Палажэнне




Дата канвертавання17.03.2016
Памер36.38 Kb.
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Начальнік аддзела адукацыі,

спорту і турызму Лідскага

райвыканкама

____________ А.У.Кадлубай

«___»______________2014г.



ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні раённага этапу рэспубліканскага конкурсу

юных экскурсаводаў “Мая малая радзіма”

у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі

Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”


Раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў “Мая малая радзіма” праводзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”
Мэты і задачы конкурсу:

- духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны сваіх землякоў, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за дасягненні сваіх землякоў;

- сістэматызацыя агульнавядомых гістарычных, культурных, эканамічных, прыродных, сацыяльных каштоўнасцей малой радзімы, выяўленне яе малавядомых адметнасцей;

- папулярызацыя асаблівасцей гісторыка-культурных і прыродных дастапомнасцей малой радзімы;

- стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў экскурсійную дзейнасць, прывіццё навыкаў экскурсавода;

- развіццё творчых здольнасцей, садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню, набыццё камунікатыўных навыкаў праз далучэнне да экскурсійнай дзейнасці;

- пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў праз экскурсійную дзейнасць;

- выяўленне і заахвочванне лепшых юных экскурсаводаў.


Арганізатары: адзел адукацыі, спорту і турызму Лідскага райвыканкама, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лідскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі”.
Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі.
Тэрмін правядзеняя: з 1 красавіка па 29 жніўня 2014 года
Умовы правядзення конкурсу

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

Гарады раённага падпарадкавання”;

Пасёлкі гарадскога тыпу”;

Сельскія населеныя пункты”.

Удзельнікі конкурсу праводзяць папярэднюю работу: падбіраюць матэрыял для экскурсіі, даследуюць аб’екты, вызначаюць тэму, апрацоўваюць сабраны фактычны матэрыял, ствараюць “партфель юнага экскурсавода“, складаюць экскурсійны маршрут, працуюць над тэкстам і методыкай правядзення экскурсіі.

Удзельнікі конкурсу за 15 хвілін прэзентуюць экскурсію па малой радзіме (адпаведна намінацыі). Экскурсія можа быць тэматычнай альбо комплекснай, агляднай, па жаданню ўдзельніка конкурсу. Юны экскурсавод павінен прэзентаваць экскурсію па сваёй мясцовасці і раскрыць адвольна выбраную тэму экскурсіі. Колькасць аб’ектаў падчас правядзення экскурсіі не абмяжоўваецца. Выявы аб’ектаў прадстаўляюцца мультымедыйна.

На конкурс прадстаўляецца:

вочная прэзентацыя экскурсіі ўдзельнікам конкурсу (юным экскурсаводам – 10-11 верасня 2014 года, час, месца будзе паведамлена дадаткова);

відэаматэрыял экскурсіі, якую праводзіць удзельнік конкурсу на мясцовасці (без уліку часу, неабходнага на пераход ад аб’екта да аб’екта);

уводзіны, нітка маршрута і тэкставы варыянт распрацаванай экскурсіі з пазначэннем аўтара;

партфель юнага экскурсавода” (фотаздымкі выбраных экскурсійных аб’ектаў з кароткай анатацыяй і іншы наглядны матэрыял, які можа дапоўніць патрэбныя звёны глядзельнага рада аб’ектаў, дапамагчы насыціць экскурсію бачнымі вобразамі (фотаздымкі людзей, карты, схемы, малюнкі, дакументы і інш.);

мультымедыйная прэзентацыя.
Асноўныя крытэрыі ацэнкі экскурсійнага прадстаўлення:

-вытрыманасць тэматыкі экскурсіі;

-змястоўнасць валодання інфармацыяй аб экскурсійных аб’ектах;

-канкрэтнасць;

-лагічнасць пераходаў для аб’яднання матэрыяла экскурсіі ў адзінае цэлае;

-спалучэнне паказа і расказа;

-культура мовы, валоданне маўленчымі сродкамі;

-валоданне аўдыторыяй;

-займальнасць, крэатыўнасць, артыстызм;

-прытрымліванне хранаметражу.


Конкурсныя матэрыялы, тэкставы матэрыял і пратаколы пасяджэння журы дасылаюцца на раённы этап да 29 жніўня 2014 года па адрасе: 231300, г.Ліда, вул. Перамогі, 52, каб. 103; ДУА “Лідскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі”. Тэлефон для даведак: 8 (0154) 52-04-33, e-mail: cdute@tut.by.

Ярошка


Глініна

520433


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка