Ніжэйшая міфалогія беларусаў у сучасных запісах




старонка6/20
Дата канвертавання30.04.2016
Памер1.55 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Чуяшовай Г. У., 1941 г. н.,

студэнткай Грамадцовай А.
Ведзьмы былі, можа, і шчас ё. Я не ведаю. Но мне расказвалі, што ведзьмы розныя бываюць: і харошыя, і злыя. Могуць зрабіць, каб у каровы малака не было ці зглазіць вельмі. А бывалі і харошыя, якія памагалі людзям. А во, напрымер, калі іх абкарнаць (косы пад корань абрэзаць), то і магічная сіла знікне. А яшчэ ведзьм, усё роўна якіх, тэхніка не любя, таму заўсёды было відаць, дзе жыве ведзьма. Вечарам, калі ідзеш па дзярэўні, ва ўсіх дамах свет гарыць, а ў адной якой-небудзь яго няма – значыць, ведзьма там.

Запісана ў в. Пыхань Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Мызянкова Валерыя Паўлавіча, 1965 г. н.,

студэнткай Мызянковай М.
Колісь, колі мы гулялі на вуліцы з дзеўкамі, то побачылі коло плоту велікую свінью, і одзін хлопец захоцеў обрэзаць ёй вухо. Вон так і зробіў. Потым, зайшоўшы домой, побачыў мацер, седзячую коло печы і дзержаўшую руку коло вуха. Оказалос, шо его маці была ведзьмой і перэтворылас у ведзьму, коб понаблюдаць за сыном.

Запісана ў в. Сямігосцічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Арлянін Алены Іванаўны, 1945 г. н.,

студэнткай Арлянін К.
Жило у нас в деревне чатыры ведьмы, теперь только три осталось, одна умерла. Они на скот порчу наводят и на людей тоже. Много раз я ходила за святой водой себе, мужу и корове, чтобы смыть их праклён, да и сейчас хожу. Вот та, что умерла, приходила ко мне как-то перед святом и ножницы просила. А я знаю, что нельзя давать. Она долго просила у меня, потом хотела забежать в дом и взять что-нибудь, но я дверь успела закрыть. Так она так раззлавалась, что ничога не удалось узяць, што стала траву каля акна майго рвать, нарвала и убегла. А на следуюшчы день её в больницу забрали – плохо стало. Мне мама сказала, что из-за того, что порчу мою на себя же перевела, потому что не взяла у меня ничего.

А астатния три ещё живут и в цэркву ходят, а там варожаць. Очень сильные они, ничего их не пугает.



Запісана ў аграгарадку Пакалюбічы Гомельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Такуновай Марыі Іванаўны, 1949 г. н.,

студэнткай Капыловай К.
На краю Левашоў жыла там баба Гарпіна. А хлопцы левашоўскія ўсе хадзілі ў Велін. Вот, кажа, ідуць – свіння наперадзе, яны яе палкі пабяруць, б’юць. А яна ўсе раўно, кажа, кідаецца. Пройдуць. Тыя хлопцы раз так прайшлі, білі яе – нічога, другі раз. А тады ідуць, ім хто-та падсказаў, што нада біць не свінню, а цень. Ну, яны ідуць, яна кідаецца, ды яны па ценю, па ценю атлупілі і пайшлі. Назаўтра ідуць – свінні няма. Кажа, баба Гарпіна ляжыць хворая. Чагосьці не пускала яна іх, можа, мешалі.

Запісана ў в. Левашы Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Сурты Вольгі Пракопаўны, 1928 г. н.,

студэнткай Цітавец В.
Гэта было вельмі даўно. Яшчэ калі мне 10 гадоў було, у нас карова была, рабенькая, чырвоненькая такая. Адзін раз матка пайшла яе даіць, а малака не було ў яе, ну, нібы хто высмактаў. Прыйшла маці ў хату і кажа пра ўсё гэтае. Ну, я не паверыла, думаю, дай пабачу. Захожу ў сарай, а там чорны кот нашу кароўку смокча. Ён паглядзеў на мяне – і наўцёкі, а я як узяла паленяку да і шыбанула ў яго. А потым праз дзень суседка наша, Манька-ведзьмарка з рукой пераматанай хадзіла і казала, што спіна баліць. Так мы ўсё і понялі, і больш ката мы не бачылі, а кароўка добра даіцца стала, як заўсёды.

Запісана ў в. Сіманічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.


ад Федаровіч Ніны Мікалаеўны, 1939 г. н.,

студэнткай Кужэльнай В.
Цяпер іх [ведзьмаў] многа, шчас вон цетрадак панапісалі і ходзяць калдуяць.

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Нікіцькінай Н. Д., 1929 г. н.,

студэнткай Грамадцовай А.
У нас па вуліцы жыла бабка, якая ператварылася ў свінню. Па вечарах яна выходзіла з хаты і бегала па вёсцы.

Аднойчы ішоў я дахаты, а за мной прывязалася свіння. Мне расказвалі пра такое, але я не верыў да таго, калі яна за мной ішла. Я спужаўся, пабег, а яна за мной. Я стаў, і яна стала, потым пабег, яна за мною бегла, але ж я ўспеў дахаты дабегчы. Потым людзі казалі, што гэта бабка цяжка памірала. Калі яна памерла, то ў хаце пасяліліся людзі, а праз некатарае время, там былі кашмары: мужык забіў сваю жонку. Пасля гэтага там пасяліліся другія – і тож пачаліся разбоі. Пасля гэтых там пасяліўся мужык, які жыў да гэтага, які ўбіў жонку. Ён выйшаў з турмы, вечарам сядзеў з бабуляй і гаварыў, што ноччу памрэ. Навутра яго дом згарэў і ён.


Запісана ў в. Крупец Добрушскага р-на Гомельскай вобл.


ад Піскунова Аляксандра Арцёмавіча, 1938 г. н.,

студэнткай Лазарэнка М.
Матка казала, што былі ведзьмы. Страшныя былі гэтыя ведзьмы і калдуны. Я яшчэ малая была, а маці на свадзьбу хадзіла. А пасля гулянкі маладую к жаніху вязуць. А машын тады не было, канямі, усё канямі вязлі. Запраглі коней: “Но!” А коні – на дыбы і не йдуць, аглоблі рвуць, ламаюць. І вось мама жаніха дала коням гарэлкі. Не памагло, і здагадаліся яны, што не коней нада паіць, а чалавека. І пайшла яна да дзеравенскага нашага калдуна, і напаіла яго гарэлкай, а ён і кажа ёй: “Як на гулянку не пазвала, а як так ужо прыбегла”. Но ўсё роўна коней ён абышоў і казаў: “Бяжыце!” І яны пабеглі.

Запісана ў в. Пыхань Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Каменевай Раісы Дзянісаўны, 1935 г. н.,

студэнткай Лукашовай К.
Ведзьмаў у нас шмат. Ета старая жэншчына, гарбатая, і якая ходзіць у страшэнным адзенні. Жыве сярод людзей і баіцца хадзіць у царкву. Яны лёгка ператвараюцца, у шо ім захочацца. Стаўшы жабай, высмоктвае малако ў кароў. Заўсёды з сабой носяць памяло. Яно ім трэба, каб замятаць за сабой сляды. Ё яшчэ ведзьмы-людаедкі. Яны крадуць дзяцей і з’ядаюць іх. Ведзьмаў цяжка забіць, таму шо яны не адчуваюць болі. Нават пасля смерці яны могуць выходзіць з могілак, і, каб ета спыніць, трэба асвечаным у царкве прадметам пратыкнуць магілу.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка