Памінальныя дні ў народным календары (у розных мясцовых традыцыях) Усяе́дны тыдзень (апошні тыдзень перад Масленічным) – тыдзень памяці продкаў. Падчас яго адзначаюцца:
Спасаўскія дзяды – субота перад Успленнем (28 жніўня; Століншчына і суседнія раёны)
Стаўроўскія дзяды (29 верасня) – лакальны абрад (Бягомльшчына), рэшткі памінання міфічных сабак Стаўры і Гаўры (гл. міф пра паходжанне беларусаў)
Пакроўскія дзяды (Пакроўцы) – пятніца і субота перад Пакровамі (14 кастрычніка)
Усе святыя (1 лістапада) – памінальны дзень у католікаў
Заду́шны дзень (2 лістапада) – працяг памінання ў католікаў
Змітраўскія дзяды (Вялікія дзяды, Асяніны) – пятніца і субота перад Змітрам (8 лістапада)
Змітрава (Памінальная, Радзіцельская) субота – субота перад Змітрам
Міхайлаўскія (Восеньскія) дзяды – пятніца і субота перад Міхайлам (21 лістапада)
Піліпаўскія (Радзвя`ныя) дзяды – пятніца і субота перад Піліпаўкай (28 лістапада)
Памінальныя абрады і матывы таксама прысутнічаюць у наступных святах:
Масленіца
Вялікдзень
Ушэсцеі іншых
Памінальныя стравы куцця́ – каша з тоўчаных ячных круп (або пшаніцы), ужываецца з сытой або алеем