ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэннем Калегіі
Еўразійскай эканамічнай камісіі
ад 25 верасня 2012 г. № 166
Палажэнне
аб парадку ажыццяўлення маніторынгу і правядзення
параўнальна-прававога аналізу заканадаўстваў дзяржаў-членаў
Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы на прадмет
адпаведнасці Пагадненню аб адзіных правілах дзяржаўнай
падтрымкі сельскай гаспадаркі ад 9 снежня 2010 года
-
Агульныя палажэнні
-
Дадзенае Палажэнне распрацавана з мэтай забеспячэння рэалізацыі паўнамоцтваў Еўразійскай эканамічнай камісіі (далей – Камісія), вызначаных пунктам 1 артыкула 10 Пагаднення аб адзіных правілах дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі ад 9 снежня 2010 года (далей – Пагадненне), і вызначае парадак ажыццяўлення маніторынгу і правядзення параўнальна-прававога аналізу заканадаўстваў дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы (далей – Бакі) па пытанні адпаведнасці Пагадненню, а таксама падрыхтоўкі штогадовых справаздач аб выкананні Бакамі палажэнняў Пагаднення.
-
Паняцці, выкарыстаныя ў дадзенай Палажэнні, выкарыстоўваюцца ў значэнні, вызначаным Пагадненнем.
-
Прынцыпы правядзення маніторынгу і параўнальна-прававога аналізу
-
Правядзенне Камісіяй маніторынгу і параўнальна-прававога аналізу грунтуецца на наступных асноватворных прынцыпах:
прынцып незалежнасці: вынікі маніторынгу і параўнальна-прававога аналізу фарміруюцца з дапамогай ацэнак экспертаў, незалежных ад органаў дзяржаўнай улады Бакоў;
прынцып аб'ектыўнасці: вынікі маніторынгу і параўнальна-прававога аналізу адлюстроўваюць рэальны стан спраў у даследаванай сферы і не залежаць ад суб'ектыўнага меркавання і волі асоб, якія праводзілі даследаванні;
прынцып законнасці: маніторынг і параўнальна-прававы аналіз грунтуюцца на палажэннях Пагаднення.
-
Прадмет маніторынгу і параўнальна-прававога аналізу
-
Прадметам маніторынгу і параўнальна-прававога аналізу з'яўляюцца заканадаўствы Бакоў у сферы дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі.
-
Маніторынг і параўнальна-прававы аналіз заканадаўстваў Бакоў праводзяцца з мэтай выяўлення парушэнняў абавязацельстваў паводле Пагаднення, забеспячэння добрасумленнага, поўнага і своечасовага іх выканання Бакамі.
-
Пры ажыццяўленні маніторынгу і правядзенні параўнальна-прававога аналізу заканадаўства Боку ў сферы дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі выкарыстоўваюцца:
-
інфармацыя, якая паступіла ў Камісію ад упаўнаважаных органаў Бакоў, адказных за рэалізацыю Пагаднення;
-
інфармацыя, размешчаная ў нацыянальных крыніцах афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў Бакоў;
-
інфармацыя, якая паступіла ў Камісію ад юрыдычных і фізічных асоб Бакоў;
-
аналітычныя матэрыялы міжнародных арганізацый;
-
іншая інфармацыя.
-
Пры ажыццяўленні маніторынгу, акрамя інфармацыі, указанай у пункце 5 дадзенага Палажэння, можа быць выкарыстана афіцыйная статыстычная інфармацыя.
-
Паўнамоцтвы Камісіі пры ажыццяўленні маніторынгу і правядзенні параўнальна-прававога аналізу і прадастаўленне інфармацыі ўпаўнаважанымі органамі Бакоў
-
З мэтай ажыццяўлення маніторынгу і правядзення параўнальна-прававога аналізу заканадаўстваў Бакоў па пытанні адпаведнасці Пагадненню Камісія ў парадку, прадугледжаным Дамовай аб Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 18 лістапада 2011 года (далей – Дамова) і Пагадненнем, запрошвае ў Бакоў:
-
звесткі аб нарматыўных прававых актах Боку ў сферы дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі і аб унесеных у іх змяненнях;
-
звесткі аб унясенні змяненняў у федэральны (рэспубліканскі) бюджэт, бюджэты адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак па пытанні ўключэння ў іх ці выключэння з іх якой-небудзь меры ці праграмы па прадастаўленні дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі;
-
іншыя звесткі, звязаныя з прадастаўленнем Бакамі дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі.
-
Бакі забяспечваюць прадастаўленне:
-
у адпаведнасці з Пагадненнем – паведамленняў аб аб'ёмах дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі ў адпаведнасці з формай, зацверджанай Рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 18 кастрычніка 2011 года № 813 «Аб ходзе выканання Плана дзеянняў па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі»;
-
у адпаведнасці з Дамовай – запытванай Камісіяй інфармацыі ў вызначаны тэрмін.
-
Аналіз і ацэнка Камісіяй інфармацыі аб прадастаўленай Бакамі дзяржаўнай падтрымцы сельскай гаспадаркі
-
У ходзе аналізу мер дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі, якія рэалізуюцца Бакамі, даследуюцца палажэнні заканадаўства Боку аб рэалізацыі мер дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі, у тым ліку якія вызначаюць:
-
мэты рэалізацыі мер дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі;
-
перыяды рэалізацыі мер дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі;
-
механізмы і ўмовы рэалізацыі мер дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі;
-
аб'ёмы фінансавання мер дзяржаўнай падтрымкі за кошт сродкаў федэральнага (рэспубліканскага) бюджэту і бюджэтаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.
-
У ходзе ажыццяўлення маніторынгу і правядзення параўнальна-прававога аналізу Камісіяй ацэньваюцца:
-
меры дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі, якія не аказваюць скажальнага ўздзеяння на ўзаемны гандаль Бакоў сельскагаспадарчымі таварамі;
-
меры дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі, якія аказваюць скажальнае ўздзеянне на ўзаемны гандаль Бакоў сельскагаспадарчымі таварамі;
-
меры дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі, якія ў найбольшай ступені аказваюць скажальнае ўздзеянне на гандаль Бакоў сельскагаспадарчымі таварамі.
-
Справаздачнасць Камісіі па выніках ажыццяўлення маніторынгу і правядзення параўнальна-прававога аналізу
-
Па выніках ажыццяўлення маніторынгу і правядзення параўнальна-прававога аналізу Камісія:
прымае меры, прадугледжаныя Дамовай і Пагадненнем;
рыхтуе штогадовыя справаздачы аб выкананні Бакамі палажэнняў Пагаднення і зацвярджае іх рашэннямі Калегіі;
аказвае садзейнічанне ў арганізацыі кансультацый Бакоў па пытаннях гарманізацыі адпаведнага заканадаўства Бакоў.
_______________________________________________________
|