Настаўніца англійскай мовы сш №2 г. Паставы, выкладчыца нядзельнай школы пры храме Св. Мікалая Цудатворцы ў г. Паставы




старонка1/9
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.23 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9
Н. Ф. Пракаповіч

настаўніца англійскай мовы СШ № 2 г. Паставы,

выкладчыца нядзельнай школы пры храме Св. Мікалая Цудатворцы ў г. Паставы

ПРАГРАМА ПАТРЫЯТЫЧНАГА І СЯМЕЙНАГА ВЫХАВАННЯ АСОБЫ НА АСНОВЕ ХРЫСЦІЯНСКІХ КАШТОЎНАСЦЯЎ


ЗМЕСТ
1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


1.1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.2. МЭТЫ, ЗАДАЧЫ І ПРЫНЦЫПЫ ПРАГРАМЫ
1.3. АСНОЎНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ ДЗЕЙНАСЦІ І ФОРМЫ ПРАЦЫ
1.4. МЕРКАВАНЫЯ ВЫНІКІ
2. ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН (табліца)
3. МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ ЗАНЯТКАЎ
4. ДАПАМОЖНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ

1

1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


1.1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Беларусь перажывае адзін з няпростых гістарычных перыядаў. І самая вялікая небяспека, якая падпільноўвае наша грамадства сёння, - не ў развале эканомікі, а ў разбурэнні асобы. Цяпер матэрыяльныя каштоўнасці дамінуюць над духоўнымі, таму дзеці маюць скажонае разуменне справядлівасці, грамадзянскасці і патрыятызма. Дзяцей адрознівае эмацыйная, валявая і духоўная няспеласць. Працягваецца разбурэнне інстытута сям’і. Памірае беларуская мова, а мова – гэта сродак яднання народа. Прапанаваная праграма ставіць мэтай арганізацыю вучэбнай і выхаваўчай дзейнасці па фарміраванні сапраўднага патрыёта і грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на аснове хрысціянскіх каштоўнасцяў. Духоўна-маральнае выхаванне фарміруе ядро асобы, жыватворна ўплываючы на ўсе формы ўзаемаадносін чалавека са светам: на яго этычнае і эстэтычнае развіццё, светапогляд і фарміраванне грамадзянскай пазіцыі, патрыятычную і сямейную арыентацыю, інтэлектуальны патэнцыял, эмацыйны стан і агульнае фізічнае і псіхічнае развіццё. Таму сапраўднае патрыятычнае і сямейнае выхаванне немагчыма без выхавання рэлігійнага. Успомнім словы Хрыста "Пусціце дзяцей прыходзіць да Мяне, бо такіх ёсць Царства Нябеснае”

Зварот да досведу хрыстыянскай педагогікі зараз асабліва актуальны, бо грамадству і дзяржаве востра патрабуюцца адукацыйныя мадэлі, якія забяспечваюць духоўна-маральныя кампаненты ў змесце адукацыі. Выхаванне духоўнай асобы магчыма толькі сумеснымі высілкамі сям'і, адукацыйнай установы і дзяржавы. Удзельнікам адукацыйнага працэсу (па пісьмовай просьбе бацькоў) можа быць святар.

Адна з праблем сучаснай адукацыі складаецца ў тым, што ў працэсе выхавання не выконваецца гістарычная пераемнасць пакаленняў. Дзеці пазбаўляюцца магчымасці браць прыклад з людзей, якія жылі ў мінулым, не ведаюць, як людзі вырашалі свае праблемы, што стала з тымі, хто пайшоў супраць вышэйшых каштоўнасцяў, і з тымі, хто змог прайсці праз шматлікія выпрабаванні і рэпрэсіі з годнасцю, падаючы нам яркі прыклад. Не сакрэт, што мара і мэта некаторых нашых надораных і таленавітых дзяцей з'ехаць з Беларусі. Як гэта супярэчыць духу тых людзей, якія па розных прычынах вымушаны жыць ў "шчаслівым" замежжы і мараць хоць пасля смерці быць пахаванымі у роднай зямлі. І гэта невынішчальная любоў да сваёй краіны была выгадавана і падтрымлівалася веданнем роднай гісторыі, мовы і асноў хрысціянскай веры. Са стратай мовы і рэлігійнага духу губляецца сувязь з зямной Айчынай, сваёй Радзімай, разбураецца ранейшая шкала каштоўнасцяў, зрушваюцца векавыя арыенціры. "А без зачаткаў свяшчэннага і прыгожага нельга пускаць чалавека ў жыццё",- пісаў Ф.М.

Дастаеўскі. Дык чаму сталыя, заклапочаныя лёсам краіны людзі, пярэчаць вяртанню да сваіх асноў. І не фестывалі накшталт “Славянскі кірмаш” ці конкурсы прыгажосці патрэбныя нашым дзецям, а майстэрні і кружкі, гістарычныя і краязнаўчыя клубы. Толькі калі працэс патрыятычнага і сямейнага выхавання будзе перакладзены ў духоўна-маральнае рэчышча і будзе ажыццяўляцца па-беларуску, на основе бацькоўскіх традыцый мы ўбачым вынікі. Выкладаць трэба маральнасць, сумленне, заснаваныя на хрысціянскіх традыцыях. І тады і ў бізнэс і ў палітыку пойдуць людзі, сумленнасць для якіх норма, і не для таго каб заняць месца для крадзяжу ці асабістага ўзбагачэння, а каб умацоўваць і ўзвышаць Радзіму. Школьнікі павінны знаходзіць устойлівыя маральныя арыенціры. Нельга стаць паўнавартасным грамадзянінам дзяржавы, не ведаючы, што дадзеныя Богам запаведзі "не забі", "не крадзі", "не пралюбадзейнічай" і іншыя абавязковыя для ўсіх, безадносна да таго, веруючы ты ці не.

Адсутнасць рэлігійнага складніку ў сістэме выхавання адбіваецца і на якасці ведаў і на маральна-псіхалагічным клімаце школы і сям’і. Бо ў некаторых сучасных дзяцей няма ні працавітасці, ні цярпенні, ні веры. Хрысціанская педагогіка накіроўвае выхаванне на пэўную асобу, якая павінна быць адказнай не толькі за сваё жыццё, але і за захаванне мовы, развіццё гістарычных і культурных традыцый свайго народа. Хрысціанская педагогіка ўзбагачае педагогіку свецкую цэласцю светаразумення, досведам маральнага ўкладу жыцця.

Мэтазгодна вярнуць разбуранаы сэнс такіх светапоглядных катэгорый, як кульрура, адукацыя, выхаванне. З прац Глінскіх старцаў: "Неразумна паступаюць бацькі, навучаючы дзяцей розным навукам і замежным мовам, забываючы пра ўнутранае выхаванне", г.з. пра вучэнне Госпада. Трэба выхоўваць дзяцей жыць па-хрысціянску. "Ад добрага выхавання плады вынікаюць: 1) плён набожнага жыцця ў дзецях, 2) бацькам уцеха, 3) вечнага жыцця надзея, 4) гонар і хвала сям’і, 5) апора айчыне".

Бацькам, вядома, трэба быць узорам у паводзінах для дзяцей. "Бо больш дзеці глядзяць на жыццё бацькоў, чым словы іх слухаюць".

Распачатыя на сённяшні дзень спробы выхавання духоўна-маральнай асобы паказваюць, што самым слабым, месцам у гэтай дзейнасці з'яўляецца сям'я. Шматлікім бацькам проста невядома, што менавіта ў сям’і адбываецца засваенне сацыяльных норм, маральных патрабаванняў і ўзораў паводзін на аснове пераймання. Таму неабходна дапамагчы бацькам усвядоміць, што ў першую чаргу ў сям'і павінны захоўвацца і перадавацца родная мова, маральныя і духоўныя звычаі і каштоўнасці, створаныя продкамі, і што менавіта бацькі адказныя за культуру дзяцей. Бо культура - гэта "культ" - глыбокая пашана святла і апрацоўка народнага духу.


1.2. МЭТЫ, ЗАДАЧЫ І ПРЫНЦЫПЫ ПРАГРАМЫ
Мэты праграмы

1. Захаванне духоўна-маральнага здароўя дзяцей. Далучэнне іх да маральных і духоўных каштоўнасцяў хрысціянства.

2. Вывучэнне гісторыі, культуры, прыродна-экалагічнай своеасаблівасці роднага краю.

3. Імкненне адрадзіць традыцыі сямейнага выхавання.


Задачы праграмы

1. Выхоўваць павагу да маральных норм хрысціянскай маралі.

2. Стварыць умовы для ўспрымання цэласнай карціны свету.

3. Фарміраваць пачуццё любові да народа на аснове вывучэння нацыянальных культурных традыцый.

4. Развіваць здольнасць успрымаць і аналізаваць літаратурныя творы, вучыць выяўляць пачуцці, узбагачаць слоўнікавы запас.

5. Арыентаваць сям'ю на духоўна-маральнае выхаванне дзяцей


Асноўныя прынцыпы праграмы:

I. Прынцыпы духоўна-маральнага выхавання

Асноўны прынцып духоўна-маральнага выхавання - пабудова жыцця на аснове патрабаванняў хрысціянскай маралі.

Гуманістычная скіраванасць выхавання.

Беларускасць (выхаванне павінна будавацца ў адпаведнасці з каштоўнасцямі і нормамі нацыянальнай культуры).
II. Прынцыпы адбору зместу праграмы.

Спалучэнне сучасных дасягненняў педагогікі і псіхалогіі з кананічнасцю.

Улік патрабаванняў тыпавых праграм.

III. Прынцыпы арганізацыі заняткаў.

Нагляднасць, даступнасць, навуковасць, улік узроставых і індывідуальных асаблівасцяў дзяцей, сістэмнасць і паслядоўнасць, трываласць засваення ведаў, сувязь тэорыі з практыкай, навучання з жыццём, выхаванне ў працэсе навучання.
1.3. АСНОЎНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ ДЗЕЙНАСЦІ І ФОРМЫ ПРАЦЫ
Асноўныя характарыстыкі дзейнасці.

1. Спалучэнне навучання і духоўна-маральнага выхавання, інтэграцыя духоўна-маральнага зместу ў эстэтычнае, інтэлектуальнае, фізічнае развіццё і працоўнае выхаванне.

2. Выклад матэрыялу разлічана на 34 гадзіны.

3. Праграма не прад'яўляе патрабаванняў да ўзросту, а таксама да ўзроўню развіцця дзіцяці і не патрабуе стартавых ведаў,

4. Вялікая ўвага ў праграме надаецца працы з сям'ёй. Па магчымасці факультатыўныя заняткі праводзяцца сумесна з бацькамі.
Формы працы

Сумесныя навучальныя мерапрыемствы (Дыскусіі, конкурсы, семінары-гутаркі на дыялогавай аснове, гульні).

Усе віды сумеснай творчай дзейнасці бацькоў і дзяцей.

Правядзенне сумесных з бацькамі святаў, спектакляў, імянінаў дзяцей;

Прагляд фільмаў, выкарыстанне аўдыёзапісаў і тэхнічных сродкаў навучання.

Экскурсіі .

Дабрачыннасць.

Тэматычныя вечарыны эстэтычнай скіраванасці (жывапіс, музыка, паэзія).

Арганізацыя выстаў .

Творчыя вечарыны.

Анкетаванне і тэставанне бацькоў з мэтай выяўлення памылак і карэкцыі працэсу духоўна-маральнага выхавання ў сям'і.

Індывідуальныя кансультацыі.

Інфармацыйныя стэнды.

Візіты дахаты.

Вядзенне сацыяльнай карты з мэтай вывучэння, абагульнення і распаўсюджвання досведу сямейнага выхавання.

Сумеснае наведванне набажэнстваў.


1.4. МЕРКАВАНЫЯ ВЫНІКІ
Праграма ставіць сваёй мэтай дасягнуць наступных вынікаў:

Фармаванне пазітыўнага дачынення да навакольнага свету.

Выхаванне пачуцця патрыятызму, запатрабавання ў самаадданым служэнні Бацькаўшчыне.

Далучэнне да досведу хрысціянскай культуры, знаёмства з формамі традыцыйнага сямейнага ўкладу, разуменне свайго месца ў сям'і і пасільны ўдзел у хатніх справах.

Адказнасць за свае справы і ўчынкі.
Галоўны вынік, на які вельмі хацелася б спадзявацца, складаецца ў засваенні вечных хрысціанскіх каштоўнасцяў.
2. ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН


урока

Тэма урока

Змест урока

Практычныя заданні

Дапаможныя матэрыялы

1.

Уводзіны. Свет вакол нас

Што значыць жыць з Богам? Як Бог стварыў свет і чалавека? Хрысціянскія каштоўнасці. Стварэнне свету.

Малюнак на тэму “Прыгажосць Божага свету”





2.

Ты як асоба

Твае адметныя прыкметы і ролі. Твой Святы Ахоўнік, таямніцы твайго імя і прозвішча. Твой тэмперамент. Твае антрапаметрычныя паказчыкі (рост, вага, пульс, крывяны ціск, колер валасоў, колер вачэй, форма твару, форма носа, размер адзення і абутку). Твая анкета.

Вызначэнне свайго тэмпераменту (тэст); вызначэнне сваіх антрапаметрычных паказчыкаў; запаўненне ўласнай анкеты

Знайсці звесткі пра Святога, імя якога носіш






3.

Твой арганізм і твая душа

Твой арганізм. Органы пачуццяў. Правілы як захаваць душу і цела здаровымі.

Намаляваць піраміду правільнага харчавання




4.

Твае таленты

Што такое талент? Прыпавесць пра таленты. Неабходнасць развіваць свае таленты. Прыпавесць пра сейбіта.

Скласці спіс сваіх талентаў




5.

Дабро і зло

Дзівосны сад сэрца. Дабро і зло. Добрыя справы.




Аўтарскія казкі-размалёўкі “Казка пра ваяўнічага камара”, “Як мышанё з катом пасварыліся”

6.

Родная мова

Мова – душа народа. Беларуская мова сярод іншых моў свету, яе багацце. Неабхонасць ведаць родную мову і размаўляць на ёй. Дзень роднай мовы. П’еса “Мова”. Вершы.

Напісанне эсэ “Беларуская мова – гэта…”




7.

Твая сям’я

Ступені роднасці. Твае бацькі. Сямейны побыт; сямейныя святы і абрады. Хрысціянскія традыцыі ў сям’і.

Складанне табліцы “Родзічы і сваякі, ступені роднасці, месцы жыхарства”




8.

Твой род

Што такое род. Што такое радавод. Родзічы і сваякі. Як скласці свой радавод.


Складанне ўласнага радаводу




9.

Геральдыка

Геральдыка. Асноўныя правілы геральдыкі. Гербы і традыцыі іх складання.

Маляванне свайго гербу.




10.

Твая хата

Сядзіба і яе элементы. Тыпы сядзібнай забудовы на Беларусі; стылі, будаўнічыя элементы. Традыцыйныя беларускія хаты, іх знешні выгляд і інтэр’ер. Народныя звычаі, звязаныя з пабудовай хаты. Сучасныя пабудовы.

Маляванне і апісанне сваёй хаты.




11.

Твая вуліца

Вуліцы старажытных і сучасных гарадоў; вуліцы роднага населенага пункта.


Маляванне схемы сваёй вуліцы, нанясенне на яе нумароў хат і прозвішчаў жыхароў.





12.

Прырода твайго краю

Геаграфічныя асаблівасці раёна: геалагічная будова, асноўныя формы рэльефу, карысныя выкапні, клімат, воды, глебы, расліннасць, жывёльны свет.


Апісанне любімага возера (рэчкі).


Прэзентацыя “Прырода Пастаўскага раёна”

13.

Гісторыя твайго краю

Даславянская гісторыя раёна. Раён у складзе розных дзяржаў. Асноўныя падзеі.


Складанне табліцы “Гістарычныя дзеячы на тэрыторыі раёна”.

Сцэнарый “Ганаруся тым, што на Пастаўшчыне жыву…”

14.

Гістарычныя і культурныя мясціы

Гістарычныя і культурныя мясціны раёна, іх характарыстыка.

Этнаграфічныя асаблівасці раёна ў адзенні, абутку, прыладах працы, жыллі, побыце. Фальклорныя традыцыі; фальклорныя святы і творчыя калектывы. Самадзейная творчасць і яе аўтары.




Апісанне (запіс) якой-небудзь даўнейшай гісторыі (традыцыя, абрад; бываліца, песня, казка, верш і да т. п.).


Прэзентацыя “Горад Паставы”

15.

Твае вядомыя землякі

Вядомыя людзі: гістарычныя асобы, удзельнікі войн і рэвалюцый, дзяржаўныя дзеячы і работнікі гаспадаркі, творчыя асобы

Складанне табліцы “Вядомыя землякі”; падрыхтоўка рэфератаў і прэзентацый пра вядомых асоб

Прэзентацыя “Вядомыя людзі Пастаўшчыны”

16.

Хрысціянскія святыні тваёй зямлі

Хрысціянскія канфесіі. Каталіцкія, праваслаўныя і пратэстанцкія храмы тваёй мясцовасці, іх адметнасці.

Абазначэнне на контурнай карце раёна месцазнаходжанне існуючых і зніклых храмаў; напісанне эсэ “Мой храм”.

Аўтарскі відэафільм “Праваслаўныя храмы Пастаўшчыны”

17.

Краязнаўчая экспедыцыя

Правядзенне краязнаўчай экспедыцыі з мэтай збору матэрыялаў па гісторыі, геаграфіі і культуры сваёй мясцовасці




Аўтарскія метадычныя матэрыялы: “Арганізацыя і правядзенне краязнаўчых вандровак з вучнямі”;

3. МАТЭРЫЯЛЫ ДА ЗАНЯТКАЎ


ТЭМА 1. УВОДЗІНЫ. СВЕТ ВАКОЛ НАС

1. Што значыць жыць з Богам? Хрысціянская вера – гэта ўпэўненасць у тым, што Бог існуе. Але проста ведаць, разумець розумам, што Бог ёсць, гэтага мала для хрысціяніна. І нячысцікі вераць, гэта значыць ведаюць, што Бог ёсць, але пры гэтым не адыходзяць ад граху, таму ведаць - гэта мала, трэба давяраць Богу, давяраць Яго волі і, калі нас хваляць, і калі ганяць, і калі мы здаровыя, і калі здароўе нас пакідае, і калі нас любяць, кахаюць, і калі нас лаюць, ведаць, што Бог заўсёды з намі, больш таго, Ён нам не дасць выпрабаванні, якія мы не зможам вытрываць. Успомнім прыпавесць пра самы лёгкі крыж. Нёс чалавек свой крыж. Стаміўся. Прылёг адпачыць. І прысніўся яму Гасподзь. І звярнуўся чалавек да Бога, каб той даў яму лягчэйшы крыж. Праз некалькі хвілін убачыў чалавек вялікае мноства крыжоў перад сабой. Доўга выбіраў і прымяраў чалавек тыя крыжы. Нарэшце ўзяў самы зручны, які быў зроблены, як бы па мерцы для яго. А Гасподзь сказаў: “Ты выбраў свой крыж”. Гэта быў той самы крыж, які чалавек дагэтуль нёс.”

Закон сумлення, натуральны маральны закон ёсць у кожнага чалавека. Гэта і ёсць голас Божы ў нашай душы. Але ёсць людзі, якія не вераць, таму што не жадаюць верыць і паўстаюць супраць ведаў, якія дае нам хрысціянства таму, што вера замінае ім жыць па сваёй волі і па сваім жаданні. Як часта бывае, што мы верым пакуль вера не замінае нам жыць. У гэтым сэнсе мы парой бываем яшчэ горшымі за нявернікаў.

Вера зменьвае ўнутраны свет чалавека і напаўняе яго душу радасцю. Бог заўсёды блізкі да нас, але да пары да часу мы Яго не бачым. Цуды пачынаюць адбывацца з намі тады, калі мы не ганарымся, зміраемся пад ударамі лёсу - і тое, што ўчора ўспрымалася намі як выпадковае, сёння з'яўляецца красамоўным сведчаннем клопату пра нас Нябеснага Айца. Напэўна, кожны нагадае выпадак, калі здавалася, што ўсё згублена, а потым раптам атрымлівалася, што ўсё злажылася налепшым чынам.

2. Хто такія светлыя Анёлы? Некалі не было ні зямлі, ні неба, ні дзён, ні начэй. Жыў толькі міласэрны Бог. Ён вечны. Не мае ні пачатку, ні канца свайго быцця. Заўсёды Ён быў, ёсць і будзе.

I задумаў Бог ажывіць усё вакол Сябе. Спачатку, калі яшчэ не было ні свету, ні чалавека, Бог стварыў Анёлаў. Гэта істоты разумныя, бесцялесныя, нябачныя і бессмяротныя. Бог адарыў іх сіламі і здольнасцямі вышэйшымі, чым сілы чалавека. Розум Анёлаў больш дасканалы, чым наш. Яны заўсёды радасна выконваюць Божую волю.

Анёлы многа разоў з'яўляліся перад людзьмі ў вобразе прыгожых юнакоў з крыламі, у беласнежным, ззяючым адзенні, падпяразаныя залатымі паясамі. Бог пасылае іх да людзей, каб праз іх абвесціць Сваю волю.

Ці заўсёды Анёлы-ахоўнікі знаходзяцца з намі? Да кожнага веруючага Анёл прыходзіць, калі толькі мы самі злымі справамі не аддалім яго ад сябе. Вось што аднойчы Анёл расказаў манаху: “Я - Анёл. Гасподзь паслаў мяне на захаванне чалавека, які знаходзіцца ўжо некалькі дзён у гэтым непрыстойным месцы. Стаю тут таму, што не магу наблізіцца да грэшніка. Плачу таму, што губляю надзею прывесці яго на шлях пакаяння.”

Вось вы і пераканаліся ў той ісціне, што Анёлы-ахоўнікі пакідаюць нас, калі мы вядзём грахоўнае жыццё. Ведаючы гэта, будзем пазбягаць грахоў і не будзем аддаляць ад сябе нашых нябачных сяброў, абаронцаў і заступнікаў. Будзем плаціць ім любоўю за любоў.

3. Хто такія цёмныя анёлы, або нячысцікі, і ці трэба іх баяцца?

Людзі сёння вельмі дрэнна ўяўляюць сабе, хто ж гэта такія — нячысцікі, адкуль яны ўзяліся, якімі якасцямі валодаюць. У творах Н. В. Гогаля і А. С. Пушкіна нячысцік прадстаўлены як досыць недарэчная і бесталковая істота з агідным выглядам і настолькі нізкім інтэлектам, што нават просты вясковы каваль лёгка падпарадкоўвае яго сабе, выкарыстоўваючы ў якасці транспартнага сродку. Або, узброіўшыся кавалкам вяроўкі і парай немудрагелістых ашуканскіх трукаў, злога духа абводзіць вакол пальца вядомы пушкінскі персанаж з красамоўным імем Балда (па-беларуску Доўбня).

На процілеглым флангу галерэі літаратурных нячысцікаў — Воланд Булгакава. Гэта ўжо ледзь не ўсемагутны вяршыцель чалавечых лёсаў.

Царкоўнае падданне кажа, што духоўны свет анёлаў быў створаны Богам яшчэ да стварэння матэрыяльнага свету. Але здарылася катастрофа, у выніку якой анёлы, якія ўзначальваюцца сатаной, адпалі ад свайго Творцы: захапілі з неба трэцюю частку зорак і зрынулі іх на зямлю.

Бо анёлы не былі падабенствам аўтаматаў, цвёрда запраграмаваных на паслухмянства. Бог стварыў іх з любоўю, і выкананне Яго волі павінна было стаць у анёлаў зваротнай праявай любові. А любоў магчыма толькі як рэалізацыя свабоднага выбару. І Бог даў анёлам гэту магчымасць выбіраць — быць з Богам ці быць без Бога…

Люцыпар палічыў сябе роўным Богу, і вырашыў Яго пакінуць. Разам з ім гэта рашэнне прыняла трэцяя частка анёлаў. І адбылася на небе вайна: Архангел Міхаіл і Анёлы яго ваявалі супраць войска Люцыпара і прагналі іх з неба. Так Люцыпар стаў сатаною, а спакушаныя ім анёлы — нячысцікамі.

Зайздросцячы Богу, але не маючы магчымасці прычыніць Яму якую-небудзь шкоду, нячысцікі ўсю сваю нянавісць да Творцы распаўсюдзілі на Яго тварэнне – чалавека.

Адракаючыся ў хрышчэнні ад сатаны, чалавек даручае сябе Таму, Хто мае абсалютную ўладу над сатаной. Таму, нават калі нячысцікі нападаюць на хрысціяніна, гэта не павінна яго дужа палохаць. Такі напад магчымы пры адзінай абавязковай умове: калі яго дазволіць Бог. Укус змяі смяротны, але майстэрскі лекар умее рыхтаваць са змяінага яду лекі. Так і Бог злую волю нячысцікаў можа выкарыстоўваць як сродак для вылячэння чалавечай душы.

Таму адзіна правільнае і бяспечнае для чалавека стаўленне да нячысцікаў, якія звар'яцелі ад злосці, — не мець з імі нічога агульнага, пра што і просяць Бога хрысціяне ў заключных словах малітвы «Ойча наш»: …не ўвядзі нас у спакусу, але пазбаў нас ад злога (ліхога). Цяпер вы ведаеце як адносіцца да Светлых Анёлаў і да цёмных духаў.

4. Як Бог стварыў свет і чалавека. Бог стварыў зямлю, на якой мы жывём. I задумаўся: што трэба, каб на зямлі было добра і прыгожа?

У першы дзень стварыў Бог святло, бо дагэтуль навокал была страшная цемра. I светла стала на зямлі.

На другі дзень стварыў Бог неба, якое вы бачыце над сабой.

На трэці дзень Бог сабраў усю ваду, якая цякла па зямлі, у моры, рэкі, азёры, ручайкі. А дзе вады не было, там засталася сухая зямля, на якой вы бачыце вялікія і малыя горы.

I сказаў Бог на трэці дзень: «Няхай растуць на зямлі травы, гародніна, кветкі. Няхай на зямлі растуць розныя дрэвы і прыносяць плады. Так і сталася, як сказаў Бог. Зямля адразу папрыгажэла.

На чацвёрты дзень стварыў Бог на небе свяцілы. I загадаў, каб адно свяціла днём, а другое — ноччу. На зямлі стала прыгожа і светла, свяціла сонейка. Але ніводнай жывой істоты яшчэ не было ні на зямлі, ні на небе. Усюды панавала цішыня.

На пяты дзень Бог пусціў у ваду рыб, а ў паветра — птушак. Ажылі вада і паветра.

Калі вы ўсур'ёз зацікавіліся жывой прыродай, вы зразумееце, якім вялікім творцам быў Міласэрны Бог.

На шосты дзень Бог стварыў жывёл і звяроў Зямных. I з'явіліся яны на зямлі кожнага роду па пары, каб маглі размнажацца.

Вось цяпер на зямлі стала добра і весела. Ажыла прырода. Бог міласціва пазіраў на сваё тварэнне. Сапраўды гэта было добра. Прачытайце урывак аб стварэнні Нарніі з казкі Клайва С. Льюіса “Хронікі Нарніі”.

Бог стварыў чалавека пасля таго, як стварыў неба і зямлю і ўпрыгожыў зямлю раслінамі, засяліў яе жывёламі. Малпаў, роўна як і іншых жывёл Бог пакінуў такімі, як яны ёсць, а чалавека стварыў асобна. І толькі ў школьных падручніках усё яшчэ сцвярджаецца гэта недарэчнасць, быццам чалавек паходзіць ад малпы.

І ў жывёл ёсць неабходны для іх розум, памяць, кемлівасць. Яны ўмеюць кантактаваць адзін з адным рознымі гукамі. Жывёлы могуць мець такія якасці, як даверлівасць ці хітрасць, помсліваць ці пакорнасць.

Але чалавек ва ўсіх гэтых уласцівасцях развіты больш. І пачуцці, і розум, і гаворка ў чалавека значна багацейшая. Наша сумленне, наша разуменне Бога і здольнасць з ім мець зносіны адрозніваюць нас ад усіх жывёл. Душа чалавека не памірае.
Пытанні і заданні:

1. Што павінен ведаць хрысціянін?

2. Ці запомнілі вы у якія дні і што стварыў Бог?

3. Прыгадайце цікавыя факты пра свойскіх жывёл і дзікіх звяроў, якія жывуць на нашай зямлі.

4. Чым адрозніваецца чалавек ад жывёл?

  1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка