Семінар 5
Паэма Дж. Мільтана «Страчаны рай» –
вяршыня філасофска-мастацкай думкі
эпохі Адраджэння
План:
-
Гісторыя задумы і крыніцы сюжэта. «Ареопагітыка» (Areopagitica, 1644) як крыніца мільтанаўскай канцэпцыі дабра і зла.
-
Жанравая своеасаблівасць паэмы. Эпічны, драматычны і лірычны пачатак. Праблемна-тэматычнае поле паэмы.
-
Абагулена-філасофскі і актуальна-палітычны пласты твора ў іх складаным узаемадзеянні.
-
Трактоўка вобраза мільтанаўскага Сатаны ў сучасным літаратуразнаўстве. Дыялектыка вобраза.
-
Сюжэт пра грэхападзенне і асаблівасці яго інтэрпрэтацыі.
-
Канцэпцыя чалавека ў паэме. Праблема свабоды волі і маральнай адказнасці.
-
Мастацкі ўніверсалізм Дж. Мільтана. Рысы паэтыкі рэнесансу, барока і класіцызму.
-
Філасофска-мастацкая інтэрпрэтацыя біблейскай сімволікі і рэаліі эпохі англійскай буржуазнай рэвалюцыі.
-
Сімволіка свету, колеру і гуку ў паэме. Роля аксюмарана і параўнання. Прынцып кантрасту ў апісанні Неба і Пекла, батальных сцэн, партрэтаў герояў. Белы верш.
ДЖ. МІЛЬТАН“СТРАЧАНЫ РАЙ”
Пытанні і заданні
да семінарскіх заняткаў
Да ўсёй паэмы:
-
Вызначце жанр «Страчанага раю». Дакажыце, што твор Дж. Мільтана – сінтэтычнага жанру, спалучае рысы драмы, лірыкі і эпасу. Адшукайце гэтыя рысы.
-
Якое жанравае азначэнне паэмы дае аўтар?
-
Вызначце традыцыі маралітэ ў творы.
-
Мільтанаўская канцэпцыя Дабра і Зла. Фармулёўка ў «Арэапагітыцы» і мастацкае ўвасабленне ў паэме.
-
Параўнаўшы канцэпцыю грэшнасці ў Дантэ і Мільтана, адзначце, якія змены адбыліся ў грамадскай свядомасці ў адносінах да агульначалавечых праблем і каштоўнасцяў. Што адрознівае погляд на чалавека ў XVII стагоддзі і Сярэднявеччы?
-
У якіх эпізодах паэмы найбольш ярка прасочваюцца шэкспіраўскія традыцыі ў выкарыстанні рытарычных прыёмаў у маналогах?
-
Як вы можаце патлумачыць спалучэнне хрысціянскіх і паганскіх вобразаў у паэме?
-
Адшукайце у паэме барочныя і класіцыстычныя рысы.
-
Як называецца мастацкі метад Дж. Мільтана? У чым яго сутнасць.
-
У чым своеасаблівасць мільтанаўскай інтэрпрэтацыі біблейскага сюжэта пра грэхападзенне?
-
Да якіх біблейскіх сюжэтаў звяртаецца ў сваёй паэме Дж. Мільтан?
-
Якія антычныя матывы выкарыстоўвае ў паэме аўтар?
-
У чым своеасаблівасць мільтанаўскай трактоўкі дабра і зла?
-
Да якой біблейскай кнігі ўзыходзіць вобраз Сатаны? Як у паэме Дж. Мільтана называлі Сатану да грэхападзення?
-
Канцэпцыя чалавека ў паэме Дж. Мільтана.
-
Універсум у паэме Дж. Мільтана.
-
Як у Дж. Мільтана суадносяцца свет Хаосу і свет Прыроды?
-
Хто, паводле аўтара, натхняў яго на напісанне паэмы?
-
Якую мэту ставіць перад сабой аўтар, звяртаючыся да напісання паэмы? (цытата)
-
Колькі дзён доўжылася бітва паміж войскамі Сатаны і Бога?
-
Якія два архангелы маюць статус генералаў у войску Бога?
-
У якіх істот на працягу паэмы ператвараецца Сатана?
-
Кожны дзень Адам і Ева працуюць. З чаго складаецца іх праца?
-
Адшукайце (у тым ліку і ў арыгінале) мільтанаўскі панегірык шлюбнаму каханню (пісьмова).
-
Што з’явілася прычынай вайны Сатаны і Бога?
-
Што паслужыла прычынай падзення Евы?
-
Што паслужыла прычынай падзення Адама?
-
На другі дзень бітвы Сатана выкарыстоўвае нешта, што здзіўляе супернікаў. Што гэта?
-
У фразе "thy seed shall bruise our foe," да каго адносіцца "thy"? Хто ці што маецца на ўвазе?
-
Якім чынам у паэме злучаны зямля і Нябёсы?
-
Як Грэх і Смерць “адзначылі” перамогу Сатаны над Чалавекам?
-
Хто з герояў скідвае Сатану і яго паплечнікаў у пекла?
-
Якой якасці змія найбольш здзівілася Ева?
-
Чым, акрамя смерці, была пакараная Ева?
-
Каму належаць словы: "The mind is its own place, and in itself / Can make a heav'n of hell, a hell of heav'n.” Дайце рускі адпаведнік (пісьмова).
-
Каму належаць словы: “". . . be lowly wise: / Think only what concerns thee and thy being”, дайце рускі адпаведнік (пісьмова).
-
Каму належаць словы: “Earth felt the wound, and nature from her seat, / Sighing through all her works gave signs of woe, / That all was lost.” Дайце рускі адпаведнік (пісьмова).
-
Што азначае першапачаткова слова "pandemonium"?
-
Каго з паўстаўшых анёлаў найбольш клапоціць пытанне грошай?
-
Чым Ева тлумачыць неабходнасць працаваць асобна ад Адама?
Да І кнігі
-
Як аўтар вызначае часавыя межы свайго твора (якія біблейскія падзеі з'яўляюцца гэтымі межамі?). Ці спраўджаная задума аўтара? Наколькі важнай з'яўляецца для аўтара храналогія?
-
Пра якіх двух чалавек ідзе гаворка ў пачатку раздзела?
-
Адшукайце ў 1 страфе традыцыйны зачын эпічнай паэмы, арыентаванай на антычны ўзор,
-
Да якой музы звяртаецца аўтар (суаднесіце з Кнігай ІІІ, І)?
-
Адшукайце ўсе азначэнні Бога і Сатаны ў І кнізе (у арыгінале і перакладзе)*1, Як характарызуюць гэтыя азначэнні герояў? Як яны стасуюцца да мільтанаўскай канцэпцыі Дабра і Зла?
-
Сыходзячы з асноўных азначэнняў Сатаны ў гэтай і наступных кнігах, складзіце яго цытатны партрэт (арыгінал і пераклад – пісьмова) *
-
Адшукайце дантаўскія матывы ў апісанні пекла. Пазначце ў тэксце ўсе моманты, якія ствараюць семантычны шэраг агню. Цемра і святло ў Дантэ і Дж. Мільтана.
-
Якая фраза з 1кнігі стала назвай рамана Дж. Стэйнбека? Чаму яна істотная для разумення сутнасці барацьбы паміж Багам і Сатаной?
-
Што гаворыцца ў І кнізе пра час і прастору, знешнія і ўнутраныя?
-
Як суадносяцца ў І кнізе Рай і Пекла?
-
Каго называе Дж. Мільтан Тасканскім мудрацом?
-
У сувязі з чым у І раздзеле згадваецца Маісей? Як называе Дж. Мільтан Маісея? Згадайце гісторыю біблейскага героя. Чым абумоўлены зварот Дж. Мільтана менавіта да гэтага героя?
-
Якія культурныя пласты пададзены Дж. Мільтанам у І кнізе? Якія культурныя традыцыі згадваюцца?
-
Як адчувае сябе войска Сатаны пасля паразы? Што адчуваюць паплечнікі Сатаны, калі бачаць свайго Правадыра? (цытаты) (пісьмова).
-
Знайдзіце і запішыце апісанне Сатаны ад словаў «Скорбь омрачила побледневшее лицо» ў арыгінале. Параўнайце з перакладам.
-
Адшукайце ў І кнізе тыпова барочнае апісанне Храма.
-
Якое значэнне ў мільтанаўскіх апісаннях мае музыка?
ІІ кніга
-
Кто может обмануть Всевидящее Око? Як гэтае пытанне гучыць у арыгінале?
-
Якія выхады з сітуацыі прапануюць паплечнікі Сатаны? Дайце цытаты
-
*Што гаворыцца ў раздзеле пра стварэнне чалавека?
-
Дайце арыгінальныя адпаведнікі да наступных цытат:
А) Не нашлось героя,
Средь первых удальцов Небесных битв,
Который вызвался бы этот путь
Ужасный в одиночку одолеть.
Б) Попытку предприму
Один; опасный этот шаг никто
Со мною не разделит.
В) О, срам людской! Согласие царит
Меж бесов проклятых, но человек, –
Сознаньем обладающая тварь, –
Чинит раздор с подобными себе.
Вызначце наколькі дакладны пераклад і чаму ў дадзеных кантэкстах важна ведаць арыгінал?
-
Як апісваецца шлях Сатаны ў царстве памёрлых. Якая традыцыя выкарыстоўваецца пры гэтым апісанні?
-
Як выглядае Сатана перад брамай Пекла? Цытата.
-
Прывядзіце прыклады еўрапейскіх эпасаў, дзе развіваецца тэма барацьбы бацькі з сынам. Як вы можаце вытлумачыць гэты распаўсюджаны сюжэт? (сувязь з матрыярхатам).
-
Адшукайце і прааналізуйце апісанне шчыта Сатаны. Згадайце, у якіх іншых творах сусветнай літаратуры даецца апісанне зброі і з якой мэтай? Для якіх культурных кантэкстаў такія апісанні маюць істотнае значэнне?
-
Адшукайце эпізод нараджэння Граху. Укажыце на антычныя паралелі.
-
Адшукайце і прааналізуйце апісанне Граху. Звярніце ўвагу на тое, што ў англійскай традыцыі Грэх персаніфікуецца ў жаночым абліччы.
-
Як уяўлялі англічане сабе Смерць, у чым прынцыповае адрозненне ад славянскага ўяўлення?
-
Пра якіх “соперников-борцов” (даць арыгінал) ідзе гаворка ў кнізе?
-
Якая багіня вайны згадваецца ў кнізе? Згадайце багіняў вайны і іх атрыбуты ўвядомых вам міфалогіях?
Кніга ІІІ
-
У сувязі з чым у кнізе згадваецца Арфей?
-
Як развіваецца ў кнізе тэма ўнутранага і знешняга зроку? Чаму тэма зроку важная для Дж. Мільтана? У якой з кніг згадваецца “бачная цемрадзь”? Каму першапачаткова належыць гэты аксюмаран? Як разгортваецца тэма фізічнай слепаты і ўнутранага зроку ў 4 кнізе? Як суадносіцца мільтанаўская інтэрпрэтацыя пазначанай тэмы з шэкспіраўскай (in my mind’s eyes)?
-
Чаму Бог, ведаючы пра будучае грэхападзенне Адама і Евы, не чыніць перашкоды Сатане?
-
Пра што размаўляе Бог з Сынам?
-
Што гаворыцца пра свабоду волі і выбару ў кнізе? Адшукайце адпаведныя радкі ў арыгинальным тэксце?
-
Што гаворыцца тут і далей у паэме пра розум, у тым ліку розум чалавека? Чаму катэгорыя Розуму важная для разумення паэмы?
-
Адшукайце і прааналізуйце апісанне Сусвету ў паэме?
Кніга IV
1. Адшукайце апісанне Зямлі як касмічнага аб’екта.
2. Што найбольш узрушвае Сатану, калі ён сузірае Зямлю?
3. Што прыводзіць Сатану да думкі пра неабходнасць распаліць у чалавеку прагу ведаў?
Кніга V
-
Адшукайце апісанне Сусвету.
-
Параўнайце сон Евы, навеяны Сатаной, і сон, навеяны Богам (кніга ХІІ).
-
Адшукайце разважанні Адама пра ролю Уяўлення. Для якой мастацкай сістэмы канцэптуальна важным была здольнасць чалавека ўяўляць?
-
Што распавядае архангел Рафаіл у адказ на пытанні Адама пра ўладкаванне свету і прыроды Чалавека?
-
Адшукайце словы Рафаіла пра прыроду чалавека (Ты створаны дасканалым/ Ты создан совершенным...). Дайце гэты момант у арыгінале (пісьмова).
-
Што чытачу становіцца вядомым пра спрэчку Сатаны з Серафімам Абдыілам?
-
На чым грунтуецца сумненне Сатаны ў мудрасці Боскага закона?
Кніга VI
1. Дакажыце, што гэтая кнiга напісана па законах гераічнай паэмы.
2. Што расказвае архангел Рафаіл Адаму пра сатанінскую задуму стварэння звышмагутнай зброі?
3. Адшукайце момант, у якім Бог дае назвы рэчам. Як гэты эпізод канцэптуальна звязаны з мільтанаўскай канцэпцыяй Слова?
4. У сувязі з чым згадваецца ў гэтай кнізе Бог-Сын?
Кніга VII
-
Канцэпцыя Слова ў Мільтана. Знайдзіце адпаведную цытату для ілюстрацыі гэтай канцэпцыі. Параўнайце з арыгіналам.
-
Якім чынам, паводле Мільтана, Бог стварае Сусвет?
-
Роля музыкі ў светабудове. Параўнайце з тэмай музыкі/гармоніі ў Шэкспіра (“Бура”).
-
У заключным ушанаванні Бога якая з якасцяў Бога называецца найвялікшай?
Кніга VIII
-
Якое пытанне найбольш хвалюе Адама ў размове з Рафаілам?
-
Што думае Адам пра прыроду зямной Любові?
Кніга ІХ
1. Якое жанравае азначэнне дае аўтар сваёй кнізе?
2. Як суадносяцца ў кнізе сумненне і вера?
3. Якія спосабы барацьбы са злом прапануюцца ў паэме?
4. Што гаворыць Адам пра немагчымасць прасякнення Зла па-за ўласнай воляй чалавека? Адшукайце арыгінальны адпаведнік.
Кніга Х
-
Як выглядае сусвет пасля грэхападзення?
-
Дзеля чаго Бог павінен упусціць смерць у свет?
-
Чаму на зямлі змяніўся клімат?
-
Што для Адама азначае стаць смяротным?
-
Чаму Ева вырашае скончыць жыццё самагубствам? Што яе спыняе?
Кніга ХІ
-
Як вызначаецца жанр паэмы ў гэтай кнізе?
-
Адшукайце сатанінскія разважанні пра Уладу? Чым яны прынцыпова адрозніваюцца ад таго, што казаў пра прыроду Улады серафім Абдыіл?
-
Чаму Бог пазбаўляе чалавека Раю?
-
Чаму Бог адтэрміноўвае смерць?
-
Якія карціны будучыні адкрывае перад Адамам архангел Міхаіл?
-
Якое самае жорсткае выпрабаванне чакае чалавека?
-
Апісваючы будучыню чалавека, з якой кнігі “запазычвае” сюжэты архангел Міхаіл?
Кніга ХІІ
-
Міф пра вавлонскую вежу.
-
Канцэпцыя свабоды ў Мільтана. Параўнайце з канцэпцыяй свабоды ў Шэкспіра (“Бура”).
СПІС ЛІТАРАТУРЫ:
-
Кондратьев С. В. Английская революция XVII века. – М.: Академия, 2010.
-
Ортега-и-Гассет Х. Воля к барокко // Ортега-и-Гассет Х. Эстетика. Философия культуры. – М., 1991.
-
Павлова Т. Джон Мильтон. – М., 1996.
-
Самарин Р. М. Творчество Джона Мильтона. – М., 1964.
-
Хейзинга Й. Игровое содержание барокко / Хейзинга Й. Homo ludens. – М., 1992.
-
Чамеев А. А. Джон Мильтон и его поэма «Потерянный рай». – Л., 1986.
А таксама адпаведныя раздзелы падручнікаў па гісторыі англійскай і замежнай літаратуры XVII стагоддзя.
|