Палажэнне аб платным навучанні




Дата канвертавання27.03.2016
Памер132.06 Kb.

ЗАЦВЕРДЖАНА

Саветам БДУ культуры

і мастацтваў

Пратакол № ____

« 20 » чэрвеня 2006г.



ПАЛАЖЭННЕ

аб платным навучанні

ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў
1. Агульныя палажэнні
1.1. Дадзенае палажэнне вызначае парадак навучання студэнтаў на платнай аснове для атрымання вышэйшай адукацыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

1.2. Палажэнне распрацавана на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2006 г. № 126, Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2006 г. № 609 “Аб парадку перавода студэнтаў і навучэнцаў дзяржаўных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага і (ці) мясцовых бюджэтаў”, Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб парадку прадстаўлення скідак cа сфарміраванага кошту навучання студэнтамі і навучэнцамі дзяржаўных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, і памерах гэтых скідак” ад 26.05.2006 г. № 665.

1.3. Прыём на платнае навучанне ў БДУ культуры і мастацтваў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. На платнае навучанне могуць залічвацца абітурыенты, якія станоўча здалі ўступныя экзамены і не прайшлі па конкурсе на бюджэтнае навучанне.

1.4. Залічэнне абітурыентаў у лік студэнтаў платнага навучання ажыццяўляецца прыёмнай камісіяй пасля заключэння з абітурыентам дагавора аб платнай падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй і аплатай навучання за першы семестр ці за ўвесь навучальны год згодна заключанага дагавора.

1.5. Дагавор прадугледжвае правы і абавязкі бакоў (форма дадаецца). Дагавор з непаўналетнімі абітурыентамі заключаецца з пісьмовай згоды бацькоў ці асоб, якія іх замяняюць.

1.6. Памер аплаты вызначаецца ў залежнасці ад формы навучання і спецыяльнасці, аднак не перавышае сумы фактычных затрат на падрыхтоўку спецыяліста для галіны культуры і мастацтва.

1.7. Пры залічэнні на платнае навучанне абітурыентаў дзённай формы навучання, якія набралі паўпрахадны бал і не прайшлі па конкурсе на бюджэтнае навучанне, памер аплаты зніжаецца на 25% ад устаноўленай сумы аплаты тэрмінам на адзін акадэмічны год.

2. Парадак прадастаўлення скідак

са сфарміраванага кошту навучання студэнтам
2.1. Скідкі прадастаўляюцца студэнтам:

2.1.1. якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбна-пазнавальнай рабоце, навукова-даследчай, мастацка-творчай і грамадскай рабоце;

2.1.2. якія з’яўляюцца членамі малазабяспечаных сем’яў;1

2.1.3. дзецям-сіратам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобам ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў, якія страцілі апошняга з бацькоў у перыяд навучання;

2.1.4. з ліку дзяцей ваеннаслужачых, асоб радавога і кіруючага складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і органаў фінансавых расследаванняў, загінуўшых ці стаўшых інвалідамі пры выкананні абавязкаў вайсковай службы, работнікаў, якія абслугоўвалі вайсковыя кантынгенты ў Афганістане ці іншых дзяржавах, дзе вяліся баявыя дзеянні, загінуўшых ці стаўшых інвалідамі ў перыяд вядзення баявых дзеянняў;

2.1.5. інвалідам І, ІІ і ІІІ групы, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў;

2.1.6. маючым ільготы або з ліку асоб ва ўзросце да 23 гадоў, не маючых уласнай сям’і, бацькі якіх маюць ільготы, у адпаведнасці з артыкуламі 18–20, 23–25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22.02.1991 года “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”;

2.1.7. з сем’яў, у якіх выхоўваецца тры і больш непаўналетніх дзяцей.

2.2. Пры разглядзе пытання аб прадстаўленні скідак студэнтам, якія пазначаны ў пункце 2.1. гэтага Палажэння, выкарыстоўваюцца наступныя крытэрыі:

2.2.1. высокія паказчыкі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці – гэта наяўнасць у студэнтаў па выніках навучальнага года не менш за 50 % адзнак 10 (дзесяць) і 9 (дзевяць) балаў, а астатнія адзнакі – не ніжэй 6 (шасці) балаў;

2.2.2. высокія паказчыкі ў навукова-даследчай і мастацка-творчай дзейнасці – гэта перамогі і ўдзел у рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ; удзел ў міжнародных, рэспубліканскіх і універсітэцкіх канферэнцыях і семінарах; публікацыя матэрыялаў у якасці аўтараў (сааўтараў), апублікаваных у навуковых, навукова-папулярных і вучэбных выданнях; актыўны ўдзел у студэнцкіх навукова-даследчых гуртках, зарэгістраваных ва універсітэце; атрыманне званняў лаўрэата, дыпламанта, пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх конкурсаў (турніраў, выстаў, чэмпіянатаў) – дасягненні ў навукова-даследчай і мастацка-творчай дзейнасці пацвярджаюцца дакументальна;

2.2.3. высокія паказчыкі ў грамадскай рабоце – гэта актыўны ўдзел у рабоце БРСМ, студэнцкага прафсаюза, органах студэнцкага самакіравання, у зарэгістраваных у выхаваўчым аддзеле будаўнічых (педагагічных, валанцёрскіх) атрадах, атрадах маладзёжнай дабравольнай дружыны, удзел па накіраванні універсітэта ў грамадска значных мерапрыемствах.

2.3. Дакладны памер скідак студэнтам, якія ўказаны ў пункце 2.1.1. Палажэння, залежыць ад сярэдняга бала іх паспяховасці2 па выніках за вучэбны год па шкале згодна дадатку 1 і не можа перавышаць 60% ад сфарміраванага кошту навучання на вучэбны год.

2.4. Скідкі студэнтам, якія ўказаны ў пунктах 2.1.2.–2.1.7. дадзенага Палажэння, прадстаўляюцца пры ўмове атрымання па ўсіх прадметах адзнак не ніжэй 6 (шасці) балаў, уключаючы адзнакі па выніках здачы экзаменаў, дыферэнцыраваных залікаў, курсавых работ і праектаў, усіх відаў практык, якія прадугледжаны вучэбным планам, за вучэбны год у памеры 40% ад сфарміраванага кошту навучання.

2.5. Скідкі студэнтам прадастаўляюцца на падставе рашэння камісіі, якая ствараецца загадам рэктара і ўзначальваецца ім. У склад камісіі ўваходзяць прарэктары, кіраўнікі структурных падраздзяленняў, прадстаўнікі прафсаюзных, маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, органаў студэнцкага самакіравання.

2.6. Студэнты, якія прэтэндуюць на скідкі ў чарговым навучальным годзе, падаюць пісьмовую заяву ў камісію да 20 жніўня. Да заявы дадаюцца:

– даведка аб складзе сям’і і даведкі аб фактычна атрыманых прыбытках кожнага члена сям’і за апошнія 12 месяцаў, якія папярэднічалі месяцу падачы заявы, з месца працы, службы, вучобы для асоб, указаных у пункце 2.1.2. дадзенага Палажэння;

– копія паведчання мнагадзетнай сям’і і даведка аб складзе сям’і для асоб, указаных у пункце 2.1.7. Палажэння.

Дакументы і звесткі, якія пацвярджаюць права на прадастаўленне скідак асобам, указаным у пунктах 2.1.1, 2.1.3–2.1.6 дадзенага Палажэння, прадастаўляюцца ў камісію па жаданні саміх студэнтаў, запрошваюцца універсітэтам з адпаведных органаў.

Заява студэнта рэгіструецца ў дэканаце ў “Журнале рэгістрацыі заяў”, дзе фіксуецца дата прадастаўлення заявы, рэгістрацыйны нумар, а таксама ўказваецца пералік дакументаў, якія дадаюцца.

2.7. На падставе пададзеных заяў на працягу пяці дзён (да 25 жніўня) дэканы (кіраўнікі структурных падраздзяленняў) прадстаўляюць у камісію спіскі студэнтаў па форме згодна дадаткаў 2 і 3 для разгляду.

2.8. Камісія прымае рашэнне аб прадастаўленні скідак студэнтам не пазней 1 верасня.

Рашэнне камісіі прымаецца калегіяльна і афармляецца пратаколам, які падпісваецца старшынёй і сакратаром камісіі.

2.9. Прадастаўленне скідак адбываецца пачынаючы з другога курса навучання тэрмінам на адзін вучэбны год (з 1 верасня).

2.10. Студэнты, якія маюць акадэмічную запазычанасць па выніках вучэбнага года, права на прадастаўленне скідкі не маюць.

2.11. Скідкі студэнтам адмяняюцца ў выпадку:



  • атрымання нездавальняючых адзнак па выніках экзаменацыйнай сесіі;

  • парушэння правілаў унутранага распарадку і грамадскага парадку.

2.12. Прадастаўленне і адмена скідак студэнтам афармляюцца загадам рэктара.

2.13. Ва універсітэце кампенсаванне сум прадастаўленых скідак ажыццяўляецца за кошт сродкаў фонду вытворчага і сацыяльнага развіцця, сфарміраванага з перавышэння даходаў над расходамі, атрыманых ад пазабюджэтнай дзейнасці.

2.14. Сума скідак студэнтам вызначаецца шляхам памнажэння ўстаноўленага памеру скідкі на сфарміраваны кошт навучання, уключаны ў дагавор на падрыхтоўку спецыяліста на платнай аснове, і дзялення атрыманага выніку на сто.


3. Парадак пераводу студэнтаў з платнага навучання

на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту
3.1. Перавод студэнтаў з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ажыццяўляецца пры наяўнасці свабодных бюджэтных месцаў па заканчэнні вучэбнага года ў перыяд да 14 верасня.

3.2. Рэктар універсітэта ў перыяд да 31 жніўня выдае загад аб правядзенні конкурсу на замяшчэнне свабодных бюджэтных месцаў (далей – конкурс). Для правядзення конкурсу зацвярджаецца камісія, склад якой фарміруецца з ліку педагагічных работнікаў, кіраўнікоў кафедраў, факультэтаў і прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў у колькасці не больш 9 чалавек.

3.3. Загад аб правядзенні конкурсу ва ўстаноўленым парадку не пазней наступнага дня пасля яго выдання даводзіцца да ведама студэнтаў.

3.4. У конкурсе могуць удзельнічаць студэнты, якія вучацца за плату, маюць выдатную паспяховасць і дасягнулі высокіх паказчыкаў у навукова-даследчай, мастацка-творчай дзейнасці і грамадскай рабоце.

3.5. Студэнтамі з выдатнай паспяховасцю лічацца тыя, якія маюць па выніках мінулага навучальнага года не менш 75 % адзнак 10 (дзесяць) і 9 (дзевяць) балаў, а астатнія адзнакі не ніжэй 7 (сямі) балаў.

3.6. Заяву аб удзеле ў конкурсе студэнты падаюць на імя рэктара ў пяцідзённы тэрмін з дня аб’яўлення загада аб конкурсе праз дэкана.

3.7. Дэкан у пяцідзённы тэрмін з дня падачы студэнтамі заяў аб удзеле ў конкурсе накіроўвае дадзеныя заявы ў камісію з дадаткам па кожнай з іх наступных дакументаў:

– выпіскі з залікова-экзаменцыйнай ведамасці аб паспяховасці студэнта за мінулы навучальны год:

– характарыстыкі, падпісанай дэканам, у якой указваюцца вынікі навукова-даследчай дзейнасці, мастацка-творчай і грамадскай работы студэнта.

Заява студэнта рэгіструецца ў дэканаце ў “Журнале рэгістрацыі заяў”, дзе фіксуецца дата прадастаўлення заявы, рэгістрацыйны нумар, а таксама ўказваецца пералік дакументаў, якія падаюцца.

3.8. Камісія пры правядзенні конкурсу па адборы студэнтаў для пераводу іх з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту улічвае крытэрыі, прымяненне якіх ажыццяўляецца ў наступнай паслядоўнасці:

– найбольш высокі сярэдні бал паспяховасці1;

– у выпадку роўнасці сярэдняга бала паспяховасці вызначаюцца найбольш высокія паказчыкі ў навукова-даследчай і мастацка-творчай дзейнасці2;
– пры роўнасці ўказаных крытэрыяў устанаўліваецца ступень удзелу студэнтаў ў грамадскай рабоце.1

3.9. Камісія разглядае дакументы, указаныя ў пункце 3.7. дадзенага Палажэння, і ў пяцідзённы тэрмін з дня іх паступлення прадстаўляе рэктару аформленыя адпаведным пратаколам прапановы па кандыдатурах студэнтаў для пераводу з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

3.10. Рэктар на падставе прапаноў камісіі выдае загад аб пераводзе студэнтаў з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

3.11. Перавод студэнтаў, аплата за якіх выконвалася на аснове дагавора юрыдычнай асобай, ажыццяўляецца па згодзе з дадзенай юрыдычнай асобай.




4. Перапыненне дзеяння дагавора
4.1. Адлічэнне студэнтаў платнага навучання з універсітэта праводзіцца ў наступных выпадках:

– невыкананне ўмоў дагавора;



  • акадэмічная непаспяховасць;

  • парушэнне вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку;

  • уласнае жаданне;

  • перавод у іншую ВНУ.

Рэктар Я.Д.Грыгаровіч


Узгоднена:


Першы прарэктар М.Л.Кузьмініч

Галоўны бухгалтар В.І.Дземчанка


Дэканы факультэтаў







Дадатак 1

да Палажэння аб парадку прадастаўлення

скідак са сфарміраванага кошту навучання

студэнтам і памерах гэтых скідак

Шкала памераў скідак студэнтам, дасягнуўшым высокіх паказчыкаў


у вучэбна-пазнавальнай, навукова-даследчай дзейнасці,

мастацка-творчай і грамадскай рабоце (пункт 2.1.1)

Сярэдні бал паспяховасці


Памер скідкі (у працэнтах ад сфарміраванага кошту навучання)

Ад 7,46 да 8,25


Ад 8,25 да 9,0

Звыш 9,0


20

40

60


Дадатак 2

да Палажэння аб парадку прадастаўлення

скідак са сфарміраванага кошту навучання

студэнтам і памерах гэтых скідак

Спіс
студэнтаў________________________________________

(назва факультэта)

указаных у пункце 2.1.1 Палажэння аб парадку прадстаўлення скідак са сфарміра­ванага кошту навучання студэнтам, і памерах гэтых скідак студэнтам, прэтэндуючым на прадстаўленне скідкі на _______ вучэбны год


№ п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Курс

Група

Спецыяль­насць

Сярэдні бал паспяхо­васці

Навукова-даследчая

і мастацка-творчая работа



Грамадская работа

Памер скідкі ў працэнтах ад сфарміраванага кошту навучання



























Дэкан факультэта_______________ __________________



(подпіс) (Ініцыялы, Прозвішча)

Адказны прадстаўнік

прафсаюзнага камітэту

студэнтаў _______________ __________________



(подпіс) (Ініцыялы, Прозвішча)

Адказны прадстаўнік

камітэту БРСМ _______________ __________________

(подпіс) (Ініцыялы, Прозвішча)

“____”________________ 20____ г.

Дадатак 3

да Палажэння аб парадку прадастаўлення

скідак са сфарміраванага кошту навучання

студэнтам і памерах гэтых скідак



Спіс
студэнтаў________________________________________

(назва факультэта)

указаных у пунктах 2.1.2–2.1.7 Палажэння аб парадку прадастаўлення скідак са сфарміра­ванага кошту навучання студэнтам, і памерах гэтых скідак студэнтам, прэтэндуючым на прадастаўленне скідкі на _______ вучэбны год


№ п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Курс

Група

Спецыяль­насць

Бал паспяхо­васці

Памер скідкі (ў працэнтах ад сфарміраванага кошту навучання)

Падстава для прадстаўлення скідкі

























Дэкан факультэта_______________ __________________



(подпіс) (Ініцыялы, Прозвішча)

Адказны прадстаўнік

прафсаюзнага камітэту

студэнтаў _______________ __________________



(подпіс) (Ініцыялы, Прозвішча)

Адказны прадстаўнік



камітэту БРСМ _______________ __________________

(подпіс) (Ініцыялы, Прозвішча)
“____”________________ 20____ г.


1 У адпаведнасці з абзацам пятым ст.1 Закона РБ ад 06.01.1999 г. “О прожиточном минимуме в РБ” (Национальный реестр правовых прав РБ, 1999, № 5, 2/14).

2 Сярэдні бал паспяховасці вызначаецца як сярэднеарыфметычная велічыня з адзнак, якія атрыманы за папярэдні пераводны навучальны год па выніках здачы экзаменаў, дыферэнцыраваных залікаў, курсавых работ, усіх відаў практык. Не ўлічваюцца пры вызначэнні сярэдняга бала паспяховасці адзнакі па факультатыўных дысцыплінах, дысцыплінах для набыцця другой спецыяльнасці і для атрымання акадэмічнай ступені бакалаўра або магістра.

1 Сярэдні бал паспяховасці вызначаецца як сярэднеарыфметычная велічыня з адзнак, якія атрыманы за папярэдні пераводны навучальны год па выніках здачы экзаменаў, дыферэнцыраваных залікаў, курсавых работ, усіх відаў практык. Не ўлічваюцца пры вызначэнні сярэдняга бала паспяховасці адзнакі па факультатыўных дысцыплінах, дысцыплінах для набыцця другой спецыяльнасці і для атрымання акадэмічнай ступені бакалаўра або магістра.

2 Дасягнуўшымі высокіх паказчыкаў у навукова-даследчай і мастацка-творчай дзейнасці лічацца студэнты – пераможцы і ўдзельнікі рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ; удзельнікі міжнародных, рэспубліканскіх і універсітэцкіх канферэнцый і семінараў; аўтары (сааўтары) матэрыялаў, апублікаваных у навуковых, навукова-папулярных і вучэбных выданнях; актыўныя ўдзельнікі студэнцкіх навукова-даследчых гурткоў, зарэгістраваных ва універсітэце; лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх канкурсаў (турніраў, выстаў, чэмпіянатаў) – дасягненні ў навукова-даследчай і мастацка-творчай дзейнасці пацвярджаюцца дакументальна.

1 Дасягнуўшымі высокіх паказчыкаў у грамадскай рабоце лічацца студэнты, якія: прымаюць актыўны удзел у рабоце БРСМ, студэнцкага прафсаюза, органах студэнцкага самакіравання, у зарэгістраваных у выхаваўчым аддзеле будаўнічых (педагагічных, валанцёрскіх) атрадах, атрадах маладзёжнай дабравольнай дружыны.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка