Ніжэйшая міфалогія беларусаў у сучасных запісах




старонка3/20
Дата канвертавання30.04.2016
Памер1.55 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Сердзюковай Вольгі Іванаўны, 1938 г. н.,

студэнткай Машковай В.
Вадзяны жыве на рэчцы, у возеры бывае. Крыніц не любя.

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Нікіцькінай Н. Д., 1929 г. н.,

студэнткай Грамадцовай А.
Вадзяны – ён лахматы, з барадой, зялёны такі, жыве ў рэчках і азёрах, топіць людзей, зацягвае к сабе.

Запісана ў в. Рудня-Бурыцкая Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Тачыленка Лідзіі Трафімаўны, 1927 г. н.,

студэнткай Шаціцкай М.
Вадзянік – такі барадаты страшны дзядзька, какой жывець у балоце. Ён падманвае людзей і зацягвае ў балота, а потым топіць іх. Трэба ходзіць у балотныя мясціны з людзьмі харошымі, бо ён ім нічога не зможа зрабіць, што оні знаюць загаворы, якія засцярагаюць іх, і он іх баіцца.

Запісана ў в. Жгунь Добрушскага р-на Гомельскай вобл.


ад Алейнікавай Валянціны Леанідаўны, 1931 г. н.,

студэнткай Караткевіч А.
Ета вадзяное чучала. Калі будзеш кідаць мусар ў ваду, ён цябе запомніць, і, калі будзеш мыцца, цябе затопіць. З ім лучшы не шуці.

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Чуяшовай Г. У., 1941 г. н.,

студэнткай Грамадцовай А.
Я чула яшчэ зусім даўно, калі була жыва мая мама, што вадзянікі – гэта вельмі красівыя мужчыны, якія ўтапіліся і зараз жывуць у вадзе. Дык вось менавіта таму і нільзя купацца пасля Іллі, бо вадзянікі могуць зацягнуць да сябе.

Запісана ў в. Перавалока Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Карака Ганны Яўхімаўны, 1928 г. н.,

студэнткай Дорах Я.
Ён, вадзянік, жыве не ў бальшых рэках, а ў рачулках, азярцах невялікіх, гэта яго маёмасць, ён там правя. Сам з вады, з глубіны сваёй ён не вылазя, для гэтага ёсць у яго служкі розныя, русалкі там, нячысцікі рачныя. Ён можа заманіваць маладых дзяўчат да сабе ў царства толькі тады, калі дзяўчына адна прыходзіць купацца. Калі ж іх многа прыходзіць, ён не трогае. Ён выглядае так: з водарасляў розных, у сетцы рыбакоў. Не пахож на чалавека. Калі адна палезеш у ваду, заплывеш далёка, можа, на сярэдзіну возера, можа ён за нагу пачаць ташчыць цябе ўніз да сабе. Вадзянік не любя, калі багата людзей, тады нічога не робіць. Калі ж хто адзін прыйшоў, можа ўвалачыць да сабе.

Запісана ў в. Парычы Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.

ад Кажэшы Ганны Пятроўны, 1932 г. н.,

студэнткай Лашкевіч Т.
Вадзянік жыве ў вадзе, у рэчкі. Ён злы, топіць людзей. Ён увесь зялёны, у ціне. Калі дзеўка ўтапілася, то яна будзе русалкаю, а калі топіцца хлопец, то ён будзе вадзянікам. З вадзянікам лучшэ не шуціць, ён можа і ўтапіць.

Нельзя пляваць у ваду. Ён не любіць, калі да яго хто-та прыходзя, муціць воду. Мама не пускала мяне на рэчку адну з дзецьмі, пужала вадзяніком, но мы не баяліся.



Запісана ў в. Плесавіцкая Слабодка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Крышневай Ф. М., 1922 г. н.,

студэнткай Усікавай М.
Праязджаў аднойчы адзін чалавек з сеццю каля возера і ўбачыў качку. Вырашыў ён спаймаць гэтую качку. Закінуў сеці. Адчуў, што качка трапіла, але выцягнуць яе з вады немагчыма было. Паглядзеў – вакол вада кіпіць. Кінуў ён тады ўсё ды паехаў далей ад гэтага месца. Калі вярнуўся дадому, то родным расказаў, што з ім прыключылася. Дык старая яго сказала, што гэта быў вадзяны. З таго часу стары больш не лавіў качак на гэтым возеры.

Запісана ў в. Данілаўка Ельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Майстрэнка Надзеі Герасімаўны, 1920 г. н.,

студэнткай Анціпенка Ю.
Жыве эта істота в болоці, мірных прахожых пужае. Страшны такі, весь у балаціне, зялёны.

Запісана ў в. Дзербін Акцябрскага р-на Гомельскай вобл.

ад Сянько Ніны Рыгораўны, 1941 г. н.,

студэнткай Шыкунец І.
Вадзяны – это мужчына, які жыве ў вадзе. Пугае людзей, зацягавая ў ваду і топіць. А калі чэлавек паможэ ему, то і вадзяны когда-нібудзь паможэ.

Запісана ў в. Будка Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.


ад Грыгарэнка Еўдакіі Мікалаеўны, 1936 г. н.,

студэнткай Бракарэнка Н.
Мне яшчэ мая мама гаварыла, што калі які-та хлопец тоня, то ён становіцца вадзяніком і толькі плахое людзям робіць. Казалі, што ён очань страшны. Хто яго бачыў, знікаў адразу, і ніхто не знаў куды. І сабе (вадзянік) дзевак заманьвае і топіць іх, а яны русалкамі становяцца, песні пяюць і людзей губяць. Сама з імі не встрачалася, нічога болей не знаю.

Запісана ў в. Дзяражычы Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Музычэнка Ніны Самойлаўны, 1939 г. н.,

студэнткай Грынь Н.
Вадзянік быў мой прадзед. Днём мы гулялі, ён лапці плёў. І яму перад ноччу стала плоха. Ён пачустваваў, што памірае. Калі паміраў, трэба было аддаць дух плахі члену сваёй сям’і. Ён сем кіламетраў прабёг, перадаў свой плахі дух дачцэ. К утру прыбёг і на лавачцы памёр.

Калі прадзед перадаў дар свой плахі дачке Лукер’і, яна, калі памірала мая матка, спаліла свячу і палажыла пад ногі пакойнай. А я заўважыла і сказала ёй, што ты зрабіла. А яна сказала, што я не ведала, куды свячу загашаную палажыць. А мы-то здагадаліся, што яна хацела свой дар плахі на той свет адправіць ці на каго-небудзь смерць наклікала. Вось так было.



Запісана ў в. Урыцкае Гомельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Гарбачовай Зінаіды Паўлаўны, 1943 г. н.

(раней пражывала ў в. Аздзеліна Гомельскага р-на Гомельскай вобл.),

студэнткай Гатальскай І.
Мне казала мая маці, што вадзянік – гэта той, хто жыве ў вадзе. Ён жыве там ужо даўно. Маці казала, што ён з дліннай барадою і ўвесь зелёны. Ён камандуе над русалкамі. Талсты дзядзька, з дліннымі валасамі, з дліннай барадою, без адзёжы. Гэта, які ўтапіўся сам.

Запісана ў г. Нароўля Гомельскай вобл.

ад Адаменка Браніславы Станіславаўны, 1937 г. н.,

студэнткай Кабярэц Я.
Знаю толькі, што плахія вадзянікі. У вадзе лучша многа не сядзець і купацца аднаму не хадзіць, бо хто ведае, што ўзбрыдзе ў галаву вадзяніку. Кажуць, што ён празрысты і яго нельга замеціць.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка