Настаўнік: Жойдзік Л. З. Тэма: Сказы з аднароднымі членамі, іх сэнсава-стылістычная роля Мэта




Дата канвертавання11.05.2016
Памер66.15 Kb.
Урок беларускай мовы ў 10 класе
Настаўнік: Жойдзік Л.З.
Тэма: Сказы з аднароднымі членамі, іх сэнсава-стылістычная роля
Мэта: паўтарыць і падагульніць веды школьнікаў па асноўных пытаннях тэмы;

удасканальваць пунктуацыйныя навыкі (пастаноўка, абгрунтаванне знакаў прыпынку);

стварыць сітуацыі для развіцця самастойнасці вучняў, навыкаў самакантролю;

выхоўваць высокія маральныя якасці


Ход урока

Арганізацыйны момант. Паведамленне тэмы ўрока.

Як вы думаеце, якія мэты мы можам паставіць для сённяшняга ўрока



Інструктаж.

Наша праца на ўроку будзе складацца з некалькіх этапаў:



  1. Лексіка-граматычная хвілінка

  2. Бліц-віктарына па тэме «Аднародныя члены сказа»

  3. Практычныя заданні па тэме (работа за камп'ютарам і з карткамі)

  4. Творчасць



І этап. Лексіка-граматычная хвілінка пачнецца з работы над эпіграфам да нашага ўрока.
(Н…)толькі розум але і сэр()ца дапамагае чалавеку жыць з людз()мі і быць ім карысным. Ж.Лабруер
Заданні:

  1. Раскрыйце дужкі, устаўце прапушчаныя літары і знакі прыпынку (Не столькі розум, колькі сэрца дапамагае чалавеку жыць з людзьмі і быць ім карысным.)

  2. Знайдзіце словы, у якіх вымаўленне не супадае з напісаннем (не столькі, з людзьмі)

  3. Падбярыце антонімы да слоў дапамагае (перашкаджае), карысны (бескарысны, шкодны)

  4. Растлумачце знакі прыпынку, дайце характарыстыку сказу


ІІ этап. Бліц-віктарына па тэме.
Вашай увазе прапанавана схема. Абапіраючыся на веды, атрыманыя на папярэдніх уроках, паспрабуем дапоўніць фразы.

  1. Прыметы аднароднасці –гэта…

  2. Аднароднымі могуць быць…

  3. Рад аднародных членаў утвараюць…

  4. Паміж аднароднымі членамі сказа ставіцца коска…

  5. Коска не ставіцца…

  6. Схемы пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з абагульняльнымі словамі: …


ІІІ. Практычныя заданні па тэме (работа за камп'ютарам і з карткамі)

Як вы думаеце, ад чаго будзе залежыць правільнасць выканання заданняў? Якімі уменнямі вам трэба валодаць, каб іх правільна выканаць?



  • Простыя сказы з развітымі АЧС можна прыняць за складаныя

  • Складаныя сказы, у склад якіх уваходзяць часткі з адным галоўным членам у форме выказніка або неразвітыя часткі – за простыя сказы

  • Размяжоўваць сказы з АЧС, якія звязваюцца спалучальнымі злучнікамі, і складаназлучаныя сказы, часткі якіх звязваюцца злучнікамі такога тыпу

  • Правільна вызначаць колькасць радоў АЧС

  • Адрозненіваць сказы з АЧС ад сказаў з членамі, якія аднароднымі не з’яўляюцца

Першая група. Практычныя заданні

1. Сказамі з аднароднымі членамі з’яўляюцца:

а) Дождж імжыць, імжыць.

б) На дварэ сонца, мароз і вецер.

в) Старыя, высокія, з купатымі вярхамі асіны былі відаць аж з вёскі.

г) Гайданецца часам галіна, і пасыплецца з кудлатай хвоі срэбны пух.

2. Якія сказы маюць развітыя аднародныя члены?

а) Ззаду засталіся палі, лугі, ды лясы.

б) Буслы плылі круг за кругам, то зніжаліся, то ўздымаліся ўверх.

в) Неба зноў ачысцілася ад цяжкіх хмар, паднялося над зямлёй, стала высокае.

г) Я сам люблю прыход вясны, малочнае цвіценне вішань, і спеў драздоў, і шум лясны.

3. У якіх сказах некалькі радоў аднародных членаў?

а) Густы і мокры вецер гоніць сырыя і цяжкія хмары.

б) З зямлі памалу знікаюць не толькі асобныя віды раслін, дрэў, птушак, звяроў, але і лясы, азёры.

в) На выганах і пожнях збіраліся ў чароды, гарланілі, мітусіліся нізка над полем гракі.

г) Выкацілася іскрытым паўколцам з-за застылай на ўсходзе хмаркі сонца і тут жа схавалася.

4. Да якіх сказаў правільна пабудаваны схемы?

а) На ўзвышшы стаяць у задуменным спакоі кучаравыя дубы-асілкі і моўчкі паглядаюць уніз на каляровую лугавіну [О і О].

б) Лес пры дарозе пухкае, трашчыць[О, О, О ].

в) Ад сонечных промняў ільдзінкі пераліваліся аранжавымі, чырвонымі, сінімі, блакітнымі іскрынкамі. [О, О, О].

г) Каля лесу б’е крынічка, срэбрам ззяе ды каменьчыкам на ўцеху воды гоніць. [О, О ды О].

5. У якіх сказах ёсць абагульняльнае слова?

а) Змрочны гушчар пераходзіць непрыкметна ў зараснікі вольгі і лазы, у балоцістую нізіну.

б) Асноўныя віды дрэў: асіна, бяроза, елка і дуб – растуць у нашых лясах.

в) У лесе выразна адрозніваюцца галасы берасцянак, лясных жаўрукоў, сініц, драздоў.

г) Тут аб’ядналіся разам усе выгоды: і лес, і луг, і шырокая рака, і зараснік.

6. У якіх сказах правільна расстаўлены знакі прыпынку?

а) Поле злёгку хвалюецца і пераліваецца, то светла-зялёнымі, то цёмна-сінімі фарбамі.

б) У сонечным святле гарэлі сумным адвечным полымем і ліпы і бярозы каля хат і дрэвы ў недалёкім лесе.

в) Смуга ахінае далёкія вёскі і ўзгоркі, палі і пралескі.



Другая група. Тэставыя заданні на камп’ютары з ЭСН “Беларуская мова. Сінтаксіс і пунктуацыя. Просты сказ. Аднародныя члены сказа”
Хвілінка гімнастыкі для вачэй
IV. Творчасць

  1. Прэзентацыя даследчай работы: чытанне на памяць урыўка з рамана Мележа «Людзі на балоце», дэманстрацыя прэзентацыі

  2. Праверка пісьмовага выказвання на тэму «Кім быць ці якім быць»

3. Для падвядзення вынікаў нашай размовы пра тое, кім быць ці якім быць, а таксама пра аднародныя члены сказа, я хачу звярнуць вас да верша-пажадання Уладзіміра Ліпскага. Запрашаю Пашу прачытаць гэты верш.
Мудры – хто вучыцца ва ўсіх, усюды, заўсёды.

Багаты – хто жыве на сродкі, якія ёсць.

Шчаслівы – хто жадае быць шчаслівым.

Вольны – хто адказны перад сабой.

Святочны – хто ўмее лавіць чароўнасць.

Моцны – хто дапамагае слабым.

Карысны – хто працуе не на сябе.

Міласэрны – хто ўпускае ў сэрца чужое гора.

Праведны – хто шануе душу.

Вечны – каго помняць.

Кім хочаш быць – тым і будзь!

А хочаш вечнасці – будзь мудрым, багатым, шчаслівым, вольным, святочным, моцным, карысным, міласэрным, праведным. Уладзімір Ліпскі
На думку паэта, што найважней: кім будзеш ты ці якім ты будзеш?

А што будзе з’яўляцца компасам у гэтым выбары? (не толькі розум, а і сэрца)

Вызначэнне АЧС, іх сэнсава-стылістычнай ролі  у мастацкім тэксце звярнуць увагу на прадмет, прымету ці дзеянне, выдзеліць іх сярод іншых: вылучаюцца якасці характара.


V. Падвядзенне вынікаў урока

Выстаўленне адзнак?

Дамашнее заданне (кожнаму індывідуальна), каментар

Рэфлексія

Ліст кантролю ведаў па тэме

“Аднародныя члены сказа, іх сэнсава-стылістычная роля”


________________________________________


Тэст №4,3 (%)

Тэставыя заданні

Практычныя заданні

Пісьмовае выказванне





































































































База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка