Ўолес Стывенс/ Wallace Stevens



Дата23.03.2016
Памер20.6 Kb.
#2881




Ўолес Стывенс/ Wallace Stevens (1879 – 1955) – амерыканскі паэт нямецка-нідэрландскага паходжання. Вядомасць да Стывенса прыйшла ў сярэдзіне 1910-х гадоў, калі вялікую падборку яго вершаў апублікаваў чыкагскі часопіс Poetry. На той час паэту было 35 гадоў. Двойчы лаўрэат Нацыянальнай кніжнай прэміі і Пулітцэраўскай прэміі (1955).

Трынаццаць спосабаў убачыць чорнага дразда

(Thirteen Ways of Looking at a Blackbird)


І

Між двух дзесяткаў снежных гор

Адзінаю рухомай кропкай

Быў позірк чорнага дразда.


ІІ

Мой патроены розум –

Як дрэва,

Дзе відаць трох чорных драздоў.


ІІІ

Чорны дрозд кружляе на вятры –

Эпізод асенняй пантамімы.
ІV

Мужчына і жанчына –

Адно цела.

Мужчына і жанчына

Й чорны дрозд.
V

Не ведаю, што для сябе абраць:

Красу гучання

Ці красу змаўчання,

Спеў чорнага дразда

Ці паўзу потым.


Акно загарадзілі ледзякі

Напаўпразрыстым першабытным шклом,

Па-за якім мільгаў узад-уперад

Цень чорнага дразда;

Я ж, паслухмяны

Настрою, віжаваў яго, шукаў

Таемнае прычыны.


VІІ

О вы, насельнікі худыя Годэма,

Навошта сніце залатую птушку

Й не бачыце, як скача чорны дрозд –

Тут, ля абцасаў

Вашых спадарожніц?


VІІІ

Я знаюся на велічных памерах,

На нечаканых, непазбежных рыфмах;

Я ведаю – да ўсякіх маіх ведаў

Далучаны таксама

Чорны дрозд.


ІХ

Чорны дрозд знікае з відавоку,

Нібы пазначаючы мяжу

Аднаго з магчымых даляглядаў.


Х

Зірніце на чорных драздоў

У зялёным святле –

І ўсе прастытуткі з бардэлю прасодыі

Зойдуцца ў шчасным вішчанні.
ХІ

Аднойчы, едучы ў шкляной карэце

Цераз Канектыкут, ён адчувае

Раптоўны страх,

Бо цень ад экіпажа

Яму здаецца

Чорнымі драздамі.

ХІІ


Ўсё цячэ.

Чорны дрозд мусіць лётаць.


ХІІІ

Ад раніцы да вечару быў вечар.

Снег падаў

І адно збіраўся падаць.

А чорны дрозд

Сядзеў сабе на кедры.


пераклад з ангельскай – Андрэй Хадановіч
© Андрэй Хадановіч, пераклад, 2009


prajdzisvet.org



Каталог: storehouse -> authors
authors -> 1547 – пасля 1590 Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія і дамовыя дзеі слаўнага народу літоўскага, жамойцкага і рускага
authors -> Саламея Пільштынова
authors -> Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ламанчаскі
authors -> Хорас Ўолпал (Horace Walpole) 1717—1797 Замак Отранта
authors -> 1547 — пасля 1590 Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі
authors -> Чарлз Кослі (Charles Causley) 1917—2003 Прывіды Мілерз-Энда
authors -> Обры Бёрдслі/ Aubrey Beardsley 1872 – 1898
authors -> Жэрар дэ Нэрваль/ Gérard de Nerval
authors -> Роберт Рос/ Robert Ross
authors -> Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ламанчаскі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка