Ніжэйшая міфалогія беларусаў у сучасных запісах




старонка2/20
Дата канвертавання30.04.2016
Памер1.55 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20

НІЖЭЙШАЯ МІФАЛОГІЯ



Апівень

Бачыш, унучка, усе ў нас у сяле п’юць. Дажа маладыя пачалі. А пачалі і будуць, пакуль у нас жыве Апівень. Гэта яшчэ той чорт. Як прычэпіцца да чалавека, дык хоць галасі. Прычэпіцца ён, і пачынае чалавек выпіваць.

Вот сядзіць кампанія, а Апівень на канец стала сядзе і глядзіць, хто сколькі п’ёт. Еслі чалавек сільна напіваецца, ён яго давядзе да кандыцыі. У яго ёсцяка зелле нейкае, пасля яго чалавек робіцца саўсем п’яным. А патом пачынае гуляць з ім, дражніць, падножкі ставіць, піхае.

Людзі, калі бачаць п’янага, гавораць: “Вот, Апівень забаўляецца. Яго зелле рассыпаецца”. Людзі пад “белай гарачкай” расказвалі, як ён выгледзіт: пахожы ён на свінню з людскою галавою. На мордзе бальшы свінны пятак сіняга цвету, як у алкаголіка. Малыя рогі блізка возле броўя. Малы хвост свінячы. Апівеня перапіць нельзя, ён п’е гарэлку, як ваду.



Запісана ў в. Глыбоцкае Гомельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Крукавай Праскоўі Лявонцьеўны, 1925 г. н.,

студэнткай Казлоўскай А.
Баламуцень
Пасціла я аднойчы кароў з дзедам Іванам. Места ёсцяка возле Цагельні (копанка). Очань траўнае, сытнае. Пагналі мы кароў туда. Поўдня паслі добра, а патом бачу: каровы бегаць сталі ад копанкі і ваду не п’юць, баяцца. Я вельмі здзівілася, прыйшла ў сяло ды пытаю ў суседкі-“трындычыхі”. Яна шчэ тая. Усё выслухае і знаць будзе. Яна сказала, што гэта Баламуцень кароў пужае, воду муціць.

Баламуцень, як чалавек, толькі жыве ў вадзе. Вельмі ліцо некрасівае ў яго. Галава ў яго якая-то раздутая, што і вачэй не відна. Скура ў яго, як у гуся. Наверна, мерзне, што гусінай кожай пакрываецца!

Халасцяк ён вечны, вот скучна яму, дык ён і муціць ваду. Так і жыве, забаўляецца.

Запісана ў в. Глыбоцкае Гомельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Крукавай Праскоўі Лявонцьеўны, 1925 г. н.,

студэнткай Казлоўскай А.
Балотнік

Балотнік жыве ў балоце. Балота зрабіў чорт. Ён узяў трохі зямлі ды схаваў яе ў горла. Бог замеціў гэта і пытае: “Што ты ясі?” Чорт скоранька праглынуў тую зямлю, каб Бог не забраў яе. Зямля стала расці ўнутры чорта і распёрла яго. Тады чорт стаў кашляць і зрабілася балота. Там жывуць чэрці ў той нетры.



Запісана ў в. Зарэчча Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Саянковай Раісы Іванаўны, 1933 г. н.,

студэнтам Кавальковым Д.
Яны жывуць у балоце. Яўляюцца хазяевамі балота. Глядзяць за балотам і ўсякімі яго насельнікамі. Засцярога ад іх – соль. Кідалі яе тады, калі етыя нячысцікі хацелі зацягнуць людзей к сабе ў балота.

Запісана ў а. г. Свенск Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Бярозкінай Тамары Цімафееўны, 1950 г. н.,

студэнткай Манько К.
Балотнік падобны на старога дзеда. У яго чорныя косы, длінны нос і вялікае пуза. Ён жыве ў балоце. Заманьвае сваіх ахвяр прыгожымі спевамі і ўбівае іх там. Кажуць, што ён заманьвае звычайна маладых дзевак і дзяцей.

Запісана ў в. Залессе Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.


ад Маславай Ніны Іванаўны, 1944 г. н.,

студэнткай Загорцавай Т.
Страшэннае сушчэство еты балотнік, які жыве ў балоце. Я сама яго не бачыла, але бацька мой расказваў, шо некалі ішоў на рыбалку і вось там убачыў ета сушчэство. Ён быў тоўстым, увесь аблеплены граззю і разнымі смаўжамі, жукамі, без вачэй, але крычыць на ўсё балота, шо ад аднаго крыку становіцца не па сабе. Таму, хто папаў у яго балота, адразу смерць. Балотнік яго спачатку зацягне ўглыб, а затым з’есць.

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Сердзюковай Вольгі Іванаўны, 1938 г. н.,

студэнткай Машковай В.
Балотнік – ён пахожы на вадзянога, тока жыве ў балоце, пугае людзей і можа абмануць, прытварыць які-небудзь голас пціцы ілі жывотнага і зацягнуць к сабе ў ваду.

Запісана ў в. Рудня-Бурыцкая Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Тачыленка Лідзіі Трафімаўны, 1927 г. н.,

студэнткай Шаціцкай М.
Болотник – наибольше гадкое создание. Он выглядит страшным толстуном, без глаз, весь в грязи и болотной тине. Болотник заманьвает человека, домашних животных красивыми звуками в болото. Чтобы убить болотника, нужно осушить болото. Остатки болотника соединяются с землёй и служат угноением. Мама рассказывала, что у нас в деревне не один человек умер из-за болотника.

Запісана ў в. Антонаўка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Трубчык Віктара Васільевіча, 1931 г. н.,

студэнткай Прышчэпенка С.
Балотнік – стары мужчына, які сядзіць на дне балота, пакуда яно не высахне.

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Абрэхцікавай Арыны Пракопаўны, 1925 г. н.,

студэнтам Дрэмезавым С.
Калі мы хадзілі з бабамі на балота сціраць бяллё, то кагда сціраеш і бачыш, што з вады ідуць пузыры, то гэта балотнік муціць воду назло ўсім, каб было гразнае бяллё. Бабы казалі: “Балотнік, балотнік, атыйдзі ад нас”.

Запісана ў в. Звяняцкае Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Грэк Марыі Сцяпанаўны, 1942 г. н.,

студэнткай Леў Н.
Барабашка

Барабашка жыве ў хаце. Ён крыху атлічаецца ад дамавіка тым, што ён не памагае жыцелям нічым, а проста стучыць па начам, бляскае сваімі цапамі, якія на нём вісяць. Гэта праісходзіць тагда, калі яму нешта не нравіцца ў гэтам доме.


Запісана ў в. Раздзялавічы Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл.


ад Шапялевіч Соф’і Фёдараўны, 1950 г. н.,

студэнткай Шапялевіч І.
Бялун

Бялун – гэта такі добры старэнькі дзед. У яго сівыя косы, вот і завут яго Бялуном. Гэта вельмі добры дзед. Калі малодкі жыта жнуць, ён як бы ім дапамагае.

А вот кагда заблудзіцца путнік, ён яму пуць пакажа.

Любіт ён пашуціць очань. Падыйдзе да каго-небудзь і просіць нос выцерці яму. А эта не проста, бо з носа соплі цякуць. Кагда гэта зробіш, ён цябе (так гавораць) адорыць грошамі.

Яшчэ Бялун нібы сонейка у лесе для путнікаў. Калі яго няма, людзі гавораць: “Без Белуна цёмна ў лесе”.

Запісана ў в. Глыбоцкае Гомельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Крукавай Праскоўі Лявонцьеўны, 1925 г. н.,

студэнткай Казлоўскай А.

Вадзянік

Водяной – он также, как и домовик, только живёт и охраняет недра, охраняет воду, охраняет обитателей воды от негатива, от всего плохого. Но иногда говорят вот что: «Вот позвал водяной – человек пошел и утонул». Это бывает, когда на человека находит какое-то умопомрачение. Значит, я так понимаю, что человека не то, что он позвал, я не думаю, что он плохого хочет, но у человека есть отклонения в психологическом развитии, и ему вот кажется, что его зовут. Я не считаю, что водяной – плохой… Ну, это тоже такая энергия или другое существо, которое ещё никто особо не изучил и не видел. И поэтому, если говорят: «Забрал водяной», – это не значит, что он плохой и хочет зла людям. Это наоборот. Я считаю, у человека психические расстройства, и ему кажется, что его туда зовут. Водяной – тоже вроде охранника.



Запісана ў в. Галаўнінцы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Зелянеўскай Леакадзіі Мікалаеўны, 1947 г. н.
Водяной – есть морское, это сама, существо. Оно обитает непосредственно в воде. На праздник – есть таки Купала – бросаются, значит, венки, вроде как бы они старалися вести себя на водоёмах спокойно, не шуметь, потому что именно когда вот люди купалися, то это водяной их оберегал. А если его рассердить, вот эти утопленники, это водяной их утягивал, и они, значит, топилися. Были такия случаи, это точно уже было. Вот топилася одна девушка, и вот она уже была на этом самом дне, и вот она уже там сидела. Вот она в центре, и вокруг нее вот эти вот белые и один таки старый, лохматый, начинают вокруг неё митуситься. И вот, когда я всё это видела, её как будто воздухом каким-то выбросило на поверхность. Это точно было и в самом деле. И вот она и говорила: «Это меня водяной спас, он меня не принял или, наоборот, спас». Ну вот такое понятие тоже, типа такого домового: он может и обидеть человека, может наказать или, наоборот, принимает его к себе.

Запісана ў в. Азершчына Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Глушанок Марыі Іванаўны, 1947 г. н.,

студэнткай Радчанка А.
Вадзянік у балоце жыве. Валаса ў яго длінныя, зялёныя. Калі палезе хто-небудзь купацца, то ён уцяніць яго ў балота і затопіць яго там. Во табе і вадзянік быў.

Запісана ў в. Смолькі Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.

ад Марусавай Раісы Фадзееўны, 1940 г. н.,

студэнткай Кузьміч Н.
Водзяны – гэто хозяін водоёмоў, злы дух. Водзяны – гэто згорблены старычок з бородою. Вон уладарыці над усемі рыбамі. Водзяны можэ зманіці іх у свой водоём з соседніх ці розогнаці по другім. Водзяны помагаў рыбакам. Рыбакі доўжны былі задобрыці его (даваць ему “подаркі”). Колі водзяны не получаў ніякога “подарка”, то вон зліўса і мог порваці сеці ці зробіці екую-небудзь другую беду. Казалі, шчо не можна купацца без крэста ці после заходу сонца, бо водзяны можэ зацягнуць до себэ.

Запісана ў в. Велямічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Гушчы Яўгеніі Рыгораўны, 1935 г. н.,

студэнткай Гушча В.
Вадзянік жыве ў вадзе, дзе коўзаюцца ракі і маленькія рыбы. У яго длінная зялёная барада, на нагах перапонкі ё. Яго ўсе лічуць обаратнем, таму шо ён можа ператварацца, у каго яму ўздумаецца.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка