П р а т а к о л с у д о в а г а п а с я д ж э н н я




Дата канвертавання17.03.2016
Памер225.13 Kb.



П Р А Т А К О Л

С У Д О В А Г А П А С Я Д Ж Э Н Н Я
Суд горада Жодзіна Мінскай вобласці ў саставе старшыні Трацюк Таццяны Іванаўны пры сакратары Чарненка Ларысе Іванаўне, з удзелам заяўнікоў Лапіцкага Аляксея Іванавіча і Лапіцкай Святланы Пятроўны, прадстаўніка дзяржаўнага органа Жодзінскага гарвыканкама Вергель Вольгі Вітальеўны разгледзеў 13 кастрычніка 2011 года ў судовым пасяджэнні ў судзе горада Жодзіна грамадзянскую справу
па скарзе Лапіцкага Аляксея Іванавіча і Лапіцкай Святланы Пятроўны на рашэнне старшыні Жодзінскага гарвыканкама аб забароне правядзення масавага мерапрыемства.



Судовае пасяджэнне адкрыта ў 14.00 гадзін 30 хвілін.
У судовае пасяджэнне з’явіліся заяўнікі Лапіцкі А.І., Лапіцкая С.П., прадстаўнік Жодзінскага гарвыканкама Вергель О.В., сведкі Гарэцкая А. і Шчарбінскі С.



Суд устанаўлівае асобы заяўнікоў, прадстаўніка дзяржаўнага органа, сведак.
Заяўнік: Лапіцкі Аляксей Іванавіч, 15 марта 1963 года нараджэння, пражываю ў городзе Жодзіна, вул. 50 год Кастрычніку, д.8-а, кв.30, часовы беспрацоўны.
Заяўнік: Лапіцкая Святлана Пятроўна, 25 лістапада 1965 года нараджэння, пражываю ў горадзе Жодзіна, вул. 50 год Кастрычніку, д.8-а, кв.30, часова беспрацоўная.
Прадстаўнік зацікаўленнага боку: Вергель Вольга Вітальеўна, загадчык юрыдычным аддзелам Жодзінскага гарвыканкама, дзейнічаю по даверанасці № 580/01-22 ад 22 жніуня 2011 года, копію скаргі атрымала 23 верасня 2011 года.
Сведка: Горецкая Елена Владимировна, 6 июня 1973 года рождения, проживаю в городе Жодино, пр. Мира, 9а-915, начальник отдела идеологической работы Жодинского горисполкома.
Сведка: Щербинский Сергей Алексеевич, 17 июня 1982 года рождения, проживаю в городе Жодино, пр. Мира, 25-301, работаю Жодинское отделение Департамента охраны, старшина роты.
Старшыня прапаноўвае сведкам пакінуць залу судовага пасяджэння да іх допыту.
Старшыня аб’яўляе прозвішча, імя, імя па бацьку судзі, сакратара судовага пасяджэння і раз’ясняе права заяўляць адводы саставу суда, сакратару судовага пасяджэння.

Заяўнік Лапіцкі А.І. адводаў саставу суда, сакратару судовага пасяджэння не заявіў.

Заяўнік Лапіцкая С.П. адводаў саставу суда, сакратару судовага пасяджэння не заявіла.

Прадстаўнік зацікаўленнага боку адводаў саставу суда, сакратару судовага пасяджання не заявіла.

Старшыня раз’ясняе бакам працэсуальные правы і абявязкі ў судовым пасяджэнні.



Заяўнік Лапіцкі А.І. заявіў хадайніцтва дазволіць яму азнаёміцца з матэрыаламі справы.

Судом абвяшчаецца перапынак да 15 гадзін 13 кастрычніка 2011 года.

13 кастрычніка 2011 года ў 15 гадзін судовае пасяджэнне працягнута.

На пытанне старшыні заяунік Лапіцкі А.І. паясніў:

Пытанне: Вы азнаеміліся з матэрыаламі справы?

Адказ: Так, дадатковага часу мне не патрэбна. Я заяўляю хадайніцтва выклікаць у суд і дапытаць у якасці сведкі старшыню Жодзінскага гарвыканкама Амельянчука М.М., таму што рашэнне аб забароне правядзення масавага мерапрыемства прымаў толькі ён, і толькі ён можа растлумачыць і абаснаваць свой адказ. (няпоўная матываця: трэба + п.2 і п.3)

Заяўнік Лапіцкая С.П. падтрымала заяўленнае хадайніцтва.

Прадстаўнік зацікаўленнага боку лічыць, што выклікаць у суд старшыню гарвыканкама няма неабходнасці, заяўнікі маюць магчымасць звярнуцца да яму пад час асабістага прыёму і задаць усе пытанні, якія іх цікавяць. А у гэтым судовым пасяджэнні ёй даручана прадстаўляць інтарэсы Жодзінскага гарвыканкама і яго старшыні.
Суд

вызначыў:

у задавальненні хадайніцтва заяўніка Лапіцкага А.І. адмовіць.
Заяўнік Лапіцкая С.П. хадайніцтваў не мае.

Прадстаўнік дзяржаўнага органа заявіў хадайніцтва аб далучэнні да справы копіі скаргі Лапіцкага А.І., змешчанай 19 жніўня 2011 года ў кнізе заўваг і прапаноў Жодзінскага гарвыканкама, а таксама копіі распараджэння выканаўчага абавязкі старшыні выканкама аб прадастаўленні сацыяльнага водпуску Сенчанка А.Ф. для здачы экзаменацыйнай сесіі, якая займалася


адпраўкай Лапіцкім адказу на іх заяву аб правядзенні масавага мерапрыемства, і копіі даведкі-вызаву на імя Сенчанка А.Ф.

Заяўнікі Лапіцкі А.І. і Лапіцкая С.П. не пярэчаць.

Суд

Вызначыў:

Задаволіць хадайніцтва прадстаўніка зацікаўленага боку і далучыць да справы копію скаргі Лапіцкага А.І., змешчаную 19 жніўня 2011 года ў кнізе заўваг і прапаноў Жодзінскага гарвыканкама, а таксама копію распараджэння выканаўчага абавязкі старшыні выканкама аб прадастаўленні сацыяльнага водпуску Сенчанка А.Ф. для здачы экзаменацыйнай сесіі, і копію даведкі-вызаву на імя Сенчанка А.Ф.
Старшынёй абвяшчаецца скарга.

Старшыня высвятляе, ці падтрымліваюць заяўнікі свае патрабаванні і ў якім аб’еме, ці прызнае прадстаўнік зацікаўленнага боку патрабаванні заяўнікоў.

Заяўнік Лапіцкі А.І. свае патрабаванні падтрымаў.

Заяўнік Лапіцкая С.П. свае патрабаванні падтрымала.

Прадстаўнік зацікаўленнага боку Вергель В.В. патрабаванні заяўнікоў не прызнала.

Старшыня прапаноўвае заяўніку Лапіцкаму А.І. выказаць даць тлумачэнні па сутнасці скаргі.

Заяўнік Лапіцкі А.І. паясніў:

Я падтрымліваю свае паясненні, якія я даваў у папярэднім судовым пасяджэнні і прашу абвясціць іх.

Заяўнік Лапіцкая С.П. не пярэчыць.

Прадстаўнік зацікаўленнага боку не пярэчыць.

Суд

вызначыў:
абвясціць паясненні заяўніка Лапіцкага А.І., дадзеныя ім у папярэднім судовым пасяджэнні. *** ------***

Старшынёй абвяшчаюцца паясненні заяўніка Лапіцкага А.І., дадзеныя ім у папярэднім судовым пасяджэнні.

На пытанне старшыні заяўнік Лапіцкі А.І. паясніў:

Пытанне: Вашы паясненні ў пратаколе папярэдняга судовага пасяджэння адлюстраваны правільна?

Адказ: Так, заўваг не маю і хачу дадаць, што мы, як заяўнікі на правядзенне масавага мерапрыемства, усе выдаткі, звязаныя з правядзеннем мерапрыемства, былі гатовы кампенсаваць самастойна. Ніякіх узораў дамоў з прадпрыемствамі, адказнымі за забеспячэнне бяспекі і парадку пад час правядзення марапрыемства, я не бачыў, а суд указаныя мной дакументы не запатрабаваў. Я лічу, што ніхто дакладна не вывучыў нашу заяву, а толькі выказваюць нейкія домыслы.

Іншых пытанняў да заяўніка Лапіцкага А.І. ад старшыні не паступіла.

Старшыня прапаноўвае заяўніку Лапіцкай С.П. задаць пытанні заяўніку Лапіцкаму А.І.

Ад заяўніка Лапіцкай С.П. пытанняў не паступіла.

Старшыня прапаноўвае прадстаўніку зацікаўленнага боку Вергель В.В. задаць пытанні заяўніку Лапіцкаму А.І.

Ад прадстаўніка зацікаўленнага боку пытанняў не паступіла.
Старшыня прапануе заяўніку Лапіцкай С.П. даць тлумачэнні па скарзе.

Заяўнік Лапіцкая С.П. дала тлумачэнне:

Я таксама падтрымліваю свае паясненні, якія я давала ў папярэднім судовым пасяджэнні і прашу абвясціць іх.

Заяўнік Лапіцкі А.І. не пярэчыць.

Прадстаўнік зацікаўленнага боку не пярэчыць.

Суд

вызначыў:
абвясціць тлумачэнні заяўніка Лапіцкай С.П., дадзеныя ею ў папярэднім судовым пасяджэнні.

Старшынёй абвяшчаюцца паясненні заяўніка Лапіцкай С.П., дадзеныя ёй у папярэднім судовым пасяджэнні.

На пытанне старшыні заяўнік Лапіцкая С.П. паясніла:

Пытанне: Вашы паясненні ў пратаколе папярэдняга судовага пасяджэння адлюстраваны правільна?

Адказ: Так, заўваг не маю і я падтрымліваю ўсе, што сказаў Лапіцкі А.І.

Іншых пытанняў да заяўніка Лапіцкай С.П. ад старшыні не паступіла.

Старшыня прапаноўвае заяўніку Лапіцкаму А.І. задаць пытанні заяўніку Лапіцкай С.П.

Ад заяўніка Лапіцкага А.І. пытанняў не паступіла.

Старшыня прапаноўвае прадстаўніку зацікаўленага боку Вергель В.В. задаць пытанні заяўніку Лапіцкай С.П.

Ад прадстаўніка зацікаўленага боку Вергель В.В. пытанняў не паступіла.
Старшыня прапаноўвае прадстаўніку зацікаўленнага боку даць тлумачэнні па скарзе.

Прадстаўнік зацікаўленнага боку Вергель О.В. дала тлумачэнне:

Я таксама падтрымліваю свае паясненні, якія я давала ў папярэднім судовым пасяджэнні і прашу абвясціць іх.

Заяўнік Лапіцкі А.І. не пярэчыць.

Заяўнік Лапіцкая С.П. не пярэчыць.

Суд

вызначыў:
абвясціць тлумачэнні прадстаўніка зацікаўленнага боку, дадзеныя ею ў папярэднім судовым пасяджэнні.

Старшынёй абвяшчаюцца тлумачэнні прадстаўніка зацікаўленнага боку, дадзеныя ею ў папярэднім судовым пасяджэнні.

На пытанне старшыні прадстаўнік зацікаўленага боку Вергель О.В. паясніла:

Пытанне: Вашы тлумачэнні ў пратаколе папярэдняга судовага пасяджэння адлюстраваны правільна?

Адказ: Так, заўваг няма. Хачу дабавіць, што заяўнікі не з’яўляюцца органамі, якія адказныя за забеспячэнне грамадскага парадку, медыцынскага абслугоўвання, уборку тэрыторыі і іншых абставін, якія ўплываюць на забяспячэнне грамадскай бяспекі, і яны былі абявязаны заключыць аб гэтым дагаворы з належнымі арганізацыямі, са службамі, якія выконваюць такія абавязкі. Гарвыканкам лічыць, что парадак правядзення масавых мерапрыемстваў заяўнікі не выканалі. З заявы не відаць, якім чынам заяўнікі будуць забяспечваць ахову грамадскага парадку пры правядзенні масавага мерапрыемства, меры па медыцынскім абслугоўванні, а таксама па ўборцы тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства. Указанне ў заяве на тое, што заяўнікі бяруць на сябе ўсю адказнасць, з’яўляецца недастатковым, бо забяспечваць грамадскі парадак, медыцынскае абслугоўванне і ўборку тэрыторыі павінны адпаведныя службы гораду. Акрамя таго, заяўнікі падалі сваю заяву з парушэннем устаноўленага Законам тэрміну: не за 15 дзён да правядзення масавага мерапрыемства, а за 13 дзён да даты мяркуемага мерапрыемства. У сувязі з гэтым ім было адказана.

Іншых пытанняў да прадстаўніка зацікаўленнага боку ад старшыні не паступіла.

Старшыня прапаноўвае заяўніку Лапіцкаму А.І. задаць пытанні прадстаўніку зацікаўленнага боку.

На пытанні заяўніка Лапіцкага А.І. прадстаўнік зацікаўленнага боку паясніла:

Пытанне: Што нам трэба было далучаць да сваёй заявы?

Адказ: Трэба было ўказаць у сваім звароце аб тым, што Вы гатовы заключыць дамовы з органамі, адказнымі за ахову грамадскага парадку, медыцынскае абслугоўванне, уборку тэрыторыі і іншых абставін, і ў гэтым выпадку не абявязкова было далучаць указаныя дамовы к звароту, іх можна было заключыць пасля рашэння гарвыканкама аб правядзенні масавага мерапрыемства, і гэта было б разумна. Гарвыканкам не патрабуе нейкай дакладнай формы дагавораў, ён можа быць адвольны.

Пытанне: А калі ў час правядзення мерапрыемства нікому не спатрэбіцца медыцынская дапамога, грамадзянскі парадак не быў парушаны, не будзе мусару, у гэтым выпадку таксама трэба зрабіць плацеж?

Адказ: У любым выпадку неабходна заключыць дагавор. На месцы правядзення мерапрыемства абявязкова павінны стаяць машыны “Хуткай дапамогі”, міліцыі, кантэйнеры для смецця. А гэта ўсе патрабуе аплаты.
Ад заяўніка Лапіцкага А.І. пытанняў не паступіла.

Старшыня прапаноўвае заяўніку Лапіцкай С.П. задаць пытанні прадстаўніку зацікаўленнага боку.

Ад заяўніка Лапіцкай С.П. пытанняў не паступіла.

На пытанне старшыні заяўнік Лапіцкі А.І. адказаў:

Пытанне: Што Вы можаце сказаць наконт таго, што заяву ад правядзенні масавага мерапрыемства Вы падалі ў выканкам са спазненнем на два дні?

Адказ: Я так не лічу, бо згодна квітку, які мы дадалі да справы прошлы раз, сваю заяву мы адправілі заказной карэспандэнцыяй 7 жніўня 2011 года, менавіта за 15 дзён да пікетавання.



Суд пераходзіць да допыта сведкаў.

У залу судовага пасяджэння выклікаецца сведка Гарэцкая Е.В.

Старшыня высвятляе адносіны сведкі да заяўнікоў і да прадстаўніка зацікаўленага боку.

Сведка паясніла:

Заявителей знаю как жителей нашего города, отношений никаких.

Представителя заинтересованного лица знаю, отношения служебные.

Старшыня папярэджвае сведку аб крымінальнай адказнасці за адказ ад дачы паясненняў па справе і за дачу заведама хлусных паясненняў па арт. 401, 402 КК.

Старшыня прапануе сведцы даць тлумачэнне па справе.

Сведка Гарэцкая А.В. паясніла:

Заявление Лапицкого А.И. зарегистрировано в Жодинском горисполкоме 9 августа 2011 года, а к нам оно поступило 10 августа 2011 года, и с самого начала мы видели, что сроки подачи заявления нарушены, но мы пошли им навстречу и рассмотрели заявление. В связи с тем, что заявители не произвели никаких действий во обеспечение охраны общественного порядка, медицинского обслуживания и по уборке территории, а указали, что берут это на себя, им в удовлетворении их просьбы было отказано, ведь если бы имели место какие-либо происшествия во время проведения мероприятия, ответственность бы нес исполком.

На пытанні старшыні сведка паясніла:

Пытанне: Хто павінен ажыццяўляць парадак у час правядзення масавага мерапрыемства?

Адказ: Специальные службы, но никак не сами организаторы мероприятия.

Пытанне: Што адбылося 19 жніўня 2011 года?

Адказ: 19 августа 2011 года в отдел по идеологической работе обратился Лапицкий А.И. за пояснением причин отказа в проведении массового мероприятия. Я зачитала ему статью Закона, но он сказал, что ему это не нужно, сказал, что ему нужны комментарии. Я ответила, что комментировать Закон я не могу, так как я – не юрист. Но уходить Лапицкий

не хотел, поэтому я пригласила к себе в кабинет двоих свидетелей, в присутствии которых повторила свой ответ. А потом позвала милиционера, так как Лапицкий не уходил из кабинета и мешал работать, тем более, что у меня не был приемный день.

Іншых пытанняў ад старшыні не паступіла.

Старшыня прапаноўвае заяўніку Лапіцкаму А.І. задаць пытанні сведцы.

На пытанні заяўніка Лапіцкага А.І. сведка Гарэцкая А.В. паясніла:

Пытанне: Выклік міліцыянера ў гэтым выпадку быў правамерны?

Адказ: Я считаю, что да. Надо было как-то подытожить наш с Вами часовой разговор.

Ад заяўніка Лапіцкага А.І. іншых пытанняў не паступіла.

Старшыня прапаноўвае заяуніку Лапіцкай С.П. задаць пытанні сведцы.

Ад заяўніка Лапіцкай С.П. пытанняў не паступіла.

Старшыня прапаноўвае прадстаўніку зацікаўленага боку задаць пытанні сведцы.

Ад прадстаўніка зацікаўленага боку пытанняў не паступіла.
У залу судовага пасяджэння выклікаецца сведка Шчарбінскі С.А.

Старшыня высвятляе адносіны сведкі да заяўнікоў і да прадстаўніка зацікауленнага боку.

Сведка паясніў:

Заявителей знаю наглядно, отношений никаких.

Представителя заинтересованного лица не знаю, отношений никаких.

Старшыня папярэджвае сведку аб крымінальнай адказнасці за адказ ад дачы паясненняў па справе і за дачу заведама хлусных паясненняў па арт. 401, 402 КК.

Старшыня прапануе сведцы даць тлумачэнне па справе.

Сведка Шчарбінскі паясніў:

19 августа 2011 года я нес службу в Жодинском горисполкоме. Около 16.00 часов в исполком пришел Лапицкий А.И. и сказал, что проследует в отдел идеологии. Не пропустить его я не имел права. Через некоторое время мне позвонили из отдела по идеологической работе и попросили подняться. Когда я вошел в кабинет, там находился Лапицкий, который дискутировал с начальником отдела по идеологической работе. Разговаривал он на белорусском языке. Из их разговора я понял, что Лапицкому исполком отказал в проведении каких-то массовых мероприятий. Он интересовался, почему ему было отказано, и на основании чего. Начальник отдела идеологической работы ссылалась на какой-то нормативный акт. В кабинете я пробыл минут 5-7. Лапицкий сказал, что будет писать жалобу, после чего ушел.

Ад старшыні пытанняў да сведкі не паступіла.

Старшыня прапаноўвае заяўніку Лапіцкаму А.І. задаць пытанні сведцы.

На пытанні заяўніка Лапіцкага А.І. сведка Шчарбінскі С.А. паясніў:
Пытанне: пасля таго, як я прыйшоў у гарвыканкам, я адразу пайшоў у ідэалагічны аддел?

Адказ: Нет, Вы сначала пошли налево на первом этаже, а идеологический отдел расположен на втором этаже.

Пытанне: Вы чулі канкрэтны адказ ад Гарэцкай?

Адказ: Из Вашего с ней разговора я понял, что ее ответом Вы не удовлетворены.

Ад заяўніка Лапіцкага А.І. іншых пытанняў не паступіла.

Старшыня прапаноўвае заяуніку Лапіцкай С.П. задаць пытанні сведцы.

Ад заяўніка Лапіцкай С.П. пытанняў не паступіла.

Старшыня прапаноўвае прадстаўніку зацікаўленага боку задаць пытанні сведцы.

Ад прадстаўніка зацікаўленага боку пытанняў не паступіла.

Суд пераходзіць да абвяшчэння дакументаў.

Старшыней абвешчаны:

  • абвязацельствы па правядзенні пікетавання;

  • заява аб правядзенні масавага мерапрыемства;

  • заява Лапіцкага А.І. і Лапіцкай С.П.;

  • копія канверта;

  • адказ на зварот;

  • копія канверта;

  • паведамленне Жодзінскага гарвыканкама;

  • квіток аб аплаце;

  • копія скаргі Лапіцкага А.І., змешчаная ў кнізе заўваг і прапаноў Жодзінскага гарвыканкама;

  • копія распараджэння ад 4 кастрычніка 2011 года;

  • даведка-вызаў № 22417 ад 4 кастрычніка 2011 года.

Старшыня высветляе ў бакоў, ці маюць яны дапаўненні да справы.

Заяўнік Лапіцкі А.І. заявіў хадайніцтва запатрабаваць з арганізацый гораду, якія аказваюць паслугі па забеспячэнні грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўванні і ўборцы тэрыторыі, узоры дагавораў на аказанне такіх паслуг, а таксама прэйскуранты паслуг.

Заяўнік Лапіцкая С.П. падтрымала хадайніцтва.

Прадстаўнік зацікаўленнага боку не пярэчыць.

Суд

вызначыў:

задаволіць хадайніцтва заяўніка Лапіцкага А.І.: запатрабаваць з арганізацый гораду, якія аказваюць паслугі па забеспячэнні грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўванні і ўборцы тэрыторыі, узоры дагавораў на аказанне такіх паслуг, а таксама прэйскуранты паслуг.

Судом абвяшчаецца перапынак да 9.30 гадзін 17 кастрычніка 2011 года.
Старшыня: Т.І.Трацюк

Сакратар судовага пасяджэння: Л.І.Чарненка

17 кастрычніка 2011 года ў 9 гадзін 30 хвілін судовае пасяджэнне аб’яўляецца працягнутым.

У судовае пасяджэнне з’явіліся заяўнікі Лапіцкі А.І., Лапіцкая С.П., прадстаўнік зацікаўленага боку Вергель В.В.

Старшыня аб’яўляе аб тым, што ў судовым пасяджэнні ўдзельнічае другі сакратар судовага пасяджэння: Кадрачова Таццяна Ізмагілаўна.

Старшыня раз’ясняе права заяўляць адводы сакратару судовага пасяджэння.

Адводаў сакратару судовага пасяджэння не заяўлена.

Судом ставіцца пытанне аб далучэнні да справы інфармацый, атрыманых з аддзелу ўнутраных спраў Жодзінскага выканкама, з Жодінскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства “Аб’яднанне жыллёва-камунальнай гаспадаркі” і Установы аховы здароўя “Жодзінская цэнтральная гарадская бальніца” на запыт суда аб прадастаўленні ўзораў дагавораў на аказанне паслуг па забеспячэнні грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўванні і ўборцы тэрыторыі, а таксама прэйскуранты такіх паслуг.

Заяўнікі не пярэчаць.

Прадстаўнік зацікаўленага боку не пярэчыць.

Суд

Вызначыў:

Далучыць да матэрыялаў справы інфармацыі, атрыманыя з аддзелу ўнутраных спраў Жодзінскага выканкама, з Жодінскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства “Аб’яднанне жыллёва-камунальнай гаспадаркі” і Установы аховы здароўя “Жодзінская цэнтральная гарадская бальніца” на запыт суда аб прадастаўленні ўзораў дагавораў на аказанне паслуг па забеспячэнні грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўванні і ўборцы тэрыторыі, а таксама прэйскуранты такіх паслуг.

Старшыня абвяшчае:

- адказ аддзела ўнутраных спраў Жодзінскага гарвыканкама;

- адказ установы аховы здароўя “Жодінская ЦГБ”;

- адказ ЖГУП “АЖКХ”.
Старшыня высвятляе ў бакоў, ці маюцца ў іх якія-небудзь хадайніцтвы, доказы па справе.

Заяўнік Лапіцкі А.І. заявіў пісьмовае хадайніцтва, каб прадстаўнік зацікаўленага боку патлумачыла, якімі законнымі і аб’ектыўнымі крытэрыямі ацэнкі дастатковасці мер па забяспячэнні грамадскага парадку і бясбекі пры правядзенні масавага мерапрыемства, а таксама мер, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, уборкай тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства з боку арганізатараў карыстаўся выканкам, калі забараняў заяўленае імі мірнае пікетаванне?

Заяўнік Лапіцкая С.П. хадайніцтва падтрымала.

Прадстаўнік зацікаўленага боку Вергель В.В. лічыць, што заяўленае Лапіцкім А.І. хадайніцтва не з’яўляецца хадайніцтвам, але яна можа адказаць на пастаўленае пытанне.

Суд

Вызначыў:

Даць магчымасць прадстаўніку зацікаўленага боку адказаць на пытанне, пастаўленае Лапіцкім А.І.

Прадстаўнік зацікаўленага боку паведаміў: Гарвыканкам кіруецца па данным пытанні Законам РБ “Аб массавых мерапрыемствах”, а таксама рашэннем гарвыканкама ад 2005 года, якое дададзена да матэрыялаў справы.

На пытанне заяўніка Лапіцкага А.І. прадстаўнік зацікаўленага боку паведаміла:

Пытанне: Я прасіў растлумачыць мне законныя крытэрыі, я не пытаў, чым вы кіруецеся. Калі вы патрабуеце дастатковасць заяўкі, то растлумачце, што павінна быць прыкладзена да заяўкі, або трэба прыкладваць дамовы наогул у адпаведнасці з артыкулам 5 Закона? Якія яшчэ законы адкуль бяруцца і якія крытэрыі іх ацэнкі?

Адказ: У вашай заяве не сказана, што вы гарантуеце выкананне гэтых работ спецыалізаванымі арганізацыямі. Там указана, што вы бярэце гэта на сябе, а на думку гарвыканкама, гэта не дастатковыя меры па медыцынскаму абслугоўванню, па ўборцы тэрыторыі і наогул для забяспячэння грамадскага парадку пры правядзенні масавага мерапрыемства.
Старшыня высвятляе ў заяўніка Лапіцкага А.І., ці маюцца ў яго яшчэ якія-небудзь пытанні або хадайніцтвы.

Заяўнік Лапіцкі А.І. заявіў хадайніцтва аб ускладанні на выканкам абавязку прадаставіць заяўнікам пералік тых канкрэтных, патрабуемых ім мер, дзеянняў, адрозных ад непасрэдна прапісаных у законе, але неабходных для прадстаўлення ў заяве арганізатарамі падобнага пікетавання колькасцю да 10 чалавек для таго, каб дадзеныя меры гарантавана прызнаваліся дастатковымі, а заяўленае мерапрыемства не забаранялася. Потым з улікам патрабаванняў выканкама, калі у нас будзе канкрэтны пералік мер, мы саставім заяўку ў адпаведнасці з канкрэтнымі патрабаваннямі і будзем ім карыстацца ў далейшым, каб меры, адзначаныя ў заяўцы былі дастатковымі. Пры падачы заяўкі ў выканкам мы маглі змяніць і месца, і даплаціць, мы гатовы дапрацаваць заяўку.

Заяўнік Лапіцкая С.П. падтрымала хадайніцтва.

Прадстаўнік зацікаўленага боку Вергель В.В. пярэчыць.

Суд

в ы з н а ч ы ў:
адхіліць хадайніцтва, бо яго вырашэнне магчыма пры пастанове рашэння.
Заяўнік Лапіцкі А.І. заявіў наступнае пісьмовае пытанне да прадстаўніка зацікаўленага боку:

Мы пачулі, што арганізацыі выконваюць паслугі, у іх ёсць расцэнкі, гэта кажа, што у арганізацыях ёсць усё ж такі нейкая сістэма, аднак мы не ўбачылі ніякіх прэйскурантаў і калькуляцый і наколькі яны абаснаваныя і наколькі яны адпавядаюць закону. У сувязі з гэтым просім патлумачыць, якім законным спосабам выканкам або арганізацыі, з якімі заяўнікі такім чынам вымушаны заключаць дамовы, каб атрымаць дазвол на рэалізацыю сваіх Канстытуцыйных праў і свабод, могуць вызначыць патрабуемы аб’ём выдаткаў па кожным з відаў паслуг, калі аказанне адзначаных паслуг ёсць службовыя абавязкі адпаведных бюджэтных арганізацый, а выканкам кіруе імі?

Адказ: Абслугоўванне Вашага массавага мерапрыемства не з’яўляецца службовым абавязкам спецыялізаваных службаў, адносна Вас. У Законе “Аб массавых мерапрыемствах у РБ” адназначна сказана, што арганізатары мерапрыемства бяруць на сябе выдаткі, звязаныя с паслугамі. Тарыфы і прайскуранты гарвыканкам не кантралюе і няма механізма дагляду за гэтымі арганізацыямі і рэгулявання гэтага пытання, у арганізацыях ёсць эканамісты, якія і разлікоўваюць, з улікам таго, што ў нашай краіне свабоднае ценаўтварэнне, з улікам думкі вышыйстаячых арганізыцый.

Пытанне: Ці ёсць у рашэнні гарвыканкама ад 2005 года № 781 хоць адна узгадка пра дамовы?

Адказ: Не. У рашэнні сказана, што арганізатары мерапрыемства бяруць на сябе выдаткі, звязаныя с паслугамі.

Пытанне: У законе, у артыкуле 5, дзе ўказаны дакладны спіс патрабаванняў, ёсць абавязак прыкладаць абавязальніцтвы па дамовах?

Адказ: У артыкуле 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у РБ” указана, што арганізатары павінны ўказаць спосаб выканання закона і меры па забяспячэнні грамадскага парадку.

Пытанне: У артыкуле 5 закона ўказаны закрыты спіс патрабаванняў, і ў сувязі з гэтым просім суд запатрабаваць з выканкаму і прадставіць заяўнікам дакладнае і зразумелае, заснаванае на канкрэтных палажэннях закона абгрунтаванне патрабавання прыкладаць да заявы на правядзенне масавага мерапрыемства пісьмовыя абавязкі арганізатараў заключаць дамовы аб аплаце выдаткаў з адпаведнымі арганізацыямі.

Просім улічыць пры гэтым, што дадзенае патрабаванне не заснаванае на законе, бо ў артыкуле 5 закона “Аб масавых мерапрыемствах у РБ” прадугледжаны поўны і закрыты пералік патрабаванняў да такой заявы, а таксама прыкладаемых да яе абавязкаў ад арганізатараў.

Узгадванне пра нейкія абавязковыя дадатковыя дамовы, а таксама прыкладаемыя да заяўкі дадатковыя абавязкі па заключэнні гэтых дадатковых дамоваў ў артыкуле 5 закону адсутнічае.

Усе неабходныя абавязальніцтвы ад арганізатараў па арганізацыі і правядзенні масавага мерапрыемства да разглядаемай заяўкі ад 07.08.2011 на правядзенне пікетавання 22.08.2011 года прыкладзены ў адпаведнасці з адзначаемым законам. У сувязі з гэтым просім лічыць дадзеныя патрабаванні выканкаму залішнімі і не заснаванымі на законе. А адпаведнае ў сувязі з гэтым абмежаванне права на свабоду мірных сходаў неправамерным, парушаючым артыкул 23 і 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкул 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У сітуацыі адсутнасці неабходнай дакументацыі, законна абаснаваных і распрацаваных тарыфаў на дадзеныя паслугі, падобныя патрабаванні не магчымыя для выканання без парушэння дзейснага заканадаўства, а значыцца з’яўляюцца дадатковымі штучнымі і направамернымі перашкодамі, скіраванымі не на гарантаванае правядзенне, як патрабуе артыкул 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а на забарону замаўляемых у адпаведным законным парадку мірных мерапрыемстваў.

Адказ: Патрабаванні гарвыканкама заснаваны на законе. Паколькі Вы самастойна не можаце гарантаваць бяспеку грамадзян, іх медыцынскае абслугоўванне, прыборку тэрыторыі і ахову правапарадку пры правядзенні мерапрыемства, не маючы спецыяльнага адукавання, Вам патрэбна звяртацца да спецыялізаваных службаў. А рашэнне гэтай праблемы – заключэнне дамоў. Мы не патрабуем прыкладаць да заяўкі дамовы, а патрабуем указаць у заяўцы і ў абавязальніцтве, якія канкрэтна меры арганізатары зробяць, каб забяспечыць правапарадак пры правядзенні мерапрыемства. Калі заяўнік знойдзе як забяспечыць правапарадак, каб не заключаць дамовы, гарвыканкам разгледзе яго спосаб.


Пытанне: Калі я зразумею, зараз у судовым пасяджэнні абавязальніцтва прыкладаць дамовы, абавязальніцтвы трансфармавалася ў неабходнасць заяўнікоў указаць пералік толькі мер або спосаб па забяспячэнні грамадскага парадку і бяспекі падчас правядзення мерапрыемства і пасля яго правядзення – прыборка тэрыторыі?

Адказ: Я не бачу ніякай трансфармацыі.

Пытанне: Нам адмаўлялася раней на падставе таго, што мы не прыкладалі дамовы. Якія мы павінны ўказаць меры, што трэба нам зрабіць каб гэта было дастатковымі мерамі для гарвыканкама, каб выканкам не адмовіў у правядзенні мерапрыемства колькасцю 10 чалавек?

Суд

в ы з н а ч ы ў:
адхіліць пытанне, бо адказ на яго дадзены раней.
Заяўнік Лапіцкая С.П. хадайніцтваў не мае.

Прадстаўнік зацікаўленага боку Вергель В.В хадайніцтваў не мае.
Суд пераходзіць да судовых спрэчак.

Старшыня дае слова для выступлення ў спрэчках заяўніку Лапіцкаму А.І.

Заяўнік Лапіцкі А.І. свае патрабаванні падтрымаў у поўным аб’ёме і дадаў:

Наша мерапрыемства з фармату заяўкі відавочна мірнае, і адпавядае артыкулу 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 21 артыкулу Пакту, яно не з’яўляецца камерцыйным. У сувязі з гэтым яно можа быць забаронена толькі на падставе закону.

Наша мірнае мерарыемства колькасцю 10 чалавек ні ў якім разе не парушае грамадскі парадак, нацыянальную бяспеку, здаро’ўе насельніцтва, і таму яно не магло быць забаронена.

Гарвыканкам павінен устанавіць зразумелы, празрысты парадак, алгарытм дзеянняў, каб не ўзнікала ніякіх пытанняў.

Мы атрымалі матываваны адказ, аднак мы яго атрымалі несвоечасова.

Мы просім узнавіць наша права на правядзенне мерапрыемства.
Заяўнік Лапіцкая С.П. свае патрабаванні падтрымала ў поўным аб’ёме.
Прадстаўнік зацікаўленага боку Вергель В.В. патрабаванні заяўнікоў не прызнала.
Суд выдаляецца ў дарадчы пакой для вынясення рашэння, якое будзе абвешчана 17 кастрычніка 2011 года ў 12 гадзін 00 хвілін.

17 кастрычніка 2011 года ў 12 гадзін 00 хвілін пасля вяртання суда ў залу судовага пасяджэння старшыня абвяшчае рашэнне, высвятляе, ці зразумела яно, дае неабходныя тлумачэнні па парадку і тэрміну касацыйнага абскарджання і апратэставання, азнаямлення з пратаколам судовага пасяджэння і прынясення на яго заўваг.

Старшыня абвяшчае асобнае вызначэнне.

У 12 гадзін 20 хвілін 17 кастрычніка 2011 года судовае пасяджэнне аб’яўляецца закрытым.
Пратакол судовага пасяджэння падрыхтаваны 24 кастрычніка 2011 года.
Старшыня: Т.І.Трацюк
Сакратар судовага пасяджэння: Т.І.Кадрачова




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка