Отторжаная возвратіх




Дата канвертавання18.03.2016
Памер90.76 Kb.
Палітыка Расійскага царызму на Беларусі ў канцы 18 пач. 19 ст.
“Отторжаная возвратіх”- так сфармулявала Кацярына ІІ сваю палітыку ў дачыненні да зямель былой РП.

Пасля далучэння беларускіх зямель да Рсіі ў выніку падзелаў РП, ( апошняя зямля Беларусі адышла да Расіі ў 1807 г згодна з умовамі Тыльзіцкага міру- Беластоцкая вобласць . Аляксандр І выкупіў Беласток у прусскага імператара) урад ажыццявіў шэраг мер па ўмацаванню свайго ўплыву на далучаных землях.

Ствараліся губерніі – у 1772г Полацкая і Магілеўская, у 1793- Менская, 1795- Слонімская, 1795- Віленская, 1797- Літоўская. У 1796г была парведзена адміністрацыйная рэформа , створаны губерніі : Беларуская з губернскім горадам Віцебскам , Мінская (Мінск)і Літоўская (Вільня). У 1801 г у выніку новага адміністрацыйнага падзелу на беларускіх землях ствараліся два генерагубернатарствы- Беларускае, у якое ўваходзілі Магілёўская. Віцебская і Смаленская губерніі і Літоўскае, з Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губерніямі.Губерніі дзяліліся на уезды (паветы), а яны на воласці. Выканаўчая ўлада ў генерал-губернатарствах належыла генерал- губернатарам, якія прызначаліся імператарам, выконвалі яго волю і абапіраліся на ваенную сілу. Генерал-губернатары надзяляліся фактычна неабмежаванымі паўнамоцтвамі. У абавязак губернатараў па палажэнню 1837 г уваходзіў нагляд за зборам падаткаў, заключэнне казенных паставак. Камплектаванне і забеспячэнне войска. Паліцэйскія функцыі зводзіліся да падтрымання “общественного порядка і спокойствія”, выкаранення брадзяжніцтва і т.д. На месцах захоўваліся мясцовыя органы кіравання па статуту 1588г.

У судовай сістэме ствараліся палаты грамадзянскага і крымінальнага судоў, земскія суды, якім часткова перадаваліся справы, якія раней разглядалі падкморскія суды..

На беларускія гарады распаўсюджвалася “Грамата на правы і прывілеі гарадам Расійскай імперыі “ 1785г. Згодна з её скасоўвалася магдэбургске права, але ў гарадах ствараліся органы кіравання( выбарныя) :распарадчыя гарадскія думы і выканаўчыя шасцігалосныя думы. У шасцігалосныя думы выбіраліся прадстаўнікі ( гласныя) ад 6-ці разрадаў гарадскога насельніцтва: “знакамітых гараджан”, купцоў, іншагародніх і замежных гасцей, цэхавых, абывацелей і пасадскіх. Грамата скасоўвала юрыдыкі.

У 1787г ( згодна за Жалаванай граматай дваранству 1785г) ва ўсходняй Беларусі былі праведзены выбары ў павятовыя і губернскія дваранскія сходы. У 1772 г па загаду Кацярыны ІІ ўсе насельніцтва Беларусі ( акрамя сялян)на працягу месяца прыводзілася да прысягі. Хто не жадаў гэтага ў трохмесячны тэрмін павінен быў паехаць за мяжу, прадаўшы зямлю, калі не паспяваў прадаць зямлю, яна канфіскоўвалася , (секвестр- прымусовае атабранне маемасці ў дзяржаўную казну). Маемасць 14 асоб была канфіскавана, але канчаткова толькі чатырох- М. Агінскага, К.Радзівіла, М. Чартарыйскага, М Мнішака. Маенткі раздаваліся рускім дваранам.Магілёўскую эканомію атрымаў граф Завадоўскі, Крычаўскае староства –князь Пацемкін. Шклоў з ваколіцамі граф Зорыч, Гомельскае староства – граф Румянцаў- Задунайскі і інш. Да 80-ых гадоў на усходніх беларускіх губерніях з’явілася каля 200 рускіх памешчыкаў. Кацярына ІІ і яе прыемнік Павел І падаравалі сваім прыбліжаным каля 210 тыс сялянскіх душ (толькі мужчын). У выніку колькасць дзяржаўных сялян зменьшылася ў 2 разы, а памешчыцкіх прыгонных павялічылася да 80%. У жніўні 1800г пачаўся шэраг мерапрыемстваў па дакументальнаму падтверджанню шляхтай свайго паходжання- разбор шляхты, водзіўся двухгадовы тэрмін для гэтага. Указ 1812г патрабаваў прызнаць шляхтай толькі тых, чые продкі мелі дакументальнае падтверджанне. Хто не мог падцвердзіць свае становішча пераводзіўся ў разрад “аднадворцаў”, фактычна пераводзіліся ў становішча сялян. Магнаты былі пазбаўлены права трымаць свае войскі, крэпасці, ствараць канфедэрацыі. Былі ліквідаваны мясцовыя шляхецкія соймікі.

На сялян была распаўсюджана расійская падатковая сістэма. Уніфікаваліся павіннасці, замест іх і падымнага падатку ўводзіўся падушны падатак і земскі збор, накладвалася рэкруцкая павіннасць ( 20 гадовая служба ў войску. Адзін рэкрут ад

200 , а з 1820г -125 душ мужчынскага полу), павялічвалася кольксць паншчыны, існаваў аброк і іншыя павіннасці. Па расійскаму ўзору ствараліся ваенныя пасяленні- асобая арганізацыя войска Расійскай імперыі ў 1810-1857гг, пры якой спалучалася ваенная служба і сельскагаспадарчая праца. Першае ваеннае пасяленне на Беларусі было ўтворана ў 1810 г на тэрыторыі Бабылецкага староства Клімавіцкага павета Магілеўскай губерніі.

З мэтай ажыўлення гандлёва- прамысловай дзейнасці і павелічэння даходаў у казну, 23 чэрвеня 1794г усталёўвалася мяжа яўрэйскай аселасці ( пражыванне яўрэяў у беларускіх, літоўскіх і часткова украінскіх землях). Яўрэям забаранялася займацца земляробствам, асноўнымі заняткамі былі рамяство і гандль. Падаткі плацілі ўдвая большыя чым хрысціянскае насельніцтва, падвоена была і рэкруцкая павіннасць.

У адносінах да каталіцкай царквы царскі ўрад праводзіў асцярожную, памяркоўную палітыку. У 1774 г была заснавана Беларуская каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілеве, якую ўзначаліў ксенз Богуш- Сесранцэвіч. Ен меў права прызначаць і здымаць ксяндзоў без згоды Ватыкана. У 1792г папа Рымскі ўвеў Богуша- Сестранцэвіча ў сан мітрапаліта. Каталікам дазвалялася без абмежаванняў сцвярджаць свае абрады , але забаранялася схіляць у сваю веру. У 1774 г у Расіі была адноўлена дзейнасць ордэна езуітаў, цэнтрам стаў Полацк. Мелася на мэце выкарыстоўваць іх у барацьбе з Ватыканам. Палітычная лінія Паўла І была накіравана на ўвядзенне ў Расіі каталіцтва ( сам патаемна хрысціўся ў каталіцтва. Быў масонам ордэна гаспітальераў. Меў званне Вялікі магістр). 7 сакавіка 1801 г выдыў указ аб увядзенні ў Расіі каталіцтва. Але пасля забойства Паўла І Аляксандр І забараніў дзейнасць мальційскага ордэна ў 1817г , а ў 1820г была забаронена дзейнасть езуітаў, абмежавана колькасць каталіцкіх касцёлаў.

Каля 80% ад мясцовых хрысціян былі уніятамі. Пануючае становішча заняла праваслаўная царква. У красавіку 1793г была зацверджана Мінская праваслаўная епархія.

Вынікі далучэння беларускіх зямель нельга вызначыць як цалкам станоўчыя або адмоўныя. Станоўчым было: імпульс у развіцці эканомікі , уцягванне ў агульнарасійскі рынак, палітычная стабілізацыя і спыненне феадальнай анархіі,скасаванне розных унутранных пошлін, будаўніцтва паштовых дарог і шляхоў зносін( каналы), захаванне для памешчыкаў права на свабоднае вінакурства пры ўмове выплаты пошліны дзяржаве. Адмоўныя: распаўсюджванне больш жорсткіх форм прыгону, увядзенне новых падаткаў, абеззямельванне сялянства з павелічэннем панскага ворыва, палітыка русіфікацыі.



Беларусь у вайне 1812 года.

Прычынамі вайны можна вызначыць наступныя: міждзяржаўныя эканамічныя і палітычныя супярэчнасці, імкненне Напалеона да сусветнага панавання.

У 1807 г Расія і Францыя падпісалі мір, згодна з якім Расія павінна была далучыцца да кантынентальнай блакады Англіі і за гэта ў яе склад увайшло Беластоцкая вобласць. Аляксандр І прызнаў на тэрыторыі Польшы Княства Варшаўскае на чале з саксонскім курфюрстам.

У лютым 1811г А.Чартарыйскі па прапанове цара ездзіў у Варшаву каб дамовіцца аб сумеснай барацьбе супраць Напалеона. Але вынікаў гэта паездка не прынесла. У канцы 1811 пач 1812 г група ураджэнцаў Беларусі Агінскі, Любецкі , Плятэр падрыхтавалі праект аўтаноміі ВКЛ у складзе Расіі па прыкладу Фінляндыі , але ен не быў прыняты царом. У 1812 г Расія і Францыя парушылі ўмовы Тільзіцкага міру: Расія адмовілася ад удзелу ў кантынентальнай блакадзе Англіі і ўсе больш схілялася да ліквідацыі герцагства Варшаўскага; да Францыі было далучана дынастычна звязанае з Расіяй герцагства Ольдэнбург, у Герцагства Варшаўскае былі ўведзены французскія войскі.

У Польшчы магнаты ВКЛ фарміравалі свае войскі ў падтрымку Францыі: корпус пляменніка апошняга караля РП Ю. Панятоўскага , уланскі полк князя Д.Радзівіла, які ахвяраваў на войска 216 тыс злотых. З лета 1810 г і расійскі ўрад пачаў рыхтавацца да вайны. На Беларусі былі сканцэнтраваны І і ІІ рускія арміі пад камандваннем Барклая де Толі і Баграціёна. Уводзіліся крэпасці ў Бабруйску і Барысаве.

24 (12) чэрвеня 1812 г пераправай праз Неман пачаў свой паход на Расію Напалеон.( быў нядобры знак: конь скінуў імператара ў ваду). 16 чэрвеня была захоплена Вільня. Вялікай арміі Напалеона супрацьстаялі тры рускія арміі: 1-я – Барклай де Толі ( штаб у Вільні), 1-я – Баграціона( штаб у Ваўкавыску) , 3-я Тармасава ( штаб у Луцку або Жытоміры). Галоўнакамандуючым быў Аляксандр І ( потым Барклай де Толі і Кутузаў). У аснову плана баявых дзеяняў руская армія паклала тактыку адыходу ў глыб краіны з мэтай адарвання ворага ад аперацыйнай базы і ўмяшання ў барацьбу “прыродных фактараў” . Галоўная тктычная задача Напалеона ў пачатку вайны- недапушчэнне злучэння рускіх армій і разгром іх паасобку. Тэрыторыя Беларусі ператварылася ў арэну баявых дзеянняў. Злучэнне рускіх армій павінна было адбыцца пад Віцебскам. 24-28 чэрвеня каля Міра казакі генерала Платава разбілі дывізію французскага генерала Ражнецкага. Каля вескі Раманава Слуцкага павета былі разбіты два кавалерыйскія палкі французаў. 11-12 ліпеня каля вескі Салтанаўка пад Магілевам корпусу генерала Раеўскага ўдалося на суткі затрымаць значныя сілы французаў , што дазволіла Баграціёну пераправіцца праз Днепр у раене Новага Быхава. Жорсткія баі адбываліся ў раене Полакцка , дзе генерал Вітгенштнйн павінан быў перакрыць шляхфранцузам на Пецербург. Але 14 ліпеня Полацк быў захоплены французскім маршалам Удзіно. 18 ліпеня разгарнулася бітва паміж м. Клясціцы і в. Якубава, якая прынесла рускай арміі першы буйны поспех. Пад Клясціцамі быў смяротна паранены рускі генерал Я.Кульнёў, які звярнуўся да салдат са словамі “Здыміце з мяне георгіеўскі крыж, няхай непрыяцель не ведае , што забіў рускага генерала. Не ўступайце ні кроку зямлі, бараніце Айчыну”.

З 16 ліпеня па 1 жніўня Напалеон знаходзіўся ў Віцебску. Рускія арміі злучыцца не паспелі, адыходзілі паасобку да Смаленска, дзе адбылося 22 ліпеня злучэнне армій Баграціона і Барклая де Толі. 2-5 жніўня адбылася Смаленская бітва, дзе Напалеон страціў 15 тыс чалавек.8 жніўня галоўнакамандуючым стаў Кутузаў. 26 жніўня адбылася бітва пад Барадзіно, якае не прынесла перамогу ніводнаму з бакоў. Руская армія пад кіраўніцтвам М.Кутузава адступіла . 2 верасня Напалеон увайшоў у Маскву.

Адносіны насельніцтва Беларусі да абодвух армій былі неадназначныя. Для большасці сялян і мяшчан і тыя і другія былі ворагі. Шляхта і магнаты віталі прыход французаў хлебам-соллю ў Вільі, Мінску, спадзеючыся на аднаўленне ВКЛ.Сяляне спадзяваліся на адмену прыгону як у суседняй Польшчы. 1 ліпеня 1812 г у Вільні было абвешчана аб стварэнні Часовай камісіі урада ВКЛ на чале з памешчыкам Солтанам. Камітэты ўзначальвалі: паліцыі- Прозар, фінансаў- Серакоўскі, ваенны- Сапега, судовы- Ельскі, асветы- рэктар Віленскага універсітэта Снядэцкі.

Аднак камісія дзейнічала пад наглядам напалеонаўскай адміністрацыі. З 27 жніўня старшыней стаў французскі генерал Гагендорп. Часоваму ураду не падпарадкоўваліся Віцебская , Смаленская, Магілеўская і Курляндская губерніі, дзе упраўленне належыла французскаму ваеннаму камандванню. 28 чэрвеня сойм герцагства Варшаўскага утварыў Генеральную канфедэрацыю і абвясціў незалежнасць Польшчы як унітарнай дзяржавы. Часовы урад ВКЛ далучыўся да Генеральнай канфедэрацыі, падпісаўшы 14 ліпеня акт “аб зліцці з народам Польшчы”

Тэрыторыя ВКЛ дзялілася на дэпартаменты( адміністрацыйная адзінка Францыі)- Віленскі, Гродзенскі, Мінскі, Беластоцкі. У кожным дэпартаменце ўтваралася адміністрацыйная рада з трох чалавек., а пры ёй французскі чыноўнік- інтэндант. Замест паветаў ствараліся падпрафектуры, замест валасцей- кантоны. У гарадах загадам 17 жніўня 1812 г ствараліся муніцыпальныя рады на чале з прэзідэнтам – мэрам. Галоўным напрамкам дзейнасці Часовага ўрада было забеспячэнне усім неабходным французскай арміі. У сувязі з гэтым уводзіліся падаткі: прамыя- падымны, падушны з яўрэяў; ускосныя- мытны і акцызны зборы, судовыя і інш; добраахвотныя з усіх акрамя ваенных, хворых, дзяцей; надзвычайны. Але спроба аднавіць ВКЛ правалілася.

У пачатку кастрычніка 1812 г французы адступілі ад Масквы. Вайна зноў прыйшла на Беларусь. 6-8 кастрычніка войскі на чале з Вітгенштэйнам вызваліі Полацк, а валынская армія, якую ўзначаліў Чычагоў, Масты. Адначасова фальшывая пераправа рыхтавалася французамі каля вескі Ухалоды. Сюды і сцгнуў сваю армію Чычагоў. 4 лістапада быў вызвалены Мінск, 9 лістспада Барысаў, 12 лістапада- Магілеў. Заключны ўдар арміі Напалеона быў нанесены ў лістспадзе 1812 г у раене вескі Студзенка пад Барысавам. Праз Бярэзіну пераправілася толькі 60 тыс з 600-тысячнай французскай арміі. 24 лістапада Напалеон пакінуў свой штаб у Смаргоні і ад’ехаў у Парыж. 8 снежня рускія войскі занялі Гродна. Да Немана дайшло толькі 30 тыс французаў. Вайна з Расіяй скончылася. “Ад Купалля да кляд” яна працягвалася, але прынесла незлічоныя бедствы. Загінуў кожны чацверты жыхар Беларусі. Чатыры месяцы трымала аблогу Бабруйкая крэпасць і не была ўзята. Вялікую ролю ў вайне адыгралі партызаны. Усе дарослае насельніцтва вескі Жарцы Полацкага павета стварыла партызанскі атрад на чале з Максімам Маркавым. За мужнасць 22 партызаны былі ўзнагароджаны ганаровымі крыжамі. Але пасля вайны толькі за тое, што яны асмеліліся надзець гэтыя крыжы пан Жаброўскі люта лупцаваў іх бізунамі на стайні, прыгаворваючы “Вось вам вольнасць, вось вам крыж”.Генерал ад кавалерыі М.Платаў стаў на чале казацкага корпуса на першм этапе вайны, нанес паражэнне французам каля Карэліч. Міра, а пры адступленні -каля Дуброўна, Оршы, Талачына. Героем вайны быў камандзір лятучага гусарскага партызанскага атрада паэт Дзяніс Давыдаў( лічыў, што неабходна ўвесці жорсткі рэжым да насельніцтва Віленскага краю, як саюзніка французаў).

Тарас Барысенка – камандзір партызансага атрада на Мгілеўшчыне. Іван Цімафееў , Фядора Міронава- былі лазутчыкі рускай арміі з мясцовых беларускіх жыхароў. У баях пад Мірам вызначылася Надзея Дурава, якая служыла ў Гродзенскім уланскім палку, ардынарац Кутузава, у гісторыю ўвайшла пад імем “кавалерыст-девіца”, таму што выдавала сябе за мужчыну.



Пасля вайны сяляне- удзельнікі партызанскіх атрадаў нічога не атрымалі ад расійскага ўрада. Толькі 22 чалавекі вескі Жарцы- сярэбраныя медалі “На ўспамін аб вайне 1812г”, ды 57 рэвізскіх душ былі выкуплены ў памешчыка. Сяляне Магілеўскай губерніі атрымалі падзяку. А астатнім указам 30 жніўня 1812г прапаноўвалася атрымаць “мзду сваю ад Бога”. Прыгон толькі ўзмацніўся.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка