Ніжэйшая міфалогія беларусаў у сучасных запісах




старонка20/20
Дата канвертавання30.04.2016
Памер1.55 Mb.
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   20

Запісана ў в. Чыркавічы Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.


ад Мартынчык Тамары Аляксандраўны, 1935 г. н.,

студэнткай Каральковай С.
Чорт выходзіць ноччу і робіць зло. Ён лятае па дзярэўні, улятае ў комін і крадзе ўсё падрад.

Запісана ў в. Меркулавічы Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.


ад Захарчук Яўгеніі Мікалаеўны, 1937 г. н.,

студэнткай Захарчук В.
Чорта зусім не трэ называць у хаце. Калі седзіш за столом, то не трэ гойсаць ногамі. Бо ето ты калышэш чорта на ногах. А сам ен з сябе прэдстаўляе чоловека з хвостом велікім, чорны з сябе, оброслы, з лапамі. Доброго ў ём нічого нема. Ето ліхі. Чортом дзецей пугаюць. Колі вон прыйдзе, то забярэ цябе ў свой мешок.

Запісана ў в. Прыбалавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.


ад Гаўрылавец Галіны Рыгораўны, 1969 г. н.,

студэнткай Акуліч А.
Чэрці ў лесе вадзіліся. Жыў дзед такі ў нашай суседняй дзеревні Прудзішчы. Звалі яго Марка. Ён быў знахарам. З чортамі вадзіўся. Вся вёска знала это і боялася яго. Мало лі, что случыцца з чалавекам. Вось такая гісторыя случылася со мною. Пойшла я ў лес, у лесе много грыбоў і ягод. Пацямнела ў лесе, і я заблудзілася. Долго блудзіла. Очінь страшно было мне тогда. І ўбачыла я штось велікае, белае. Вельмі перапугалась я. Хутка я знайшла дорогу і прыбегла домой. Не разумею, што гэто было такое.

Запісана ў в. Будка Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.


ад Грыгарэнка Еўдакіі Мікалаеўны, 1936 г. н.,

студэнткай Бракарэнка Н.
Чорт – ета пасланнік д’ябла. Ён ходзя ў выглядзе чалавека. Жыве ўсюду: і ў балоце, і ў вадзе. Робіць плоха ўсім людзям, дрэнна. Каб засцерагчыся, трэба насіць заўсёды з сабой хрэсцік.

Запісана ў в. Залессе Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.


ад Загорцавай Еўдакіі Якаўлеўны, 1941 г. н.,

студэнткай Загорцавай Т.
Чорта нігдзе не трэ ўспомінаць. Вон і так “гнеце да скубе”. Шо-нібудзь упусціш – то это так рве чорт із рук.

Запісана ў в. Прыбалавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.


ад Гаўрылавец Лідзіі Васільеўны, 1931 г. н.,

студэнткай Акуліч А.
У нас жэ коло цэркві стаіць хрэст, шо кажды год наражаюць. І колісь на етом месці рожала цыганка. Звалі её Галя. Вона не змогла добрэ родзіць і померла. А мы ж, як булі дзеўкамі, прыйшлі на этэ место ды й началі спеваць песню про Галю. Тут не з того, не з этого на цэркві появіўся велікі-велікі чорны кот. То посідзіць, то ходзіць начынае. Потом ён ужэ быў на другой стороне. Ну, чэрэз дорогу. Мы попугаліс і побеглі ў сторону Прыазерской уліцы. На етом месці, дзе кот сідзеў, начал расці нейкі велікі, здаровы круг. Чорны-чорны. І рэзко пропало. Людзі казалі, шо ето чорт бегаў ды пугаў.

Запісана ў в. Прыбалавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.


ад Акуліч Таццяны Фёдараўны, 1961 г. н.,

студэнткай Акуліч А.
О, чорт – ета нячысцік. Увесь чорны, а на галаве два невялікія рагі, ззадзі вісіць хвост, на нагах і руках шмат вострых і мурзатых кіпцяў. У чарцей-мужыкоў ё барада, хоць і рэдзенькая, казліная. Чорт можа ператварацца ў розных жывёл і чалавека, але яго заўсёды можна пазнаць па яго прыметах, таму ён стараецца закрыць свае прыметы адзеннем, з’яўляецца ў капешоне і рукавіцах на руках.

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Сердзюковай Вольгі Іванаўны, 1938 г. н.,

студэнткай Машковай В.
Нільзя перад сном пра чорта ўспамінаць, а то сны плахія будуць сніцца.

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Шыцікавай У. А., 1972 г. н.,

студэнткай Грамадцовай А.
Чорт – нечысць такая. Ой, не хочу пра яе і гаварыць. Я ў цэркву хажу. І табе, дзетачка, не трэба гэтае.

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Чарнабаевай Марыі Варфаламееўны, 1922 г. н.,

студэнткай Грамадцовай А.
Наш дзед ішоў раз, злы такі, усё пра чорта крычаў. І тут глядзім – падае ён. А ў яго на галаве як хто дразнінай прыклаўся. Ну, чорт яму і прыклаўся, штоб на яго нічога не гаварыў. Удзень было ета. Мы на лаўцы яшчэ сядзелі.

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Чуяшовай Г. У., 1941 г. н.,

студэнткай Грамадцовай А.
Чорт з рагамі, хвост з мяцёлкай. Ён бегае па зямлі і ім зямлю выцірае. Сляды свое ім замятае.

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Грышачкінай В. А., 1969 г. н.,

студэнткай Грамадцовай А.
На ноч падумаеш пра чорта, будзе ўсю ноч сніцца, а ты будзеш крычаць у сне. Баіцца, калі хрысцішся.

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Грамадцовай Т. А., 1948 г. н.,

студэнткай Грамадцовай А.
Чорт – это маленькое созданне всё чорнае, вушы и нос у него, как у свинни, на голове – рожки, на ногах и руках у него капыты, ёсць хвост, как у каровы. Он слуга сатаны. Считаецца, што когда качаеш ногой, то катаеш чорта. У нас в деревне был заброшаны дом, раньше там жила женщина, которую считали ведьмой. Так по ночам видели, как по крыше этого дома бегали чорты. Так позвали батюшку, посветили дом, и всё прошло.

Запісана ў в. Антонаўка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Трубчык Віктара Васільевіча, 1931 г. н.,

студэнткай Прышчэпенка С.
Про чорта, про беса дажа ў добрае врэмя ніколі про яго ня трэба ўспамінаць, дажа ў хаце і нідзе. Бывае, што-небудзь гаворыш да скажаш: “Ну яго к чорту”. Такія словы ніколі-ніколі ня трэба ўпотрабляць, бо эта тая самая ведзьма.

Запісана ў в. Ленін Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Сасноўскай Евы Аляксандраўны, 1940 г. н.,

студэнткай Сачыловіч Д.
Сорак – семдзесят год таму назад у вёсцы Шырокае было такое. У двінаццаць часоў ночы, калі моладзь гуляла ў адной хаці, адзін малады хлопец выйшаў на вуліцу пакурыць. Прастаяўшы некалькі мінут, ён, падняўшы галаву, застыў ад неажыданнасці: перад ім стаяла цень чарта. Хлопец упаў в обмарак. Калі ўсе збегліся – усё знікла. Пасля вечарынкі прайшло дні тры і куча дзевак, якія спяшаліся на вечарынку, зноў пабачылі гэтага чарта. Яго выгляд: стаяў на чатырох капытах, з рагамі, з носам, як у свінні, хвост быў длінны, а шэрсць – чорная.

Дзяўчаты так спугаліся, што адна не вытрымала і памёрла. Пасля гэтага людзі вёскі гэтай сабралі грошы з каждага чалавека і пазвалі папа, каб той пасвяціў, прапеў малітвы. У канцы і ў началі дзярэўні паставіў храсты, каб гэты чорт ні з адной, ні з другой стараны дзярэўні не зашоў.



Запісана ў в. Стоўпня Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Атрохавай Марыі Трыфанаўны, 1929 г. н.,

студэнткай Цвердзінай Р.
Раньшэ хадзілі ж дзеўкі на попрадкі. Лучына гарэла. Пралі кудзель. Адзін раз прыходзяць дванаццаць чарцей з хвастамі. Яны – абыкнавенныя хлопцы. Паселі на лаўкі і ждуць, калі дзеўкі напрадуцца. Яны б іх ужо падушылі. А дзеўкі – дай Бог ногі. О! Яны прыляцелі да самай кворткі, і тут певень: “Ку-ка-рэку!” І яны зніклі.

А яшчэ бацька расказваў. Калісьці едуць па дровы ў лес. Рэжуць дровы, і вяселле ідзе, такое вяселле. Хлопцы з дзеўкамі етыя самыя. І яны так пяюць. А коні так равуць, аж на дыбы становяцца. О! Ня ўспелі яны воз пакласці ехаць, назад ідуць. Пеўні запелі, яны шчэзлі. Дак вот яны, тыя чэрці.



Запісана ў в. Перавалока Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Карака Ганны Яўхімаўны, 1928 г. н.,

студэнткай Дорах Я.
Калісьці мне мая матка расказывала, як адзін мужык пасварыўся са сваёй жонкай і сказаў ёй, што пойдзя павесіцца, а сам пашоў і лёг спаць. Дык яго ўсю ноч чорт душыў, гаварыў, што калі хацеў павесіцца, дык вешайся. А калі мужык праснуўся, дык ў яго на шыі былі красныя пятны, як быццам бы яго душылі.

Запісана ў в. Рагінь Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Макаранка Таццяны Трафімаўны, 1935 г. н.,

студэнткай Цейкінай К.
Чорт – нячыстая сіла. Ён валасаты, з рагамі, на нагах капыты, а лыч, як у свінні. Ён губіць людзей. Ён любіць п’яных людзей, ён імі ўпраўляе. П’яныя людзі робяць тое, што ім прыказвае чорт. Мая ўнучка (ей 20 год) расказвала мне случай. Яны з падругамі і хлопцамі спраўлялі дзень раждзення. Трохі выпілі і пабачылі, што адной дзевачкі няма. Яна зайшла ў пограб, які быў у доме, а там была вада. Хлопцы выцягнулі яе, яна была мокрая і гаварыла, што там яе звалі нейкія дзяўчыны. Яшчэ чуць-чуць бы – і яна магла б упасці на банкі. Я думаю, што гэта яе звалі чэрці з сабой. Чорт, ён баіцца, калі крэсцяцца, ён баіцца царквы. Калі чалавек носіць крэсцік, ён засцерагаецца ад чорта.

Запісана ў в. Плесавіцкая Слабодка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Крышневай Фені Максімаўны, 1922 г. н.,

студэнткай Усікавай М.
Казалі, ехаў чоловек, возіў молоко, да што-то яго налякало. Вон кажэ: “Еду-еду я дорогою, лежыць овечка. Ну, вон кажэ: “Я ту овечку положу на воз”. Як вон положыў… покінуўса – ужэ нема той овечкі, ужэ тая овечка наперэдзі. Вон думае: “Хм, як ее ліхо скінуло з того воза? Я ее зноў положу”. Вон положыў ту овечку, вона ўпала. Вон думае: “Нека поважнела… Положыў – лежыць”. “Чорт ее заберы, думае, буду на цебе гледзець”. Выехаў – зноў той овечкі нема! Поперэду та овечка ідзе. Ляк мене ўзяў. Я стаў ее браці, а вона як засмеецца! Засмеяласа, і толькі бліснуло, і не стало ні той овечкі, нічого.

Ну, перэўтворылосо ж нешчо, сатана неке перэўтворылосо в таку овечку. Так зразу лёгкее було, а потом важней, важней.



Запісана ў в. Атвержычы Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Вабішчэвіч Надзеі Тарасаўны, 1940 г. н.,

студэнткай Казакевіч Л.
Чорт – эта малы чалавек з рагамі і хвастом, ён дзелае людзям зло.

Запісана ў в. Рудня-Бурыцкая Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Тачыленка Лідзіі Трафімаўны, 1927 г. н.,

студэнткай Шаціцкай М.
Бабуля мне распавяла таку гісторыю. Жыла ў вёсцы дзяўчына. Усе аднавяскоўцы гаварылі, што проклятая была. Яе маці пракляла, і яна стала слабая на розум. Яе чэрці падхаплівалі і па лесе ганялі. Бегала па лесе днём, а чэрці яе ганяюць, а ноччу дадому прыводзяць. Тады маці яе пайшла ў царкву Бога маліць. Вось аднойчы дзеўку прыганяюць дадому, а маці, гэтак ёй падсказалі, узяла кніжку з малітвамі і пачала чытаць, хрысціць дзверы і гаварыць “амін”. Чуе маці, што нехта тапоча, яна пачала малітву чытаць. А дачка яе ў той момант на печы сядзела. Тады маці ўзяла пояс ды крэст і палезла на печ, дык дачка пачала яе кусаць, але маці ўдалося надзець крэсцік на яе і абвязаць поясам. Дачка заснула і з тых пор больш не ўцякала.

Запісана ў в. Данілаўка Ельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Грыневіч Таццяны Васільеўны, 1925 г. н.,

студэнткай Анціпенка Ю.
Чорт – ета нячыстая сіла. Звычайна чорнага цвету, з капыццем, ні то як у свінні, ні то як у казла. Ён з вухамі парасяччымі, з длінным хвастом, страшны-страшны, вуй! Ішчэ ведаю, што нільзя плявацца адзін на аднае. Бо на тым свеце прыйдзецца гарачую скавародку языком аблізваць. Ішчэ нільзя, калі адну нагу пакладзеш на другую і пачынаіш калыхаць. Бо ета ты зусім ні сябе забаўляіш, ні свае нервы ўспакаіваіш, а чорнага чорта калышыш. І вабшчэ, лучшы ні казаць ета паганае слова ў хаце. Ды і ні толькі ў хаці, вабшчэ нідзе. Бо ён тады радуіцца, што ўспомнілі іго, ды і пачынае вылязаць.

Запісана ў г. Буда-Кашалёва Гомельскай вобл.

ад Лахманковай Кацярыны Арцёмаўны, 1926 г. н.,

студэнткай Ліпскай Ю.
Расказвала мне аднойчы суседка. У адной яе знаёмай жанчыны вельмі шмат піў мужык. Як зараз помню. Папрасіў ён у яе грошай на гарэлку, дык яна не дала. Сказала, што лепей у магазін сходзіць і купіць што-небудзь, чым дась яму грошай. Купіла яна шмат чаго і вяртаецца дадому. Засталося ўжо не шмат ісці. Раптам падаліся ёй мужыкі вялізныя такія на кані. Едуць і гавораць ёй: “Паглядзі, у каня зубы якія”. Паглядзела яна на каня, а гэта яе мужык стаіць. Ён павесіўся, а чэрці на ім едуць. Спачатку жанчына не паверыла сваім вачам. Прыйшла яна дадому, а сапраўды яе мужык павесіўся. Гавораць, калі чалавек павесіцца, адразу чарцям пападзе, больш нікому.

Запісана ў в. Данілаўка Ельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Грыневіч Соф’і Міхайлаўны, 1928 г. н.,

студэнткай Анціпенка Ю.
Мужыкі ішлі па лесу і заблудзілі. Сустракаюць яны па дарозе мужыка з другога сяла. Дык ён пачаў іх у госці зваць да сябе на вяселле. Сказаў, што ў дзяўчыны з вашага сяла сёння вяселле. Згадзіліся яны. Прыехалі, прывязалі каней і зайшлі ў хату. Пасядзелі крыху. Прывозяць дзяўчыну ў хату. Мужыкі адразу прызналі яе і думаюць, чаго ж у яе галава такая прыгожая. Сталі яны іграць, стаміліся, і адзін з іх выцер сабе лоб занавескаю. І ўсе-ўсе раптам зніклі. І дапетрылі яны, што гэта іх чэрці вазілі. Селі на каней і дадому хутка памчаліся. Прыехалі, а ім гавораць, што дзеўка ў іхнім сяле павесілася. Яны спыталіся, што за дзяўчына, а гэта была тая ж самая, што і на вяселлі. А яна чарцям душу аддала. Пахавалі яе за могілкамі, бо такіх на могілках не хавалі. Лічылі, што гэта прыносіць гора.

Запісана ў в. Данілаўка Ельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Майстрэнка Любові Якаўлеўны, 1925 г. н.,

студэнткай Анціпенка Ю.
Жыў некалі ў нашым мястэчку чалавек. Звалі яго Мар’ян. У яго была вельмі цікавая карова. А цікавая была таму, што давала яна столькі малака, сколькі не дало б пяць іншых кароў. Малако гэтай каровы было вельмі густое. Аднавяскоўцы нават зайздросцілі і гаварылі, што малако яе падобнае на смятану. І вось калі аднойчы ўсе сустракалі сваіх кароў з пашы, суседкі Мар’яна нешта шапталіся, пазіралі на яго карову і ўсміхаліся. З таго дня карова Мар’яна пачала даваць мала малака, а потым малако знікла зусім. Зразумеў тады Мар’ян, што гэта нейкая нечысць. Звярнуўся ён тады да адзінай у вёсцы знахаркі, якую звалі Варвара. Яна дапамагла выратаваць карову, але ж малако гэтай каровы не было ўжо такім густым.

Запісана ў в. Санюкі Ельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Працівенскай Анастасіі Міхайлаўны, 1931 г. н.,

студэнткай Анціпенка Ю.
Мая бабуля расказвала. Праўда, ужо даўно гэта было. Ехалі два хлопцы неяк даўно, як зараз помню, на Калядкі. Сабраліся дзеўкі ў лазні, каб паваражыць. А да адной з дзяўчын прывязаўся маленькі брат. Яна ніяк не магла адвязацца яд яго і ўзяла з сабой. Яны пачалі варажыць, а брат пазіраў, як гэта яны варажыць будуць. Селі яны на стул, закрыліся трапкамі і паклалі кальцо, а побач паставілі стакан і глядзяць. Заходзяць нечакана ў лазню тры хлопцы. Прыгожыя былі такія, ажно ўсе здзівіліся. Ніхто не ведаў, адкуль яны ўзяліся. Брат заўважыў у іх нешта незвычайнае і сказаў: “Я на вуліцу пайду, але мне аднаму боязна, няхай сястра ідзе са мной”. Хлопцы згадзіліся, але сказалі, каб абавязкова вярнуліся. Выйшлі яны – і ўцякаць. А тыя хлопцы заўважылі і давай даганяць, а ў іх ззаду з’явіліся хвасты вялізныя і чорныя. Неяк яны ўцяклі і зачыніліся. Ранкам пачалі расказваць бабулі і дзядулі, што з імі адбылося. А бабуля адразу сказала: “Гэта нячыстая сіла была”. Калі яны пайшлі паглядзець, што здарылася з іншымі, то заўважылі, што там толькі абодраныя скуры вісяць.

Запісана ў в. Данілаўка Ельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Савянок Марыі Васільеўны, 1936 г. н.,

студэнткай Анціпенка Ю.
Чэрці жывуць у балотах, яны зацягваюць туды людзей і топяць іх. Чорт – гэта што таке падобнае на нячыстую сілу, і ён заўсёды шкодзіў людзям.

Запісана ў г. Нароўля Гомельскай вобл.

ад Адаменка Браніславы Станіславаўны, 1937 г. н.,

студэнткай Кабярэц Я.
Чорт – з’ява, якая настроена проціў Бога.

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Абрэхцікавай Арыны Пракопаўны, 1925 г. н.,

студэнтам Дрэмезавым С.
Чортам абычна называюць мурзатага, чорнага, немытага, небрытага ці сільна п’янага чалавека. Таму наўздагон яму крычаць: “Вон, чорт пайшоў”. Чорт – ета яшчэ і нячыстая сіла.

Запісана ў в. Звяняцкае Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Грэк Марыі Сцяпанаўны, 1942 г. н.,

студэнткай Леў Н.
Чорт такей, як і чалавек, з рожкамі і хвастом. Чорны, гразны. Ногі такія, як у абеззян. Нельзя пасылаць к чорту, к д’явалу. Чорт быў страшней д’явала.

Запісана ў в. Усцінавічы Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Шалыгінай Ніны Іванаўны, 1946 г. н.,

студэнткай Семчанка А.

ЗМЕСТ
Кацярына Паборцава Рэгіянальна-лакальныя парадыгмы міфалагічнай прозы Гомельшчыны: вобраз вадзяніка.........................................................................
Екатерина Поборцева Мифологическая проза Гомельщины: к проблеме разнообразия сюжетных типов мифологических рассказов о ведьме………………..
Кацярына Паборцава Матывы міфалагіческіх аповедаў беларусаў пра лесавіка (на матэрыяле фальклору Гомельшчыны).......................................................
Ніжэйшая міфалогія.............................................................................................

Апівень.....................................................................................................................

Баламуцень..............................................................................................................

Балотнік...................................................................................................................

Барабашка...............................................................................................................

Бялун........................................................................................................................

Вадзянік..................................................................................................................

Вампір.....................................................................................................................

Ваўкалак.................................................................................................................

Ведзьма...................................................................................................................

Вогненны чалавек...................................................................................................

Вядзьмак.................................................................................................................

Дамавік....................................................................................................................

Кікімара...................................................................................................................

Лазнік.......................................................................................................................

Лясун........................................................................................................................

Палявік.....................................................................................................................

Прывід......................................................................................................................

Пячурнік...................................................................................................................

Русалка.....................................................................................................................

Стрыга.....................................................................................................................

Хлеўнік......................................................................................................................

Чорт.........................................................................................................................



1 У артыкуле выкарыстаны фактычныя матэрыялы архіва вучэбна-навуковай фальклорнай лабараторыі кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.



1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка