Назвы склонаў і склонавыя пытанні ў беларускай мове




Дата канвертавання17.03.2016
Памер39.63 Kb.
Назвы склонаў і склонавыя пытанні ў беларускай мове
Назоўны (Nominativ) хто? што?

Родны (Genitiv) каго? чаго?

Давальны (Dativ) каму? чаму?

Вінавальны (Akuzativ) каго? што?

Творны (Instrumentál) кім? чым?

Месны (Lokál) пры кім? пры чым?


Скланенне назоўнікаў жаночага роду адзіночнага ліку

тыпы сцяна, сястра, зямля/ акадэмія
1. аснова на цвёрды зычны 2. аснова на зацвярдзелы зычны ж, ш, дж, ч, р, ц +

назоўнікі з асновай на -к

і націскам на аснове **

Н. сцян-а Н. сястр-а

Р. сцян-ы Р. сястр-ы

(кніг-і назоўнікі з асновай на г, к, х) зямельк

Д. сцян-е* Д. сястр-ы**

В. сцян-у В. сястр-у

Т. сцян-ой (ою) пад націскам Т. сястр-ой (ою) пад нац.

кніг-ай (аю) не пад націскам афіш-ай (аю) не пад нац.

М. аб сцян-е* М. аб сястр-ы**
3. аснова на мяккі зычны/ на галосны

Н. зямл-я Н. фантазі

Р. зямл-і Р. фантазі -і

Д. зямл-і Д. фантазі -і

В. зямл-ю В. фантазі -ю

Т. зял-ёй (ёю) – пад націскам Т. фантазі -яй (яю)

патэльн-яй (яю) не пад націскам

М. на зямл –і М. у фантазі -і


* У Давальным і месным склонах адбываюцца наступныя чаргаванні:

г//з’ к//ц х//с’



кніга//кнізе дачка//дачцэ страха//страсе
** Як сястра скланяюцца таксама назоўнікі з асновай на –к тыпу рэчка, у якіх націск прыпадае на аснову(!) Напрыклад: зямелька, цацка, вішанька. Асаблівасцю скланення такіх назоўнікаў з’яўляецца тое, што ў давальным ды месным склонах адбываецца чаргаванне к//ц і ўжываецца канчатак ы (параўн.: рака – аб рацэ, рэчка – аб рэчцы). Таксама ў родным склоне ўжываецца канчатак -і (зямелька – зямельк-і). У родным склоне множнага ліку гэтыя назоўнікі маюць нулявы канчатак, перад –к у такіх словах будзе беглы галосны: рэчак, цацак, вёсак, вішанек (акалі перад к цвёрды гук, е – перад к – мяккі гук).

Скланенне назоўнікаў жаночага роду множнага ліку

тыпы сцяна, зямля/ фантазія
1. аснова на цвёрды зычны

Н. сцен-ы

Р. сцен*

бітв-аў

вёсак

Д. сцен-ам

В. сцен-ы

дзяўчын**

Т. сцен -амі

М. аб сцен -ах


3. аснова на мяккі зычны/ на галосны

Н. земл-і Н. фантазі

Р. земл -яў Р. фантазі -й

Д. земл -ям Д. фантазі -ям

В. земл -і В. фантазі -і

казуль (адуш.)**

Т. земл –ямі Т. фантазі -ямі

М. на земл-ях М. у фантазі –ях


* Канчаткі роднага склону множнага ліку ў назоўнікаў жаночага роду выклікаюць найбольш пытанняў. Але на самой справе не прадстаўляюць асаблівых цяжкасцяў.

Родны склон мае канчаткі:



  • -аў (-яў) – назоўнікі, аснова якіх заканчваецца збегам зычных: падэшва – падэшваў, лічба – лічбаў, зямля – земляў.




  • Нулявы – у назоўнікаў, аснова якіх заканчваецца аднім зычным: сцяна – сцен, рука – рук;




  • нулявы у назоўнікаў, аснова якіх заканчваецца на збег зычных, апошні з якіх – к - сцежка – сцежак, вёска – вёсак, хатка – хатак; перад –к у такіх словах будзе беглы галосны (а – калі перад к - цвёрды гук, е – калі мяккі гук) : рэчак, цацак, вёсак, вішанек.




  • нулявы – назоўнікі, якія заканчваюцца на -ыя (-ія) фантазій, армій, станцый, ілюзій

** У вінавальным склоне множнага ліку адрозніваюцца канчаткі адушаўлёных і неадушаўленых назоўнікаў. У адушаўлёных назоўнікаў ужываецца канчатак роднага склону.

Скланенне назоўнікаў ніякага роду адзіночнага ліку

тыпы сяло, поле, паселішча, мястэчка

Назоўнікі ніякага роду скланяюцца падобна, як назоўнікі мужчынскага роду.


Аснова на цвёрды зычны Аснова на зацвярдзелы зычны

Н. сял-о Н. паселішч

Р. сял-а Р. паселішч-а

Д. сял-у Д. паселішч-у

В. сял–о – пад націскам В. паселішч–а

неб-а - не пад націскам

Т. сял-ом – пад націскам Т. паселішч-ам

неб-ам - не пад націскам

М. у сял–е М. у паселішч-ы
Аснова на –г, -к, Аснова на мяккі зычны

Н. мястэчк-а Н. пол

Р. мястэчк-а Р. пол-я

Д. мястэчк-у Д. пол-ю

В. мястэчк-а В. пол–е

Т. мястэчк-ам Т. пол-ем

М. у мястэчк–у М. у пол-і
Скланенне назоўнікаў ніякага роду множнага ліку

тыпы сяло, поле
Аснова на цвёрды Аснова на мяккі зычны

зычны

Н. сёл-ы Н. пал -і

Р. сёл-аў Р. пал- ёў

Д. сёл-ам Д. пал-ям

В. сёл–ы В. пал–і

Т. сёл-амі Т. пал -ямі



М. у сёл–ах М. у пал-ях


склон (pád), скланенне (skloňování), назоўнік (substantivum), жаночы род (ženský rod), мужчынскі род (mužský rod), ніякі род (střední rod), адзіночны лік (jednotné číslo), множны лік (množné číslo), аснова (kmen), зычны гук (souhláska), галосны гук (samohláska), цвёрды гук (tvrdý), мяккі гук (měkký), зацвярдзелы гук (vždy tvrdý), чаргаванне (alternace), адбывацца (probíhаt).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка