Навучальны год




Дата канвертавання15.03.2016
Памер135.84 Kb.

1950

У 1950 годзе быў зроблены першы выпуск школы, закончылі 12 выпускнікоў. Вечар выпускнікоў праходзіў у старым будынку школы.

1950-1951 навучальны год. У пачатку навучальнага года ў школу прыбылі Пратасава Наталля Андрэеўна, настаўнік пачатковых класаў; Півуш Галіна Міхайлаўна, настаўніца геаграфіі; Бурш Галіна Аляксандраўна, настаўніца гісторыі; Панчанка Марыя Ільінічна, настаўніца матэматыкі.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

Пасля вайны ў 1950-х гадах улады касцёл прыстасавалі пад малаказавод. У час перабудовы касцёл аднавілі.



Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”. Некропаль і культавыя святыні. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

1951

Закончылі школу 25 вучняў. Сярод іх: Будай Міхаіл Матвеевіч стаў геолагам; Гошкавіч Вячаслаў Іванавіч – настаўнік фізкультуры; Соніч Ігар Мікалаевіч – дырэктар Ільянскай школы; Гуло Аляксандр Іванавіч – юрыст; Сташкевіч Станіслаў Сцяпанавіч, Мацкевіч Пётр Вацлававіч – афіцэр Савецкай Арміі; Мацкевіч Станіслаў Канстанцінавіч – ваенны лётчык; Лапіцкі Аляксандр Ігнацьевіч – урач, кандыдат медыцынскіх навук; Касяк Уладзімір Іванавіч – інжынер.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

1951-1952 навучальны год. У гэтым годзе працавала 26 настўнікаў, бібліятэкарам школы была Кунцэвіч М.І, бухгалтарам – Бародзіч І.В. У пачатку навучальнага года прыбыла Шарафановіч Вольга Іванаўна, настаўніца матэматыкі, Лашнец Ніна Філіпаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, Шмутц Таццяна Якаўлеўна, настаўніца гісторыі; Эфрос Мая Давыдаўна, настаўніца хіміі; Сечко (Гамолка) Ганна Філіпаўна, настаўніца пачатковых класаў; Чуйко Г.Г, настаўнік біялогіі; Маркевіч Ф.М, настаўнік геаграфіі, а таксама Супрановіч Г.І, Кузняцоў В.І, Аляксеева В.І. і інспектар РАНА Сазоненка Н.Ф.

Дырэктарам школы быў Касцючэнка Ілья Савіч, завучам - Хаванская Наталля Барысаўна. З 01.03.52 года і да канца навучальнага года дырэктарам школы была Хаванская Н.Б, завучам – Эфрос Мая Давыдаўна.



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

9 верасня 1951 года на тэрыторыі Ільянскага раёна з амерыканскага самалёта, які вылецеў з Германіі, быў закінуты амерыканскі шпіён (як тады гаварылі) Янка Філістовіч.

Вясной наступнага года ён падпарадкаваў сабе банду з 6 былых паліцэйскіх для вядзення нацыяналістычнай агітацыі і падрыхтоўкі сялян да паўстання. Каб набыць шрыфт, ноччу члены банды праніклі ў друкарню МТС, вынеслі патрэбнае абсталяванне і інсцэніравалі пажар друкарні. Работа рэдакціі Вязынскай МТС была паралізавана, а праз некаторы час група Філістовіча выпусціла сваю газету “Жыве Беларусь!” і лістоўку. Частка тыражу была распаўсюджана. Улады схамянуліся: адкуль шрыфт. У час правядзення спецыяльнай вайсковай аперацыі бандыты былі застрэлены, а Філістовіч судом прыгавораны да вышэйшай меры пакарання”.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды - 2”.


1952

Закончыў школу 21 вучань. Сярод іх Адамовіч Уладзімір Іосіфавіч – урач, Альшэўскі Пётр Іосіфавіч – ваенны ўрач, Кандрацёнак Анатолій Міхайлавіч – афіцэр Савецкай Арміі. Настаўнікамі сталі Касцючэнка Тамара Васільеўна, Вараўка Надзея Іосіфаўна, Дзік Яніна Іванаўна, Шушкевіч Тамара Пятроўна, Шарамецьева Галіна Мікалаеўна, Лашутка Іван Іосіфавіч – працаваў завучам СШ № 3 г. Вілейкі.( у далейшым член Саюза пісьменнікаў Беларусі).

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

1952-1953 навучальны год. Гэты навуальны год праходзіў пад знакам падрыхтоўкі да 35-годдзя Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. 18 вучням школы была аб’яўлена падзяка. Па-ранейшаму за навучанне плацілі 75 рублёў за паўгоддзе.

Вялікую ўвагу адміністрацыя школы надавала наведванню вучнямі школы. Класным кіраўнікам Горбач Э.С, Шамейка Р.А. і Маркевіч Р.М. патрэбна было больш удзяляць увагі гэтаму пытанню. Са школы за дрэнную вучобу выключылі 4 вучні.



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

1953

Летам (1953) пад кіраўніцтвам настаўніцы Горбач Э.С. камсамольцы і піянеры школы дапамагалі калгасу “Родина” ва ўборцы ўраджаю.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

1953-1954 навучальны год. У школу прыйшлі новыя настаўнік: фізікі, матэматыкі – Кужэль В.А. і Шамецька Р.А, хіміі і біялогіі – Цімашэнка М.В., геаграфіі – Багданёнак В.К., матэматыкі – Новаш С.М, нямецкай мовы – Гурбо А.Р, рускай мовы – Шчакаціхіна Н.М, фіз-ры – Марозава Г.С.

У сувязі з заканчэннем 2 чвэрці і Новага года была аб’яўлена падзяка за добрую вучобу і прыкладныя паводзіны, а таксама за актыўны ўдзел у грамадскіх справах наступным вучням: Л.Кунцэвіч, М.Альшэўскай, Н.Ханяўка, Гошкавічу, Яцэвічу, І.Малашэўскаму, Б.Вайцяхоўскаму, І.Владыка, Кабаку, Мандрыку.



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

Даваенны ўзровень (1940 г.) выпуску прадукцыі завод (“Залессе”) дасягнуў у 1953 годзе.


(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)

У 1953 годзе на брацкай магіле ў Ільі пастаўлены абеліск, які пазней быў абноўлены.

Ільянскія даляглягляды”. Краязнаўчы маршрут.

Брацкая магіла савецкіх вайнаў і партызан у вёсцы Ілья

У магіле пахавана 40 воінаў і партызан, якія загінулі ў барацьбе за вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаўу 1941 – 1944 г. г. Сярод пахаваных войны 159-ай танкавай брыгады, 22-га кавалерыйскага палка, 5-ай гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, 8-ай гвардзейскай механізаванай брыгады. У 1953 годзе на магіле пастаўлены абеліск, які пазней быў адноўлены і набыў сучасны выгляд. На плітах у алфавітным парадку напісаны прозвішчы пахаваных воінаў. Сярод іх і Труханаў Аляксандр Мікалаевіч, імем якога названа адна з ільянскіх вуліц, а на доме № 25 устаноўлена мемарыяльная дошка.

Адкрыццё помніка на брацкай магіле адбылося ў час шматлюднага мітынгуў 1953 годзе, аб чым сведчыць зроблены тады фотаздымак, які захоўваецца сення ў школьным краязнаўчым музеі.

Сярод пахаваных ў брацкай магіле ёсць Ванюшкін Андрэй Іванавіч, родам з в. Юва Свярдлоўскай вобласці. Зараз дакладна невядома, як загінуў радавы Ванюшкін І. А. Доўгі час родныя не ведалі і таго, дзе знаходзіцца яго магіла.Мясцовыя краязнаўцы даведаліся, што Ванюшкін А. І. праявіў мужнасць і загінуў 5 ліпеня 1941 г. каля вёскі Карытніца, надалёка ад Ільі. У Карытніцы Ванюшкін быў пахаваны, а пасля яго рэшткі перанеслі ў Ільянскую брацкую магілу.



(З матэрыялаў музея “Ільянскія далягляды” – карта краязнаўчых аб’ектаў.)

1954

Старшыня Ільянскага с/савета Марозаў Васіль Захаравіч з 1954 года.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

Да 37-й гадавіны Савецкай Арміі вучнямі і настаўнікамі пастаўлены канцэрт мастацкай самадзейнасці ў РДК, адказныя настаўнікі беларускай і рускай моў і літаратуры, кіраўнікі гурткоў мастацкай самадзейнасці. У сувязі са святам 1 Мая многія вучні былі адзначаны за стараннасць.



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

Посевная площадь в 1954 году возросла по сравнению с 1949 годом на 89 га, урожайность зерновых – на 2,2 ц\га, картофеля – на 38,2 ц\га, кормовых единиц корнеплодов – на 29 ц\га.

С ростом урожайности зерновых и кормовых единиц увеличилось и поголовье скота. В 1954 году в совхозе имелось 334 головы КРС, в том числе 110 коров, 260 голов свиней, 919 голов птицы.

Гістарычная даведка саўгаса “Асцюковічы”


1955

1955-1956 навучальны год. У школьны калектыў уліліся настаўнікі А.Я.Аляксеева, настаўніца фізкультуры, матэматык Хлусевіч Г.В, настаўнік спеваў Шостак В.В, настаўнік матэматыкі і фізікі Шыла М.М. Усе вучні школы працавалі ў брыгадзе “Родина” на ўборцы бульбы. 19 вучняў старэйшых класаў узнагароджаны падарункамі. У школе паспяхова развівалася мастацкая самадзейнасць. За актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці і за работу вучнёўскага хора Аляесеевай Але, 10 “б” клас, аб’яўлена падзяка. У верасні 1955 года была арганізавана цімураўская каманда. За добрую работу старшыні атрада 6 “б” класа Макрыцкай Вандзе, а таксама ўсім членам цімураўскай каманды аб’яўлена падзяка.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

1956

1956-1957 навучальны год. У першыя класы было залічана 49 вучняў. У сувязі з 39 –й гадавінай Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі рыхтавалася дэманстрацыя. За яе ідэйнае афармленне адказвалі І.І.Дубаневіч, М.М.Шыла. Старшай піянерважатай працавала Баран Раіса. Да свята Кастрычніка выпускаліся газеты і радыёгазеты, былі пасаджаны дрэўцы і кусты, перарассаджвалі хатнія веткі. У сувязі са святам Вялікага Кастрычніка 47 вучням была аб’яўлена падзяка.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

Повысились надои на одну корову, снизилась себестоимость одного центнера молока. Увеличение урожайности сельскохозяйственных культур и повышение продуктивности скота дали возможность в 1956 году перевыполнять планы сдачи государству мяса на 39%, молока – на 108 ц.

С ростом богатства совхоза значительно возросла оплата труда рабочих. Фонд заработной платы в 1956 году на имевшихся 280 постоянных рабочих составлял 12285 рублей, или 44 рубля на каждого рабочего.

Осуществляя руководство социалистическим соревнованием партийная, профсоюзная и комсомольская организация добиваются внедрения в сельскохозяйственное производство достижений науки и передового опыта.

Проводятся взаимопроверки и обмен опытом между отделениями, бригадами и фермами. Проводимая работа дала свои положительные результаты. Совхоз являлся участником Всесоюзной сельскохозяйственной выставки 1956-1958 года в Москве. За достигнутые успехи в выполнении плана продукции животноводства в 1956 году совхоз награжден серебряной медалью.

Гістарычная даведка саўгаса “Асцюковічы”


1957

У 1957 годзе Ільянскі раён ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Вілейскага раёна.

Ільянскі дзяржаўны сельскагаспадарчы коледж

Ільянскі дзяржаўны сельскагаспадарчы коледж заснаваны ў 1957 годе як ветэрынарны тэхнікум. З 1970 года яго перайменавалі ў саўгас-тэхнікум, з 1990 – у сельгастэхнікум, З 2006 года – у сельскагаспадарчы кaледж (Загад № 110 ад 5 сакавіка 2006 г., г. Мінск).

Спецыяльнасці: заатэхнія, ветэрынарыя.

Ільянскі дзяржаўны сельскагаспадарчы коледж прымае на вучобу асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае. На ўсіх курсах займаецца каля 400 навучэнцаў – у апошнія гады кантынгент значна скараціўся, а ў 70-ыя гады ён быў значны – каля 1200 чалавек. Пры коледжы існуе інтэрнат, сталоўка, вучэбная ферма, бібліятэка, створаны краязнаўчы музей.

Заняткі праходзяць у вучэбных карпусах №1, “№2 і №3, у лабараторным корпусе, пря якім існуе ветэрынарная клініка і ветэрынарная аптэка.

У 1957 годзе заняткі ў тэхнікуме праводзіліся толькі ў адным корпусе, былым будынку райкама партыі.

У розныя гады дырэктарамі навучальнай установы былі: Сцяпанаў Пётр Мікалаевіч, Шчаглоў Дзмітрый Мікалаевіч, Жылінскі Анатолій Рыгоравіч, Кажамяка Уладзімір Сцяпанавіч, Лемех Віктар Зянонавіч, Піневіч Леанід Віктаравіч, Камароў Валерый Іларыёнавіч, Гірук Юрый Антонавіч.

Зараз дырэктарам коледжа працуе Несцяровіч Святлана Рыгораўна, кандыдыт ветэрынарных навук, выпускніца Віцебскага ветэрынарнага інстытута

За апошнія гады значна палепшылася вучэбна-матэрыяльная база ўстановы, на высокім узроўні падтрымліваецца дысцыпліна, у карпусах – чысціня і парадак, паляпшаецца вучэбна-выхаваўчы працэс.

(З матэрыялаў музея “Ільянскія далягляды” – карта краязнаўчых аб’ектаў.)

Ільянскія да лягляды”. Краязнаўчы маршрут.

1 лютага 1957 года ў сувязі з выхадам на пенсію вызвалены ад пасады дырэктара школы І.С.Касцючэнка. Дырэктарам назначана Паўлава Валянціна Емельянаўна, завучам – Зайцаў І.К. У гэты навучальны год была ўведзена кабінетная сістэма. Старшынёй вучкома быў Драчук, сакратаром камітэта камсамола Новаш С.Н. Сакратаром камітэта камсамола настаўніцкай арганізацыі – Шыла М.М. Да здачы экзаменаў за 10 клас был дапушчаны 21 вучань.

1957 год праходзіў пад знакам падрыхтоўкі да 40-годдзя Вялікага Кастрычніка. Праводзіліся сустрэчы з удзельнікамі рэвалюцыйных падзей, вечары, была пасаджана ліпавая алея, закладзены сад з 150 дрэў. 15 жніўня 1957 года дырэктарам школы быў назначаны Галецкі П.У, завучам - Паўлава В.Е. З 20 жніўня ў школу назначаны Соніч І.М. настаўнікам ваенна-фізічнай падрыхтоўкі.

Педсаветам № 43 ад 26.07.1957 года было вырашана выдаць атэстаты сталасці 20 вучням школы.



1957-1958 навучальны год – год 40-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.

У гэтым годзе школа прыступіла да сістэматычнай працы па навучанню няграматных і малаграматных. Вялікая ўвага ўдзялялася развіццю мастацкай самадзейнасці вучняў.

Па ініцыятыве камсамольскай арганізацыі і вучкома школы была арганізавана вытворчая брыгада па рамонту школьнага будынка. Брыгадзір – Мядзведскі Віктар.

На прышкольна-вопытным участку быў вырашчаны вялікі ўраджай. За кошт працы на ўчастку арганізаваны фонд усеагульнага навучання звыш 5000 рублёў. Дырэктарам школы працаваў Галецкі Пётр Ігнацьевіч. Выкладчыкам ваеннай і фізічнай падрыхтоўкі – Соніч Ігар Мікалаевіч.



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

  • Ільянскі сельгастэхнікум .

Заснаваны ў 1957 годзе, як ветэрынарны тэхнікум., з 1970 года саўгас-тэхнікум, з 1990 года - сельгастэхнікум. Спецыяльнасці: заатэхнія і ветэрынарыя. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае. Навучаецца на ўсіх курсах каля 400 навучэнцаў. Ёсць інтэрнат, сталоўка, вучэбная ферма, бібліятэка, ствараецца краязнаўчы музей. Заняткі праходзяць у 4 карпусах: галоўны корпус №1, №2, №3 (былы будынак райкама партыі), лабараторны корпус, дзе знаходзіцца ветэрынарная аптэка, ветэрынарная клініка.Дырэктар сельгастэхнікума Несцяровіч С.Р. – кандыдат ветэрынарных навук

Ільянскія даляглягляды”. Краязнаўчы маршрут.

У 1957 годзе на магіле пастаўлена стэла.

Ільянскія даляглягляды”. Краязнаўчы маршрут.


В 1957 году к совхозу «Остюковичи» были присоединены бывшие колхозы «Комсомолец» и «Победа». Укрупнение совхоза дало возможность расширить посевные площади всех сельскохозяйственных культур, увеличить поголовье КРС, применить в более широком масштабе технику.

Гістарычная даведка саўгаса “Асцюковічы”


1958

15 сакавіка 1958 года ў сувязі з загадам Міністэрства адукацыі БССР “О завершении работы по ликвидации неграмотности среди населения БССР “ у школе вялася вялікая работа і былі выяўлены ўсе неграматныя і малаграматныя. Іх было 38 чалавек. Заняткі з імі праводзіліся часта, за кожным з іх быў замацаваны настаўнік.

Загад № 154 ад 28 чэрвеня 1958 года : лічыць закончыўшымі сярэднюю школу і выдаць атэстаты сталасці 28 вучням.

Кіруючыся рашэннямі ХХ з’езда КПСС, педкалектыў школы лічыў сваімі галоўнымі задачамі: палепшыць якасць навучання, далейшае развіццё політэхнічнага навучання і камуністычнага выхавання школьнікаў.

Вучні школы ўдзельнічалі ў першым зорным паходзе школьнікаў раёна. Старшыня штаба – Горбач Э.С.

Пачалі афармляць кабінеты: аўтаклас – адказны Дубаневіч І.І, біялогіі, геаплашчадкі – Зайцаў І.К, зялёны клас – Хаванская Н.Б.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

Узнагароджаны ордэнам

Працоўнага Чырвонага Сцяга

Мядзведзеў Кірыла Ільіч, дырэктар саўгаса "Асцюковічы " (1958).



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ЦК КПСС и Советское правительство высоко оценили самоотверженный труд работников совхоза. Указом Президиума Верховного Совета СССР в 1958 году орденом и медалью награждены 8 человек.

Среди них орденом Красного Знамени награжден директор совхоза Медведев К.И., медалью «За трудовую доблесть» – бригадир бригады «Ободовцы» Белугин Л.К., доярки Кирик И.И., Дубаневич А.А., Мороз В.А. и другие.

Гістарычная даведка саўгаса “Асцюковічы”


1959

1958-1959 навучальны год. У гэтым годзе школа прадаўжала работу па навучанню малаграматных. Дырэктарам школы працаваў Крышкавец М.Т., завучам пачаў працаваць Курац І.М.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

Развернув социалистическое соревнование, труженики совхозов под руководством партийной организации добились новых успехов в развитии совхозного производства. Значительно увеличилось поголовье скота и производство всей сельскохозяйственной продукции.

Рост поголовья скота и производство продукции животноводства характеризует следующая таблица:

Показатели

1957

1958

1959

КРС, голов

1250

1269

1835

В т.ч. коров

510

548

602

Свиней

1580

967

1560

Птицы

1667

1263

1464

Надоено молока на 1 корову, кг

1658

1742

1751

Получено молока на 100 га сельхозугодий

175

211

251

Произведено мяса на 100 га сельхозугодий

31

44,4

47,2

В 1959 году в совхозе имелось 29 голов КРС на 100 га сельхозугодий, в том числе 9 коров, и 48 голов свиней на 100 га пашни.

Большое внимание в совхозе уделялось повышению плодородия почв. Из года в год увеличивалась заготовка и вывоз органических удобрений.

Благодаря внедрению в производство передового опыта, новейшей техники, более рациональному использованию удобрений, труженики совхоза достигли значительных успехов в области полеводства. Урожайность зерновых в 1959 году по совхозу составила 11 ц\га, картофеля – 102 ц\га, корнеплодов – 153 ц\га, а бригады «Остюковичи» и «Ободовцы» добились высоких результатов.

Ммногие ездовые рабочие (Малаш Н.А., Буславский К.И.), тракторист Пекарский А.В., шофер Козел К.С. и другие показывали образцы в труде, являлись передовиками производства, ежедневно перевыполняли нормы.

Укреплялся машинно-тракторный парк совхоза. В этом году на полях совхоза работал 21 трактор, 5 комбайнов, 8 прицепных сеялок, 5 сенокосилок, 3 силосоуборочных комбайна, 3 картофелекопалки, 7 зерновых молотилок, 14 автомобилей и много другой техники.

Стали механизироваться трудоемкие процессы и в животноводстве. Неузнаваемым стал совхоз и в культурном отношении. Все населенные пункты радиофицированы, заканчивалась полная электрификация. Между всеми отделениями совхоза налажена телефонная связь. В то время на территории совхоза работало 5 агрономов, 3 зоотехника, 2 ветврача, 4 фельдшера. Инженерно-технический персонал совхоза насчитывал 99 человек.

На территории совхоза работало 13 школ, из них одна средняя, 4 семилетних, 7 начальных, в которых обучалось 1088 учащихся, работало 83 учителя. Имелись больницы, 5 фельдшерско-акушерских пунктов.

Население обслуживало 9 врачей и 19 человек среднего медицинского персонала.

Огромный размах получили разные формы культурно-просветительной работы. В это время в совхозе было построено 5 клубов и библиотек, демонстрировались кинофильмы, работали кружки художественной самодеятельности.

Гістарычная даведка саўгаса “Асцюковічы”



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка