Ніжэйшая міфалогія беларусаў у сучасных запісах




старонка5/20
Дата канвертавання30.04.2016
Памер1.55 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20

Запісана ў в. Гардзееўка Бранскай вобл.


ад Мелехава Івана Васільевіча, 1953 г. н.,

студэнткай Халязнікавай Л.
Ваўкалак – ета чалавек, які можа ператварацца ў ваўка. У воўчым выглядзе ён зжырае ўсё, шо яму не пападаецца на яго шляху: і людзей, і скаціну. Такі воўк-обарацень крыважэрны і небяспечны. У яго вялікая галава, чатыры вокі: два на лбу, а яшчэ два на галаве. Ета яму дапамагае глядзець ва ўсе бакі. Нават ё такое павер’е (маці расказвала): калі такі чалавек, ператвораны ў воўка, нап’ецца чалавечай крыві і захоча затым зноў стаць чалавекам, ён доўжын тройчы перавярнуцца праз той нож, але ў іншы бок, а калі хтосьці вырве нож з зямлі, то еты чалавек заўсёды будзе воўкам.

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Сердзюковай Вольгі Іванаўны, 1938 г. н.,

студэнткай Машковай В.
Эты чоловек, Копішчук, перекідваўса воўком. Быў кумом у моіх бацькоў. Робіў людзям зло, то за этэ доўжон быў отдаваць сатане дзецей, своіх ілі хрышчэўнікоў. То вон отдаў восем нашых дзецей, а ўвечэры на двор не ходзіў, бояўся.

Запісана ў в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Швед Гусцімы Ільінічны, 1938 г. н.,

студэнткай Федаракавай А.
Жыў-быў сабе старычок. Було ў яго два сыны. Пайшлі яны аднойчы на работу, а старычка-бацьку пакінулі дома. А ён такі быў смышлёны, што ператвараўся ў ваўкалака. Пайшоў ён да лесу. Пайшоў да й пайшоў. Трапіў на ваўкоў, і ўжо яны з ім у таварыстве ідуць. Непадалёк хадзіў коней табун. Ён і гаворыць: “От гэты конь гладкі, возьмімо его, пакацім жэ еж мо”. Найшлі яны таго каня. Ідуць да ідуць, прыходзяць да выгона. Ходзіць статак свіней. Ён гаворыць: “От-то мого суседа кабан гладкі. Вазьмімо, задавім. То ўсё он наш будзе”. А тые кажуць: “Ты лепш знаеш. Ты заходзь да ўсё падганяй на нас, а мы будам лавіць”.

Дык ён зойдзе да ўсё хвастом – топ, топ! А кабан: “Рух! Рух!” Да туды і ідзе. Пакуль ён яго гнаў, пакуль блізка к тым нагнаў, хапілі ваўкі кабана, разарвалі. Глядзелі людзі з села: свіней ваўкі ловяць. Давай бегці. Як тых ваўкі ўглянулі, дак пабеглі ў лес. А ён, як хацеў бегці, так папаў у пограб да й і ўпаў у яго. Сабраліся мужчыны, хацелі яго ўбіць у пограбе. А баба була такая валшэбніца, пазнала, што ето не воўк. I сварыцца на мужчын: “Не рушце, не біце яго. Ето не воўк, а чэлавек”. Паслухалі мужчыны. Не білі яго.

А яна сказала аднаму: “Ідзі ты ссячы мне арабіну”. Пайшоў ён і ссек арабіну. А яна стала етой арабінай таго, што трапіў у погрэб, стала біць і сварыцца: “Куды ты ето паступіў? На што табе ето м’ясо смачна?” Як сцеганула яго арабінай, стаў он чэлавекам.

Павялі яго ў село к сынам. Сыны сталі на яго сварыцца: “Нашто ето табе, бацько! Ці табе хлеба не стае, ці табе солі?” Хацелі яго сялом наказываць, ды ён запрысягся, што ўжо не будзе так рабіць. Так яго і пусцілі.



Запісана ў в. Капцэвічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Рамковай Марыі Фёдараўны, 1919 г. н.
Ваўкалак – ето обарацень, чалавек, які пераўтвараецца па начам у ваўка. Ён, як і вампір, сасе кроў людзей і жывотных. Убівают его, как і вампіра.

Запісана ў в. Папаратнае Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Тамашэўскай Валянціны Станіславаўны, 1949 г. н.,

студэнткай Прышчэпенка С.
У нас за Шнуром ваўкалакі жывуць. Шнур – гэта той малы лясок, які наша сяло ад хахлоў аддзяляе. Дык вот тыя ж ваўкалакі – скаты пражэрлівыя. Як набягуць на сяло ўноччы, ды жруць усё: і скаціну, і чалавека могуць з’есці.

Ваўкалак – гэта чалавек, які памёр ад нейкага вялікага граха. Вот яго Бог і змусіў на такую долю.

Хазяін, кагда ненавісны сусед краў у яго скаціну (ці курэй, ці малако ад каровы), тапаром ссякаў парог і казаў: “Хто пераступіць гэтае месца, той скінецца ваўком на ўсё жыццё”. Так тожа ў ваўкалакаў ператвараліся.

Запісана ў в. Глыбоцкае Гомельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Крукавай Праскоўі Лявонцьеўны, 1925 г. н.,

студэнткай Казлоўскай А.
У вёсцы Палаўкі жылі некалі даўно, як зараз помню, два браты. Старэйшы брат выбіўся ў людзі і стаў багаты, а малодшы так і застаўся бедны. У малодшага брата было адзінае выратаванне – гэта яго карова. Людзі казалі, што яна яго карміліца. І вось аднойчы пагнаў бедны брат пасціць сваю карову на поле недалёка ад вёскі. Старэйшы брат убачыў гэта і пайшоў за ім. Калі прыйшлі на поле, старэйшы брат ператварыўся ў ваўка і хацеў забіць карову, якая была адзіным выратаваннем малодшага брата. Але малодшы брат, убачыўшы ваўка, узяў і агрэў пугаю яго паміж вачэй. З той пары старэйшы брат стаў сляпы, ды так і памёр.

Запісана ў в. Палаўкі Ельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Сідарэнка Антаніны Міхайлаўны, 1938 г. н.,

студэнткай Анціпенка Ю.
У мяне ў дзерэўні быў дзядзька. Расказывалі, што мог у воўка ператварацца. Я не бачыла, а расказвалі.

Запісана ў в. Навамаркавічы Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Лёгкай Галіны Мікалаеўны, 1960 г. н.,

студэнткай Антоненка А.
Ваўкалак – эта сушчэство, якое прэўрашчаецца ў звера – ваўка. Пужае людзей, якія позна ходзяць ноччу.

Запісана ў в. Звяняцкае Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Грэк Марыі Сцяпанаўны, 1942 г. н.,

студэнткай Леў Н.
Ведзьма

Ведьма – это очень объёмное слово такое. Это человек с огромной энергией. Я считаю, что ведьма – это человек, много знающий о людях, о природе людей, о нашем окружающем мире. Они наделены ещё очень хорошей интуицией и даром таким, как ясновидение. Обычно такие люди более-менее замкнуты. Если раньше мы вот говорили о ведьмах, они поселялись в деревнях на отшибе, более-менее отдельно от людей. Люди их боялись, некоторые боготворили. И были случаи (поверье такое), что если хочешь, чтобы твои дети жили хорошо, то на свадьбу приглашали ведьму. И она должна была там попробовать яства, выпить – ну, и тогда будет удача. К ведьме обращались по разным проблемам, которые есть у людей.

Жизнь ведьмы очень тяжёлая. Очень тяжело знать о твоих близких, о своих знакомых тоже тяжело знать, что их не любят – это очень тяжёлая ноша. Но ведьма занимается и приворотами, и отворотами, варит какое-то зелье, но это выбор и дело того человека, который приходит к ней за помощью. Да, она может помочь, но влезает в жизни людей. И это грех того человека, который к ней пришёл, и ее грех, потому что она идёт навстречу просьбам этого человека.

Насколько я знаю, перед смертью ведьме очень тяжело уйти из этого мира. Так было у моей прабабушки. Она очень долго умереть не могла, и поэтому крыши, по рассказам мамы, пробивали. Для того чтобы вот эта энергия вышла, и особенно если она не передана. Хотя она должна ее кому-то передать. И если дети не хотят, внуки не дают ей руку, то есть на каком-то уровне энергетическом они передают свои знания. Достаточно взяться только за руку – это может произойти. Ещё я открывала форточки – и это помогло.



Запісана ў в. Галаўнінцы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Зелянеўскай Леакадзіі Мікалаеўны, 1947 г. н.
Карова была ў нас. Я тады яшчэ маладая была. Прыхожу якась я да яе, а яна стаіць сама не свая. Карове павывернуліся вочы. Так маці мне і гавора, што гэта нейкі калдун напашкодзіў. І сказала мне: “Ідзі на праваю каляю на раскрэсах, пасып муку, што ў каровы ў выварцы стаіць. Хто прыйдзя і пачне збіраць гэтую муку, той і напашкодзіў. Ну, я так і зрабіла. Чакала, чакала і прыйшла ўвечары саседка мая. А я выскачыла з колам і давай яе біць. Назаўтра і карова сумелась.

А яшчэ праз адзежу ўрэд дзелаюць. Надзька вон чуць і не адышла да Бога. А ўсё што юбку змыць папрасіла бабу тут адну. Усе зналі, што яна патрохі калдуе, а тая ўзяла ды і дала ёй. Ну, надзела Надзька юбку ўжо гэтую, уся свеціцца аж, а к вечару цямней ночы стала. І ляжыць, чуць дыша. Яе і так, і сяк, а яна ляжыць і не шавеліцца. Ну, тут прыйшла Ліса, ды і сказала, што гэта ўсё ад юбкі гэтай. Матцы сказала, каб тая ў 12 ночы кінула юбку ў печ, а попел рассыпала каля хаты калдунні. Яна так зрабіла, і Надзька ўстала.


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка