Ніжэйшая міфалогія беларусаў у сучасных запісах




старонка14/20
Дата канвертавання30.04.2016
Памер1.55 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   20

Запісана ў в. Баравое Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.


ад Буцькавец Марыі Ісакаўны, 1932 г. н.,

студэнткай Забродзінай М.
Баннік, або мы яго завем лазнік, жыве ў бані. Ён любіць мыцца. Яму нада астаўляць ваду ў бані, каб ён тожа памыўся пасля ўсіх. Мой мужык усегда астаўляе ваду для яго, мыла, мачалку, венік – так мы яго задобрываем. Ён, наверна, ужо старэнькі дзядок, невялічкі.

Запісана ў в. Плесавіцкая Слабодка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Крышневай Фені Максімаўны, 1922 г. н.,

студэнткай Усікавай М.
З маёй сяброўкай здарыўся такі вось выпадак. Старыя людзі ёй гаварылі, што адной у лазню хадзіць вечарам не трэба. Але яна аслухалася і пасмяялася з гэтага. Аднойчы вечарам вырашыла яна пайсці ў лазню. Зайшла, памыліла валасы, за вадой нагнулася, а пад лаўкай сядзіць маленькі старычок. Галава ў яго была вялікая, барада зялёная, і ён паглядае на яе. Яна з крыкам выскачыла на вуліцу і апрытоміла. Знайшлі яе ранкам на вуліцы. Ледзь выратавалі. Пасля таго выпадку больш увечары мая сяброўка адна ў лазню не ходзіць.

Запісана ў в. Данілаўка Ельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Майстрэнка Марыі Яфімаўны, 1936 г. н.,

студэнткай Анціпенка Ю.
Лазнік, он пахожы на старэнькага дзеда з бальшой сівой барадою. Он очэнь любіць мыцца і парыцца. Людзі гавораць, што нельга хадзіць у баню за апоўнач, таго што лазнік спіць і сваім храпам можа напугаць, а калі яму штось не падабаецца, то он можа і баню спаліць. Нужна асцерагацца гэтага нячысціка.

Лазнік, або я яго заву баннік, жыве ў бані. Ета стары голы дзядок маленькага росту з сівой барадою і вялікімі рукамі. Любіць мыцца, а асабліва тады, калі няма нікога. Але тады, калі ён мыецца, яго патрывожыць нехта, то баннік адразу лезе пад венік і сядзіць там, пакуль не пойдуць людзі.


Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Сердзюковай Вольгі Іванаўны, 1938 г. н.,

студэнткай Машковай В.
У бане жыве лазнік. Гаварылі, што калі маленькага дзіцёнка аднаго кінеш у бані, то ён яго да сябе забярэ.

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Грамадцовай Т. А., 1948 г. н.,

студэнткай Грамадцовай А.
Лазніка нельзя пабачыць. У трэці пар нельзя хадзіць у баню, бо ён прывяжа і заб’е, пакуль шкура не ўздыміцца. Ён паяўляецца ва время выпуску пару з бані.

Запісана ў в. Звяняцкае Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Грэк Марыі Сцяпанаўны, 1942 г. н.,

студэнткай Леў Н.
У бані пасля дванаццаці мыцца нельзя – там можа быць хто-та. Якей-то кравасос. Мыліся параньшэ, не хадзілі цёмна. Ён нявідзімый. Пугаў людзей. Людзі баяліся, не хадзілі пасля дванаццаці мыцца.

Запісана ў в. Халмы Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Канаплёвай Валянціны Іванаўны, 1943 г. н.,

студэнткай Семчанка А.

Лазнік у бані жыве. Это – чорт з хвастом. Ён пудглядваў, хто мыецца. Там цёпла, дак яму добра пасяліцца там да жыць. Людзі асцерагаліся яго. Яны адварот мелі ад етаго лазніка. Гаварылі, што надо етаго веніка, каторым паследні раз памяцеш дома пад Новы год, дзяржаць веткамі ўверх, а етым, дзе рукамі дзяржыш – на ніз. Дак ён тады туды не заходзіць. Баяўся такого. Мог і ў хату зайсці. У хату, штоб не заходзіць, дак вешалі каліну там на вугалку, дзе дзверы адкрываюцца, і веніка.



Запісана ў в. Ператрутаўскі Варатын Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Савянок Яўгеніі Сямёнаўны, 1936 г. н.,

студэнткай Платонавай А.

Лясун

Мы кагда в лес малыя хадзілі грыбы і ягады сабіраць з мамай, мы бачылі яго. Ён быў пахожы на мядзведзя, толькі худы. Ён нас убачыў і ўбежаў.



Запісана ў аграгарадку Пакалюбічы Гомельскага р-на Гомельскай вобл.

ад Такуновай Марыі Іванаўны, 1949 г. н.,

студэнткай Капыловай К.
Да, помню, я раз пайшла ў лес па чарніцы. Ну, збіраю я іх, збіраю, поўнае вядро назбірала. Вось ужо дадому стала збірацца і якось убачыла змяюку. Ну, узяла я дубец і давай яе лупіць, убіла гадзіну! Іду і чую, што дзіця маленькае хныча, ну, думаю, пайду пабачу. Іду, а голас яшчэ грамчэй, а нікога ні відно. Тады пасоўкалася я яшчэ немнога і думаю, нада ж дадому ісці. І тут бачу, што я заблудзілася, не ў тым лесе я. Ох, божанькі, я так спужалася і пачала хрысціцца, хрэшчык пацалавала і пайшла, куды глаза бачаць. Недоўга шла і выйшла прама каля хаты. Я маткі ўсё расказала, як було. А яна мне сказала, што гэта лесавік за мною так шумеў і ён так адпомсціў за змяю забітую.

Запісана ў в. Сіманічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.


ад Федаровіч Ніны Мікалаеўны, 1939 г. н.,

студэнткай Кужэльнай В.
Лесавік – нечысцік із лесу. Яго ешчо называют лешым. Ён бывае то злой, то добрый, в завісімасці от таго, які ў яго настрой. Он любіць парадак у лесе. Гаворят, когда ў лесе скрып – гэта ўладальнік лесу за табой сочыць, подсматрівает. Мне так мама мая расказывала.

Запісана ў а. г. Свенск Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.


ад Манько Ларысы Іванаўны, 1953 г. н.,

студэнткай Манько К.
А ў нас яго называюць лясун. Эта нячысцік з леса. Ён пахожы на барадатага, гарбаватага дзядка. Ходзіт у адзежы лісцьвяной. Ростам сам невялікі. Бывает і добрый, і злой. У лесе ён хазяін, як Зеўс. Гаворят, што цёмнай-цёмнай ноччу ўсе нячысцікі збіраюцца ў адным месце, а патом ходзят адзін да аднаго ў госці. Гэтыя ночы очень страшныя. Лясун – гэта чалавек халастой. Ад яго можна і ўберажыся, каб не завёў куды – прынесці ў лес і палажыць на землю еду хатнюю, нашу, так як у лесе яе няма.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка