О О «Белорусская федерация ринго»
Юр. адрес: 220070, Республика Беларусь
г. Минск, ул. Солтыса И.С., 96, к. 9
тел: +375 25 9964306, +375 29 6265975
УНП 805001272 р/с 3015022460015
в ОАО «Банк Москва-Минск», код 272
ул. Коммунистическая, 49, пом.1
ringo.by@gmail.com www.ringo.by
Палажэнне аб правядзенні XI Міжнароднага Турніру па Рынга ў Мінску
-
Мэты і задачы
Папулярызацыя і далейшае развіццё спартыўнай гульні рынга ў Рэспубліцы Беларусь і ў Свеце. Мацаванне дружалюбных адносін паміж спартсмэнамі. Павышэнне ўзроўню майстэрства рынгістаў. Прапаганда здаровага ладу жыцця.
-
Тэрмін і месца правядзення спаборніцтваў
XI Міжнародны Турнір па рынга ў Мінску праводзіцца 10-11 лістапада 2012 года. Месца правядзення спаборніцтваў:
-
ГСАК “Лагойск”, Мінская вобл., Лагойскі р-н.
9-10 лістапада – прыезд спартоўцаў.
11 лістапада ад’езд спартоўцаў.
-
Размяшчэнне і харчаванне
Выдаткі на размяшчэнне і харчаванне ўдзельнікаў спаборніцтваў каманд, атрымаўшых прыватныя запрашэнні, нясе ГА “Беларуская федэрацыя рынга”.
Размяшчэнне спартсмэнаў праводзіцца ў г. Мінску.
-
Удзельнікі спаборніцтваў
Спаборніцтвы праводзяцца ў асабістай і каманднай дысцыплінах (мужчынскай і жаночай) у наступных катэгорыях:
-
катэгорыя юніёры 14 – 17 гадоў;
-
адкрытая катэгорыя 18 – 35 гадоў.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе спартоўцы, якія маюць рэйтынг ГА “Беларуская федэрацыя рынга”, а таксама ўсе, атрымаўшыя прыватныя запрашэнні.
-
Умовы і парадак правядзення
Гульні будуць праходзіць па правілах прынятым 1 верасня 2007 г. на нарадзе вышэйшага савета Міжнароднай Федэрацыі Рынга ў Варшаве.
-
Узнагароджанне
Пераможцы і прызёры спаборніцтваў ўзнагароджваюцца граматамі, медалямі і каштоўнымі прызамі.
-
Кіраўніцтва спаборніцтваў
Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем спаборніцтваў ажыццяўляе ГА «Беларуская федэрацыя рынга» пад кіраўніцтвам старшыні федэрацыі – Колтуна І.І.
-
Заяўкі
Заяўкі для ўдзелу ў турніры прымаюцца па да 7 лістапада 2012 года ўключна
-
тэл: +375 29 3769780, +375 29 1133433
-
email: ringo.by@gmail.com
Дадзенае палажэнне з'яўляецца афіцыйным запрашэннем на спаборніцтвы
Старшыня Колтун І.І.
ГА "Беларуская федэрацыя рынга" |