Ніжэйшая міфалогія беларусаў у сучасных запісах




старонка4/20
Дата канвертавання30.04.2016
Памер1.55 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20

Запісана ў в. Цясны Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Поўжык Праскоўі Міхайлаўны, 1939 г. н.,

студэнткай Грынь Н.
Вадзянік – мужчына, які жыве ў вадзе.

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Абрэхцікавай Арыны Пракопаўны, 1925 г. н.,

студэнтам Дрэмезавым С.
У вадзе вадзянік – хазяін, а на зямле яго сіла слабее. У рэках усе рыбы яму падвласны, усе буры, штормы і ўраганы. Ён дае рыбаку ўлоў або рве яго сеці. Бывае, што рыбак уздымае невад, вытасківае зараз з рыбай і вадзянога чуду, які разрывае сеці, нырае і забірае ўсю рыбу.

Аднойчы рыбак убачыў, што рака нясе мёртвае цела, узяў мёртвага ў лодку, але мертвец ажыў, ускочыў, захахатаў і бросіўся ў раку. Так вось падшуціў над ім вадзянік.



Запісана ў г. Гомель

ад Сцешанковай Марыі Іванаўны, 1944 г. н.

(раней пражывала ў в. Дзербічы

Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.)

студэнткай Сцешанковай Ю.
Яго (вадзяніка) шчыталі злым духам вады. Ён быў пакрыты цінай з зялёнымі валасамі. Памагаў рыбакам лавіць рыбу.

Запісана ў в. Заліп’е Гомельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Карнеевай Вольгі Восіпаўны, 1929 г. н.,

студэнткай Лугоўскай А.
Хто-та гаварыў, што вадзянік злы, а хто-та – што добры. Як я чула, ён тапіў рыбакоў і тых, хто купаўся без хрэсціка.

Запісана ў в. Антонаўка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Бурсавай Таццяны Сяргееўны, 1930 г. н.,

студэнткай Лугоўскай А.
У нас было такое возера – Лазня. Людзі хадзілі на яго праць бель і бралі с сабою дзяцей. Штоб дзеці не ішлі ў ваду, іх пугалі вадзяніком. Казалі: “Не лазьце, дзеці, у ваду, бо вадзянік зацягне к сабе”. Дзеці пугаліся і не ішлі ў ваду.

Запісана ў в. Звяняцкае Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Грэк Марыі Сцяпанаўны, 1942 г. н.,

студэнткай Леў Н.
Вампір

Я нічога не ведаю пра вампіраў. Але з вёскі ішлі чуткі, што яны існуюць. Казалі, што яны ўстаюць са сваіх магіл уначы і ходзяць па вёсцы, шукаючы сабе ежу. У іх чырвоныя вочы, бледная скура, вялікія іклы, якімі яны высмоктваюць у людзей і жывёл кроў. Казалі, што знаходзілі людзей і жывёл з вялікімі ўкусамі на шыі, у іх была выпіта ўся кроў.


Запісана ў г. Гомель


ад Мацкевіч Ганны Васільеўны, 1940 г. н.,

студэнткай Халязнікавай Л.
Чалавек, які любіць чалавечую кроў і п’ець яе з ахвотай, завецца вампірам. Пахожы на простага чалавека, але з вельмі белым, як у смерці, тварам. Днём вядзе сябе як людзі, а ў апоўначы ў яго растуць клыкі. Нападая на любога чалавека, пракусвае яму горла і пачынае кроў смактаць. Каб забіць етага нячысціка, яму трэба ў сэрца загнаць асінавы кол, і токі затым ён памрэ.

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Сердзюковай Вольгі Іванаўны, 1938 г. н.,

студэнткай Машковай В.
Мне маці расказвала, што ёсць такія ідалы, што ў людзей кроў п’юць. У іх белы твар і вялізныя клыкі. Гэта вампіры.

Запісана ў в. Меркулавічы Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.


ад Захарчук Яўгеніі Мікалаеўны, 1937 г. н.,

студэнткай Захарчук В.
Вампіры – гэта тыя, хто кроў сасуць. Ідзе чалавек, а патом як выставіць зубы, i ўсё. Ад іх трэба часнок мець пры сабе.

Калі я была малая, бабуля казала, што бачыла вампіра. Казала, што ноччу шла яна з поля, людзей няма, ціха кругом, а тут насустрач ідзе хлопец. Астанавіўся ён i чакая, пакуль бабуля падыйдзе. А бабуля не ідзе, стаіць, баіцца, дык ён сам падыйшоў да яе. Кажа, такі прыгожы хлапец, але якісьць белы-белы. І кажа бабулі: “А чаму такая дзяўчына адна ходзіць ноччу ў поўную луну?” А бабуля, як толькі загаварыў незнаёмец, убачыла ў яго клыкі. Пачала адыходзіць, а ногі як ypaслі ў зямлю. Дык яна хутчэй дастала крэст, закрыла вочы i пачала малітву гаварыць. Адкрыла вочы, а нікога няма, дык яна хутчэй дадому пабегла i ўсю дарогу, што бегла, малітву казала.

Запісана ў в. Чыркавічы Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.


ад Мартынчык Тамары Аляксандраўны, 1935 г. н.,

студэнткай Каральковай С.
Вампір – гэта чалавек, які любіць чалавечую кроў. У яго белае ліцо і красны ад крыві рот. Па начам нападае на людзей і кусае іх, тады гэтыя людзі тожа становяцца вампірамі. Убіваюць вампіра асінавым колам, які ўбіваюць у сэрца.

Запісана ў в. Папаратнае Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Тамашэўскай Валянціны Станіславаўны, 1949 г. н.,

студэнткай Прышчэпенка С.
Упырь – это нечысть. У него белое лицо, зубы с большими клыками, которыми он кусал других людей. Питается кровью. Спить в могиле. Днём не выходит, боится света. Убить его можна осиновым колом и серебреным крестом.

Запісана ў в. Антонаўка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Трубчык Віктара Васільевіча, 1931 г. н.,

студэнткай Прышчэпенка С.
Вампір – эта той, хто высасуя кроў з чалавека. Больша – з дзяцей, бо іх кроў надае вампіру сілу і яны не ўміраюць. Раней так дзяцей пужалі.

Запісана ў в. Звяняцкае Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Грэк Марыі Сцяпанаўны, 1942 г. н.,

студэнткай Леў Н.
Вампіры – это тожэ людзі такіе. Думаеш, нейкае звер’ё – не, злые людзі. Плохое думае і як бы энэргію забірае ў чоловека. Дзед як сядзе, і я як сяду – ото момэнтам энэргію забірае. У меня нейкі сон ды млявосць. А дзед вон пойдзе ў дзверы, чы ты выйдзеш, то стане мо луччэ. Дзе воно дзеніцца ўсё.

Запісана ў в. Чарабасава Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Даніловіч Яўгеніі Нікіфараўны, 1925 г. н.,

студэнткай Дуброўскай Д.

Ваўкалак

Раньшэ людзі вот так умелі: здзелаюць чалавека ваўкалакам (і будзе ён тады ваўком). А тады могуць раздзелаць апяць, і будзеш апяць чалавекам. Раней мне расказваў адзін хлопец: “Аднойчы я не паладзіў з адным чалавекам. Ён здзелаў мяне ваўкалакам. І я бегаў па хлявам. Ну а тады зжаліўся і прэўраціў мяне зноў у чалавека. І зараз я з вамі і гавару”.



Запісана ў в. Смолькі Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.

ад Марусавай Раісы Фадзееўны, 1940 г. н.,

студэнткай Кузьміч Н.
Гэта не людзі. Ці які на людзей коса паглядае, дык тады называюць ваўкалак яго.

Запісана ў в. Левашы Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Сурты Вольгі Пракопаўны, 1928 г. н.,

студэнткай Цітавец В.
Я пайшоў у лес на паляванне. Іду я, іду, насустрач мне пачалі бегчы зайцы і алені. Я пайшоў паглядзець, чаго яны так спалохаліся. Дойдучы да гэтага месца, я спыніўся і здранцвеў ад жаху. Я ўбачыў дзіўнага ваўка. Ён быў паўлысы, вялікі, з чырвонымі вачамі. І я схаваўся за дрэвам. У мяне падкасіліся ногі, калі я ўбачыў, што гэты воўк ператварыўся ў чалавека і пайшоў у бок вёскі. Я не паспеў разгледзіць, з нашай вёскі гэты мужык ці не. Мне павезла, што ён мяне не ўбачыў.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка