Палажэнне аб правядзенні конкурсаў




Дата канвертавання16.03.2016
Памер210.57 Kb.
ЗАЦВЕРДЖАНА

Загадам упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама

ад 18.03.2015 № 162

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні конкурсаў

рэспубліканскай акцыі навучэнскай

моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“

у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай

моладзі ”Я – грамадзянін Беларусі“

ва ўстановах адукацыі Брэсцкай вобласці

1. Агульныя палажэнні.

1.1. У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ (далей – Акцыя), зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 г. № 65 і планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2013-2015 гады, зацверджаным Намеснікам Міністра Рэспублікі Беларусь ад 6.02.2013 г. № 11-01-12/400/дс/2, у рамках Акцыі праводзяцца:

конкурс юных экскурсаводаў ”Мая радзіма   Беларусь“;

краязнаўчая акцыя ”Збяры Беларусь у сваім сэрцы“;

аграбіялагічны конкурс ”Юны натураліст“;

конкурс творчых работ ”Наш падарунак Перамозе“;

конкурс творчых праектаў ”Мае землякі – мой гонар“;

конкурс відэафільмаў ”Мая чароўная Беларусь“.

1.2. Заснавальнікам конкурсаў Акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Па даручэнні Міністэрства адукацыі арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсаў Акцыі ажыццяўляюць: Установа адукацыі ”Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства“, Установа адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“, Установа адукацыі”Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці“, рэдакцыя газеты ”Пераходны ўзрост“.

1.3. Удзельнікі конкурсаў – калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі, асобныя навучэнцы, творчыя сямейныя калектывы (у 2-х узроставых катэгорыях: да 14 гадоў, 14 гадоў і старэйшыя).

2. Тэрміны правядзення конкурсаў.

2.1. Конкурсы праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку і ва ўстановах адукацыі абласнога (Мінскага гарадскога) і рэспубліканскага падпарадкавання;

другі этап (адборачны) – раённы, раённы для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне, гарадскі (акрамя г. Мінска);

трэці этап (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел установы адукацыі абласнога і Мінскага гарадскога падпарадкавання;

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі. Рэспубліканскі этап праводзіцца ў два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў абласных этапаў конкурсаў, а на выніковым – творчая абарона навучэнцамі сваіх конкурсных работ.

2.2. Рэгіянальныя саветы па правядзенні Акцыі ўстанаўліваюць тэрміны правядзення адборачных этапаў конкурсаў.

3. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі.

3.1. Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсах могуць выкарыстоўвацца творчыя і даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд Акцыі (2006-2015 гг.).

3.2. Арганізатарам правядзення конкурсаў юных экскурсаводаў ”Мая радзіма Беларусь“, краязнаўчай акцыі ”Збяры Беларусь у сваім сэрцы“, аграбіялагічнага конкурсу ”Юны натураліст“, конкурс відэафільмаў ”Мая чароўная Беларусь“ з’яўляецца Дзяржаўная ўстанова адукацыі ”Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі“.

3.2.1. Конкурс юных экскурсаводаў ”Мая радзіма Беларусь“.

3.2.1.1. Конкурс праводзіцца з 28 лютага па 20 мая 2015 года.

3.2.1.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

3.2.1.3. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

пашырэнне краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзі, далучэнне да гісторыка-культурных каштоўнасцей краю;

духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны краю, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за свой край;

папулярызацыя асаблівасцей гісторыка-культурных і прыродных дастапомнасцей краю;

пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў праз экскурсійную дзейнасць;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў экскурсійную дзейнасць, прывіццё навыкаў экскурсавода;

садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню;

сацыялізацыя навучэнцаў, набыццё камунікатыўных навыкаў праз далучэнне да экскурсійнай дзейнасці;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных экскурсаводаў.

3.2.1.4. У конкурсе ўдзельнічаюць юныя экскурсаводы, якія прадстаўляюць віртуальную экскурсію па Беларусі. Тэматыка экскурсіі выбіраецца адвольна. Гэта можа быць экскурсія, якая звязана

з важнейшымі гісторыка-культурнымі падзеямі на тэрыторыі краіны;

з вядомымі і маладаследаванымі аб’ектамі матэрыяльнай і духоўнай культуры;

з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны і іншых гадоў ваеннага ліхалецця;

са знакамітымі імёнамі Бацькаўшчыны, славутымі родамі Беларусі;

з аб’ектамі страчанай спадчыны;

з археалагічнымі і прыроднымі аб’ектамі;

з помнікамі, традыцыямі рэлігійнай культуры Беларусі, з жыццём і дзейнасцю кананізаваных праваслаўных святых зямлі беларускай;

з сацыяльна-эканамічнымі аб’ектамі і г.д.

Тематыка экскурсіі, ахоп тэрыторыі для правядзення экскурсіі і колькасць аб’ектаў на маршруце не абмяжоўваецца.

3.2.1.5. Удзельнікі конкурсу праводзяць папярэднюю работу: вызначаюць тэму, падбіраюць матэрыял для экскурсіі, даследуюць аб’екты, апрацоўваюць сабраны фактычны матэрыял, ствараюць ”партфель юнага экскурсавода“, складаюць экскурсійны маршрут, працуюць над тэкстам і методыкай правядзення экскурсіі.

Удзельнікі конкурсу да 15 хвілін прэзентуюць экскурсію адпаведна выбранай тэме. Юны экскурсавод павінен прэзентаваць тэматычную экскурсію і раскрыць адвольна выбраную тэму. Выявы аб’ектаў прадстаўляюцца мультымедыйна.

На конкурс прадстаўляецца

вочная прэзентацыя экскурсіі ўдзельнікам конкурсу - юным экскурсаводам (на абласны этап конкурсу прадстаўляецца рабочы відэазапіс выступлення юнага экскурсавода);

і справаздачны матэрыял:

уводзіны, нітка маршрута і тэкставы варыянт распрацаванай экскурсіі з пазначэннем аўтара;

”партфель юнага экскурсавода“ (фотаздымкі выбраных экскурсійных аб’ектаў з кароткай анатацыяй і іншы наглядны матэрыял, які можа дапоўніць патрэбныя звёны глядзельнага рада аб’ектаў, дапамагчы насыціць экскурсію бачнымі вобразамі (фотаздымкі людзей, карты, схемы, малюнкі, дакументы і інш.);

мультымедыйная прэзентацыя.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі экскурсійнага прадстаўлення:

вытрыманасць тэматыкі экскурсіі;

змястоўнасць валодання інфармацыяй аб экскурсійных аб’ектах;

канкрэтнасць і даходлівасць;

лагічнасць пераходаў для аб’яднання матэрыяла экскурсіі ў адзінае цэлае;

спалучэнне паказа і расказа;

культура мовы, валоданне маўленчымі сродкамі;

валоданне аўдыторыяй;

займальнасць, крэатыўнасць, артыстызм;

прытрымліванне хранаметражу.

3.2.1.6. На папярэднім туры рэспубліканскага этапу конкурсу разглядаецца тэкставы варыянт экскурсій, а на выніковым – прадстаўленне навучэнцамі сваіх конкурсных работ падчас правядзення рэспубліканскага злёту юных краязнаўцаў – актыўных удзельнікаў Акцыі ва Установе адукацыі ”Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства“ ў рамках рэспубліканскага профільнага аздараўленчага лагера.

3.2.1.7. На абласны этап дасылаюцца 6 лепшых конкурсных матэрыялаў з кожнага рэгіёна, справаздачны матэрыял і пратаколы пасяджэння журы да 20 мая 2015 года на адрас: 224030, г. Брэст, праспект Машэрава, 22, аддзел краязнаўства ДУА “Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”. Тэлефон для даведак: (8 0162) 21 44 80, 21 44 81.

Рэзультатыўны ўдзел у абласным і рэспубліканскім этапах конкурсу будзе ўлічаны ў завочным туры абласной краязнаўчай алімпіяды ў 2016г.

3.2.2. Краязнаўчая акцыя ”Збяры Беларусь у сваім сэрцы“.

3.2.2.1. Акцыя праводзіцца ў адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.03.2013 г. № 11-01-07/39.

У 2015 годзе ўдзельнікі акцыі наведваюць Гомельскую (Гомель, Мазыр, Ветка, Рэчыца, Жлобін) і Магілёўскую (Магілёў, Мсціслаў, Бабруйск, Шклоў, Горкі).

Адпаведна ўмовам конкурсу наведваюць не менш 3-х з прапанаваных населеных пунктаў.

Акрамя прапанаваных населеных пунктаў для наведвання ў кожнай вобласці дапускаецца і асабісты выбар населеных пунктаў удзельнікамі акцыі, але іх павінна быць не менш 3-х.

Удзельнікам конкурсу, якія наведваюць населеныя пункты падчас паходаў (пешых, вела-, водных) рэкамендуецца паўдзельнічаць у конкурсе ”Пазнай Беларусь“ у намінацыі на лепшы турысцкі спартыўны паход па Беларусі ”Збяры Беларусь у сваім сэрцы“ (дадзеную намінацыю прапануецца ўключыць у конкурс ”Пазнай Беларусь“ у 2015 годзе).

3.2.2.2. На абласны этап дасылаюцца па 6 лепшых відэафільмаў аб кожнай вобласці – пераможцаў раённых/гарадскіх этапаў конкурсу), тэкставы матэрыял і пратаколы пасяджэння журы дасылаюцца на рэспубліканскі этап да 20 верасня 2015 года па адрасе: 224030, г. Брэст, Праспект Машэрава, 22, аддзел краязнаўства ДУА ”Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі“. Тэлефон для даведак: (8 0162) 21 44 80, 21 44 81.

Рэзультатыўны ўдзел у абласным і рэспубліканскім этапах конкурсу будзе ўлічаны ў завочным туры абласной краязнаўчай алімпіяды ў 2016г.

3.2.3. Аграбiялагiчны конкурс ”Юны натуралiст“.

3.2.3.1. Тэрміны і парадак правядзення конкурсу:

Конкурс праводзіцца з 28 лютага па 12 лістапада 2015 года ў два этапы:

першы этап – абласны з 28 лютага па 10 верасня 2015 г.,

другі этап – рэспубліканскі з 10 верасня па 12 лістапада 2015 г.


        1. Асноўнымi мэтамi i задачамi конкурсу з’яўляюцца:

развіццё і папулярызацыя дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах эколага-біялагічнага накірунку;

развіццё інтарэсу да эколага-біялагічнагай дзейнасці праз ўдзел навучэнцаў у праектах;

прывіццё любові і павагі да прыроды роднага краю;

выхаванне патрыятызму і пачуцця любові да Радзімы;

развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі працоўнай і праектнай дзейнасці;

дэманстрацыя дасягненняў юных эколагаў і біёлагаў (раслінаводаў, заолагаў) праз стварэнне праектаў, справаздач, фотаздымкаў і фотапрэзентацый эколага-біялагічнага накірунку;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадастаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

фарміраванне эстэтычнай і экалагічнай культуры ў навучэнцаў як умова выхавання сацыяльна актыўнай асобы;

абмен вопытам работы ўстаноў адукацыі і пашырэнне ведаў у эколага-біялагічным накірунку.


        1. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па iнтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 11 – 16 гадоў.

        2. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: ”Віртуальная экскурсія ў куток жывой прыроды“, ”Падарожжа ў краіну зёлак“, ”Сад гурманаў“, ”Незвычайныя расліны“, ”Сады Перамогі“.

”Віртуальная экскурсія ў куток жывой прыроды“.

На конкурс дасылаюцца відэаролікі працягласцю 8-10 хвілін. На першым кадры павінна быць даведачная інфармацыя: назва намінацыі, назва конкурснай работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара ці аўтараў (цалкам), узрост, назва ўстановы адукацыі з указаннем адраса, вобласці, нумара кантактнага тэлефона (цалкам). На апошнім кадры неабходна ўказаць: сродкі інфармацыі ці зрабіць адзнаку ”сродкі інфармацыі не выкарыстоўваліся“; назву музычнага твора, яго аўтара.

Конкурсныя відэаролікі дасылаюцца на электронным носьбіце.

Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

арыгінальнасць сюжэту, тэхнічная якасць, ідэя, стыль, рэжысура, гукавое суправаджэнне, інфармацыйна-эмацыянальная ўспрымальнасць.

”Падарожжа ў краіну зёлак“.

На конкурс прадстаўляюцца праекты аптэкарскіх агародаў, а таксама ўчасткаў лекавых раслін. Праекты павінны ўключаць: тэарэтычную частку – апісанне прадстаўляемых аб’ектаў, чарцяжы, схемы, а таксама мультымедыйны прадукт (прэзентацыю) па аптэкарскім агародзе/участку лекавых раслін.

У праекце павінны быць адлюстраваны:

інфармацыйныя атрыбуты (тытульны ліст); уводзіны (не больш за 0,5 старонкі); мэта праекта; задачы праекта (шляхі дасягнення мэты); аб’ект/прадмет даследавання; вынікі.

Тэкставы матэрыял прымаецца як дакумент (фармат А 4, шрыфт Times New Roman 14) з ілюстрацыямі, схемамі і чарцяжамі. Прэзентацыі прымаюцца ў фармаце MS Power Point памерам не больш за 1 Мб.

”Сад гурманаў“.

Уяўляе дэкаратыўны агарод у рэгулярным стылі з выкарыстаннем традыцыйных агароднінных культур, малараспаўсюджаных, востраводарных і іншых.

На конкурс прадстаўляецца эколага-біялагічны праект стварэння калекцыйнага ўчастка сельскагаспадарчых культур агарода ў выглядзе садзіка з гародніны, градкі-кветніка. Памер садзіка не менш за 10 м2.

Праект павінен змяшчаць наступную інфармацыю: уводзіны (мэта, задачы), план-схема з эксплікацыяй, асартымент выкарыстанных раслін. Графічная частка выконваецца ў колеры на фармаце А 4. Абавязкова прыкладваюцца фотаздымкі паэтапнага выканання праекта, ад падрыхтоўкі да яго ўвасаблення і атрымання вынікаў у выглядзе ўраджаю. Справаздача павінна адлюстроўваць удзел вучняў у дадзенай рабоце. Да справаздачы можа прыкладацца прэзентацыя праекту.

Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

эстэтычнасць выканання, выкананне агратэхнікі вырошчвання раслін, эканамічны эфект, уменне творча і цікава прадставіць свой праект.

”Незвычайныя расліны“.

Прадугледжвае навукова-даследчы праект па вырошчванні травяністай расліны, якая штучна створана рукамі юнага даследчыка метадам прышчэпкі. Выкарыстоўваць неабходна гародніныя і кветкавыя расліны. Пажадана, па магчымасці, дэманстрацыя членам журы вырашчанай расліны.

Блізкародныя расліны, якія адносяцца да аднаго сямейства, магчыма прышчэпліваць адно на другое (для атрымання новай расліны, якая валодае асаблівасцямі папярэдніх форм).

У справаздачы па навукова-даследчаму праекту павінны быць:

кіраўнік і ўдзельнікі праекта; тэма і мэта; пералік і апісанне выкарыстаных культур з указаннем сартоў; час, год, месца правядзення праекта; ўмовы і методыка выканання работы, каляндарны план і дзённік вядзення работ; феналагічныя і іншыя назіранні, ўлікі за ростам і развіццём раслін; вынікі з апісаннем атрыманых выяўленых новых карысных якасцей раслін; высновы; рэкамендацыі па ўкараненні вынікаў праекта; заключэнне кіраўніка праекта; рэцэнзія вучонага, спецыяліста сельскай гаспадаркі. Абавязковым для выканання з’яўляецца пакрокавае апісанне выкананай працы, якое падцверджана фотаздымкамі, дзе бачны дзеянні юнага даследчыка.

Да справаздачы можа прыкладацца прэзентацыя праекта.

”Сады Перамогі“.

Уяўляе праект, які ўключае фотаработу квітнеючага пладовага сада сваёй установы адукацыі і творчае апісанне саду, куды ўваходзіць: гісторыя, асартымент з указаннем сартоў, гаспадарчае выкарыстанне.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі фотаработ з’яўляюцца:

арыгінальнасць сюжэта, мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі, тэхнічная якасць фотаздымка.

Патрабаванні да афармлення фотаработ.

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым варыянце на фотапаперы фармату 42 х 60 см (А 3) (без пашпарту) у драўлянай рамцы светлага колеру. Работы, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, у фотаконкурсах не ўдзельнічаюць.

На зваротным баку кожнай фатаграфіі ўказваюцца наступныя дадзеныя: назва работы, назва аб’екта на здымку, месца здымку, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы адукацыі з указаннем адраса, вобласці, нумара кантактнага тэлефона (цалкам).

Работы неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне здымкаў пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць. Да фатаграфій дадаюцца электронныя версіі ў фармаце jpeg ці tif.

На фотаконкурс прадстаўляецца адным аўтарам не болей дзвюх работ. Работы, якія паступілі на фотаконкурс, могуць публікавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства.

Работы, якія паступілі на заключны этап фотаконкурсу, аўтарам не вяртаюцца.



        1. Намінацыі ”Віртуальная экскурсія ў куток жывой прыроды“, ”Падарожжа ў краіну зёлак“, ”Сад гурманаў“, ”Незвычайныя расліны“, – калектыўныя (не болей 2 навучэнцаў), намінацыя ”Сады Перамогі“ – індывідуальная.

        2. Лепшыя работы з рэгіёна высылаюцца на абласны этап на адрас: 224020, г. Брэст, вуліца Ціхая, д.4, аддзел экалагічнай работы ДУА “Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”, тэлефон для даведак (8 0162) 46-64-40.

        3. Работы рэспубліканскага этапа конкурсу будуць дэманстравацца ў Рэспубліканскай галерэі ”Прырода і творчасць“ ва Установе адукацыі ”Рэспубліканскi цэнтр экалогіі і краязнаўства“.

        4. Дастаўка конкурсных работ на рэспубліканскі этап адбываецца за кошт накіроўваючых арганізацый.

3.2.3.8. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на рэспубліканскі этап конкурсу да 10 верасня 2015 года (па 5 лепшых работ у кожнай намінацыі і пратакол пасяджэння журы абласных этапаў конкурсу).

Вынікі конкурсу падводзяцца завочна да 10 лістапада 2015 г.

Інфармацыя аб выніках конкурсу будзе размешчана на сайце Установы адукацыі ”Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства“ па адрасе www.eco.unibel.by.

3.3. Арганізатарам правядзення конкурсу творчых работ ”Наш падарунак Перамозе“ з’яўляецца рэдакцыя газеты ”Пераходны ўзрост“.

3.3.1. Конкурс праводзіцца з 28 лютага па 14 верасня 2015 года.

3.3.2. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, павагі да гістарычнай спадчыны і адказнасці за яе захаванне праз непарыўную сувязь гісторыі сям’і з гісторыяй народа, грамадзянскую адказнасць за свае ўчынкі і актыўную стваральную дзейнасць, накіраваную на ўшанаванне мясцовых помнікаў гісторыі, імёнаў славутых землякоў   удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны;

далучэнне навучэнскай моладзі сродкамі публіцыстычнай дзейнасці да работы па добраўпарадкаванні і захаванні гісторыка-культурных аб’ектаў сваёй мясцовасці, мемарыяльных комплексаў; пашырэнне і паглыбленне ведаў па гісторыі, прывіццё ўменняў навуковага асэнсавання і ацэнкі падзей, з’яў, працэсаў, якія адбываліся ў рэгіёне, праз разуменне механізмаў глабальных гістарычных і сацыяльных працэсаў;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.

3.3.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў адукацыі.

3.3.4. На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў (нататкі, рэпартажы, інш.), у якіх распавядаецца пра канкрэтныя справы і ўчынкі падлеткаў, накіраваныя на захаванне гістарычнай спадчыны; дзейнасць пошукава-даследчых атрадаў, дзіцячых і маладзёжных арганізацый, краязнаўчых гурткоў; пра сапраўдны клопат, павагу і дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны; удзел у рабоце па добраўпарадкаванні гісторыка-культурных і сацыяльных аб’ектаў сваёй мясцовасці, па ўшанаванні подзвігаў і імёнаў славутых землякоў   удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

3.3.5. Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў, пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.3.6. Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім – рэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння іх годнасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці – у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты (сайце выдання –– www.pvz.by) і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца спецыяльнымі дыпломамі (граматамі) газеты ”Пераходны ўзрост“. Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты ”Пераходны ўзрост“. Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на “старонцы славы” газеты ”Пераходны ўзрост“ (на сайце выдання).

На выніковым – рэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаў і прызёраў.

3.3.7. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на рэспубліканскі этап конкурсу да 14 верасня 2015 года на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а. Тэлефон/факс: (017)  287 19 59, e-mail: p_vozrast@tut.by.

3.4. Арганізатарам правядзення конкурсу творчых работ ”Мае землякі – мой гонар“ з’яўляецца Установа адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“.

3.4.1. Конкурс праводзіцца з сакавіка па снежань 2015 года.

3.4.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі.

3.4.3. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю;

равіццё творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, далучэннне іх да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне жыццёвага і творчага шляху вядомых людзей малой радзімы;

папулярызацыя імёнаў славутых землякоў сродкамі даследчай і мастацкай дзейнасці;

выкарыстанне сямейнага патэнцыялу навучэнцаў у даследаванні і прапагандзе творчасці знакамітых людзей Бацькаўшчыны.

3.4.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

”Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны“ (калектыўная);

”Творцы сучаснай гісторыі“ (індывідуальная).

У намінацыі Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны“ на конкурс прадстаўляюцца даследчыя матэрыялы аб жыццёвым, працоўным шляху, творчай дзейнасці славутага земляка-сучасніка, у якія ўваходзяць:

звесткі аб малой радзіме (мясцовасці, дзе нарадзіўся аўтар), аб гістарычных і культурных асаблівасцях краю;

матэрыял аб жыццёвым і працоўным шляху славутага земляка-сучасніка (пісьменнік, паэт, кампазітар, майстар народнай творчасці, дзеяч навукі, мастацтва, палітычны ці дзяржаўны дзеяч, перадавік сельскай гаспадаркі, прамысловасці і інш.);

апісанне творчай дзейнасці, поспехаў і дасягненняў земляка;

выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі, матэрыялы, размешчаныя ў сродках масавай інфармацыі і г.д.;

матэрыялы, якія пацвярджаюць папулярызацыю імя і дзейнасці славутага земляка;

прапановы аўтара работы па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе даследавання, з мэтай прапаганды дасягненняў земляка, яго дзейнасці і творчасці.

У намінацыі ”Творцы сучаснай гісторыі“ на конкурс прадстаўляюцца:

відэаматэрыял (інтэрв’ю, відэасюжэт) аб дзейнасці земляка-сучасніка;

тэкставая анатацыя, якая змяшчае кароткія звесткі аб аўтары работы і славутым земляку.

Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар выступае ў ролі рэжысёра, аператара, сцэнарыста або карэспандэнта.

Патрабаванні да відэаматэрыялу: працягласць – да 5 хвілін, тэхнічныя параметры: формат – avi, mpg, або wmv.

3.4.5. Конкурсныя работы павінны мець тытульныя старонкі на дзвюх мовах (рускай і беларускай) з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы работы, інфармацыяй аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/гурток) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.4.6. Лепшыя конкурсныя матэрыялы (па 6 лепшых работ у кожнай намінацыі    пераможцаў раённых/гарадскіх этапаў конкурсу) дасылаюцца на абласны этап на адрас: 224020, г. Брэст, вул. Маскоўская, д.123, УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці.

3.4.7. Конкурсныя матэрыялы, у тым ліку на электронным носьбіце (па 6 лепшых работ у кожнай намінацыі    пераможцаў абласнога, Мінскага гарадскога этапаў конкурсу) і пратаколы пасяджэння журы дасылаюцца на рэспубліканскі этап да 31 кастрычніка 2015 года па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Кірава, 16, Установа адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“. Тэлефон: (017) 327 31 38, e-mail: nchtdm@mail.ru.

Па выніках конкурсу будзе выдадзены зборнік лепшых работ.

3.5. Конкурс відэафільмаў ”Мая чароўная Беларусь“.

3.5.1. Арганізатарам правядзення конкурсу відэафільмаў ”Мая чароўная Беларусь“ з’яўляецца Установа адукацыі ”Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці“.

3.5.2. Удзел у конкурсе могуць прымаць усе жадаючыя праз удзел у конкурсах, якія праводзяцца ўстановамі адукацыі, ці накіраваўшы свае работы ў адпаведнасці з дадзенымі ўмовамі непасрэдна арганізатару конкурсу. Работы будуць разглядацца ва ўзроставай катэгорыі з 12 да 16 гадоў уключна.

3.5.3 Матэрыялы для ўдзелу ў заключным этапе прымаюцца да 28 верасня 2015 года. Рэспубліканскі (заключны) этап конкурсу праводзіцца ў кастрычніку 2015 г.

3.5.4. Мэты і задачы конкурсу:

грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

падтрымка маладзёвых ініцыятыў, накіраваных на сацыяльна значную дзейнасць;

фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь;

выхаванне дзяцей і моладзі ў духу патрыятызму, гераізму і павагі да подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне;

прыцягненне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэнне і паглыбленне іх інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей;

выхаванне дзяцей і моладзі, фармiраванне іх поглядаў, перакананняў, каштоўнасных арыенціраў, матывацыі паводзін праз творчы працэс стварэння відэастужак;

эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу.

3.5.5. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

”Мая радзiма“ (вiдэазамалёўка пра горад, вёску, дзе жывуць аўтары, пра мясцовыя гістарычныя і культурныя выдатнасці) (да 3 хвiлiн);

”Прырода і я“ (відэастужка, прысвечаная экалагічным праблемам у рэгіёне і ролі моладзі ў іх вырашэнні   да 3 хвiлiн);

”Гульнёвы фільм“ (да 5 хвiлiн);

”Анімацыйны фільм“ (да 2 хвiлiн);

”70 гадоў міру“ (відэапраекты, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне) (да 5 хвілін).

Відэафільмы павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

Патрабаваннi да конкурсных работ:

конкурсныя работы павінны быць запісаны ў фармаце DVD, кожная на асобным дыску i суправаджацца заяўкай з указаннем прозвішча, імя аўтара, даты яго нараджэння, назвы фільма, яго кароткай анатацыi, намінацыі, хронаметражу, назвы калектыва, установы адукацыi, адраса і кантактнага тэлефона. DVD-дыскі, якія маюць брак у малюнку ці гуку, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.

3.5.6. Лепшыя работы дасылаюцца на абласны этап на адрас: 224003, г. Брэст, вул. Карла Маркса, д.70, спартыўна-тэхнічны аддзел ДУА “Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”, тэлефон для даведак (8 0162) 20 24 81.

3.5.7. Работы на конкурс накіроўваюцца на адрас: 220114, г. Мiнск, вул. Макаёнка, 12 Установа адукацыі ”Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці“, з паметкай ”Конкурс відэафільмаў“. Тэлефон для даведак: (017) 267 78 80.

3.6. Конкурсныя работы Акцыі прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і абавязкова на электронным носьбіце, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

4. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў.

4.1. Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе рэгіянальнымі і рэспубліканскім саветамі па правядзенні Акцыі ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў і прызёраў, а таксама вырашае пытанні іх заахвочвання.

4.2. Выніковы тур рэспубліканскага этапу конкурсаў Акцыі, канчатковае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсаў адбудзецца на выніковым зборы актыву Акцыі ва Установе адукацыі ”Нацыянальны адукацыйна-аздараўленчы цэнтр ”Зубронак“ у лістападзе-снежні 2015 года.



4.3. Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка