Пантон. Беларуска-нямецкія тэатральныя сустрэчы




Дата канвертавання17.03.2016
Памер16.93 Kb.
ПАНТОН. Беларуска-нямецкія тэатральныя сустрэчы
Інстытут імя Гётэ ў Мінску і Рэспубліканскі цэнтр беларускай драматургіі запрашаюць далучыцца да будавання ПАНТОНА, што дапаможа наладзіць пераправу паміж тэатральнымі прасторамі Беларусі і Германіі.
Праект “ПАНТОН. Беларуска-нямецкія тэатральная сустрэчы” пачнецца 11 кастрычніка ў 9.00 гадзін у Цэнтры беларускай драматургіі па адрасе вул. Крапоткіна 44.

У 10.00 Ларс Фогель, рэжысёр і тэатразнаўца з Германіі, раскажа пра нямецкі досвед супрацоўніцтва паміж рэжысёрамі і драматургамі.

Тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў прадставіць у 12.00 гадзін даклад пра актуальны стан тэатральнай прасторы Беларусі.

У 16.00 гэтага ж дня пройдзе дыскусія “Тэкст у тэатры”, падчас якой мадэлі абыходжання з тэкстам на сцэне будуць разглядацца з розных перспектыў: аўтара, рэжысёра, перакладчыка, акцёра.

12 кастрычніка ў 14.00 распачнецца серыя відэапаказаў нямецкіх спектакляў, што працягнецца і ў наступныя дні (13 і 14 кастрычніка ў 11.00 гадзін).

Рэжысёры Таццяна Арцімовіч і Аляксандр Марчанка прадставяць увазе публікі свой досвед узаемадзеяння з сучаснай нямецкамоўнай драматургіяй: 12 кастрычніка ў 17.00 адбудзецца сцэнічнае чытанне п’есы Дэі Лоэр “Жыццё на Плошчы Рузвельта” у пастаноўцы Т. Арцімовіч; 14 кастрычніка ў 16.00 А. Марчанка пазнаёміць з “Брыдкім” Марыўса фон Маенбурга. Пасля кожнага чытання гледачы будуць мець магчымасць узяць удзел у абмеркаванні прадстаўленых п’ес і іх сцэнічных інтэрпрэтацый.

Падзяліцца думкамі пра ўбачанае і набалелае можна будзе 15 кастрычніка з 10.00 да 18.00 гадзін у фармаце Open Space, які дазваляе кожнаму ўдзельніку прапаноўваць тэмы для дыскусіі. Тэматычнае поле Open Space азначанае як “Патэнцыял, праблемы і перспектывы тэатра ў сучасным грамадстве”.

Падчас праекта ў фае Тэатра беларускай драматургіі наведвальнікі змогуць азнаёміцца з актуальнымі інфармацыйнымі матэрыяламі шматлікіх тэатраў Германіі.

Праект “ПАНТОН. Беларуска-нямецкія тэатральныя сустрэчы” мае на мэце стварэнне платформы для інтэнсіфікацыі абмену паміж тэатрамі дзвюх краін і адрасаваны як прафесіяналам тэатральнай сцэны, так і шырокаму колу аматараў тэатра.
Праграма: www.goethe.de/minsk

www.rtbd.by

Дадатковая інфармацыя: Аляксандр Марчанка (80291 36 56 76)



Ірына Герасімовіч (8 029 133 48 59)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка