Ніжэйшая міфалогія беларусаў у сучасных запісах




старонка7/20
Дата канвертавання30.04.2016
Памер1.55 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   20

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Сердзюковай Вольгі Іванаўны, 1938 г. н.,

студэнткай Машковай В.
Ета такія нячысцікі, якія шкодзяць. Яны з дліннымі валасамі, у чорным парваным адзенні, з дліннымі ногцямі. Жывуць у хаце, у якой сцены чорныя і драхлыя. Іх пасыльная пціца-сябар – варона. Яны робяць людзям плахое, зло. Могуць, як обаратні, пераварачывацца ў другіх жывотных. Ад іх можна зашчыціцца малітвай, крыжам, таму што яны не ад нашага Бога-Божанькі.

Запісана ў а. г. Рэкта Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.


ад Сёмкінай Алены Цімафееўны, 1947 г. н.,

студэнткай Манько К.
А ведзьма ці каўдун, гэта, троне во цябе за плячо і ўсё – хварэць табе векі вечныя. Трэба, як цябе хтосьці троне, так і ты па ім стукні, так назад ўсё ёй перакінеш.

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Грамадцовай Т. А., 1948 г. н.,

студэнткай Грамадцовай А.
Прадзеду майму плоха было, і паехаў ён к знахару. І знахар казаў, што табе на смерць паддзелана. І загадаў яму: “Вытрымаеш мой загад – застанешся жыць, а не вытрымаеш – памрэш. Ад мяне будзеш ехаць цераз лес – будзе страх у цябе вялікі, не абарочвайся назад, едзь як ехаў дадому”. І праўда, страх вялікі яму ў лесе быў, а ён не вытрымаў – назад абярнуўся – смерць наклікаў. Цераз тры дні дзед памёр.

Запісана ў в. Пыхань Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Каменевай Раісы Дзянісаўны, 1935 г. н.,

студэнткай Лукашовай К.
Ведзьма можэ прэўрашчацца ў любэ сушчэство. На Йвана Купального пошла доіць корову, а там сідзіт веліка раба жаба. Я іспугалас і ўцекла. Потом шукала ее, но не нашла. Говорылі мне людзі, шо нужно было одрубіць лапу, то потом узналі бы, хто быў ведзьмой. Она осталас бы без рукі. После того корова зусім перестала даваць молоко і перэд Роством ее зарэзалі. Ведзьма – это та, шо цягне молоко.

Запісана ў в. Прыбалавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.


ад Гаўрылавец Лідзіі Васільеўны, 1931 г. н.,

студэнткай Акуліч А.
Жэншчына ў нас у дзярэўні была. Ну, усе казалі, што яна ведзьма. Када ўмірала, яна не магла тры дні ўмерці, пака над ёю з паталка доскі не ўзарвалі. Патом яна ўмерла.

Запісана ў в. Броннае Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.


ад Лохман Марыі Пятроўны, 1939 г. н.,

студэнткай Аршанінавай К.
Баба Еўка казала, шо ў хлеву яна ўбачыла жабу. Вона сразу ўзяла і кольнула вілкамі яе ў лапу. То на следушчы дзень у соседкі вельмі болела рука. Дажэ ранка яка-то була. Ето ж точно була ведзьма.

Запісана ў в. Прыбалавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.


ад Акуліч Таццяны Фёдараўны, 1961 г. н.,

студэнткай Акуліч А.
Жыла ў нашай вёсцы адна ведзьма, к ёй насілі хворых дзяцей, каб палячыла. Яна лажыла дзіця ў начэрчаны круг і нешта там казала. А яшчэ гарэла хата, дык яна падышла, пашаптала нешта, і агонь сціх.

Запісана ў в. Хізаў Кармянскага р-на Гомельскай вобл.


ад Пеўневай Феадосіі Сяргееўны, 1932 г. н.,

студэнткай Багдановіч А.
Калі я жыла ў старой хаце, то яшчэ і була на полі, робіла нейку работу, то ў земле я ўбачыла горбік. Развернула его і найшла яйцо. Янэ було курынэ. Сама ж курыца яго туды не магла закапаць. Я его ўзяла рукамі, але забыла, шо таке не трэ браць. Я ўзяла яго і пайшла да дзеда Пятра. Яшчэ яго людзі называлі Каталаном. Вон яго забраў і сказаў прыці чэрэз несколькі дней. Потом, колі мы прышлі, вон сказаў, шо это було зроблено твоей соседкой. І даў нам воду, і сказаў выпіць яе і тры дня нічого з хаты не даваць. Але яшчэ раней к нам у стару хату прыходзіла бабка. Мы з мужам жылі добрэ, і яна сказала, шо то моглі зрабіць спецыяльно, шоб зурочыць.

У нашой дзерэўні жыве бабка. Ей мо ўжэ годоў восімсят. Про ее кажуць, шо яна ўмее шаптаць, але можэ і прыробляць людзям поганэ. Ее ўнучка выйшла замуж за гуляшчэго. Ён біўся, гуляў, піў. Але после свадзьбы стаў другім чоловекам. Ніхто б не сказаў, шо ето той самы чоловек. Казалі, шо ето та баба зробіла.

Калі-то ў нашой дзерэўні было веселле. Усё було як трэба. Невеста була прыгожай і жэніх тожэ. Во время застолля невеста подняла бакал, шоб выпіць за шчасце свое. І ў ее руцэ лопнуў еты стакан на мелкіе кусочкі. І чэрэз год у іх родзіўса дзіцёнок. Но ён скоро помер. Усе казалі, шо ето нехто нешто зробіў.

На свадзьбі ў молодых у нас ставяць дзве свечкі ў хлеб і запальваюць, шоб жылі доўго і шчасліво. У час веселля жэніх одну задуў. Ці хоцеў, ці не знаю. Чэрэз сем месяцоў его не стало.


Запісана ў в. Прыбалавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.


ад Гаўрылавец Галіны Рыгораўны, 1969 г. н.,

студэнткай Акуліч А.
Була така жонка, вона на Всюношну перед Велікоднем перетворалас у кошку і ўдойвала ў короў молоко. Людзі зналі про яе і ўжэ сцереглі. І от сядзіць хазяін у одрыні, ждзе. Аж і прыходзіць. То вон узяў вілкі да порнуў ёй у вочы. А назаўтра эта жонка була з перевязаным воком. Ведзьма, як помірае, не можэ поканаць, пока ліцэ не накрыюць доёнкою.

Запісана ў в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Швед Гусцімы Ільінічны, 1938 г. н.,

студэнткай Федаракавай А.
Жыла ў нас, у Гардунах Гашка. Казалі, што яна была ведзьмай. Хто з ёй ругаўся, ці паглядзеў не так, дык у таго то карова падохне, то дзіцё хварэя, то мужык з жонкай сварыцца. А яна як дзелала: ноч прыходзіць, яна свіннёй абарачвалася і ў вокны заглядвала… Ох, і нагараваліся з ёй людзі. А ў нас сваёй царквы не было, бацюшку не пазваць, ды ніхто точна не знаў, Гашка ета ці не… А тут празнік якісь быў вялікі, ну, да нас бацюшка прыехаў. Ну, пасаветываў нам, штоб на рыла свінні святой вады брызнулі. Ну, там адна так і зрабіла, кажыцца, Маруся. Выліла свінні ў рыла святой вады. Пасля свінні нядзелю не было, дык і Гашка не выходзіла на вуліцу. Бабы думалі, што памерла. Пашла тады да яе адна, а яна не адчыняе – маўчыць. Ну, тады мужыкі дзверы зламалі, а яна там сядзіць і ліцо хусткай закрывая. Ну, усе понялі, што свіння – гэта Гашка. Закалацілі ёй дзверы, вокны і запалілі хату. Мяне матка туды не пусціла, да ўсе ж людзі казалі, што, калі хата гарэла, дык парасячы візг стаяў. Дык там, дзе хата стаяла, дзесяць гадоў нічога не расло. Во як было.

Запісана ў в. Гардуны Добрушскага р-на Гомельскай вобл.

ад Багамазавай Зінаіды Міхайлаўны, 1937 г. н.,

студэнткай Грыгор’евай Л.
Ведзьма – гэта нячыстая, дочка чорта. Падманвалі людзей, нядобрае дзелалі.

Дзед з бабай жылі. Толькі дзед той помер, і адна яна засталася. А гаварылі, што дзед ад гарэлкі помер, што яна давала. Сыпала траву ды травіла яго. А як прайшлі помінкі, дык і бабе плоха было. Галава яе балела. Нячыстая яе за дзедам стаяла. Паказала тая баба, што дзед з таго свету пісьмо піша і яе за сабою завець. Нядоўга тая баба мучылася, таму, як і за дзедам, скора пашла.

А ў дзярэўні гаварылі, што тое ведзьма пісала. А як ругаліся з ёй людзі, дак няміласць у доме, было, што і звяры паміралі.

Запісана ў в. Преатрутаўскі Варатын Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Асацкай Марыі Савельеўны, 1931 г. н.,

студэнткай Шуман В.
Было такое: даіла сялянка карову, падыйшла кошка, яна ёй па галаве ўдарыла. На следуюшчы дзень сялянка другая ляжала з перавязанай галавою. Так казалі, што яна была ведзьмай.

Запісана ў в. Урыцкае Гомельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Гарбачовай Зінаіды Паўлаўны, 1943 г. н.,

студэнткай Гатальскай І.
Ведьмы – это они плохие. Наговаривают на людей много горя, несчастья. Они злые, у них нету сердца. Мне мама говорила, что их можно увидеть на Пасху в двенадцать часов. Они превращались в животных и делали гадости.

Запісана ў в. Урыцкае Гомельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Гатальскага Пятра Паўлавіча, 1952 г. н.

(раней пражываў у г. Ветка Гомельскай вобл.),

студэнткай Гатальскай І.
Я знаю, бабушка и мама моя говорили, когда я была малая, что были ведьмы. Ведьма умела колдовать, отбирала молоко у коров. Повесит веревку, и молоко капает по веревке. Что это значило? У какой-то отобрала у хозяйки, к себе забрала.

Колдуны на перекрёстках колдуют. Приворожила дядьку на перекрёстке трёх дорог. Если человеку тяжело, значит туда вошёл злой дух.



Запісана ў г. Гомель

ад Посахавай Любові Пятроўны, 1937 г. н.

(раней пражывала ў г. Абдуліна Арэнбургскай вобл.),

студэнткай Рыбак Т.
О, колькі ў нас у вёсцы іх, ведзьмаў, було… Нават ліку ім німа. Но запомніўся мне адзін случай.

Жыла некалі бабка адна. Урэдная такая – страх. Куды ні гляне – нігдзе не родзіць. Ніхто яе за ента не любіў. Ноччу часта бачылі, як яна на кладзьбішча соўкалася, потым нешта несла. Калі хто ішоў за ёй, яна прападала. Шмат плахога дзелала: наводзіла, шаптала штось на жывотных, а як гляне на рыбёнка, дык дзіця не спіць тады троя начэй. Нават дайшло да таго, што з ёй ніхто не здароўкаўся. Хадзіла мрачней тучы і глядзела на нас з-пад ілба… І вось адзін раз пад вечар паднялася такая бура! У вёсцы ўсе думалі, мо канец свету настаў. На дварэ нічога відна не було, адна пылюка і больш нічога. Я так злякалася! Но бура спынілася мінут так чэраз пятнаццаць. Потым дазнаёмся, што памерла вядзьмарка.

Пахавалі яе на кладзьбішчы ля возера.

Калі па ёй споўнілася 9 дзён, мужчына з дзярэўні нашай ішоў з рыбы праз возера, і на яго ішла гэта вядзьмарка. Ён акамянеў, а потым глядзіць – няма яе. А на яго ляціт паклатая сабака, ростам яму ў пояс. Ён пачаў хрысціцца, і яна знікла. Больш пра вядзьмарку ніхто не чуў і не бачыў, но кагда ўспаміналі пра яе, дрыжыкі ішлі па кожы.


1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка