Народны аркестр народных інструментаў Пліскай дзіцячай музычнай школы




Дата канвертавання11.06.2016
Памер13.82 Kb.

Народны аркестр народных інструментаў

Пліскай дзіцячай музычнай школы
Пачатак творчай дзейнасці аркестра народных інструментаў Пліскай дзіцячай музычнай школы пакладзены ў 2001 годзе. Мастацкі кіраўнік Іна Анатольеўна Мурашка, канцэртмайстар Койпіш Ірына Анатольеўна.

Аркестр народных інструментаў – гэта не толькі згрунтаваны, дружны калектыў, але і творчая лабараторыя, дзе пазнаюцца і прывіваюцца навыкі ансамблевага выканання музычных твораў.

За час свайго існавання аркестр набыў багаты і цікавы рэпертуар, мае свайго слухача. У рэпертуары рускія і замежныя творы арыгінальнай апрацоўкі інструментальных мелодый і сучасных твораў.

Аркестр адразу стаў запатрабаваны ў межах Пліскай дзіцячай музычнай школы і пасёлка Кастрычніцкі. Калектыў з’яўляецца ўдзельнікам усіх мерапрыемстваў Пліскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, выступае на сцэнічных пляцоўках п.Кастрычніцкі, г.Смалявічы і Смалявіцкага раёна.

Ні адно мерапрыемста у горадзе, раёне, школе не абыходзіцца без удзелу гэтага цікавага калектыву.

У 2004 годзе склад аркестра змяніўся. Ён папоўніўся маладымі спецыялістамі. Практычна ўсе ўдзельнікі маюць вышэйшую адукацыю ці з’яўляюцца студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў. Гэта дазволіла калектыву павысіць выканальніцкі ўзровень.

У 2006 годзе калектыву прысвоена ганаровае найменне “народны”

2010г. – лаўрэат ІХ абласнога фестывалю народнага мастацтва “Напеў зямлі маёй” (г.Мар’іна Горка, 2010г.). дыплом ІІ ступені абласнога свята народнай творчасці “Нясвіжскі фэст” (г.Нясвіж, 2012г.)



Творчых вынікаў у сваёй дзейнасці аркестр народных інструментаў Пліскай дзіцячай музычнай школы змог дабіцца дзякуючы вялікай зацікаўленасці і любові да музыкі, высокай працаздольнасці і прафесійнаму выканальніцкаму майстэрству.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка