Народная адукацыя у бсср: 1919-1924 гг.: Навуковая праца студэнта /пду, каф гiсторыi I сацыялогii; I. В. Альковiч. –Наваполацк: пду, 2002




старонка2/8
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.12 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8

1.3. Пачаткі нацыянальнай беларускай школы

Пасля рэвалюцыі, да ўтварэння БССР беларускія губерніі ўваходзілі ў склад Заходняй вобласці. У губернях і паветах былі ўтвораны аддзелы народнай асветы, а 27 снежня 1918 г. быў стораны Камісарыят асветы Заходняй вобласці [17, с. 10].

У перыяд са студзеня 1917 года па люты 1918 года ў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерніях працавала звыш 2300 пачатковых школ [9, с. 77] 14 лютага 1918 годаў Мінску пачаў работу Народны ўніверсітэт. У снежні таго ж года ў Мінску і Магілёве былі створаны курсы па перыпадрыхтоўцы настаўнікаў.

Пасля рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі пачалі стварацца школы з выкладаннем на беларускай мове. Гэта было значным дасягненнем, улічваючы той факт, што на працягу стагоддзяў беларуская культура знаходзілася пад рускім і польскім уплывам.

У 1918-1919 гады палітычнае становішча ў краіне было не вельмі спрыяльнае для ажыццяўлення дэкрэтаў савецкіх улад у сферы адукацыі. Частка Беларусі ў 1918 годзе была акупавана немцамі, у 1919 на змену ім годзе прыйшлі польскія войскі.

Пасля ўтварэння БССР, пачала стварацца ўласна беларуская сістэма адукацыі. На працягу снежня-лютага 1919 года пры мясцовых органах улады (7 раёнаў і 54 падраёны рэспублікі) ствараюцца аддзелы народнай адукацыі [9, с. 62]. 14 лютага 1919 года Наркамасветы Беларусі склікаў нараду кіраўнікоў аддзелаў народнай адукацыі, на якой было абвешчана аб увяддзенні ўсеагульнага і сумеснага навучання, аб распаўсюджванні "Палажэння аб адзінай працоўнай школе РСФСР" на тэрыторыі Беларускай ССР [36, с. 62-63]. Такім чынам з 1919 года былі знішчаны ўсе ранейшыя назвы школ і створана адзіная працоўная школа двух ступеняў:



  • I ступень - для дзяцей ад 8 да 13 гадоў (5-гадовы курс
    навучання)

  • II ступень - ад 13 да 17 гадоў (4-гадовы курс навучання).

Але здзейсніць прынцыпы адзінай працоўнай школы ў 1919 годзе было нялёгка. Асноўная цяжкасць была ў тым, што адчуваўся востры недахоп педагагічных кадраў, якія маглі б ўзначаліць работу па перабудове народнай адукацыі. У гэты час аднавілі работу толькі 2811 школ, з ніх школ I ступені -

17

2697 і II ступені -114 [8, с. 56]. Выкладанне ў некаторых з іх вялося на беларускай мове.



Са стварэннем ЛітБел ССР у лютым 1919 года Наркамасветы БССР быў ліквідаваны. Пытаннямі адукацыі стаў займацца Наркамасветы ЛітБел і аддзел народнай адукацыі Мінгубрэўкама. 24 сакавіка 1919 года быў прыняты дэкрэт СНК Літвы і Беларусі "Аб рэарганізацыі школьнай справы" [17, с. 73]. Гэты дэкрэт падцвердзіў падзяленне школы на две ступені. Да адзінай працоўнай дзевяцігадовай школы далучаўся дзіцячы сад (ад 6 да 8 гадоў). Навучанне у школах абедзьвюх ступеняў у Беларусі з'яўлялася бясплатны, сумесным для дзяўчынак і хлопчыкаў. Вызначалася нарматыўная колькасць вучняў на аднаго настаўніка - 25 чалавек. Дэкрэт падкрэсліваў агульнаадукацыйны, палітэхнічны характар, пры гэтым важнае месца адводзілася эстэтычнаму і фізічнаму выхаванню. Усе школьныя работнікі павінны былі штогод перавыбірацца згодна з дэкрэтам аб выбарнасці педагагічных пасад. Дадзены указ адпавядаў пастанове Дзяржаўнага камітэта па асвеце ад 27 лютага 1918 года аб выбарнасці педагагічных і адміністратыўна - педагагічных пасад [16, Ф. 42, воп. 1, спр. 1, с. 24,5]. У гэтай пастанове было прапанавана: "...Всем лнцам желающим занять должность прнступнть к подаче заявленнй в Советы Народного образования". Далей ішло удакладненне: "При заявлении желательно прнложення следующих документов:

  1. Свидетельства об образованнн.

  2. Удостоверение о педагогическом опыте.

  1. Рекомендации политических партий и иных организаций, изложение
    своих педагогических н общественно- политических взглядов" [16, Ф. 42,
    воп. 1,спр. 1, 24,5-25].

Апошні пункт дадатку можна разглядаць, як адну з першых спроб ідэалагічнага кантролю Камуністычнай партыі за настаўнікамі.

Кожны настаўнік, які быў прыняты на пасаду, меў адзіны свабодны дзень у тыдзень і два месяцы адпачынку на працягу года. Трэці раздзел дэкрэта адпавядаў раздзелу палажэння РСФСР. У дэкрэце ўтрымліваліся палажэнні аб адмене ўсіх відаў экзаменаў, падручнікаў і г. д. [50, с. 260].

Акупацыя палякамі тэрыторыі Літвы вымусіла кіраўніцтва ЛітБел і Наркамасветы эвакуіравацца ў Мінск. Мінскае губано было аб'яднана з Наркамасветы. 3 акупацыяй тэрыторыі Беларусі Наркамасветы быў эвакуіраваны ў Смаленск, затым у Раслаўль і спыніў сваю дзейнасць [16, Ф. 42, воп. 1, спр. 1, с.2]

18

Напачатку чэрвеня 1920 года Красная Армія перайшла ў наступленне на Заходнім фронце. 9 чэрвеня 1920 года ўказам рэўваенсавета Заходняга фронту было аб'яўлена аб стварэнні Мінгубрэўкома [16, Ф. 42, воп. 1, спр. 1, с.1]. Для кіраўніціва асобнымі галінамі народнай гаспадаркі і культуры былі створаны аддзелы губрэўкома ў тым ліку і аддзел народнай адукацыі, які быў перайменаваны 26 жніўня ў Камісарыят асветы БССР [9, Ф. 42, воп. 1, спр. 1, с. 2]. 23 чэрвеня ў Маскву ў Наркамасветы была накіравана тэлеграма наступнага зместу:



"С занятнем города Минска Красной Армией спешно приступили к организации Отделов Народного Образования: губернского, уездных, городских и волостных.

В вндах установлення полного контакта действнй этих отделов с Наркомпросом, Отдел Народного Образовання проснт возможно скорее выслать отделу все декреты, распоряжения н повременные нздання, руководящего значения для дела народного образования, вышедшнх в свет в срок с 1 мая 1919 года по последнне время, а также педагогическую лнтературу" [16, Ф. 42, воп. 1, спр. 3, с. 2].

У сваей дзейнасці Камісарыят асветы БССР кіраваўся праграмнымі дакументамі, прынятымі ў РСФСР. Нават калі першыя пераўтварэнні былі праведзены і пачалася актыўная праца па ўсталяванню новай сістэмы адукацыі, асноўны накірунак дзейнасці Наркамасветы БССР вызначаўся пастановамі, якія былі прыняты ў РСФСР.

Пытаннямі народнай адукацыі на месцах займаліся аддзелы народнай адукацыі павятовых выканкамаў. 13-17 снежня 1920 года адбыўся II з'езд Саветаў БССР, ў адпаведнасці з якім быў створаны Наркамасветы БССР [17, с. 18]. Пры Наркамасветы была створана калегія, на чале якой стаяў Народны камісар. Калегія займалася пытаннямі непасрэднага кіравання народнай адукацыяй, кантролем за выкананнем рашэнняў партыі і ўрада Беларусі ў сферы народнай адукацыі.

Такім чынам, пасля вызвалення ад польскіх акупантаў, станаўленню і развіццю народнай адукацыі ў БССР нічога не перашкаджала. Была створана сістэма кіравання школай на чале з Наркамасветы. Усе асноўныя прынцыпы пабудовы сістэмы, метады кіравання, праграмныя дакументы і г. д. былі пераняты ў РСФСР.

Несумненным крокам да нацыянальнага вызначэння Беларусі стала ўвядзенне ў школьную праграмму такіх прадметаў, як гісторыя БССР,

19

беларускай мовы і літаратуры. Але сапраўднай нацыянальнай школы не атрымалася, у большасці школ выкладанне астатніх прадметаў вялося на рускай мове, у праграмах захоўваліся такія прадметы як геаграфія Рассіі, руская літаратура, руская мова, гісторыя Расіі. Цікавым з'яўляецца той факт, што аніводная руская школа не мела ў сваёй праграме прадметаў, звязаных з Беларуссю, і, нават, на беларускіх землях, далучаных да РСФСР у 1919 годзе беларускі нацыянальны элемент не закранаўся.



У першыя гады Савецкай улады бальшпавікі імкнуліся нарасціць колькасны паказчык па школах. Толькі за адзін год адкрывалася некалькі сотняў школ. Але паколькі аб'ектыўныя ўмовы для рэзкага пашырэння школьнай сеткі ў 1917-1919 годзе яшчэ не склаліся, праз пэўны час пачалося яе скарачэнне.

У 1917-1920 гадах была закладзена аснова новай школьнай сістэмы, і ў далейшым адукацыя развівалася ў адпаведным накірунку спачатку з невялікімі адхіленнямі ў нацыянальны бок, потым з вялікімі ў бок стварэння адзінай савецкай школы, якая амаль нічым не адрознівалася ад школы РСФСР. Урад БССР не скарыстаў магчымасць, якую атрымаў пасля сацыялістычнай рэвалюцыі 1917 г. і не пайшоў па шляху стварэння нацыянальнай сістэмы адукацыі, незалежнай ад Наркамасветы РСФСР. Шматгадовая звычка быць у залежнасці ад Расіі ўзяла верх над паразуменне годнасці і незалежнасці

беларускага народа.

20

Табліца 2.4



Сетка настаўніцкіх семінарый Беларусі напачатку 1915 г.

Навучальныя установы

Год адкрыцця семінарыі

Колькасць навучэнцаў

Колькасць, зкончыўшых ў 1914 г. семінарыі

Барысаўская семінарыя

1914

34

-

Маладзечненская семінарыя

1864

116

33

Нясвіжская семінарыя

1874

137

37

Аршанская семінарыя

1911

113

-

Полацкая семінарыя

1872

123

28

Рагачоўская семінарыя

1909

120

31

Свіслачская семінарыя

1876

136

26

3 табліцы відна, што колькасць выпускнікоў настаўніцкіх семінарый была вельмі нізкай, што безумоўна павінна было выклікаць недахоп кадраў народнай адукацыі.

Менавіта з гэтай праблемай сутыкнуліся бальшавікі, якія прыйшлі да ўлады ў 1917 г. У першыя гады Савецкай улады асноўнай крыніцай папаўнення педагагічных кадраў з'яўляліся кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы. Так, у 1918 годзе ў Мінску былі адкрыты аднагадовыя курсы, дзе вывучаліся беларуская мова і літаратура [8, с. 116]. У 1920 годзе ў Барысаве, Мінске і Бабруйске ствараюцца трохгадовыя педагагічныя курсы [8, с. 116]. У гэтым жа годзе у некаторых паветах ствараюцца дзесяцімесячныя курсы па падрыхтоўцы настаўнікаў пачатковай школы і дашкольных работнікаў [8, с. 116].

7-12 траўня 1918 года у Маскве адбыўся Ўсерасійскі з'езд дэлегатаў настаўніцкіх інстытутаў. На з'ездзе былі дэлегаты ад 22 настаўніцкіх інстытутаў, у тым ліку ад Віцебскага і Мінскага. Было прынята рашэнне аб пераўтварэнні настаўніцкіх інстытутаў у вышэйшыя навучальныя установы з чатырохгадовым тэрмінам навучання [22, с. 20].

У жніўні 1918г. у Маскве адкрыўся I Ўсерасійскі з'езд па асвеце. З'езд прызнаў неабходным стварыць адзіны тып вышэйшай педагагічнай настаўніцкай установы, уніфікаваць у краіне сістэму педагагічнай адукацыі.

32

На самой справе ўніфікаваць усе педагагічныя навучальныя ўстановы было не магчыма. У сістэме педагагічнай адукацыі яшчэ доўгія гады захоўваліся розныя тыпы навучальных устаноў.



Тым не менш, 5 кастрычніка 1918 года Дзяржаўная камісія па асвеце ў асноўным ухваліла мерапрыемствы па пераўтварэнню настаўніцкіх інстытутаў ў вышэйшыя навучальныя установы [21, с.21].

У кастрычніку 1918 г. пачалося правядзенне рэформы настаўніцкіх інстытутаў. У ліку першых Віцебскі настаўніцкі інстытут быў ператвораны ў вышэйшую навучальную установу з трымя аддзяленнямі: сацыяльна-гістарычным, біёлага-геаграфічным і фізіка-матэматычным [22, с.22].

Мінскі настаўніцкі інстытут з верасня 1915 года па верасень 1918 года знаходзіўся ў Яраслаўле. Магілёўскі інстытут у тым жа годзе быў ператвораны ў педагагічны [22, с. 22].

Не паспелі педагагічныя інстытуты праявіць свае слабыя і моцныя бакі, як кіраўніцтва аддзела падрыхтоўкі настаўнікаў Наркамасветы РСФСР прапанавала стварыць новы тып педагагічнай навучальнай установы -інстытуты народнай адукацыі, у якіх рыхтавалі бы не толькі настаўнікаў, але і дашкольных і пазашкольных работнікаў.

У жніўні 1919 года ў Маскве адбылося другая нарада па рэформе педагагічных навучальных устаноў. Нарада ўхваліла рэарганізацыю педагагічных інстытутаў і некаторых настаўніцкіх семінарый і прыняла Статут інстытутаў народнай адукацыі [22, с. 24].

У сувязі са стварэннем у БССР ў 1919/20 навучальным годзе інстытутаў народнай адукацыі, якія здзейснялі падрыхтоўку спецыялістаў для галін асветы, знікла неабходнасць у адначасовым існаванні інстытутаў народнай адукацыі і настаўніцкіх семінарый, якія рыхтавалі настаўнікаў для школ I ступені. У чэрвені 1919 года Наркамасветы РСФСР прыняў рашэнне пераўтварыць усе настаўніцкія семінарыі ў залежнасці ад мясцовых умоў у педагагічныя курсы для падрыхтоўкі работнікаў школ I ступені альбо інстытуты народнай адукацыі. Кантынгент вучняў семінарый, а потым трохгадовых педкурсаў быў нешматлікім. Кожная настаўніцкая установа мела ў сярэднім каля 100 выхаванцаў.

Задавальніць патрэбу школ I ступені ў настаўніках стацыянарныя педагагічныя настаўніцкія ўстановы, з параўнальна вялікім тэрмінам навучання, не мелі магчымасці. У 1917-1920 гадах у краіне ствараліся педагагічныя курсы трох тыпаў: пастаянныя курсы з двумя гадамі навучання,

33

аднагадовыя курсы з 10-месячным тэрмінам навучання і кароткатэрміновыя курсы з 6-тыднёвым тэрмінам навучання.



3 пераходам да НЭПа і пачаткам скарачэння сеткі навучальных устаноў адбываюцца змяненні ў сістэме і сетцы навучальных устаноў.

Важнай падзеяй было адкрыццё ў 1921 годзе Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Падрыхтоўка педагагічных кадраў ажыццяўлялася на факультэце грамадскіх навук. Грамадска-педагагічнае і этна-лінгвістычнае аддзяленне рыхтавала выкладчыкаў грамадскіх дысцыплін, мовы і літаратуры, эканамічнае і прававое - эканамістаў і юрыстаў.

У сувязі са стварэннем Беларускага дзяржаўнага універсітэта і агульным скарачэннем сеткі навучальных устаноў, 4 снежня 1922 года Галоўнае упраўленне прафесіянальнай адукацыі БССР выдаў загад аб закрыцці Мінскага інстытута народнай адукацыі 31 студзеня 1922 года [11, с. 69]. Найбольш кваліфікаваныя выкладчыкі Мінскага ІНА перайшлі на працу ва універсітэт.

Суадносна з рашэннямі I Усерасійскай партыйнай нарады (31 студзеня 1920 г.-4 снежня 1921 г.). і змяненнем сістэмы народнай адукацыі была праведзена рэарганізацыя педагагічных навучальных устаноў. Падрыхтоўка настаўнікаў для сярэдніх навучальных устаноў была засяроджана ў педагагічным інстытуце альбо на педагагічным факультэце універсітэта. Настаўнікаў для сямігадовых школ павінны былі рыхтаваць практычныя інстытуты народнай адукацыі (ПІНА). У 1923 годзе практычныя інстытуты народнай адукацыі былі ліквідаваны як неспраўдзіўшыя сябе установы [22, с. 42]. Пры рэарганізацыі яны пераўтвараліся ў педагагічныя тэхнікумы альбо інстытуты.

Такім чынам, у БССР у перыяд з 1917 па 1924 год рэарганізацыя сістэмы педагагічнай адукацыі праводзілася некалькі разоў. Пераўтварэнні не заўсёды адпядалі існуючай рэальнасці. У кіруючых работнікаў Наркамасветы, дзеячоў народнай асветы не было яшчэ вопыту, неабходнага для стварэння і кіраўніцтва навучальнымі ўстановамі новай савецкай сістэмы адукацыі і выхавання.

У канцы аднаўленчага перыяду падрыхтоўку выкладчыкаў для сярэдніх навучальных устаноў у Беларусі праводзіў толькі Беларускі дзяржаўны універсітэт.

Дарэчы, змяненнем назвы і перайменавання выкладчыкаў настаўніцкага інстытута ў прафесароў, а вучняў у студэнтаў не вырашалася па сутнасці пытанне стварэння вышэйшай педагагічнай навучальнай установы.Па месцы,

34

якое яны займалі у сістэме педагапчнай адукацыі, і па зместу сваёй дзейнасці ІНА і ПІНА былі навучальнымі установамі, якія рыхтавалі настаўніцкія кадры для сямігадовых школ і забяспечвалі сваім выхаванцам нескончаную вышэйшую адукацыю.



Створаныя у 1921/22 навучальным годзе у складзе факультэта грамадскіх навук БДУ грамадска-педагагічнага і этна-лінгвістычнага аддзяленні не мелі дакладна акрэсленага педагагічнага профілю, іх навучальныя праграмы не былі дастаткова распрацаваны. Да таго ж вучэбныя планы і праграмы ўсіх аддзяленняў педагагічнага факультэту былі разлічаны на чатыры гады, у той час як на факультэце грамадскіх навук быў усталяваны трохгадовы тэрмін навучання. [22, с. 46].

Трэба зазначыць што такія ваганні у справе стварэння сістэмы педагагічнай адукацыі прыводзілі да нізкага ўзроўню адукаванасці настаўнікаў ў савецкай школе. Калі параўноўваць дарэвалюцыйную і савецкую школы,мы ўбачым наступную карціну. Так, напрыклад, колькасць настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй у гімназіях складала амаль 50% ад агульнай колькасці настаўнікаў.

Табліца 2.5. Адукацыя настаўнікаў гімназій у 1913 годзе











3

Колькасць



3

3 незакончанай





навучальных

Усяго

вышэйшай.

вышэйшай

3 сярэдняй

незакончанан

устаноў

настаунікау

адукацыяй

адукацыяй

адукацыяй

сярэднян адукацыяй

33

564

290

12

245

16

(Табліца з кнігі Еўдакімавай Е. Л. " Гимназаческое образование в Белоруссии: исторический опыт н тенденцнн развнтня (XIX - пач. XX)".- Мн.: НЮ,-1998.-с. 65).

Што дачыць настаўнікаў савецкай школы то, напрыклад, пры праверцы школ Ігуменскага павета з 618 школьных работнікаў толькі 14 мелі вышэйшую адукацыю [16,Ф. 42, воп. 1, спр. 52. с. 1-47]. Натуральна паўстае яшчэ адно пытанне: куды дзеліся тыя настаўнікі з вышэйшай адукацыяй, якія працавалі да рэвалюцыі. Хутчэй за ўсё пасля ўвядзення абавязковай перавыбарнасці настаўнікаў многія з іх страцілі пасады, верагодна частка з'ехала за мяжу, а частка, не пагадзіўшыся з новай сістэмай народнай адукацыі, пакінулі школу.

35

Але ж трэба ўлічваць і той факт, што сетка навучальных устаноў у перыяд з 1913 па 1917 год значна павялічылася. Што таксама магло стаць прычынай памяншэння колькасці настаўнікаў з выўэйшай адукацыяй.



Паколькі новая сістэма асноўнай задачай ставіла выхаванне "савецкага чалавека", то і настаўнік павінен быць адпаведным. Камуністычная партыя паставіла задачу -перавыхаванне настаўнікаў старой дарэвалюцыйнай школы. Былі арганізаваны кружкі па вывучэнню палітыкі партыі і Савецкай улады. 3 мэтай камуністычнага выхавання работнікаў асветы ў 1925 годзе пачаў выдавацца педагагічны часопіс "Асвета".

Вельмі нізкім быў і узровень падрыхтоўкі настаўнікаў. У канцы аднаўленчага перыяду ішоў актыўны працэс выцяснення лекцый, семінарскіх заняткаў і замена іх практычнымі і лабараторнымі заняткамі, брыгаднай прапрацоўкай вучэбнага матэрыялу і т. п. Выявілася тэндэнцыя да зніжэння агульнанавуковай падрыхтоўкі настаўнікаў [22, с. 59].

Розныя тыпы навучальных устаноў, якія працавалі ў БССР, ўяўлялі сабой спробу стварыць зладжаную сістэму педагагічнай адукацыі. Але толькі стварэннем педагагічнага факультэта БДУ восенню 1922 года была закладзена трывалая аснова для развіцця вышэйшай педагагічнай адукацыі ў краіне. У гады аднаўленчага перыяду былі рэарганізаваны сярэднія педагагічныя навучальныя установы. Наркамасветы адмовіўся ад адзінай педагагічнай установы і выказаўся за паасобную падрыхтоўку настаўнікаў для сярэдніх і пачатковых школ. Было вырашана засяродзіць падрыхтоўку настаўнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў педагагічных інстытутах і на педагагічных факультэтах універсітэтаў, а настаўнікаў сярэдняй кваліфікацыі ў педагагічных тэхнікумах [22, с. 59]. Трохгадовыя педагагічныя курсы падлягалі ператварэнню ў чатырохгадовыя педтэхнікумы [22, с. 59].

1923/24 навучальны год паклаў пачатак арганізаванай і планамернай працы у сферы народнай адукацыі. Упарадкоўвалася сетка, выпрацоўваліся праграмы, паляпшалася матэрыяльнае становішча навучальных устаноў, у тым ліку і педагагічных. Тым не менш праблема педагагічных кадраў не была вырашана нават напрыканцы 20-х гадоў. Вучэбная нагрузка заставалася вельмі вялікай. Каля паловы настаўнікаў працавала з трымя і чатырмя групамі, прычым на адзін камплект прыходзілася ў сярэднім каля 46 вучняў [8, с. 119]. Толькі з 30-х гадоў становішча з педагагічнымі кадрамі пачало паляпшацца.

36

2.4. Сярэдняя адукацыя і прафесіянальна-тэхнічнае навучанне ў БССР



Неабходна адзначыць, што галоўнай мэтай савецкай школы ў аднаўленчы перыяд было стварэнне працоўных рук для народнай гаспадаркі, а мэтанакіраванасць і змест школьных праграм насілі палітэхнічны характар. Гэта было абумоўлена разрухай у краіне, якая, у сваю чаргу, стала вынікам зацягнуўшыхся войнаў і інтэрвенцыі. Аднаўленне народнай гаспадаркі патрабавала вялікай колькасці працоўнай сілы, таму пашырэнне сеткі сярэдніх спецыяльных і прафесіянальна-тэхнічных навучальных устаноў было першачарговай задачай Савецкай улады.

Прафесіянальна-тэхнічнае навучанне ў дарэвалюцыйнай Беларусі было прадстаўлена шэрагам навучальных устаноў: рамеснымі і тэхнічнымі вучылішчамі, ніжэйшымі рамеснымі сельскагаспадарчымі школамі, курсамі і рамеснымі майстэрнямі, рамеснымі адзяленнямі і класамі ручной працы пры агульнаадукацыйных школах [1, с. 23].

Прафесіянальна-тэхнічныя установы савецкага тыпу пачалі стварацца у аднаўленчы перыяд. У склад устаноў прафесіянальнай адукацыі ўваходзілі школы фабрычна-завадскога тыпу, прафесіянальныя школы і курсы, тэхнікумы і навучальна-вытворчыя майстэрні. Вялікую папулярнасць набыло фабрычна-завадское вучнёўства, як адна з асноўных форм падрыхтоўкі кваліфікаванай працоўнай сілы. Кваліфікацыя працоўных, падрыхтаваных ў ФЗВ, была не вельмі высокай, але ва ўмовах недахопу працоўнай сілы ў аднаўленчы перыяд, часу на падрыхтоўку высокакваліфікаваных рабочых не было. Для падрыхтоўкі кадраў сярэдняй кваліфікацыі па розным спецыяльнасцям з 1920 года разгортваецца сетка індустрыяльных, сельскагаспадарчых, будаўнічых, медыцынскіх, педагагічных і іншых тэхнікумаў [9, с. 180].

Суадносна з пастановай Народнага камісарыята асветы РСФСР ўсе прафесіянальна-тэхнічныя ўстановы, якія знаходзіліся да гэтага ў розных ведамствах, пераходзілі пад яго веданне [9, с. 180]. Гэта пастанова была замацавана дэкрэтам СНК РСФСР ад 30 траўня 1918 года. У ім зазначалася, што цэнтралізацыя кіраўніцтва школамі ўсіх тыпаў вызвана неабходнасцю "преобразования учебно-воспитательного дела, обьединения и обновлення его на началах новой педагогики и соцналнзма" [18, с. 180].

37

У верасні 1920 года у складзе Наркамасветы БССР быў створаны аддзел прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.Хутка гэты аддзел быў пераўтвораны ў Камітэт прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі., а потым у Галоўнае ўпраўленне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, якое ўваходзіла ў склад Наркамасветы БССР. Задачай гэтага органа з'яўлялася падрыхтоўка кадраў для прамысловасці, сельскай гаспадаркі, устаноў асветы, аховы здароўя, мастацтва рэспублікі [9, с. 193].

1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка