Пастанова міністэрства працы рэспублікі беларусь 2 лютага 1995 г. №13




старонка1/8
Дата канвертавання06.05.2016
Памер1.74 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА ПРАЦЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 лютага 1995 г. № 13
Аб Спiсе работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў
У адпаведнасцi з артыкулам 175 Кодэкса законаў аб працы Рэспублiкi Беларусь i ў мэтах выканання распараджэння Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 1995 г. № 16р Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам адукацыi i навукi, Мiнiстэрствам прамысловасцi i iншымi зацiкаўленымi з удзелам аб’яднанняў прафесiянальных саюзаў Беларусi Спiс работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў (прыкладаецца).
2. Устанавiць, што:
прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў на работах, якiя прадугледжаны ў Спiсе, забараняецца ўсiм наймальнiкам незалежна ад форм уласнасцi i вiдаў дзейнасцi;
мiнiстэрствам, дзяржаўным камiтэтам i iншым цэнтральным органам кiравання, якiя маюць вучэбныя ўстановы, спынiць набор навучэнцаў з 1996–1997 навучальнага года па вiдах работ, пералiчаных у Спiсе, калi iм на момант заканчэння вучобы не споўнiцца васемнаццаць гадоў;
пры праходжаннi вытворчай практыкi (вытворчага навучання) асобы маладзей васемнаццацi гадоў, якiя навучаюцца ў агульнаадукацыйных, прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных установах, могуць знаходзiцца на работах, якiя ўключаны ў Спiс, не больш 4 гадзiн у дзень;
выпускнiкi прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя закончылi прафесiйную падрыхтоўку з тэрмiнам навучання не менш 3 гадоў па прафесiях, якiя ўключаны ў Спiс, i не дасягнулi васемнаццацi гадоў, дапускаюцца да работы па гэтых прафесiях пад кiраўнiцтвам вопытных работнiкаў;
мiнiстэрствы, дзяржаўныя камiтэты i iншыя цэнтральныя органы кiравання, наймальнiкi ў выпадках лiквiдавання шкоднасцей на работах, якiя ўключаны ў Спiс, могуць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь, з улiкам заключэння органаў аховы здароўя, прымаць на гэтыя работы асоб маладзей васемнаццацi гадоў.
3. Даручыць Упраўленню аховы працы па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя даваць пры неабходнасцi тлумачэннi аб парадку прымянення Спiса.
4. Увесцi ў дзеянне Спiс работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў, з 1 студзеня 1996 г.

Мiнiстр


А.Сасноў

Дадатак
да пастановы

Мiнiстэрства працы

Рэспублiкi Беларусь


02.02.1995 № 13

СПIС


работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў

Вiды работ

Назва прафесiй

Код прафесii па АК i КС


1

2

3


I. Горныя работы, будаўніцтва метрапалiтэнаў, тунэляў i другiх падзямельных збудаванняў
1. Адкрытыя горныя работы:
бурэнне шпураў ручнымi i калонкавымi перфаратарамi, электрасвердламi, пойнтамi, ручнымi бурамi

Бурыльшчык шпураў

11295
напаўненне i адкочванне ваганетак. Прычэпка i адчэпка гружаных i парожнiх ваганетак з падкочваннем iх да паветрана-канатнай дарогi

Ваганетчык паветрана-канатнай дарогi

11307
выкананне ўзрыўных работ пры вядзеннi адкрытых i геафiзiчных работ

Падрыўнiк

11429
уборка штучных сценавых камянёў за каменярэзнай машынай

Выбаршчык

11513
прыём гружаных аўтасамасвалаў, чыгуначных саставаў на адвалах, рэгуляванне iх руху. Выгрузка пароды, шлаку i iншых адходаў вытворчасцi з транспартных сродкаў

Выгрузчык на адвалах

11543
кiраванне гiдраманiторам i патокам пульпы пры тушэннi пажару

Горнарабочы па папярэджваннi i тушэннi пажараў

11719
пагрузка ў вагоны, ваганеткi i другiя транспартныя сродкi крапёжных, будаўнiчых, змазачных матэрыялаў, дастаўка iх да ствалоў шахт, вусця штольнi або да iншых аб’ектаў; пагрузка i выгрузка матэрыялаў уручную, з дапамогай блокаў, лябёдак

Дастаўшчык крапёжных матэрыялаў у шахту

11891
умацаванне i рамонт горных вырабатак усiмi вiдамi мацавання

Крапiльшчык

13193
выраб, армiраванне, устаўлянне і тэрмаапрацоўка (гартаванне) бураў

Каваль-буразапраўшчык

13221
пагрузка з люкаў горнай масы ў ваганеткi, на транспарцёрную стужку i аўтамашыны на пагрузачным пункце. Падкатка i адкатка гружаных i парожнiх ваганетак

Люкавы


13432
кiраванне лябёдкай паветрана-канатнай дарогi пры транспартаваннi гружаных i парожнiх ваганетак

Машынiст паветрана-канатнай дарогi

13633
абслугоўванне землясосных станцый, установак (агрэгатаў) пры прымяненнi iх у гiдрамеханiзацыi на адкрытых горных работах

Машынiст землясоснай устаноўкi

13737
кiраванне пагрузачнай машынай

Машынiст пагрузачнай машыны

14002
кiраванне канвеерамi, элеватарамi, шнэкамi, перагрузачнымi цялежкамi, прывадной станцыяй канвеера

Машынiст канвеера

13777
кiраванне адвалаўтваральнiкам

Машынiст адвалаўтваральнiка

13941
вядзенне працэсу экскавацыi горнай масы на адвальным мосце. Кiраванне механiзмамi адвальнага моста

Машынiст адвальнага моста

13943
кiраванне механiзмамi прычапнога адвальнага плуга (струга, скрэпера)

Машынiст адвальнага плуга

13944
кiраванне пад’ёмнымi машынамi з электрычным або пнеўматычным прывадам

Машынiст пад’ёмнай машыны

14021
кiраванне механiзмамi пуцеперамяшчальнiка пры перамяшчэннi i перасоўваннi чыгуначнага шляху

Машынiст пуцеперамяшчальнiка

14089
кiраванне скрэпернымi лябёдкамi

Машынiст скрэпернай лябёдкi

14187
кiраванне буравой устаноўкай

Машынiст устаноўкi па бурэнню ствалоў шахт поўным сячэннем

14295
ручная падкатка i адкатка ваганетак

Перакульвальшчык

16249
праходка горных выпрацовак з прымяненнем адбойных малаткоў, пнеўмаломаў; узрыўным i гiдраўлiчным спосабамi i ўручную

Праходчык

17491
выкананне праходчых работ пры будаўнiцтве адкрытым спосабам тунэляў станцый метрапалiтэнаў i будынкаў спецыяльнага назначэння

Праходчык на паверхневых работах

17495
атрыманне выбуховых матэрыялаў i сродкаў падрывання, пагрузка iх i суправаджэнне да месца назначэння

Раздатчык выбуховых матэрыялаў

17608
2. Абагачэнне, агламерацыя, брыкетаванне:
падрыхтоўка брыкетнай сумесi

Апаратчык па падрыхтаванню сумесей i раствораў

10373
кiраванне працэсам асвятлення, згушчэння i прамыўкi пульпы, шламу ў згушчальнiках, гiдрацыклонах

Апаратчык згушчальнiкаў

10931
ачыстка цыклонаў, жолабаў, труб, пылевых камер, рукаўных фiльтраў ад пылу

Выгрузчык пылу

11545
мокрае i сухое грохачэнне (рассеў) матэрыялу на грохатах (сiтах)

Грохатаўшчык

11765
грохачэнне на грохатах. Завалка руды на грохаты рудаабпальных пячэй уручную

Грохатчык-шуроўшчык

11766
кiраванне дазiровачнымi ўстройствамi

Даводчык

11847
абслугоўванне сiлкавальнiкаў рэагентаправадоў

Дазiроўшчык рэагентаў

11876
драбленне буйнай, сярэдняй, дробнай сыравiны, матэрыялаў

Драбiльшчык

11908
загрузка матэрыялаў уручную ў прыёмныя варонкi

Загрузчык

12080
кантроль за выкананнем устаноўленай тэхналогii пры здабычы i перапрацоўцы гатовых прадуктаў абагачэння

Кантралёр прадукцыi абагачэння

13040
уборка сыпучых матэрыялаў на пляцоўках галерэй i пад стужкамi транспарцёраў

Стужкавы ўборшчык

13368
прэсаванне матэрыялаў i сыравiны для брыкетавання на прэсах

Машынiст брыкетнага прэса

13579
драбленне, класiфiкацыя, сепарацыя i прасеў руды

Машынiст млыноў

13872
змешванне шыхты ў змяшальных барабанах

Машынiст змяшальных барабанаў

14198
кiраванне механiзмамi, устаноўкамi пры сартаваннi сыравiны i матэрыялаў

Машынiст сарцiроўкi

14208
кiраванне працэсам сушкi на сушыльных устаноўках

Машынiст сушыльнай устаноўкi

14224
рамонт i абслугоўванне пылагазаўлоўных установак

Аператар па абслугоўванню пылагазаўлоўных установак

15860
падрыхтоўка раствораў рэагентаў для флатацыi

Растваральшчык рэагентаў

17796
кiраванне сепарацыяй на электрамагнiтных, электрастатычных, вiнтавых сепаратарах

Сепаратаршчык

18386
загрузка матэрыялу, вырабаў паўфабрыкатаў у сушыльныя печы. Кiраванне працэсам сушкi

Сушыльшчык

18916
кiраванне i абслугоўванне фiльтравальных апаратаў у працэсе абагачэння вуглю

Фiльтравальшчык

19356
загрузка транспартных сродкаў шламам

Шламаўшчык

19625
абслугоўванне i праверка стану шламабасейнаў

Шламаўшчык басейнаў

19627
3. Здабыча, абагачэнне будаўнiчых матэрыялаў:
выманне карыснага выкапня з дапамогай адбойных малаткоў, перфаратараў i iншага абсталявання i iнструмента

Забойшчык

11961
выколванне плiт або блокаў па зададзеных памерах з дапамогай молата, пракладак i пунчэтаў

Кольшчык плiт i блокаў

12831
кiраванне глiнарэзнымi машынамi розных тыпаў, што прымяняюцца пры здабычы глiны

Машынiст глiнарэзнай машыны

13671
кiраванне каменярэзнымi аперацыйнымi (распаласовачнымi) машынамi

Машынiст каменярэзнай машыны

13749
адбойка пустой пароды i драбленне руды ўручную адбойным малатком, кувалдай, ломам або кайлом для аддзялення руды ад пароды

Навалаадбойшчык

14829
падрыхтоўка рэактыўнай вады ў вытворчасцi каалiну. Запраўка вады каўстычнай содай, вадкiм шклом, выпнавым малаком i iншымi дабаўкамi

Падрыхтоўшчык рэактыўнай вады

17215
сарцiроўка матэрыялаў

Рассявальшчык

17794
абслугоўванне рэактарных установак

Рэактаршчык

17830
апрацоўка камянёў

Рэзчык па камнi

17940
выкананне папярэчных i падоўжных прапiлаў у горным масiве электрапiлой або ўручную

Рэзчык траншэй

17966
4. Вытворчасць горнага воску (азакерыту):
ачыстка рэчываў ад прымясей

Апаратчык перагонкi

10501
вядзенне тэхналагiчнага працэсу вытворчасцi вуглешчалачных рэагентаў i iх мадыфiкацый

Апаратчык вытворчасцi рэагентаў

10836
экстрагаванне буравугальнай сушонкi

Апаратчык экстрагавання

11102
5. Вытворчасць вугальнай i графiтаванай прадукцыi:
кiраванне дазiровачнымi ўстройствамi (устаноўкамi). Дазiроўка кампанентаў шыхты, масы

Дазiроўшчык

11858
вядзенне працэсу драблення, класiфiкацыi, сепарацыi i прасявання матэрыялаў

Машынiст млыноў

13872
вядзенне працэсу абпальвання руды, сыравiны, канцэнтратаў i iншых матэрыялаў

Абпальшчык

15157
гартаванне, кальцынацыя розных матэрыялаў

Загартоўшчык

17359
насычэнне вырабаў i матэрыялаў серай, маслам, парафiнам

Насычальшчык

17424
змешванне шыхты i звязваючых матэрыялаў

Змешвальшчык

18604
II. Геолагаразведачныя i тапографа-геафiзiчныя работы
Выкананне работ па каратажу свiдравiн. Спуск у свiдравiну, пад’ём i перазлучэнне свiдравiнных апаратаў пры каратыраваннi свiдравiн

Каратажнiк

12714
Кiраванне пад’ёмнiкам каратажнай i перфаратарнай станцый

Машынiст пад’ёмнiка

14016
Кiраванне шурфапраходчым агрэгатам пры праходцы шурфа свiдравiн

Машынiст шурфапраходчага агрэгата

14382
Прамыўка i даводка масавых шлiхавых проб у латках, каўшах, на прамывачных i даводачных прыборах

Прамывальшчык геалагiчных проб

17391
III. Металургiчныя вытворчасцi
1. Агульныя прафесii чорнай металургii:
загрузка i выгрузка тэрмiчных печаў ручным спосабам

Загрузчык тэрмiчных печаў

12132
работа з гарачым металам

Кантаўшчык-укладчык

12698
клеймаванне i маркiроўка гарачых злiткаў i загатовак

Клеймавальшчык гарачага металу

12780
падрыхтоўка сталеразлiвачных каўшоў i прамежкавых каўшоў да прыняцця плавак

Каўшавы


12815
кантроль проб вадкага чыгуну i сталi, вуглю, шыхты i iншай сыравiны i паўфабрыкатаў

Кантралёр у вытворчасцi чорных металаў

12942
пайка з прымяненнем свiнцовых прыпояў

Меднiк


14420
абслугоўванне ўсiх машын i механiзмаў, якiя працуюць у гарачых пралётах, на гарачых участках, на транспарцiроўцы металу, труб, агламерату i коксу ў гарачым стане

Машынiсты па ўсiх прафесiях


удзел у працэсе нагрэву металу

Награвальшчык металу

14852
выдаленне заганаў металу

Наждачнiк

14862
абмазванне паверхнi лiстоў маслам уручную

Абмазчык лiстоў i труб

15230
кiраванне з пульта штурхачамi металу з награвальных установак

Аператар паста кiравання

15880
цэнтроўка тарцоў злiткаў i загатовак на абдзiральных станках пры выдаленнi паверхневых заганаў на злiтках, трубным i сартавым вырабах

Аператар абдзiральных станкоў

15760
аб’ёмная загартоўка рэек

Аператар паста кiравання агрэгатамi аб’ёмнай загартоўкi рэек

15884
адпал прэцызiйнай сталi i сплаваў (катанкi, стужкi, дроту) у каўпаковых, шахтных i працяжных многанiтачных пячах

Адпальшчык

16356
падача i пасадка металу ў награвальныя ўстройствы, пракатных i трубапракатных станаў i трубапрофiльных прэсаў пры дапамозе кранаў, штурхачоў, ральгангаў, шлеппераў, загрузачных механiзмаў i ўручную

Пасадчык металу

16913
выпраўленне рэйкавых накладак на прэсе ў гарачым стане пасля iх прамывання

Правiльшчык пракату i труб

16938
падрыхтоўка вогнетрывалай масы рознай кансiстэнцыi па зададзенай рэцэптуры

Падрыхтоўшчык заправачных, вогнетрывалых матэрыялаў i тэрмiчных сумесей

17170
уключэнне i выключэнне з пульта электрасiлкавання пячнога трансфарматара, генератара, рэдуктара на печах

Пультаўшчык электраплавiльнай печы

17511
рэзка гарачага металу пры адсутнасцi дыстанцыйнага кiравання з пульта

Рэзчык гарачага металу

17889
вядзенне працэсаў тэрмiчнай апрацоўкi

Тэрмiст пракату i труб

19110
прыбiранне, укладка, кантоўка i перамяшчэнне гарачага пракатанага металу ад пракатных станаў

Прыбiральшчык гарачага металу

19254
прыбiранне ўручную акалiны грузапад’ёмнымi механiзмамi пры ачыстцы прыямкаў

Прыбiралышчык шлаку i абаротных матэрыялаў

19263
драбленне ўручную чыгуна, флюсаў, металiчнага лому на кускi

Шыхтоўшчык

19614
уборка i вываз шлаку, смецця i выкiданне металу ў плавiльных цэхах

Шлакоўшчык

19622
2. Сталеплавiльная вытворчасць:


кiраванне механiзмамi гiдраўлiчнай устаноўкi i механiзмам змазкi зложнiц

Машынiст гiдраачысткi i змазкi зложнiц

13664
кiраванне з пульта механiзмам павароту (дыстрыбутарам) канвертараў

Машынiст дыстрыбутара

13698
завалка шыхты ў сталеплавiльныя агрэгаты

Машынiст завалачнай машыны

13721
кiраванне заправачнай машынай i таркрэт-машынай пры запраўцы мартэнаўскiх пячэй

Машынiст заправачнай машыны

13729
адпампаванне шлаку з мiксераў, адбiўка скрапу, запраўка наска i гарлавiны мiксера

Мiксеравы

14463
выраб блокаў для сцэн электрапечаў. Выгрузка пеку з вагонаў

Набiўшчык блокаў

14773
загатоўка, складзiраванне i падноска да рабочага месца стопараў i ўстаноўка iх у сушыльныя печы

Наборшчык стопараў

14822
кiраванне з пульта трактам падачы сыпучых матэрыялаў да канвертараў

Аператар загрузкi канвертара

15590
кантроль за працэсам прадзiмання плаўкi ў канвертарах, падача сiгналаў аб неабходнасцi падагравання або ахаладжэння плавак

Аператар лагаскопа

15689
пазапечнае вакуумаванне металу на параэжэктарнай устаноўцы

Аператар параэжэктарнай устаноўкi вакуумавання металу

15788
плаўка раскiсляльнiкаў i ферасплаваў у печах

Плавiльшчык раскiсляльнiкаў

16638
плаўка вадкiх сiнтэтычных шлакаў

Плавiльшчык сiнтэтычных шлакаў

16642
падрыхтоўка саставаў для разлiўкi плавак

Падрыхтоўшчык саставаў да разлiўкi плавак

16719
ачыстка паддонаў ад цэглы i смецця. Набiванне i падмазка уцяпляльнiкаў i леек

Падрыхтоўшчык сталеразлiвачных канаў

16721
кiраванне стопарамi прамежкавага ўстройства пры разлiўцы сталi з каўшоў, удзел у разлiўцы сталi

Разлiўшчык сталi

17627
вядзенне тэхналагiчнага працэсу выплаўкi (пераплаўкi) сталi (сплаваў, паўпрадукта)

Сталявар

Па ўсiх прафесiях
3. Пракатная вытворчасць:
разборка, камплектаванне i зборка клецей на рэйкабэлечных i лiнейных сортапракатных станах

Вальцоўшчык па зборцы i перавалцы клецей

11337
удзел у вядзеннi тэхналагiчнага працэсу прафiлявання металу

Вальцоўшчык профiлягiбачнай машыны

11340
пракатка гарачага металу розных марак сталi, профiляў i сячэнняў

Вальцоўшчык стана гарачай пракаткi

11345
халодная пракатка i дрэсiроўка лiстоў

Вальцоўшчык стана халоднай пракаткi

11350
выраб, рамонт, устаноўка i наладка ўводных i вывадных праводак на станах халоднай пракаткi

Вытворца-наладчык прэс-праводак

12376
удзел у выпрабаваннi металу на цвёрдасць. Зачыстка пляцоўкi на метале на зачыстным станку

Выпрабавальнiк металу

12591
падрыхтоўка пакетаў лiстоў для пасадкi ў печ для адпалу. Кантоўка пакетаў пры прабiўцы iх на молаце

Лiстабойшчык

13382
выкананне работ па догляду за электрарухавiком пракатнага стана, чыстка i змазка яго

Машынiст вядучага матора пракатнага стана

13612
агнявая зачыстка гарачага металу ў патоку блюмiнга або слябiнга

Машынiст машыны агнявой зачысткi

13864
прашыўка дзiрак у дысках колаў на прэсе. Змазка i падналадка прэса

Машынiст прэса

14053
абслугоўванне i кiраванне паравой машынай

Машынiст рэверсiўнай паравой машыны пракатнага стана

14127
кiраванне злiткаламацелем пры ломцы надрэзаных злiткаў на колавыя i бандажныя загатоўкi

Машынiст злiткаламацеля

14189
устараненне акалiны з паверхнi гарачакатаных нержавеючых палос на сталеструменных машынах

Машынiст сталеструменнай машыны

14216
зачыстка металу ў патоку стана

Машынiст фрэзерназачыстной машыны

14335
кiраванне транспартнымi механiзмамi, па падачы рэек на апрацоўчую лiнiю

Аператар лiнii апрацоўкi рэек

15665
кiраванне ў працэсе пракаткi металу пад’ёмным сталом шлепперамi i рольгангамi на станах

Аператар паста кiравання стана гарачай пракаткi

15890
кiраванне работай маталак, разматвацелей i iншых механiзмаў стана пры пракатцы стужак у рулонах з прэцызiйных сплаваў

Аператар паста кiравання стана халоднай пракаткi

15892
кiраванне механiзмамi набору радоў, укладчыкам, пад’ёмнымi ўпорамi i кiшэнь-вагамi бесперапыннага профiлягiбачнага агрэгата

Аператар профiлягiбачнага агрэгата

15940
кiраванне шлепперамi i рольгангамi па падачы бандажоў на свiдравальны агрэгат або прашыўны прэс

Аператар свiдравальнага агрэгата i прэса

16015
нанясенне на стальныя палосы i трубы клею, палiмернай плёнкi, пласцiзолю, лакафарбавых i iншых палiмерных матэрыялаў

Плакiроўшчык палiмерных матэрыялаў на метал

16659
палiроўка стужкi з высокалегiраваных марак сталi i прэцызiйных сплаваў розных размераў

Палiроўшчык лiстоў i стужак

16810
расцяжка бандажоў па дыяметру на гiдраўлiчных прэсах i маркiроўка iх

Прасаўшчык колаў i бандажоў

17034
гарачая i халодная прашыўка дзiрак рэйкавых змацаванняў на прэсах

Прасаўшчык-прашыўшчык рэйкавых змацаванняў

17089
падрыхтоўка раздзяляльнай пасты для плакiруючых пласцiн пры вытворчасцi двухпластавага лiставога металу

Падрыхтоўшчык раздзяляльнай пасты

17205
раздзiранне на раздзiрачных або разбiвачных машынах або ўручную адпаленых стоп бляхi або лiставога металу

Раздзiршчык пакетаў

17621
рэзка асобных лiстоў або фарматаў бляхi, палосак i вязак на нажнiцах або станках

Рэзчык халоднага металу

17972
падрыхтоўка i замена на лiнейных сортапракатных станах, якiя выйшлi са строю, лiнеек, праводак, каробак i г.д.

Слесар-праводчык

18557
апыленне талькам лiстоў на талькiровачных машынах

Талькiроўшчык лiстоў i стужак

19089
укладка гарачакатаных загатовак для вiл у штабелi з адначасовым выпраўленнем выгнутых загатовак уручную

Укладчык пракату

19287
4. Трубная вытворчасць:
пакрыццё труб асфальтам

Асфальтоўшчык

11138
калiброўка труб, паступаючых з трубаэлектразварачных станаў

Вальцоўшчык калiбровачнага стана

11326
кiраванне станам у працэсе пракаткi труб

Вальцоўшчык стана халоднага пракату труб

11349
валачэнне труб на немеханiзаваных станах

Валачыльшчык

11489
зняцце грата з труб на станку

Гратанаймальнiк

11758
заварка гарачых балонаў i труб

Заваршчык труб i балонаў

11984
расшырэнне i калiброўка канцоў абсадных труб

Калiброўшчык труб на прэсе

12664
фармоўка трубнай загатоўкi на фармовачных вальцах

Машынiст фармовачнай машыны

14328
пайка i адпал пры вытворчасцi скручаных паяльных труб

Паяльшчык труб

16468
выпрабаванне труб i балонаў на гiдраўлiчных або пнеўматычных прэсах

Прасаўшчык на выпрабаваннi труб i балонаў

17058
фармоўка стрыжаняў раструба i фланца на ўстаноўках

Трубалiцейшчык-фармоўшчык

19236
зварка палос для труб

Электразваршчык лiстоў i стужак

19903
вытворчасць труб кантактнай зваркай, зваркай супрацiўленнем i токамi высокай частаты

Электразваршчык труб на стане

19908
5. Ферасплаўная вытворчасць:
абезвугляроджванне i азотаванне ферасплаваў у вакуумнай печы

Апаратчык вакуум-тэрмiчнай печы

10107
адпал хрому

Апаратчык адпалу хрому

10467
вытворчасць ванадыя шляхам вышчалочвання ванадыя з абпаленай шыхты

Апаратчык у вытворчасцi ванадыя

10643
выпуск металу i шлаку з ферасплаўных пячэй

Гарнавы ферасплаўных пячэй

11702
выплаўка ферасплаваў

Канвертаршчык

12895
разлiўка ферасплаваў на разлiвачнай машыне

Машынiст разлiвачнай машыны

14104
завалка шыхты ў печ, шуроўка шыхты, перапуск электродаў

Плавiльшчык ферасплаваў

16645
канвертарная плаўка

Пультаўшчык канвертара

17509
разбiўка i драбленне ферасплаваў

Разбiўшчык ферасплаваў

17577
выплаўка флюсаў

Флюсавар

19365
чыстка i сарцiроўка ферасплаваў

Чысцiльшчык ферасплаваў

19588
6. Вытворчасць вогнетрывалых матэрыялаў:
змешванне масы для вытворчасцi вогнетрывалых вырабаў на змяшальных бегунах розных сiстэм i канструкцый, што не абсталяваны кантрольна-вымяральнымi прыборамi, аўтаматыкай i вентыляцыйным абсталяваннем

Бегуншчык змяшальных бегуноў

11186
выгрузка шамоту з шахтных пячэй. Разгрузка карабоў з гарачым магнезiтам у бункер халадзiльнiка

Выгрузчык вогнетрывалых матэрыялаў з пячэй

11541
загрузка ў шахтныя або вярчальныя печы сыравiны i палiва. Падкладка i ўстаноўка ў тунэльныя сушыла ваганетак з паўфабрыкатам

  1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка