П Р А Т А К О Л
разгляду заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе на права
заключэння дамовы на тэхнічнае абслугоўванне падсістэмы
відэаканферэнцсувязі Еўразійскай эканамічнай камісіі ў 2013 годзе
ад 19 чэрвеня 2013 г. №127/2
Старшынстваваў: Шмойлаў В.Д. – намеснік старшыні камісіі па правядзенні адкрытага конкурсу на права заключэння дамовы на аказанне паслуг па тэхнічным абслугоўванні падсістэмы відэаканферэнцсувязі Еўразійскай эканамічнай камісіі ў 2013 годзе (далей – Камісіі), начальнік аддзела арганізацыі эксплуатацыі і развіцця сродкаў вылічальнай тэхнікі і тэлекамунікацый Дэпартамента інфармацыйных тэхналогій.
Прысутнічалі члены Камісіі:
Кацялянец А.У. – памочнік Старшыні Калегіі.
Зыкаў К.У. – кансультант аддзела бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Дэпартамента фінансаў.
Бастрон А.А. – кансультант аддзела арганізацыі эксплуатацыі і развіцця сродкаў вылічальнай тэхнікі і тэлекамунікацый Дэпартамента інфармацыйных тэхналогій (сакратар Камісіі).
-
Разгляд заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе на права заключэння дамовы на аказанне паслуг па тэхнічным абслугоўванні падсістэмы відэаканферэнцсувязі Еўразійскай эканамічнай камісіі ў 2013 годзе (далей – Конкурс), праводзіць Камісія па адрасе: г. Масква, Якаваапостальскі завулак, д.12, б. 1.
-
Камісіяй разгледжана 1 (адна) заяўка на ўдзел у Конкурсе.
-
Па выніках разгляду заявак на ўдзел у Конкурсе Камісіяй прыняты рашэнні:
улічваючы, што заяўка і ўдзельнік размяшчэння заказу, які яе падаў, адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым Палажэннем аб размяшчэнні заказаў і заключэнні дамоў на пастаўку тавараў, выкананне працы і аказанне паслуг для патрэб Еўразійскай эканамічнай камісіі, зацверджаным Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 25 студзеня 2012 г. № 5, і паведамленнем аб правядзенні Конкурсу, дапусціць да ўдзелу ў Конкурсе і прызнаць Закрытае акцыянернае таварыства «КРОК інкарпарэйтэд» (105082, г. Масква, вул. Вялікая Паштовая, дом 26В, будынак 2) удзельнікам Конкурсу.
Члены камісіі
|
Рашэнне
|
Шмойлаў В.Д.
|
Дапусціць да ўдзелу ў Конкурсе і прызнаць удзельнікам Конкурсу
|
Кацялянец А.У.
|
Дапусціць да ўдзелу ў Конкурсе і прызнаць удзельнікам Конкурсу
|
Зыкаў К.В.
|
Дапусціць да ўдзелу ў Конкурсе і прызнаць удзельнікам Конкурсу
|
Бастрон А.А.
|
Дапусціць да ўдзелу ў Конкурсе і прызнаць удзельнікам Конкурсу
|
-
Пратакол разгляду заявак на ўдзел у Конкурсе будзе размешчаны на афіцыйным сайце http://www.eurasiancommission.org
Намеснік старшыні Камісіі _________________ В.Д. Шмойлаў
Члены Камісіі: _________________ А.У. Кацялянец
_________________ К.В. Зыкаў
Сакратар Камісіі: _________________ А.А. Бастрон
|