а таксама ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган iнфармацыю аб разглядзе гэтай прапановы на пасяджэннi Навукова-метадычнай рады.
11. Квалiфiкаваны разгляд на пасяджэннi Навукова-метадычнай рады прапановы, якая паступiла ў Мiнiстэрства культуры ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем, ажыццяўляецца ў тэрмiн, якi не перавышае 30 дзён.
Па вынiках разгляду Навукова-метадычная рада выдае заключэнне аб адпаведнасцi разглядаемага аб'екта крытэрыям, вызначаным у артыкуле 20 Закона, i прымае рашэнне аб унясеннi прапановы ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб неабходнасцi надання яму статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
У выпадку адсутнасцi магчымасцi надання прапанаванаму аб'екту статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Навукова-метадычная рада прымае рашэнне з абгрунтаваннем прычын адмовы.
12. Паведамленне аб прынятым Навукова-метадычнай радай рашэннi накiроўваецца заяўнiку, уласнiку (уладальнiку), у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган у тэрмiн, якi не перавышае 10 дзён з дня яго прыняцця.
13. Пазбаўленне статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека ажыццяўляецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у выпадку страты iмi iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама ў выпадку iх знiшчэння, страты цi знiкнення ў вынiку ўздзеяння прыродных фактараў або iншых сiтуацый пры немагчымасцi iх аднаўлення. Заключэнне аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей даецца Навукова-метадычнай радай.
Пры неабходнасцi вырашэння выключных дзяржаўных задач помнiкi археалогii пасля iх поўнага вывучэння могуць быць пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Заключэнне аб поўным вывучэннi помнiкаў археалогii даецца Навукова-метадычнай радай.
14. Праект пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб наданнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, наданнi катэгорыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прапанаванаму аб'екту або пазбаўленнi яго такога статусу цi змяненнi пры неабходнасцi катэгорыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi рыхтуецца Мiнiстэрствам культуры пры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў год.
15. Матэрыяльныя аб'екты i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, у адносiнах да якiх Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прыняты рашэннi аб наданнi iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уключаюцца ў Дзяржаўны спiс у адпаведнасцi з дадзеным Палажэннем. ЗАЦВЕРДЖАНА