Пасля начной адказнае работы Трызор і Мурза спалі каля плоту



Дата25.06.2016
Памер7.95 Kb.
#53136
МАЛПІН ЖАРТ
Пасля начной адказнае работы

Трызор і Мурза спалі каля плоту.

Тым часам Малпа не драмала,

Убачыўшы сабак, цішком

Падкралася да іх і матузком

Хвасты звязала.

Сама ж схавалася за вугал і глядзіць,

Каменьчыкамі кідзь ды кідзь, —

Стараецца іх пабудзіць.

Што тут было, калі прачнуліся абое!

Трызора Мурза рве, а Мурзу рве Трызор!

Умомант гырканне ўзнялі такое, —

Ажно гудзе ўвесь двор.

А Малпа ледзьве не кладзецца —

I скача, і крыўляецца, й смяецца,

Так па душы прыйшоўся ёй

Сабачы бой.

А з тых ляціць шматкамі поўсць.

--------------------------

I між людзьмі такія ёсць:

Звядуць дваіх, наладзяць склоку1,

А потым збоку

На цяганіну пазіраюць

I рукі паціраюць.


Склока — сварка, непрыязныя адносіны.
Каталог: biblio -> 5-9 -> literature -> bel
bel -> А. Пальчэўскі рэкс І казбек
bel -> Лён-Лянок, альбо Кампакт-дыск ад зялёнага Дрэйка
bel -> Нёманскі Янка рамэа I джульета на беларусі
bel -> З усіх сабораў ёсць сабор, дзе згодзен я маліцца
bel -> Анатоль Грачанікаў Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара
bel -> Бутэвіч Анатоль у гасцях у вечнасці Мір – цыганская сталіца
bel -> Анатоль Вярцінскі “жыццё даецца, каб жыццё тварыць ”
bel -> Анатоль грачанікаў
bel -> Анатоль грачанікаў як ападае ліст
bel -> Несцерка, або казка байка пра тое, як жыў, па зямлі хадзіў, памер I жьівы застаўся бывалы мужык несцерка як несцерка нарадзіўСЯ


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка