Пастанова мiнiстэрства культуры рэспублiкi беларусь 5 сакавiка 2008 г. N 9 Аб рэспублiканскiм фестывалi фальклорнага




Дата канвертавання07.05.2016
Памер93.39 Kb.
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

5 сакавiка 2008 г. N 9
АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ ФЕСТЫВАЛI ФАЛЬКЛОРНАГА

МАСТАЦТВА "БЕРАГIНЯ"

(в ред. постановлений Минкультуры от 16.10.2013 N 79,

от 18.06.2015 N 31)
На падставе абзаца другога падпункта 9.1 пункта 9 Палажэння аб парадку арганiзацыi i правядзення на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь фестываляў, конкурсаў, форумаў, святаў i пленэраў, фiнансуемых з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавiка 2015 г. N 263 "Об организации и проведении на территории Республики Беларусь фестивалей, конкурсов, форумов, праздников и пленэров, финансируемых из республиканского и (или) местных бюджетов", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

(преамбула в ред. постановления Минкультуры от 18.06.2015 N 31)

Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку правядзення рэспублiканскага фестывалю фальклорнага мастацтва "Берагiня".

(часть в ред. постановления Минкультуры от 16.10.2013 N 79)




Мiнiстр

У.Ф.Матвейчук

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА

Мiнiстр адукацыi Старшыня

Рэспублiкi Беларусь Брэсцкага абласнога

А.М.Радзькоў выканаўчага камiтэта

05.12.2007 К.А.Сумар

14.12.2007
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА

Старшыня Старшыня

Вiцебскага абласнога Гомельскага абласнога

выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта

У.П.Андрэйчанка А.С.Якабсон

20.11.2007 31.01.2008


УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА

Старшыня Старшыня

Гродзенскага абласнога Мiнскага абласнога

выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта

У.Я.Саўчанка Л.Ф.Крупец

28.02.2008 28.02.2008


УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА

Старшыня Старшыня

Мiнскага гарадскога Магiлёўскага абласнога

выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта

М.Я.Паўлаў Б.В.Батура

16.11.2007 28.02.2008


УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА

Старшыня Акцябрскага Старшыня

раённага выканаўчага грамадскага аб'яднання

камiтэта "Беларускi фонд культуры"

Гомельскай вобласцi У.А.Гiлеп

А.У.Максiменка 28.02.2008

28.02.2008

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь

05.03.2008 N 9

рэдакцыi пастановы

Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь

16.10.2013 N 79)


IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ РЭСПУБЛIКАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ ФАЛЬКЛОРНАГА МАСТАЦТВА "БЕРАГIНЯ"

(в ред. постановлений Минкультуры от 16.10.2013 N 79,

от 18.06.2015 N 31)
1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i правядзення рэспублiканскага фестывалю фальклорнага мастацтва "Берагiня" (далей - фестываль).

2. Фестываль праводзiцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры), Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Гомельскiм абласным выканаўчым камiтэтам, Акцябрскiм раённым выканаўчым камiтэтам, грамадскiм аб'яднаннем "Беларускi фонд культуры" (далей - арганiзатары фестывалю).

3. Фестываль праводзiцца ў мэтах падтрымкi народнай творчасцi i народных промыслаў (рамёстваў), захавання рэгiянальнай i мясцовай традыцыйнай мастацкай культуры, пераемнасцi нацыянальных культурных традыцый, далучэння дзяцей i моладзi да розных вiдаў фальклору, павышэння мастацкага ўзроўню i выканальнiцкага майстэрства дзiцячых i юнацкiх аўтэнтычных фальклорных i непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi (далей - калектывы мастацкай творчасцi), арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва.

4. Фестываль мае статус рэспублiканскага.

5. Перыядычнасць правядзення фестывалю - адзiн раз у два гады.

Iнфармацыя аб канкрэтных тэрмiнах яго правядзення размяшчаецца ў сродках масавай iнфармацыi i на афiцыйных сайтах арганiзатараў фестывалю.

6. Месцам правядзення фестывалю з'яўляюцца ўстановы культуры i адукацыi, сцэнiчныя пляцоўкi г.п. Акцябрскi i Акцябрскага раёна Гомельскай вобласцi.

7. Для забеспячэння падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ствараецца арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей - аргкамiтэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў (па ўзгадненнi з iх кiраўнiкамi), грамадскiх аб'яднанняў i iншых зацiкаўленых арганiзацый.

8. Аргкамiтэт:

8.1. ажыццяўляе кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю, пры неабходнасцi стварае дырэкцыю фестывалю;

8.2. уносiць на разгляд Мiнiстэрства культуры прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю, колькасцi запрашальных бiлетаў на наведванне праграм фестывалю, аб вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывальных мерапрыемстваў;

8.3. разглядае i зацвярджае:

спiс удзельнiкаў фестывалю;

праграму правядзення фестывалю;

фестывальную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю;

склад журы фестывалю, якi фармiруецца з лiку вiдных дзеячаў у галiне культуры i мастацтва;

8.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi суб'ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення фестывалю i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;

8.5. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю;

8.6. вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць у час падрыхтоўкi i правядзення фестывалю.

9. Праграма фестывалю можа прадугледжваць канцэртныя праграмы калектываў мастацкай творчасцi, выставы-кiрмашы вырабаў майстроў народных промыслаў (рамёстваў), семiнары, канферэнцыi, майстар-класы, конкурс калектываў мастацкай творчасцi (далей - конкурс), тэатралiзаваныя дзеяннi i iншыя мерапрыемствы, якiя не супярэчаць мэтам фестывалю.

10. У фестывалi прымаюць удзел творчыя дэлегацыi абласцей i г. Мiнска з магчымым запрашэннем замежных удзельнiкаў.

У склад творчых дэлегацый уваходзяць iх кiраўнiкi, калектывы мастацкай творчасцi i iх кiраўнiкi, выканаўцы па розных вiдах фальклорнага мастацтва (далей - асобныя выканаўцы), майстры народных промыслаў (рамёстваў), суправаджаючыя iх асобы, спецыялiсты раённых, гарадскiх, абласных метадычных цэнтраў народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы) i дзяржаўнай установы адукацыi "Iнстытут культуры Беларусi". У склад творчых дэлегацый могуць уваходзiць навукоўцы, дзеячы культуры i мастацтва.

Колькасны склад творчай дэлегацыi не павiнен перавышаць 40 чалавек.

11. Узрост удзельнiкаў калектываў мастацкай творчасцi i асобных выканаўцаў, якiя прымаюць удзел у фестывалi, не павiнен перавышаць 28 гадоў па стане на 1 мая года правядзення фестывалю.

12. Для ўдзелу ў фестывалi калектывы мастацкай творчасцi i асобныя выканаўцы павiнны забяспечыць:

захаванасць у рэпертуары мясцовых традыцый у розных жанравых праявах;

наяўнасць традыцыйных народных касцюмаў, якiя павiнны ўяўляць сабой варыянты арыгiналаў або копiй традыцыйных народных касцюмаў сваёй мясцовасцi прадстаўляемага рэгiёна;

наяўнасць акампанементу ў ансамблевым або сольным выкананнi на акустычных беларускiх народных iнструментах у "жывым гучаннi";

прадстаўленне канцэртных праграм, якiя скiраваны на змястоўнае раскрыццё мастацкiх традыцый прадстаўляемага рэгiёна i ўключаюць адноўленыя i бытуючыя песнi каляндарнага (вясна, лета) перыяду, пазаабрадавыя песнi, народныя танцы (гуртавыя, парныя, сольныя), карагоды, гульнi, iнструментальную музыку, творы празаiчных жанраў i iншае.

Працягласць выступленняў у зборных канцэртных праграмах калектываў мастацкай творчасцi не павiнна перавышаць 10 хвiлiн, асобных выканаўцаў - 5 хвiлiн. Працягласць сольных канцэртных праграм не павiнна перавышаць 80 хвiлiн.

13. Для ўдзелу ў фестывалi да 1 мая года правядзення фестывалю творчыя дэлегацыi накiроўваюць заяўкi на ўдзел у фестывалi на адрас Акцябрскага раённага выканаўчага камiтэта.

(в ред. постановления Минкультуры от 18.06.2015 N 31)

14. Заяўка на ўдзел у фестывалi змяшчае:

назву рэгiёна, якi прадстаўляе творчая дэлегацыя, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi) кiраўнiка творчай дэлегацыi, яго кантактны нумар тэлефона i адрас электроннай пошты;

колькасны склад i поўны спiс удзельнiкаў творчай дэлегацыi (указваюцца прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi) кiраўнiка калектыву мастацкай творчасцi, удзельнiкаў калектыву мастацкай творчасцi, суправаджаючых асоб, iншых удзельнiкаў творчай дэлегацыi);

поўную назву калектыву мастацкай творчасцi;

iнфармацыю аб творчай дзейнасцi калектыву мастацкай творчасцi i яго кiраўнiка;

не менш за два фотаздымкi калектыву мастацкай творчасцi ў сцэнiчных касцюмах;

поўны спiс твораў канцэртнай праграмы калектыву мастацкай творчасцi (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў i часу гучання).

15. Згода на ўдзел у фестывалi пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта да ўдзелу творчай дэлегацыi ў фестывалi.

16. Удзельнiкi творчых дэлегацый прымаюць удзел ва ўсiх мерапрыемствах фестывалю.

17. Заяўкi на ўдзел у конкурсе дасылаюцца творчымi дэлегацыямi адначасова з заяўкамi на ўдзел у фестывалi.

Заяўка на ўдзел у конкурсе змяшчае:

поўны спiс твораў конкурснай праграмы (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў i часу гучання);

аўдыязапiсы i вiдэазапiсы выконваемых конкурсных твораў на лiчбавых носьбiтах.

18. Конкурс праводзiцца па намiнацыях:

песенны фальклор;

музычна-iнструментальны фальклор;

танцавальны фальклор;

вусна-паэтычны фальклор;

народныя промыслы (рамёствы);

традыцыйны народны касцюм;

дуэт побытавых танцаў.

19. Конкурснае выступленне ацэньвае журы.

20. Крытэрыямi ацэнкi конкурснага выступлення з'яўляюцца:

выканальнiцкае майстэрства;

сцэнiчная культура;

раскрыццё музычна-вобразнага зместу выконваемых твораў;

адпаведнасць выконваемых твораў узросту выканаўцаў;

арыгiнальнасць i захаванне традыцый фальклорнага мастацтва;

жанравая разнастайнасць;

захаванасць мясцовага мастацкага стылю (твораў, традыцыйных народных касцюмаў, арыгiнальных музычных iнструментаў) прадстаўляемага рэгiёна;

здольнасць да iмправiзацыi.

21. Вынiкi конкурсу аб'яўляюцца ў апошнi дзень правядзення фестывалю ва ўрачыстых абставiнах падчас узнагароджвання ўдзельнiкаў фестывалю.

22. Пры правядзеннi конкурсу яго пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамi лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па кожнай намiнацыi i каштоўнымi прызамi за перамогу ў конкурсе.

Набыццё каштоўных прызоў ажыццяўляецца за кошт сродкаў арганiзатараў фестывалю ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Кошт аднаго каштоўнага прыза не павiнен перавышаць для лаўрэатаў:

першай ступенi - 40 базавых велiчынь;

другой ступенi - 30 базавых велiчынь;

трэцяй ступенi - 20 базавых велiчынь.

23. Размеркаванне дыпломаў лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па намiнацыях i каштоўных прызоў за перамогу ў конкурсе пацвярджаецца пратаколам пасяджэння аргкамiтэта i журы фестывалю.

24. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Адрас аргкамітэта фестывалю:

247319

вул. Савецкая, 62,



г.п. Акцябрскі,

Гомельская вобл.,

Рэспубліка Беларусь

E – mail: oktiabrkult@tut.by


Аддзел ідэалагічнай работы,

культуры і па справах моладзі

Акцябрскага райвыканкама,

Беразоўская Святлана Анатольеўна

8 02357 5 42 80
Дзяржаўная ўстанова культуры

Цэнтр культурна – дасугавай дзейнасці

Акцябрскага раёна”

Казакова Ларыса Аляксееўна 8 02357 5 37 36


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка