Ніжэйшая міфалогія беларусаў у сучасных запісах




старонка9/20
Дата канвертавання30.04.2016
Памер1.55 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   20

Запісана ў в. Рудзянец Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Зыбарэвіч Марыі Валер’еўны, 1943 г. н.,

студэнткай Грыцковай С.
Ведзьма – эта та, што прырабляе. Можа схоп нанесці, што чоловека схопне да ўпадзе. Тыя разы, цяпер не, свадзьбы былі на коні, ведзьма нагаворвае і можа падысці на тое месца. Глаўнае, коб ты на тое месца не папаў, а можа і конь упасці, і не ўстане, покуль не адшэпчуць. Ішла жанчына возле маста і кажа, што ўпала. Яе хацелі ў больніцу завезці, а яна сказала, што не трэба. Гэта яна нешта рабіла. Ведзьма як робіць, то яна тожа должна кому-та што-то плохое зрабіць, а то ёй будзе плохо. Ведзьма – плохі чоловек.

Запісана ў в. Ленін Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Сасноўскай Евы Аляксандраўны, 1940 г. н.,

студэнткай Сачыловіч Д.
Ведьмарка – это женщина, которая могла делать всякие заговоры, перевотворяться в разных животных. Ведьме надо всегда делать людям гадости, особенно не везло соседям ведьмы. У них всегда не водился скот. У нас была такая соседка, так когда приходила в гости, так потом всегда случалось несчастье. Когда помирала, так долга мучалась, хотела передать свои силы, но у неё не было детей, так не было кому передать.

Запісана ў в. Антонаўка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Трубчык Віктара Васільевіча, 1931 г. н.,

студэнткай Прышчэпенка С.
Ой, ведзьма – гэта такая гадасць. Яна можа прываражыць, i чалавек буде балець, а можа i адваражыць. Яна ж яшчэ i жывёле дрэнна робіць. Есць разныя чалавекі, дык i на ix кажуць: “Во ведзьма пайшла”. Яны ж яшчэ могуць зрабіць так, што чалавек i памрэ. Гэта – абыкнавенны чалавек. Богу яны не веруюць, галоўны ў ix – чорт. Есць такія, што ходзяць у лес i з гадзюкамі размаўляюць.

І ў нас такая ведзьма жыве ў вёсцы. Дык яна падлажывала клады, каб людзі паміралі. Дык наша ведзьма сама гаварыла, што ў вёсцы тром чалавекам гэты клад рабіла. Каб зрабіць клад, яна казала, што хадзіла ў лес i гаварыла з гадзюкай. Затым прыходзіла ў двор да людзей i лажыла клад там. А праз некалькі дней хтосьці паміраў. А яшчэ кажуць, што ў поўную луну яна становіцца кошкай i ходзіць па дварам тых, каму клад падлажыла, слухае. Затым бяжыць на могілкі да тых, каму гора здзелала, перарабляецца ў сабаку i вые ўсю ноч, просіць прабачэння.

Запісана ў в. Чыркавічы Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.


ад Мартынчык Тамары Аляксандраўны, 1935 г. н.,

студэнткай Каральковай С.
Ведзьма – эта старая жэншчына, якая мела магічную сілу, яна прадала за яе душу дзьявалу. Яна магла ператварацца ў любую жывёлу. Ведзьме нужна ўсегда дзелать людзям гадасці, бо калі каму-та плоха, ёй добра. У нас была ведзьма, дык яна прэврашчалася ў сабаку і крала ў людзей, кусала дзяцей. Адзін дзед зламаў палкай нагу ёй, так на следушчы дзень эта жэншчына была з паломанай нагой.

Запісана ў в. Папаратнае Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Тамашэўскай Валянціны Станіславаўны, 1949 г. н.,

студэнткай Прышчэпенка С.
У нас за магазінам, на тым канцы сяла, жыве ведзьма. Дык вот, яна можа прыўраціцца ў калеку, жабу, калясо, туман.

Яна раней перад якім-небудзь святам любіла папрасіць пазычыць ёй якую-небудзь рэч. Сначала ёй давалі, а патом, калі ў хаце шкода траплялася, нічога болей не давалі.

А шкодзіла як гэтая тварука! То малако ў каровы прападзе, то тая карова бешанай зробіцца.

Там, каля Цагельні (копанка за сялом), ёсць ведзьміны пляхі. Гэтыя месцы ніколі нічым не зарастаюць. Туды нельзя станавіцца, бо гэта месца проклятае, нячыстае. На гэтых месцах ведзьмы танцы свае танцуюць з чарцямі.



Запісана ў в. Глыбоцкае Гомельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Крукавай Праскоўі Лявонцьеўны, 1925 г. н.,

студэнткай Казлоўскай А.
Аднойчы бабуля паведаміла мне такую гісторыю. Жыла ў нашай вёсцы адна жанчына, і быў у яе прыгожы сын. Гуляў яе сын з дзяўчынай вечарам. Бачыць: сядзіць жаба каля лаўкі, дзе сядзеў ён з дзяўчынай. Жаба была вялізная, страшная. Дзяўчына вельмі перапугалася яе. Хлопец узяў нож і адрубіў ёй галаву. Пасля вяртаецца ён дадому, а дома здарылася няшчасце. Яго маці памерла. І ў яе была адрублена галава.

Запісана ў в. Данілаўка Ельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Майстрэнка Ніны Трафімаўны, 1937 г. н.,

студэнткай Анціпенка Ю.
У нас у дзярэўні, каля нашага магазіна, была хата, а там жыла баба. Вось калі з ёю хто-та пассорыцца ці плоха пра яе скажа, ці што, яна прырабляла на хазяйства. У суседзяў вечарам пакармілі свінней, кажацца, здаровыя, хрукаюць, а ўтрам прыйдуць, а яны – дохлыя. Карова доіцца-доіцца, а потым перастае малака даваць, у запуск ідзе. І значыць, яе (бабу) усе баяліся, ніколі к ёй ніхто не падыходзіў, ніколі яе ніхто не зваў. А калі яна ўжо памірала (ведзьма доўга памірала, бо далжна была каму-та сваё вядзьмарства перадаць), перадала сваёй дачцы. Узяла яе за руку і гаворыць, так яно да яе і перайшло. А тая дочка як памірала, нікога радам не было, яна нікому не перадала. І вот дзеці яе прыехалі хараніць і прадаваць хату. Яны яе прадалі. І вот у нас у гэту пору пастроілі цэркавь, і ў гэту хату засяліўся бацюшка. І ён расказваў людзям, што не могуць там спаць, што хто-та там разгаварваў. Ён і свянціў яе, і маліўся, але нічога не памагло. Тады ў скорасці яны с’ехалі. А потым засяліліся другія ў гэту хату, нешта плоха яны тожа спалі, тожа выехалі. А праз некаторы час хата згарэла. Гаварылі, мо праводка загарэлася, а я думаю, што з-за ведзьмаў гэтых усё так сталася з хатай.

Запісана ў в. Сорагі Слуцкага р-на Мінскай вобл.

ад Перагуд Марыі Сямёнаўны, 1946 г. н.,

студэнткай Сонькінай Г.
Шчэ казалі, вот у нас у Белавушы е такая Зонька. Вона зарэ манашкой, ездзіла дажэ ў Ізраіль. І колісьці вона пошла до соседкі, посідзела трохі да потом думае, шчо трэба дохаты ісці. А соседка да кажэ: “До давай, Зонько, я цебе заведу дохаты”. А та да кажэ: “Давай”. Ідуць-ідуць. А соседка ее ж не дохаты завела, а да рэкі, хоцела в рэку ее ўвесці. А там все гулялі паны ў капелюшах по пары. Ну, а ёй пары не було, погетаму вона і не втопіласа. Сказалі ёй чэрці так: “Тобе пары нема”. І вона так перэлекаласа, шо после гетого стала ў Бога вероваць. Ну, і зарэ вона манашкой служыць. А цётка тая ведзьмой була, накінула ёй на вочы, шоб вона вродзі нічого не бачыла, і прывела до воды. А еслі б ёй пара була, значыцца, ее ўжэ ўтопілі б. Вот тобе і соседка.

Зашла баба Пава одзін раз у хлеў. Бачыць – седзіць такая здоровая жаба, такая велікая. Баба думае: “Возьму граблі да врэжу по той жабі”. – “Як я, – кажэ, – узела граблі, як стала ее біць”. А вона ж (жаба) як стала крычаць да голосіць. Баба злекаласа да думае: “Возьму вілкі да закалю”. Пока вона ходзіла по вілкі – жабы не стало. Дык Пава потом росказвала, шчо покойніца Будымлянка седзела на другі дзень на лаўцы да кажэ: “Паўко, дай мне анольгіну, бо моя моцно голова боліць, бы побітая”.

Перэд празніком нікому ніколі нічого не трэба даваць. Потому шо могуць такіе прыйці, ведзьмы, да і попросіць шчо-небудзь. Понімаеш? Іх бы цягне магнітом, коб шо попросіць ілі ўзяць. Але ж ніколі не трэба нічого даваць. Бо гето не к добру.

Буў у мене одзін раз такі случай. Субота – празнік буў і недзеля. Прыйшла до мене: “Дай мне закатку!” – “Не дам я тобе, кажу, закатку! Нема!” – “Да як не дасі? Мне закатаць трэба!” Я говору: “Знаеце шо, цепера свято, заўтра – недзеля, а вы прышлі закатку просіць?” “Мне трэба закатаць”, – уверэнно говорыць вона. Но не дала я закатку. Прыходзіць некоторэе врэмя – зноў. Кажу я шчэ молода була: “Знаеце шо? Не дам я вам закатку, дажэ не просіце, потому шо перэд празніком ходзяць позычаць только ведзьмары”. Я так і сказала. А вона: “Ой, ой, шо ты таке кажэш?” А в гетэ врэмя под’ежае ее дочка. Прыехала до ее хаты, а ее (маці) не мае дома. А дочка знае, шчо та можэ до мене прыйці, да і под’ехала до моёй хаты. Я да росказала дочцэ. А та да кажэ: “Ма, ты ўжэ жызнь прожыла і ты не знаеш, шо нельзя перэд празніком ходзіць і нічого не позычаць і не даваць?” А вона: “Ох, то ж не знала, то ж не ведала!” І больш до мене всё не ходзіла.



Запісана ў в. Атвержычы Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Яхнавец Любові Пятроўны, 1954 г. н.,

студэнткай Казакевіч Л.
У аднаго хазяіна коням нехта кожную ноч грывы кудлаціў, запутваў яе, катаўся на конях, да так заганяў, што днём коні не маглі ніякой работы рабіць. І вось на купальскую ноч хазяін пачуў, што ржуць яго коні. Ён – у хлеў, а там –ведзьмачка. Ну дык, а ў яго палка ў руках была, і ён яе, ведзьмачку. Папаў ёй акраз у галаву. А назаўтра пайшоў да сваёй хрышчонай, а ў яе галава трапкамі абматана.

Запісана ў в. Глінішча Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Бондаравай Тамары Валянцінаўны, 1943 г. н.,

студэнткай Богдан Н.
Жыла ў саседняй дзярэўні жэншчына. Казалі людзі, што яна ведзьма. Яна плахое людзям рабіла. Завіты рабіла ў жыце, прэўрашчалася ў свінню і хадзіла па саседскім дварам. А калі яна памірала, то хацела перадаць усё гэта сваёй дачцэ. А дочка жыла далёка і не прыехала. Яна знала, што мама яе калдуе. Вось эта ведзьма памірала і сільна мучалася. А так ёсць адзін дзень – ведзьмін, на Івана Купала, тады ведзьмы пугаюць людзей.

Запісана ў в. Пярэдзелка Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Равянок Марыі Адамаўны, 1928 г. н.,

студэнткай Каляда Т.
У адной вёсцы жылі дзве бабкі. Адна добрая, а другая была ведзьма. Да добрай бабы прыехалі ўнукі і пабеглі гуляць у сад. Адзін з унукаў забег на агарод ведзьмы, сарваў яблык і з’еў яго. А калі прыйшоў дамоў, сільна захварэў. Добрая бабуля пайшла да ведзьмы і сказала, каб тая сняла порчу з яе ўнука, якую яна нагнала на яго. Тая не хацела гэтага рабіць, але добрая баба прымусіла яе. Ведзьма дала кавалак зямлі, на якой стаяў хлопчык, і сказала бросіць яго ў печ. Тая так і зрабіла. Унук зноў пачаў бегаць, быццам бы і не хварэў.

Запісана ў в. Івакі Добрушскага р-на Гомельскай вобл.

ад Сяргеенка Валянціны Іосіфаўны, 1936 г. н.,

студэнткай Сяргеенка В.
Ведзьма перэд празніком годовым обязацельно прыдзе шо-небудзь у цебе позычыць. Не надо даваць. Перэд Пасхой, перэд Рожэством не надо позычаць.

Запісана ў в. Атвержычы Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Яхнаўца Пятра Васільевіча, 1939 г. н.,

студэнткай Казакевіч Л.
Паехали мы з дачкой куплять машынку швейную. Так нам эта жэнщина, у якой купляли, рассказывала, что у их деревни дружил хлопец с девкай. Он яе сильно любил, а матка хотела другую невестку. Вот идет Володька с Ленкой, так их звали, а между ими то кот пробежит, то станут целоваться, а кот прыгне на плечо Володю этому. Всё им что-то мешало. А один раз идут они с клуба после танцев, только он хотел поцеловать Ленку, а тут колесо котится. Он схватил колесо и на прасла повесил, думал, что кто из молодежи за ними следит да шутит. Пришел он домой, а матки дома нету. Он подумал, где она делась, может, до бабы пошла. Лёг и уснул. А на утро соседи разбудили его. Володька, твоя матка на прасле висит, проткнутая на кол. Говорят, что она была ведьма и превращалася во всякую ерасть.

Запісана ў г. Ветка Гомельскай вобл.

ад Мяжэннай Паліны Емяльянаўны, 1924 г. н.,

студэнткай Грышчанка В.
Ведзьмы – гэта жанчыны. Яны заўсёды калдуюць. Яны робяць каму-та штосьці нядобрае. Яны наганяюць балезні на людзей, на жывёл і яшчэ на шмат чаго. Мне мая маці расказвала, што ў нашай дзярэўні жыла адна ведзьма. Была яна старой бабкай, непрыгожай, уся ў чорнам, нават сама нейкая чорная была. Жыла адна, нікога ў яе не было. Кожны вечар на рэчку хадзіла, рвала там траву, мусіць, яна варыла нейкае зелле і калдавала па ім. Гаварылі, што ведзьма можа ператварацца ва ўсіх. Аднойчы ў нашай суседкі ў каровы не стала малака. Вечарам яна ўбачыла, што з хлева, дзе стаіць карова, выляцела чорная варона. Людзі ведалі, што гэта тая жанчына ўсё робіць, і падсцераглі гэту варону, пачалі біць яе. Назаўтра гэту жанчыну ўбачылі ўсю пабітую, з перавязанай нагой.

Запісана ў в. Плесавіцкая Слабодка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Крышневай Ф. М., 1922 г. н.,

студэнткай Усікавай М.
Была ў нас у вёсцы ведзьма. Звычайная баба, але доўгія скудлачаныя валасы і ногці на руках занадто доўгія. Гаварылі, што ў ноч ператваралася яна ў гадзюку, поўзала да чужых падворкаў і высасывала ў кароў малако. Былі выпадкі, што гэтую гадзюку білі, тады на другі дзень з’яўлялася яна са збітай нагою ці рукою.

Запісана ў в. Кузьмічы Любанскага р-на Мінскай вобл.

ад Лучыновіч Марыі Карпаўны, 1929 г. н.,

студэнткай Заяц Ж.
Аднойчы суседка паведаміла мне такую гісторыю. У нашым сяле жыў некалі хлапец, які вельмі кахаў адну дзяўчыну. Маці яго не падабалася яна. Маці яму гаворыць: “Не хадзі да яе больш!” А ён ёй сказаў: “Буду!” Ідзе ён раз вечарам да сваёй дзяўчыны. А насустрач яму карова наперадзе стала і не пускае. Ён выцягнуў кол ды як даў паміж рагоў карове, дык тая адразу і ўпала. Калі вярнуўся дадому, глядзіць, а маці ляжыць і галава ў яе замотана. Людзі тады казалі, што яго маці ведзьмай была.

Запісана ў в. Данілаўка Ельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Майстрэнка Вольгі Лукашаўны, 1928 г. н.,

студэнткай Анціпенка Ю.
У нас у вёсцы жыла жанчына. І аднавяскоўцы ўсе звалі яе вядзьмаркай. Пра яе мне паведаміла мая маці, а ёй – мая бабуля. Жыхары нашай вёскі садзілі агароды і заўсёды мелі добры ўраджай на палях, пакуль не з’явілася гэтая вядзьмарка. Жыхарам нашай вёскі ў агароды яна падкідвала мёртвых птушак. І гэтак было з дня ў дзень. Усе расліны жоўклі і гнілі. Ажно дайшло да таго, што людзі пачалі галадаць, бо не маглі дажыць да наступнай вясны. Аднойчы адзін з жыхароў убачыў, што яна шкодзіць у яго агародзе і вырашыў разабрацца з ёй. Але яна раптам знікла, заўважыўшы яго. Тады ён сабраў усіх жыхароў і вырашыў наведацца да яе дадому. А вядзьмарка ўбачыла, што яны прыйшлі за ёй, абярнулася ў вужа і знікла недзе ў траве. З тых пор у нашай вёсцы зноў быў добры ўраджай.

У адной вёсцы непадалёку ад нашай жыла адна бабуля. Яна была вельмі старая. Дом яе знаходзіўся далёка ад іншых. Людзі гаварылі, што яна вядзьмаркай была. Неяк раз з танцаў вяртаўся хлопец з дзяўчынай дадому. Ноч была на дварэ. Бачаць: бяжыць вялізная свіння. Такая страшэнная. Хлопец узяў і ўдарыў свінню пражкай ад рэмня. Свіння тады ўцякла. Ранкам хлопец зайшоў у лаўку па хлеб і расказвае ўсім гісторыю. А потым бачыць, што заходзіць бабуля тая, што ўсе ведзьмай завуць, а ў яе на лбу след ад пражкі. З той пары ўсе абыходзілі яе стараною, бо ведалі, што ведзьма.



Запісана ў в. Данілаўка Ельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Дрозд Марыі Аляксееўны, 1925 г. н.,

студэнткай Анціпенка Ю.
У нашай вёсцы адбыўся такі выпадак. Неяк у адзін момант усе каровы пачалі худаць і перасталі даваць малако. Усе пачалі дзівіцца, што стала з каровамі. Суседка Ганна неяк убачыла, што з суседняй хаты выляцела белая варона. І калі аб гэтым мне паведаміла, то мы зразумелі, што гэта вядзьмарка. І вырашылі паназіраць за гэтай хатай. У адзін з ранкаў суседка Ганны выйшла з хаты і пайшла ў лес. Мы з Ганнай пайшлі за ёй, каб даведацца, што патрэбна ёй у лесе ранкам. Яна хапала рукамі расу і нешта прыгаворвала. А потым, калі вярнулася дамоў, то праз плот мы ўбачылі, што ў яе на крыльцэ былі поўныя вёдры малака. І тады мы зразумелі, што гэта работа яе рук. Мы з Ганнай пайшлі да яе, каб папытацца, адкуль малако, але яна спужалася, і перакінулася ў тую самую белую варону, і паляцела некуды. Больш у вёску яна не вярталася. А каровы з таго часу пачалі даваць малако.

Запісана ў в. Данілаўка Ельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Антоненка Марыі Фёдараўны, 1928 г. н.,

студэнткай Анціпенка Ю.
Ета такая жэншчына, як і мы. Дык толькі іна водзіцца з усякай нічыстай сілаю. Робіць толькі адныя гадкія дзіла. Калі памірае, дык ёй нада ж пірадаць сваё відзімарства каму-нібудзь з родных.

Запісана ў г. Буда-Кашалёва Гомельскай вобл.

ад Лахманковай Кацярыны Арцёмаўны, 1926 г. н.,

студэнткай Ліпскай Ю.
Жыла са мной па суседству Марыля. Старая была баба. Міне папрасілі за ёй прыглядываць. Адзін раз прыйшла да яе ўранні. Гляжу: ляжыць на палу, косы растрапаны, на адной назе ёсць валенак, а на другой німа. Я спрасіла ў яе, што з ёй, а яна сказала, што прыходзілі да яе нейкія хлопцы і сказалі, каб яна ішла на работу. Я сразу не паняла, пра якую работу яна гавора, бо ёй было 89 гадоў. Я яе падняла і палажыла на караваць, а перад етым паправіла косы, завізала хустку, надзела валенкі.

У абед, думаю, пайду зноў схажу, занясу паесці. Прыйшла, а яна зноў на палу такая, як і ўранні. Я хадзіла да яе так пару дней, і яна была ўсігда растрапаная і гаварыла мне пра етых хлопцаў. Патом і паняла, што хлопцы к ёй прыходзілі. Пра яе ў дзярэўні гаварылі, што яна злая, а я неяк не верыла. Крышку пазней я паняла, чаго мой хазяін быў інагда нейкі сам не свой, ні з таго ні з сяго хварэла скаціна. Мне стала неяк страшна, і прапала ахвота да яе хадзіць і глядзець. Я пайшла ў савет і сказала ім пра яе. Чыраз два дні іна памерла, а людзі казалі, што калі памірала, то возлі грубы вырывалі доскі ў столі для таго, каб хутчэй памерла.



Запісана ў в. Ворнаўка Кармянскага р-на Гомельскай вобл.

ад Русецкай Вольгі Іванаўны, 1939 г. н.,

студэнткай Лашкевіч М.
У нас в посёлке жила женщина, и все считали, что она ведьма. И вот на Ивана Купалу, все (у каждого была скотина) рвали крапиву и ложили к двери, чтобы эта ведьма не вошла в сарай и не сделала ничего плохого. А детей малых пугали, что в горохе сидит баба-яга с длинным носом, и вот дети всё боялись.

Запісана ў г. Гомель

ад Ляпінай Ніны Паўлаўны, 1941 г. н.,

студэнткай Дзегцяровай Т.
Ведзьмы – людзі, звычайна жэншчыны, якія валодаюць чорнай сілай, і яны служаць нячыстай сіле.

Запісана ў г. Нароўля Гомельскай вобл.

ад Адаменка Браніславы Станіславаўны, 1937 г. н.,

студэнткай Кабярэц Я.
Ведзьмы калдуюць. Могуць здзелаць плоха. Яны на кожным шагу – і жанчыны, і мужчыны. Ведзьмакі кароў доюць. Да каровы ідзе вуж. У тыя гладышкі малако ўсё плюе. Ужо ведзьмакі ўсе памерлі.

А было, што дзве сястры заспорыліся. Адна з іх прадалася чорту. Паспорыліся. І павезлі сыр на рэчку. Кінула ведзьма. Адкуль узялося ўсякіх вужоў, лягушак і іншых нечысцей, раскапалі сыр той. А кінула, не ведаючы, у рэчку. А ён так і ляжаў.



Запісана ў в. Перавалока Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Карака Ганны Яўхімаўны, 1928 г. н.,

студэнткай Дорах Я.
Ведьма – жанчына, якая адбірае ў людзей усё добрае і атручвае іх.

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Абрэхцікавай Арыны Пракопаўны, 1925 г. н.,

студэнтам Дрэмезавым С.
Ведьма – жанчына, якая прыносіць людзям зло, чараўніца. Людзі, якія ходзяць голыя па расе, купаюцца ў купальскую ноч.

Запісана ў в. Броннае Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Суворавай Галіны Паўлаўны, 1956 г. н.,

студэнткай Зянько В.
Старая жанчына з сівымі валасамі, нікагда не глядзела людзям у глаза. Кагда-та шчыталі, што яна магла прэўрашчацца ў жывёл, магла гаварыць з чортам, мела ўсякія магічныя здольнасці.

Запісана ў в. Заліп’е Гомельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Панцюховай Вольгі Мікалаеўны, 1925 г. н.,

студэнткай Лугоўскай А.
Ведзьма, ці гадалка, гэта такі чалавек з цёмнымі вачыма. І калі ідзе проціў ветру, то ў яе не ідуць слёзы.

Запісана ў г. Жлобін Гомельскай вобл.

ад Мазуркевіч Зоі Артураўны, 1941 г. н.,

студэнтам Гнётавым В.
Ведзьма, яна чорная, некрасівая, урэдная, дзелае зло. Ат неё балеют. Дзелае ўсем врэд. Ведьма звязана з чарцямі, з плахім мірам.

Запісана ў в. Халмы Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Канаплёвай Валянціны Іванаўны, 1943 г. н.,

студэнткай Семчанка А.
Ведзьма – гэта жанчына, якая магла ператварацца ў старуху, мужчыну. Яна магла быць любой істотай, або такжа магла быць небачымаю. У яе былі длінныя чорныя валосся, і ўсягда яна насіла чорнае дліннае плацце, а пад плаццем у яе быў хвост. З ведзьмай не нада ругацца, бо яна магла праклясці чалавека, і нельга было глядзець ёй у вочы. Яна прыслужвала сатане. Яе баяліся ўсе нашыя. Нехта казаў, што ў нас была адна жанчына, пахожая на ведзьму.

Запісана ў г. Нароўля Гомельскай вобл.

ад Буйды Ніны Цімафееўны, 1946 г. н.,

студэнткай Кабярэц Я.
Вогненны чалавек

Моя хросная Арына жыла ў вёсцы, якая знаходзілася ў такой мясціне, дзе кругом балота. Яна жала чарот. Тады гэтым чаротам пакрывалі дах. Вось аднойчы яна жала гэтыю траву і ўбачыла вогненнага чалавека. І яна говоріла, што это не чорт, не ведзьма, а вогненны чалавек. Ён быў чырвоны, нібы гарэл весь. Страшно было.


1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка