Нататкі пра Аркадзя Смоліча



Дата01.05.2016
Памер86.1 Kb.
#46177
Нататкі пра Аркадзя Смоліча
Эканаміст, географ. Нарадзіўся ў 1891 годзе в. Бацэвічы Бабруйскага павету Менскай губерніі (цяпер буйная вёска ў Клічайскім раёне). В 1909 году закончил Минскую семинарию и поступил в Киевский политехнический институт, откуда перевелся в Ново-Александровский институт сельского хозяйства и лесоводства (Пулавы, Польша), из которого вскоре был исключен за участие в студенческих волнени­ях. После окончания ссылки в 1913 продолжил образование в Санкт-Петербурге, а затем завершил учебу в Ново-Александровском институте (1916). В 1916-1918 гг. работал статистиком в Минском губернском земст­ве.
Як раз у гэты перыяд (у 1918 годзе) А.С. распачаў працу над сваёй “кнігай жыцьця” “Географіяй Беларусі”. Зрабіў ён гэта ў хаце Кантаровіча1. Як раз у гэтым годзе ў Менску жыў Леанід Кантаровіч, будучы лаурэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы, які прыехаў у бацькаўскі дом у час ліхалецьця першай сусьветнай вайны. Такім чынам, ёсьць версія, што А.Смоліч, якому тады было 27 гадоў бачыў Леаніда Кантаровіча (1912-1986) яшчэ хлопчыкам.
В бурные 1918-1920 гг. являлся чле­ном правительства Белорусской Народной Республики, а в 1920-1922 гг. находился спачатку ў Гародне, а затым ў Вільне, являясь руководителем Белорусского издательского общества и преподавателем географии на педагоги­ческих курсах. В 1922 г. он вернулся в БССР, став заведующим планово-экономическим отделом наркомата земледелия. После защиты кандидатской диссертации на тему «Типы гео­графического ландшафта Беларуси» (1925) был избран доцентом, а затем первым профессором и заведующим кафедрой географии БГУ.
А. Смоліч быў адным са стваральнікаў Беларускай акадэміі навук, ён распрацовываў яе статут і нават выбіраў месца пад яе будаўніцтва (па словах жонкі Алесі Смоліч, езьдзіў разам з С. Некрашэвічам за Камароўку пад Ваньковічаўскі лес)2.
В 1928-1930 гг. А. Смолич одновременно являлся заведующим кафедрой географии Академии наук Беларуси и заведующим отделом Белорусского НИИ сельского и лесного хозяйства (возглавляемого Г. Горецким). Менавіта Смоліч перавабіў пераехаць у 1925 годзе М. Доўнар-Запольскага ажно з Баку ў Менск, які быў адным з самых вядомых беларускіх навукоўцаў за межамі Беларусі яшчэ да кастрычніцкага перавароту. В 1930 г. был арестован (вместе с Г. Горецким, Р. Бонч-Осмоловским) орга­нами ОГПУ.
Аркадзь Смоліч быў вельмі разнастайным таленавітым чалавекам. Пісаў вершы, п’есы, быў адным з самых блізкіх сяброў беларускага паэта Максіма Багдановіча, сябраваў з Якубам Коласам, Янкай Купалам, Браніславам Тарашкевічам, Язепам Лёсікам, Сцяпанам Некрашэвічам; разам з жонкай Алесей Смоліч сябравалі з сем’ямі Аляксандра Чарвякова (першы старшыня наркаму БССР), Уладзіміра Пічэты (першы рэктар БДУ), Усевалада Ігнатоўскага (першы старшыня ўраду БНР), Міхаіла Азбукіна (вядомы беларускі географ)3. Пэўны час выконваў дыпламатычныя абавязкі, прадстаўляючы БНР. У гэтай якасьці сустракаўся з Пілсудскім.
Аркадзь Смоліч – эканаміст-географ. Да апошняга часу А. Смоліч (1891-1938) быў больш вядомы як географ. Бо, нягледзячы на тое, што палова ягоных навуковых прац прысьвечана эканамічным праблемам, менавіта работы па геаграфіі набылі большую папулярнасьць4. Гэта можна растлумачыць тым, што эканамісты пры вырашэньні праблем рынкавай трансфармацыі арыентуюцца больш на апошнія дасягненьні сусьветнай эканамічнай навукі, бо маюць справу з рэчаіснасьцю, якая пастаянна мяняецца. Прадмет жа дасьледваньняў географаў больш трывалы, – тыя самыя этнасы, тыя самыя ландшафты, што больш схіляе да вывучэньня гістарычнай навуковай традыцыі. Магчыма таму, географы на нейкі час апярэдзілі эканамістаў у вывучэньні навуковай спадчыны А. Смоліча. Па сьцьверджаньні А. Ліса, якога можна лічыць адным з заснавальнікаў “смолічазнаўства”, навукова-дасьледчая праца Смоліча засяроджвалася галоўным чынам на эканамічнай навуцы: “з 1924-га па 1929 год Смоліч выдаў чатыры даследванні манаграфічнага характару, прысвечаныя эканоміцы Беларусі, у асноўным прыярытэтнай яе галіне – сельскай гаспадарцы”5. Безумоўна, усе працы Смоліча, якія носяць складаны навуковы характар з’яўляюцца дасьледваньнямі эканомікі і адносяцца да эканамічнай навуцы. Але як гэта часта бывае, больш вядомымі становяцца публіцыстычныя працы, напісаныя ў стылі папулярнай аналітыцы для шырокай грамадзкасьці, у дадзеным выпадку твор Смоліча “Географія Беларусі”, які й прынёс яму шырокую вядомасьць.6
Апошняя ж сьведчыць, што А. Смоліч быў яшчэ й выбітным эканамістам. Зрабіў значны ўнёсак у разьвіцьцё эканамічнай навукі на Беларусі, у прыватнасьці ў галіне арганізацыі сялянскіх гаспадарак, эканамічнага райнаваньня, гісторыя разьвіцьця народнай гаспадаркі, разьмеркаваньня вытворчых сілаў, а таксама эканамічнай геаграфіі7.
Да найбольш зьмястоўных дасьледваньняў А. Смоліча па эканоміцы можна аднесьці наступныя: “Сельское хозяйство БССР в 1921-1922 гг.” (1922, 10 с.), “Эканамічнае становішча Беларусі перад вайной і рэвалюцыяй” (1924, 55 с.), “Новое административно-хозяйственное деление Белорусской ССР” (1924, 35 с.) “Сялянства Заходняй Беларусі” (1925, 11 с.), “Арганізацыя сялянскай гаспадарцы ў раёнах Цэнтральнай Беларусі” (1926, 149 с.), “Белоруссия: территория, население, экономика, важнейшие моменты истории, экономический очерк Советской Белоруссии и ее округов» (1926, 94 с., совместно с В. Игнатовским), “Сельскагаспадарчыя раёны БССР у 1927-1928 гг. (1929, 138 с.), “Нарыс сістэмы паляводства ў Мазырскім Палессі” (1929, 80 с.), “Размяшчэнне насельніцтва па тэрыторыі Беларускай ССР” (1929, 36 с.). Зрабіў пераклад на беларускую мову працы вядомага расійскага эканаміста А. Чалінцава “Аб рахункавым аналізе сялянскай гаспадарцы” (1924, 68 с.).
За працу, якую ён выдаў за кандыдатскую, “Тыпы геаграфічных краявідаў”, а таксама за дасьледваньне “Размещение населения на территории БССР”, Смоліч быў узнагароджаны Залатым медалём Рускага геаграфічнага таварыства (станоўчую рэцэнзію даў вядомы расійскі географ П. Сямёнаў-Цяньшанскі). Падручнік па “Геаграфіі” А. Смоліча вытрымаў у 1920-я гады ажно тры выданьня, а ў чацьвёрты раз быў перавыдадзены ўжо ў часы аднаўленьня незалежнасьці ў 1994 годзе. На Беларусі зараз дзейнічае геаграфічнае таварыства імя А. Смоліча, георгафамі праводзяцца спецыяльныя канфэрэнцыі, прысьвечаныя творчасьці гэтага славутага навукоўца. Ён вылучаўся на акадэміка менавіта па накірунку “эканоміка”, працаваў статыстыкам, узначальваў сярод іншых і планава-эканамічны аддзел.
Асноўныя працы:

па эканоміцы: манаграфіі – 1) Новое административно-хозяйственное деление Белорусской ССР (Мн., 1924, 35 с.); 2) Арганізацыя сялянскай гаспадарцы ў раёнах Цэнтральнай Беларусі: паводле даных бюджэтна-агранамічных дасьледванняў 1923 году) – Мн., Інбелкульт, 1926. – 149 с.; 3) Белоруссия: территория, население, экономика, важнейшие моменты истории, экономический очерк Советской Белоруссии и ее округов» (Мн., 1926, 94 с., совместно с В. Игнатовским); 4) Нарыс сістэмы паляводства ў Мазырскім Палессі (Мн., 1929, 80 с.); 5) Сельскагаспадарчыя раёны БССР у 1927-1928 гг. Папярэдняя схема і метадалагічныя ўвагі (Мн., 1930); 6) Размяшчэнне насельніцтва па тэрыторыі Беларускай ССР (1929, 36 с.); навуковыя артыкулы – 1) Эканамічнае становішча Беларусі перад вайною і рэвалюцыяй (раздел у нататніку “Беларусь: нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху”, Мн., 1924, с. 22-77, 321 с.; 3) “Сялянства Заходняй Беларусі” (1925, с. 31-42); 4) Население Западной Беларуси, его национальный и профессиональный состав (Мн., 1927, с. 126-172); 5) Беларуская навуковая тэрміналонія // вып. 19: Сельскагаспадарчая тэрміналогія (1929); 6) “Тлумачэнні да анкеты ў справе эканамічнага раяніравання БССР (1930, с. 58-60); 7) Анкета по экономическому районированию (Мн., 1930, 5 с.); 8) Эканамічнае раяніраванне і краязнаўчыя арганізацыі (1930, с. 58-60); навуковыя справаздачы – 1) Сельское хозяйство БССР в 1921-1922 гг. Приложение к отчету наркомата земледелия БССР за 1921 г. – Мн., 1922. – 10 с. 2); Аддзел навукі на Усебеларускай Выстаўцы сельскай гаспадаркі і прамысловсці ў 1930 г. (Мн., с. 20-21); 3) Экономическое районирование БССР / Даклад секцыі эканамічнай геаграфіі Акадэміі (1930, у рукапісе); 4) Дробное сельскохозяйственное районирование БССР / Даклад на агранамічным з’ездзе БССР (1930, у рукапісе); пераклад – А. Чалінцаў “Аб рахункавым аналізе сялянскай гаспадарцы” (Мн., 1924, 68 с.); публіцыстычныя артыкулы – Вакол зямельнага пытання (1922), Накануне сельскохозяйственной компании (1922).


Па геаграфіі: манаграфіі – 1) Геаграфія Беларусі (Вільня, 1922, прайшло 4-ы перавыданьня, апошняе ў Мінску ў 1994 годзе); 2) Геаграфія па-за еўрапейскіх краёў (Мн., 1925, 286 с., у сааўтарстве з М. Азбукіным); 3) Кароткі курс геаграфіі (Мн., 352 с.); навуковыя артыкулы – 1) Тыпы геаграфічных краявідаў Беларусі (Мн., 1925); 2) Матэрыялы да геаграфіі і статыстыцы Беларусі (Мн., 1928, Т1, пад рэд. А. Смоліча).

Параўнальная табліца. Класіфікацыя прац А. Смоліча па прадмету доследу*



Тып публікацыі

Эканоміка

Геаграфія

Навуковая тэрміналёгія, паліталёгія, мовазнаўства, літаратуразнаўства, краязнаўства

Манаграфіі

6

3

1

Навуковыя артыкулы

8

10

6

Публіцыстычныя артыкулы

2

3

12

Праграмы, справаздачы, выступы

4

1

2

пераклады

1





Агулам

21

17

21

*Адна і тая ж праца ў некалькіх выданнях залічваецца як адна.
За навуковыя працы ў галіне эканамічнай геаграфіі Рускае геаграфічнае таварыства ў 1930 годзе прысудзіла А. Смолічу залаты медаль. Але атрымаць яго Смоліч ужо не паспеў.
Пытанні для даследавання:
У 1918 годзе А. Смоліч кватараваў у хаце Кантаровіча. Няўжо гэта той самы Кантаровіч, у якога таксама ў 1918 годзе кватаравала сям’я Кантаровічаў з Ленінграда разам з маленькім хлопчыкам Леанідам, будучым лаўрэатам нобелеўскай прэміі па эканомікі, адзіным ад Савецкага саюза.
Да апошняга часу былі жывыя яшчэ дзве дачкі Смоліча – Ганна і Марыя, з імі вёў ліставанне Г. Гарэцкі.

Смоліч Аркадзь (1891-1938) – эканаміст, географ, дзяржаўны і грамадзкі дзеяч, акадэмік, прафесар.
Асноўныя працы: Арганізацыя сялянскай гаспадаркі ў раёнах Цэнтральнай Беларусі: паводле даных бюджэтна-агранамічных дасьледванняў 1923 году – Мн., Інбелкульт, 1926. – 149 с.; Сельскагаспадарчыя раёны БССР у 1927-1928 гг. Папярэдняя схема і метадалагічныя ўвагі – Мн., 1929. 137 с.; Эканамічнае становішча Беларусі перад вайною і рэвалюцыяй (раздел у нататніку “Беларусь: нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху”, Мн., 1924, с. 22-77, 321 с.; Нарыс сістэмы паляводства ў Мазырскім Палессі – Мн., 1929, 80 с.; Географія Беларусі / Пасьлясл. А. Ліса. – 4-е выданьне. – Мн.: Беларусь, 1993. – 382 с.; пераклад кнігі А. Чалінцава “Аб рахункавым аналізе сялянскай гаспадарцы” на бел. мову – Мн., 1924, 68 с.; Новое административно-хозяйственное деление БССР – Мн., 1924, 35 с.; Белоруссия: территория, население, экономика, важнейшие моменты истории, экономический очерк Советской Белоруссии и ее округов» – Мн., 1926, 94 с., совместно с В. Игнатовским; Размяшчэнне насельніцтва па тэрыторыі Беларускай ССР – 1929, 36 с.; Сялянства Заходняй Беларусі – 1925, с. 31-42; Население Западной Беларуси, его национальный и профессиональный состав – Мн., 1927, с. 126-172; Эканамічнае раянаванне і краязнаўчыя арганізацыі – 1930, с. 58-60; Тыпы геаграфічных краявідаў Беларусі. Мн. 1925. 11 с.
Аўтар: У.А. Акуліч
Крыніца: ЭКОНОМИКА.BY

1 Мікула Я. Аркадзь Смоліч на Гродзеншчыне / Гарадзенскія запісы (старонкі, гісторыі і культуры). – вып. 1. – Гародня, 1993.

2 Ліс А. Цяжкая дарога свабоды (артыкулы, эцюды, партрэты). – Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. С. 233.

3 Пра бліскуча-трагічнае жыцьцё Аркадзя Смоліча падрабязней можна даведацца з наступных прац беларускіх дасьледчыкаў: Болатаў А., Рыдзеўскі Г. Ахвяруючы сябе Бацькаўшчыне: Аркадзь Смоліч. – Мн.: Тэхналогія, 1999. – 61 с. (серыя “Нашыя славутыя землякі”); Ліс А. Цяжкая дарога свабоды (артыкулы, эцюды, партрэты). – Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. С. 179-242; Ліс А. Пасьляслоўе да 4-га выданьня падручніка “Географія Беларусі” А. Смоліча, Мн.: Беларусь, 1993. – с. 365-371; Мяснікоў А. Беларус – грамадзянін будучыні. / Айчыны верныя сыны. – Мн.: Дом прэсы, Бібліятэка часопіса “Маладосць”, №5 (107). – 1997. – С. 51-72.

4 Гл. таксама колькасныя разьлікі навуковых прац А. Смолічана ў разьдзеле біяграфіі.

5 Ліс А. Цяжкая дарога свабоды (артыкулы, эцюды, партрэты). – Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. С. 227

6 У гісторыі навукі такія выпадкі шматлікія. Вазьміце хоць бы А. Сьміта, які сам не лічыў “Багацьце народаў” сваёй галоўнай працай, але якая яму прынесла сусьветную вядомасьць і якая ўзгадваецца часьцей за іншыя. Ці вазьміце папулярнасьць ідэёлягаў эканамічнага лібералізму Л. Мізэса і Ф. Хаека, якія вядомыя шырокаму колу па іх публіцыстычных працах, але мала, хто прачытывае іх галоўныя працы па эканамічнай тэорыі з-за складанасьці стыляў напісаньня.

7 Никитенко П.Г., Бусько В.Н. Они были первыми академиками-экономистами Беларуси. – Мн.: Издательство «Право и экономика». – 2001.

Каталог: downloads
downloads -> Вучэбна-трэніровачны комплекс “пішам правільна” (у адпаведнасці з новай рэдакцыяй “правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі, 2008) як сродак удасканальвання інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ў сучаснай школе
downloads -> Х а р т ы я з я м л І сакавік-2000 Х а р т ы я з я м л І прэамбула
downloads -> `c-w-`mj amXr-`mj lbÀsk-¡âdn hnZ-ym-`-ymk Ub-d-IvS-dpss imc-ym-ebw, luknw-Kvt mÀUv nÂUnwKvkv, im´n \KÀ, Xncp-h-\-´-]pcw
downloads -> Воіны-землякі, якія загінулі ці прапалі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны антонаўскі сельсавет
downloads -> Для студэнтаў 5 курса факультэта журналістыкі
downloads -> Некаторыя асаблівасці цяперашняга стану абнаўлення тэхналогій у нацыянальнай прамысловасці і машынабудаўнічым комплексе
downloads -> Закон рэспублiкi беларусь 9 студзеня 2006 г. N 98-з аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь
downloads -> -
downloads -> Лістапада 2012 года


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка