Палажэнне




Дата канвертавання27.03.2016
Памер34.89 Kb.


Зацвярджаю Зацвярджаю

Упаўнаважаны па справах Міністр інфармацыі

рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь

Л.П.Гуляка У.В.Русакевіч


« 20 »_снежня_ 2008_ г. « 24 » _снежня_ 2008_ г.

ПАЛАЖЭННЕ


аб рэспубліканскім конкурсе сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца заснавальнікамі конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой у адпаведнасці з Праграмай развіцця канфесіянальнай сферы, нацыянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой на 2006-2010 гады, узгодненай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 30 лістапада 2006 г.


Мэты конкурсу:

павышэнне эфектыўнасці інфармацыйнага забеспячэння дзяржаўнай палітыкі ў сферы міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой;

папулярызацыя шматвекавых традыцый мірнага і паважлівага суіснавання людзей розных нацыянальнасцей і канфесіянальнай прыналежнасці на Беларусі;

прапаганда каштоўнасці культурнай разнастайнасці і міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь;

далучэнне шырокага кола чытачоў да знаёмства з тэмамі конкурсу і іх зацікаўленага абмеркавання.
Удзельнікі конкурсу: прафесійныя журналісты, пазаштатныя аўтары, рэдакцыі друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі.
Для разгляду на конкурсу прымаюцца матэрыялы, якія надрукаваны ці выйшлі ў тэлерадыёэфіры за перыяд з 1 чэрвеня 2008 г. да 10 красавіка 2009 г.

На конкурсе асобна разглядаюцца матэрыялы па дзвюх намінацыях сродкаў масавай інфармацыі - друкаваных і электронных.

Удзельнікі конкурсу па намінацыі друкаваных СМІ дасылаюць надрукаваныя за адзначаны перыяд матэрыялы, дадаўшы пры гэтым даныя аб аўтары: прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, месца работы, пасада, адрас і тэлефонны кантактны нумар.

Удзельнікі конкурсу па намінацыі электронных СМІ прадстаўляюць аўдыё- відэазапісы радыё- і тэлесюжэтаў і праграм па вышэйадзначанай тэматыцы з суправаджальным лістом, у якім адлюстраваны даныя аб аўтарах, тэрмінах выхаду ў эфір, кантактныя рэквізіты.

Выдаткі на падрыхтоўку і прадстаўленне конкурсных матэрыялаў забяспечваюцца ўдзельнікамі конкурсу за свой кошт.

Конкурсныя матэрыялы на друкаваных і электронных носьбітах прадстаўляюцца ў апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей да 20 красавіка 2009 г. (220029 г. Мінск, вул. Камуністычная, 11, тэл./факс 284-63-44).

Для падвядзення вынікаў конкурсу яго заснавальнікамі ствараецца журы.

Пераможцам конкурсу па кожнай намінацыі (друкаваныя СМІ і электронныя СМІ) устанаўліваюцца наступныя ўзнагароды:

Дыплом Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь І ступені і першая прэмія ў памеры 700 000 (семсот тысяч) рублёў;

Дыплом Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ІІ ступені і другая прэмія ў памеры 500 000 (пяцьсот тысяч) рублёў;

Дыплом Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ІІІ ступені і трэцяя прэмія ў памеры 300 000 (трыста тысяч) рублёў.

Выплата прэмій пераможцам конкурсу на агульную суму 3 000 000 (тры мільёны) рублёў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь на правядзенне мерапрыемстваў у галіне масавай інфармацыі.


Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей засноўваюцца спецыяльныя прызы за найбольш высокамастацкае ўвасабленне тэм конкурсу ў кожнай намінацыі СМІ - нацыянальнасці, канфесіі, суайчыннікі.

Колькасць спецыяльных прызоў вызначае журы конкурсу зыходзячы з колькасці, актуальнасці і зместу конкурсных работ. Прызы Упаўнаважанага набываюцца за кошт сродкаў, выдзеленых Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей з рэспубліканскага бюджэту на рэалізацыю спецыяльных сацыяльных праграм і мерапрыемстваў і падтрымку супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой на 2009 год. Разам са спецыяльным прызам вызначанаму ўдзельніку конкурсу ўручаецца Падзячнае пісьмо Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

Дадатковыя спецыяльныя прызы за асобныя матэрыялы, згодна з тэмамі конкурсу, могуць засноўвацца іншымі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі і ўстановамі, фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, пажадаўшымі далучыцца да організатараў конкурсу.
Абвяшчэнне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне яго пераможцаў будзе праводзіцца ў маі 2009 г.

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь садзейнічае распаўсюджванню ўмоў конкурсу ў сродках масавай інфармацыі і інфармаванню грамадскасці аб яго выніках.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка