Паважаныя сябры! Вы трымаеце ў руках спецыяльны выпуск школьнай газеты, які выйшаў у першы дзень новай навучальнай чвэрці.
Рады вітаць вас! Спадзяемся, што вы добра адпачылі на канікулах, і з новымі сіламі ўступіце ў 3-юю чвэрць.
Члены рэдкалегіі
Вiншуем з Новым 2014 годам!!!
Жадаем моцнага здароўя i поспехаў у вучобе!
Цікава ведаць
Наступіўшы 2014 год – год Каня.
У гэты год нарадзіліся наступныя вучні нашай школы:
Малец Арына, Мухарэўская Ганна,
Календа Алеся, Якімец Вераніка,
Шамрэй Наталля, Бондар Аляксей, Петрукевіч Кірыл, Еўхута Андрэй,
Крылюк Валерый, Раманчук Дзіяна, а таксама работнікі школы Шкуда А.В., Арцюкоўская Г.А., Алашеева Н.П.
Ёсць на каго раўняцца
Віншуем з выдатным заканчэннем другой чвэрці наступных вучняў:
Саўко Ірыну, 3 клас
Малаша Аляксандра, 4 клас
Кіган Анастасію, 4 клас
Лісік Аляксандру, 7 клас
Якута Дар’ю, 11 клас
Гэтыя вучні – гонар нашай школы. Згадзіцеся, што вучыцца на 9 і 10 не такая ўжо лёгкая справа. Але яны з гэтым справіліся.
Жадаем і далей атрымліваць выдатныя адзнакі і спадзяемся, што ў наступнай чвэрці гэтыя рады папоўняцца новымі імёнамі!
Варона Дар’я, 9 клас
Як я правяла канікулы…
(гiсторыя адной паездкi)
Трапiць у Белавежскую пушчу, у
Рэзiдэнцыю Дзеда Мароза, было маёй даўняй марай. Тым больш, што ў гэтым годзе спаўняецца 10 гадоў, як была адкрыта Рэзідэнцыя . I вось неўзабаве настаў той дзень i час, калi мы селi ў аўтобус i накiравалiся ў госцi да галоўнага Дзеда Мароза краіны.
Па дарозе жартавалі, весяліліся, спявалі. Адным словам, не заўважылі, як праляцеў час і мы былі на месцы.
Рэзідэнцыя Дзядулі Мароза ўразіла нас сваёй прыгажосцю. Каго мы толькі не сустрэлі там: гэта і хлопчык Янка, і Баба Яга, і Зіма, і яшчэ шмат іншых казачных
герояў.
Мы вадзілі карагод вакол самай высокай ёлкі ў Еўропе, загадвалі жаданні каля драўляных скульптур сваіх месяцаў (яны ж чароўныя!), набылі падарункі і сувеніры ў Горадзе Майстроў, наведалі музей Дзядулі Мароза і, канешне, атрымалі ад яго парарункі.
Акрамя гэтага мы хадзілі глядзець на вальеры з жывёламі. Там былі ваўкі, алені, дзікі, і, зразумела, белавежскія зубры.
Ад гэтай паездкі ў мяне засталіся самыя лепшыя ўспаміны. На наступны год я таксама хацела б з’ездзіць туды.
ФОТАЗДЫМКІ З МЕСЦА ПАДЗЕІ
РЭДАКЦЫЙНЫ САВЕТ: НАШ АДРАС: 231804
Малаш А., Якута Д., Слонімскі раён
Лiсiк А., Кароль В., Антонiк В.В, Гродзенская вобласць
Бакунова Н.І., Лысуха А.В. вул. Школьная, 3 Міжэвіцкая СШ
КУРАТАР ПРАЕКТА: Тэл. (8 01562) 92 3 91 , (8 01562) 92 2 98
Л.У.Трутнева E-mail:mizhevichi@mail.ru http://mizhevichi.schools.by
Башко Яўгенія, 2 клас
(запісала Башко С.І.)
P.S.Чула, што Адамчык А.А., адказная на арганізацыю экскурсій, ужо збірае каманду жадаючых для новай паездкі на веснавых канікулах (у г. Кобрын на фабрыку цацак і на страусіную ферму). Пабягу хутчэй запісвацца!
Не забудзьце павіншаваць з Днём нараджэння ў студзені:
Літвінчыка Юрыя, 9 клас, 2 студзеня
Пятрашка Валерыю, 5 клас, 3 студзеня
Лыскаўца Алега, 3 клас, 5 студзеня
Салагуба Яўгенія, 7 клас, 18 студзеня
Венско Вікторыю, 7 клас, 19 студзеня
Лісік Наташу, 2 клас, 21 студзеня
Літвінчыка Івана, 10 клас, 24 студзеня
Віншуем з Днём нараджэння! Поспехаў, здароўя, здзяйснення жаданняў, добрых сяброў!!!
Анонс школьных спраў на студзень:
Святочная праграма “Прыйшлі Калядкі” 14.01.2014
Тыдзень прававых ведаў (27.01.2014 -31.01.2014)
Сустрэча з інспектрам па справах непаўналетніх Міско А.Ю. (для вучняў 8,9 класаў)
Ідзе падрыхтоўка да Вечара сустрэчы з выпускнікамі, які адбудзецца 1 лютага.