Народная адукацыя у бсср: 1919-1924 гг.: Навуковая праца студэнта /пду, каф гiсторыi I сацыялогii; I. В. Альковiч. –Наваполацк: пду, 2002




старонка1/8
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.12 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8
НАРОДНАЯ АДУКАЦЫЯ У БССР: 1919-1924 гг.: Навуковая праца студэнта /ПДУ, каф.гiсторыi i сацыялогii; I.В. Альковiч. –Наваполацк:ПДУ, 2002.
Змест:

Уводзіны 3

Глава 1. Рэвалюцыя 1917 года і першапачатковыя пераўтварэнні ў сістэме
народнай адукацыі 6


  1. Стан народнай адукацыі напярэдадні кастрычніцкай рэвалюцыі 6

  2. Рэформы ў народнай адукацыі пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917

года 11

1.3. Пачаткі нацыянальнай беларускай школы 17

Глава 2. Школа БССР у 1920-1924 гг 21

2.1. Развіццё сеткі беларускіх школ 21

2.2.Новая школа. Асноўныя прынцыпы і накірункі навучальнай і выхаваўчай
працы 26

2.3. Фарміраванне кадраў народнай адукацыі 31

2.4 Сярэдняя адукацыя і прафесіянальна - тэхнічнае навучанне ў БССР 37

2.5. Развіццё вышэйшай адукацыі ў 1920-1924гг 45

Глава 3. Складаванне перадумоў і пачатак беларусізацыі ў галіне народнай
адукацыі 51

Глава 4. Тэхнічнае апісанне тэхналогіі стварэння wеЬ-сайта 56

Заключэнне 61

Спіс літаратуры 65



Уводзіны

У ноч з 24 на 25 кастрычніка 1917 года адбыліся падзеі, якія надалей ў гісторыі атрымалі назву Вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі. 3 гэтага часу

'

пачалася новая эпоха у гісторыі Беларусі.



Савецкая улада пачала з разбурэння старой сістэмы і ўсталявання новых парадкаў. Адной з першапачатковых задач было стварэнне новай сістэмы адука-цыі. Ужо з першых дзён савецкай улады пачынаецца карэнная перабудова шко-лы. Асноўным накірункам пераўтварэнняў была ліквідацыя саслоўнага прынцы-па адукацыі і стварэнне адзінай працоўнай бясплатнай і абавязковай школы.

Тэма развіцця народнай адукацыі у першыя паслярэвалюцыйныя гады вельмі актуальна па некалькім прычынам. Па - першае, БССР, як дзяржаўнае ўтварэнне і, адпаведная яму сістэма народнай адукацыі ў краіне праіснавалі 73 гады. Але распад СССР і абвяшчэнне незалежнай Рэспублікі Беларусь, не прывялі да хуткай змены адукацыйнай сістэмы, пэўныя моманты старой школы засталіся і па сённяшні дзень.

Сучасная школа Беларусі знаходзіцца ў стане рэфармавання. Каб правесці рэформу, трэба дакладна вызначыць, якія элементы былой сістэмы адпавядаюць рйліям сучаснага жыцця і могуць застацца ў новай школе. Па-другое, любая сістэма адукацыі выконвае сацыяльны заказ і выхоўвае такога чалавека, які патрэбен дзяржаве. Савецкая школа была правадніком камуністычных ідэй і асноўнай сваёй задачай ставіла стварэнне сацыялістычнага грамадства. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, у вучняў фарміравалі пэўныя ідэалы і каштоўнасці, якія адпавядалі тагачаснаму грамадска-палітычнаму ладу дзяржавы. На сённяшні дзень відавочна неабходнасць іх пераасмыслення ў адпаведнасці, с сучасным становішчам у краіне.

На працягу дзесяцігоддзяў савецкай улады праблема народнай адуацыі разглядалася вельмі аднабакова. Савецкая гістарыяграфія, прадстаўленая такімі вучонымі, як Каменская Н. В., Новік Е. К., Іллюшын I. М., Умрэйка С. А. і г. д., малюе дарэвалюцыйную школу, як антынародную і рэакцыйную, а кастрычніцкую рэвалюцыю, як штуршок да вялікіх сацыялістычных пераўтварэнняў. Гісторыкі савецкага часу замоўчвалі памылкі і недахопы у развіцці сістэмы народнай адукацыі.

На сённяшні дзень тэма савецкай школы застаецца адкрытай, грунтоўных прац, якія былі бы створаны пасля распаду СССР існуе вельмі мала.

Аб'ектам дадзенага даследавання з'яўляецца сістэма народнай адукацыі ў 1919 - 1924 гг. Дадзены пэрыяд абраны невыпадкова. Пасля кастрычніцкай рэвалюцы 1917 года прайшло два гады, перш чым была ўтворана БССР. За гэты час у РСФСР былі праведзены асноўныя рэформы ў галіне народнай адукацыі. Складанае становішча на Беларусі пасля кастрычніцкай рэвалюцыі дазволілі пачаць працу, па перабудове школьнай сістэмы, толькі ў 1919 годзе. Асаблівасцю развіцця адукацыі, пачынаючы з сярэдзіны 1919 года і па 1924 год, было таксама геаграфічнае становішча БССР, тэрыторыя якой складалася з шасці паветаў Мінскай губерніі.

Прадметам даследавання з'яўляецца развіццё сістэмы народнай адукацыі на працягу адзначанага перыяду. Тыя змены, якія адбываліся ў краіне, пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года закранулі і сістэму адукацыі. Рэформа школы была следствам усталявання новога грамадскага ладу, які патрабаваў выхавання чалавека ў духе сацыялістычных ідэй.

Дадзеная праца ставіць мэтаю даць адказ на шэраг пытанняў:



  • Ці з'яўлялася дарэвалюцыйная школа рэакцыйнай і антынароднай
    у параўнанні з савецкай школай?

  • Ці з'яўляліся сапраўды неабходнымі карэнныя пераўтварэнні ў
    сістэме народнай адукацыі і да якіх вынікаў яны прывялі?

  • Як развівалася сістэма народнай адукацыі ў перыяд з 1919 па 1924
    гг.

  • Наколькі былі дасягнуты мэты і задачы, пастаўленныя
    бальшавікамі ў сферы адукацыі?

Асноўнымі задачамі працы з'яўляюцца:

• Зрабіць параўнаўчы аналіз дарэвалюцыйнай і савецкай школы, каб


стварыць больш дакладнае ўяўленне аб праведзеных бальшавікамі
пераўтварэннях.

  • Параўнаць савецкую гістарыяграфію, архіўныя дакументы і працы
    сучасных гісторыкаў, і ў выніку стварыць карціну развіцця сістэмы народнай
    адукацыі у 1919-1924 гадах.

  • Даследаваць ўмовы правядзення школьнай рэформы.

  • Зрабіць аналіз статыстычных дадзеных па сістэме народнай
    адукацыі дадзенага перыяду.

  • Высвятліць вынікі "школьнай рэвалюцыі".

Крыніцы для правядзення дадзенага даследвання можна падзяліць на некалькі груп. Першую складаюць працы савецкіх гісторыкаў да якіх адносяцца Кісялёў Р. Я. "Школа савецкай Беларусі", Каралёў Ф.Ф. "Нарысы па гісторыі савецкай школы і педагогікі (1917-1920гг.)", Каменская Н. В. "Станаўленне народнай адукацыі ў Беларусіі (1917-1920гг.), Ціток 3. М. "Школа Беларусі ў перыяд грамадзянскай вайны і аднаўлення народнай гаспадаркі (1917-1925 гг.), Сцяпура 3. "Усеагульнае навучанне ў БССР", да гэтай жа групы можна аднесці "Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі", працу Ільюшына I. М. і Умрэйка С. А. "Народная адукацыя ў БССР", калектыўную працу "Народная адукацыя і педагагічная думка ў Беларусі" і г. д. Цікавымі крыніцамі, якія утрымліваюць багаты дакументальны матэрыял, з'яўляюцца зборнік дакументаў "Народная адукацыя ў БССР" і зборнік "Савецкая Беларусія".

Наступная група дакументаў гэта перыядычныя выданні, да якіх адносяцца "Настаўніцкая газета", "Школа и культура советской Белоруссии", "Звязда".

Прац сучасных гісторыкаў па дадзенай тэме не шмат, цікавасць уяўляюць працы Еўдакімавай Е. Л. «Гнмназическое образование в Белоруссии: нсторнческнй опыт н тенденцнн развнтня (19-начало 20 вв.)», Флнтта Н. В. "Школа в России в конце 19-начале 20 веков". Акрамя таго шэраг інфармацыі ўтрымліваецца ў агульных працах па гісторыі Беларусі: "Псторыя Беларусі (пад рэд. Каханоўскага А. Г.), "Псторыя Беларусі" (пад рэд. Новіка Е. К. і Марцуля Г. С.), "Псторыя культуры Беларусі" Лыча Л. і Навіцкага У., у энцыклапедыі "Псторыя Беларусі".

Асобнай групай крыніц з'яўляюцца дакументы Народнага Камісарыята асветы, якія знаходзяцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Менавіта яны дазваляюць стварыць найбольш аб'ектыўную карціну развіцця сістэмы народнай адукацыі ў БССР.

Пры даследаванні дадзенай тэмы выкарыстоўваліся наступныя метады: статыстычны, гісторыка-параўнаўчы, рэтраспектыўны і метад параўнаўчага аналіза.

1. Рэвалюцыя 1917 г. і першапачатковыя пераўтварэнні ў сістэме

народнай адукацыі

1.1 Стан народнай адукацыі напярэдадні кастрычніцкай рэвалюцыі

Адной з першапачатковых задач бальшавікоў, якія прыйшлі да ўлады ў 1917 годзе, было стварэнне новай школы.

Дарэвалюцыйная сістэма адукацыі была досыць хаотычнай і вызначалася наяўнасцю шматлікіх тыпаў школ, не звязаных паміж сабою, якія ў сваю чаргу знаходзіліся ў розных ведамствах і органах мясцовага самакіравання .

Мноства тыпаў і відаў пачатковых школ - аднакласныя, двукласныя, міністэрскія, земскія, царкоўнапрыхадскія, гарадскія, місіянерскія і т. п.; мноства тыпаў школ - вышэйшыя пачатковыя вучылішча, мужчынскія і жаночыя прагімназіі, духоўныя вучылішчы, гандлёвыя школы іг. д; існаванне розных тыпаў сярэдніх школ - мужчынскія і жаночыя гімназіі, рэальныя і камерцыйныя вучылішча, кадэцкія карпуса, духоўныя семінарыі і т. п. - усё гэта сведчыла з аднаго боку аб стыхійнасці і саслоўнасці навучання ў царскай Рассіі, а з другога боку аб яго разнабаковым характары.

Трэба зазначыць, што сістэма агульнай адукацыі амаль не была звязана з прафесіанальна-тэхнічнай адукацыяй - рознымі тыпамі рамесных школ і вучылішч, тэхнічных, сельскагаспадарчых, медыцынскіх, педагагічных вучэбных устаноў. Універсітэцкая адукацыя была таксама аддзелена ад многіх тыпаў сярэдніх навучальных устаноў, існавала толькі пераемная сувязь апошннх з мужчынскімі гімназіямі.

Арганізацыя кіравання народнай адукацыяй была досыць складанай. Рассія падзялялася на 12 вучэбных акруг, на чале якой стаялі папячыцелі [10, с.13]. Тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад Віленскай вучэбнай акругі. Ніжэйшымі вучэбнымі установамі кіраваў дырэктар народных вучылішч і інспектары народных вучылішч. У кожным павеце і губерніі дзейнічалі саветы вучылішч хьэжю [10, с. 13].

Асаблівасцю народнай адукацыі ў Расійскай імперыі было тое, што у сваёй большасці яна насіла рэлігійны характар. У беларускіх губерніях былі створаны "Управы па справах земскай гаспадаркі", тым не менш тут пераважалі вучылішча ведамства Свяцейшага Сінода [8, с. 2]. Школ

Міністэрства народнай асветы было мала: па губерням іх налічвалася ад 18-20% да 36-38% [8, с. 23]. Рэлігійный характар навучання знаходзіў сваё адлюстраванне ў праграмах навучальнвых устаноў, дзе сярод іншых прадметаў абавязкова быў Закон божы.

Нельга не пагадзіцца са сцвярджэннем савецкіх вучоных аб тым, што сістэма народнай адукацыі ў пачатку XX стагоддзя развівалася вельмі марудна. Дадзеныя школьнага перапісу 1911 г. сведчаць аб тым, што на 100 жыхароў прыходзілася 4,04 навучэнцаў [8, с. 23]. На адну пачатковую школу прыходзілася 11,3 населенных пункта, 1416 жыхароў; адна школа абслугоўвала вучняў сельскай мясцовасці на тэрыторыі ў 29,8 кв. вярсты [8, с. 23]. Школ з трохгадовым курсам навучання было 66%, з чатырохгадовым - 28%, з пяцігадовым і больш - 5,2%. У некаторых губернях колькасць школ з трохгдовым тэрмінам навучання і менш была яшчэ болып высокая. Так у Віцебскай губерніі колькасць такіх школ дасягала 88 % [8, с. 23]. Слабым было і фінансаванне школы, у 1911 годзе на адукацыю аднаго жыхара Беларусі прыходзілася 56 капеек [па гэтаму паказчыку Беларусь займала апошняе месца ў Еўропе][7, с. 46].

Нягледзячы на цяжкае становішча ў сістэме народнай адукацыі, нельга не заўважыць станоўчых зрухаў у яе развіцці ў пачатку XX стагоддзя. Адной з прычын паляпшэння з'явілася рэвалюцыя 1905 г. Царскі ўрад, занепакоены палітычным становішчам у краіне, пайшоў на шэраг саступкаў, якія закранулі і сістэму народнай адукацыі. Істотна пачынае расці сетка навучальных устаноў, пры чым прыкметна павысілася колькасць устаноў Міністэрства народнай адукацыі і суадносна памяншаецца колькасць устаноў Ведамства праваслаўных вераванняў [10, с. 17]. Дадзеныя факты можна праілюстраваць наступнай табліцай:



Калі ў 1905г. годзе школы ведамства праваслаўнага веравызнання складалі 46% ад усёй колькасці, супраць 48% школ міністэрства народнай асветы, то ў 1915 г колькасць апошніх вырасла да 65%. Можна зрабіць вынік, што за перыяд з 1905 па 1915 год адукацыя набыла больш свецкі характар.

Пстарыяграфія савецкага часу часцей за ўсё прадстаўляла дарэвалюцыйную школу як школу выключна дваранскую [10, с. 3-7; 25, с. 4-7; 46, с. 46-47]. Несумненна, як і ў любым класавым грамадстве, існаванне іерархіі саслоўяў у Расійскай імперыі было непазбежна. Тым не менш можна прывесці некаторыя факты, якія сведчаць аб перавазе гарадскога саслоўя ў навучальных установах Бедарусі, напачатку XX ст.

3 табліцы бачна што, перавагу ў свецкіх навучальных устновах меў сярэдні клас. Што датычыць духавенства то яго, наогул, было не намнога больш чым сялян, але гэта тлумачыцца наяўнасцю навучальных устаноў ведамства праваслаўнага веравызнання.

Не зусім правамоцнымі з'яўляюцца сцвярджэнні савецкіх гістарыёграфаў аб тым, што сялянскія дзеці амаль не мелі магчымасці навучання [25, с. 8; 8 с. 64-66]. Так, напрыклад, у 1914-1915гг. у Слуцкай мужчынскай гімназіі сялянскія дзеці складалі 32% усіх навучэнцаў, у Клімавічах - прыкладна 50% [7, с. 56]. Усяго у гімназіях Мінскай губерніі прадстаўнікі сельскага саслоўя складалі 10% [7, с. 56]. Калі ж рабіць аналіз па ведамствах, то ў ведамстве Міністэрства народнай асветы былі створаны нядрэнныя ўмовы для набыцця адукацыі дзецьмі сялян [7, с. 56].

8

Для дапамогі найбольш бедным колам насельніцтва існавалі "Общества всепоможествования учащимся гимназий", акрамя таго дапамогу вучням, якія мелі патрэбу ў грашовых сродках аказвалі дырэктара, настаўнікі і найбольш багатыя вучні гімназій. Было шмат выпадкаў, калі бедныя гімназісты вызваляліся ад аплаты за вучобу. Так, напрыклад у 1863г. ў Гродненскай мужчынскай гімназіі 80% вучняў не плацілі за навучанне [7, с. 50].

Паўстае пытанне: ці не з'яўлялася нізкая колькасць адукаваных людзей следствам простага нежадання вучыцца. Справа у тым, што у Расійскай імперыі не было абавязковай адукацыі. На Першым Усерасійскім з'езде па народнай адукацыі [22 студзеня 1913 г. - Зснежня 1914 г.]. была прынята рэзалюцыя, ў якой гаварылася: "Государство н общество обязано заботиться о

9

том, чтобы не один член общества не был лншён возможностн получнть хотя бы начальное образованне, а потому в целях действнтельного осуществлення нден всеобщего обучения начальное образованне должно быть сделано обязательным", але тут жа ішла агаворка аб тым, што абавязковасць навучання можа быць уведзена толькі там, дзе ўсеагульнасць яго забяспечана адпаведнай колькасцю школ [10, с. 31]. Такім чынам жорсткай "абавязковасці" навучання не існавала. У вёсцы, дзе з малалетства пачыналі працаваць у гаспадарцы, многія дзеці проста не ішлі ў школу.У беларускіх губернях быў вельмі высокі адсеў вучняў. Большасць дзяцей не вучыліся больш за адну - дзве зімы. Бацькі забіралі іх са школы ў сувязі з недахопам вопраткі і абутку, для выкарыстання ў хатняй гаспадарцы, адпраўкі на заробкі [26, с. 8].



Што датычыць метадаў, прынцыпаў і задач навучання ў пачатку XX стагоддзя, то трэба зазначыць, што яны адпавядалі перадавой педагагічнай думцы. Пасля рэвалюцыі 1905-1907 гадоў у многіх гарадскіх, фабрычных і чыгуначных школах пачалі выкарыстоўвацца такія падручнікі, як: " Азбука" і кнігі для чытання Талстога Л. М., "Роднае слова" Ушынскага К. Д. і іншых.

Адным з прынцыпаў была індывідуалізацыя навучання. Класы падзяляліся на моцныя і слабыя [7, с. 96]. 3 адстаючымі займаліся асабіста. Існавала такая форма навучання, як літаратурная гутарка, на якой абмяркоўваліся філасофскія, этычныя, маральныя праблемы. Акрамя таго з вучнямі праводзіліся экскурсіі, пазакласныя заняткі і г. д.

Асноўнай задачай навучання было развіць пачуццё сапраўднага гонару, абавязку перад Радзімай, абудзіць цвёрдыя маральныя перакананні.

Тым не менш, школа ў пачатку XX стагоддзя была далёкай ад дасканаласці. Галоўнай яе праблемай з'яўлялася саслоўнасць, што безумоўна было выклікана перажыткамі феадалізма ў Расійскай імперыі. Складаныя палітычныя абставіны ў краіне прывялі да таго, што праблемамі адукацыі ўлады амаль не займаліся, што у сваю чаргу спрычыніла замаруджванне тэмпаў развіцця школы. Але негледзячы на пералічаныя вышэй недахопы, відавочнымі з'яўляюцца такія факты, як рост сеткі навучальных устаноў напачатку XX стагоддзя, распаўсюджванне перадавой педагагічнай думкі, зрухі ў накірунку распаўсюджвання свецкай адукацыі, павелічэнне ў агульнай колькасці навучэнцаў дзяцей гарадскога і сялянскага саслоуя.

Так ці інакш у сістэме адукацыі Расіі і Беларусі напачтку XX стагоддзя, адбываліся станоўчыя зрухі ў накірунку дэмакратызацыі . Хутчэй за ўсё аб'ектыўныя прычыны у рэшце рэшт падвялі бы кіруючыя колы да

ю

паразумення неабходнасці школьнай рэформы. Тым не менш, царскаму ўраду так і не давялося правесці перабудову школы, гісторыя не адвяла яму для гэтага часу. Бальшавікі, якія прыйшлі да ўлады, не сталі марудзіць з рэформай адукацыйнай сістэмы, таму што добра разумелі ролю школы у фарміраванні свядомасці чалавека.



1.2. Рэформы ў народнай адукацыі пасля касрычніцкай

рэвалюцыі 1917 года

Новая ўлада патрабавала стварэння новага чалавека і народнай адукацыі адводзілася выключная роля ў дадзеным працэсе. Перабудова школы з'яўлялася часткай так званай "Культурнай рэвалюцыі", якая павінна была зрабіць пераварот у духоўным жыцці рускага і беларускага народаў. Галоўнай задачай "рэвалюцыі" У. I. Ленін абвясціў "перавыхаванне працоўных мас у духу сацыялізму" [8, с. 6].

9 лістапада 1917 года быў падпісаны дэкрэт Савета Народных Камісараў аб стварэнні Дзяржаўнай Каміссіі па асвеце, якой даручалася справа агульнага кіравання і распрацоўка законапраектаў па народнай адукацыі. У гэты жа час быў прыняты і зварот да насельніцтва, у якім былі выкладзены асновы палітыкі Савецкай улады ў сферы адукацыі [16, Ф. 42, воп. 1, с. 1].

У звароце гаварылася, што ў аснову выхавання і адукацыі , будуць пакладзены самыя перадавыя педагагічныя прынцыпы; "супрацоўніцтва педагогаў і сіл грамадства" павінна з'явіцца асновай работы па стварэнню новай сістэмы народнай адукацыі [8, с. 69]. Адной з найбольш важных задач, якую трэба было вырашыць адразу, з'яўлялася паляпшэнне матэрыяльнага становішча настаўнікаў. "Было бы позором держать дальше в нищете учителей огромного большинства российских детей», - гаварылася ў звароце [8, с. 69].

Якім жа было матэрыяльнае становішча настаўніка ў царскай Расіі? У пачатку 20 стагоддзя настаўнік атрымоўваў заробак не менш 2350 руб., а часам і болей - ад 3-х да 4-х тысяч рублёў [7, с. 74]. Для параўнання можна зазначыць, што заробак віце-губернатара складаў 4500 руб. Дырэктар віцебскай гімназіі ў 1913 годзе меў заробак у 4225 руб. Норма, якая павінна была быць выпрацавана ў тыдзень складала 12 часоў [7, с. 74].

п

Такім чынам, можна меркаваць, што жабрацкае становішча настаўнікаў было вельмі перабольшана і абяцанні аб яго паляпшэнні былі адным з высокіх лозунгаў Камуністычнай партыі.



Праца па стварэнню новай школы на тэрыторыі Беларусі пачалася адразу пасля кастрычніцкай рэвалюцыі. У канцы лістападу — пачатку снежня 1917 года былі створаны аддзелы народнай адукацыі мясцовых саветаў у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях, а 27 снежня - Камісарыят асветы Заходняй вобласці [17, с. 10]. Камісарыят кіраваўся праграмнымі патрабаваннямі ў галіне народнай адукацыі: прадставіць насельніцтву права атрымліваць адукацыю на роднай мове; аддзяліць школу ад царквы; увесці бясплатную і абавязкова агульную і палітэхнічную адукацыю для ўсіх дзяцей рознага полу да 17 гадоў; аказаць бясплатную дапамогу навучэнцам вучэбнымі дапаможнікамі, харчаваннем і аддзеннем; прыцягнуць шырокія колы працоўных мас да будаўніцтва новай школы.

3 1 студзеня 1917 г. пачалася ліквідацыя старых органаў кіравання школай

• вучэбных акруг (у тым ліку і Віленскай акругі). Былі знішчаны старыя
пасады дырэктароў і інспектароў народных вучылішч. Усё кіраванне
пачатковымі і сярэднімі школамі перадавалася Саветам рабочых і сялянскіх
дэпутатаў, пры якіх ствараліся аддзелы народнай адукацыі, камісарыяты ці
культурна-асветніцкія камісіі [16, Ф. 42. воп. 1, с. 21].

Вялікую ролю для савецкай улады меў факт аддзялення школы ад царквы. Суадносна з дэрыктывай ад 15 снежня 1918 года ўсе царкоўна-прыхадскія, царкоўна-настаўніцкія школы, духоўныя і жаночыя епархальныя вучылішча, місіянерскія школы і усе іншыя вучэбныя установы духоўнага ведамства былі перададзены Народнаму Камісарыяту асветы [8, с. 69]. Дэкрэт ад 20 студзеня 1918 года катэгарычна забараняў выкладанне рэлігійных веравучэнняў ва ўсіх навучальных установах, а пастановай ад 1 снежня 1918 года знішчалася пасада законанастаўнікаў [16, Ф. 42, воп. 1, спр. 1, с. 21]. Бальшавікі добра разумелі, што ў справе правядзення камуністычнай ідэалогіі ў масы царква можа з'яўляцца вялікай перашкодай.

Толькі за некалькі месяцаў пасля кастрычніцкай рэвалюцыі савецкая ўлада выдала каля 50 дэкрэтаў па пытаннях асветы. Сярод іх:


  • Дэкрэт ВЦВК і СНК ад 9 лістапада 1917 года "Аб заснаванні дзяржаўнай
    каімісіі па асвеце".

  • Дэкрэт ад 20 лістапада 1917 года "Аб роспуску дзяржаўнага камітэта па
    народнай адукацыі".

12

  • Дэкрэт СНК ад 20 студзеня 1918 года "Аб аддзяленні школы ад царквы".

  • Дэкрэт СНК РСФСР ад 5 чэрвеня 1918 года "Аб перадачы ў распараджэнне
    Народнага камісарыята па асвеце навучальных і агульнаадукацыйных устаноў
    усіх ведамстваў".

  • Палажэнне СНК РСФСР "Аб арганізацыі справы народнай адукацыі ў
    РСФСР" (18 чэрвеня 1918 года) [17, с. 9-10].

Вялікае палітычнае значэнне меў дэкрэт ад 5 чэрвеня 1918 года, аб перадачы ў распараджэнне Народнага камісарыята па асвеце навучальных і агульнаадукацыйных устаноў усіх ведамстваў [16; Ф. 42, воп. 1, спр. 1, с.26,5]. Аб'яднанне ўсіх навучальных устаноў пад кіраўніцтвам Наркомпроса забяспечвала правядзенне адзінай навукова-педагагічнай лініі, накіраванай на ўмацаванне падмурку сацыялізму.

Справа ў тым, што ў дарэвалюцыйнай Расіі многія міністэрства і ведамства мелі сваю сетку як агульнаадукацыйных, так і прафесійных навучальных устаноў. Так, напрыклад, у міністэрстве асветы знаходзілася 1817 прафесійных навучальных устаноў, у міністэрстве гандлю і прамысловасці -1086 вучылішч і г. д. [10, с. 103]. Перадача усіх навучальных устаноў Наркомпросу пэўным чынам прыводзіла да адрыву спецыяльнай адукацыі ад нужд і патрабаванняў народнай гаспадаркі [10, с. 103].

Нельга пагадзіцца са сцвярджэннем гісторыкаў Іллюшына I. М. і Ўмрэйка С. А. аб тым, што "мерапрыемствы Камуністычнай партыі і Савецкай улады ў вобласці асветы былі з вялікім задавальненнем сустрэты працоўнымі масамі"[8, с. 70]. Працоўныя прафесійнай адукацыі выказвалі незадаволенасць аб'яднаннем навучальных устаноў у Наркомпросе. Надзвычайная нарада па прафесійна-тэхнічнаму навучанню, якая адбылася ў чэрвені 1918 года, вызначыла спецыяльную дэлегацыю для перадачы Леніну просьбы аб пераглядзе дэкрэта СНК ад 5 чэрвеня, але просьба не была задаволена [10, с.105]

Стварэнне новага суправаджалася жорсткім знішчэннем старога, што было вельмі распаўсюджана ў практыцы бальшавікоў. У 1917-1918 гадах у школах канфіскоўваліся кнігі, карціны, калекцыі, якія не адпавядалі задачам выхавання, былі "несумяшчальныя" з духам адзінай працоўнай школы" [17, с.П].

У жніўні - верасні 1918 года адбыўся I Усерасійскі з'езд работнікаў асветы. Гэты з'езд добра адлюстроўваў імкненні бальшавікоў знішчыць усё, што было звязана са старой сістэмай. У дакладзе таварыша Познера, які быў

13

заслуханы на з'ездзе, прагучала наступная думка: "Школьная революция означает полное разрушенне старой школьной снстемы" [16, Ф. 42, воп. 1, спр. 1, с. 81]. Астатнія даклады таксама утрымлівалі рэзкую крытыку дарэвалюцыйнай школы.



Некаторыя захады па разбурэнню старой сістэмы былі вельмі незвычайнымі з пункту гледжання педагогікі. 31 траўня 1918 года была прынята пастанова аб адмене адзнак, перавод вучняў у наступны клас ажыццяўляўся на падставе водзываў педагагічнага савету [16; Ф. 42, воп. 1, спр. 1, с. 25,5]. 5 ліпеня 1918 года быў выдадзены загад аб ліквідаванні дыпломаў навучальных устаноў [16; Ф. 42, воп. 1, спр. 1, с. 27,5]. Акрамя таго былі адменены дамашнія заданні і падручнікі. Замест апошніх былі ўведзены спісы рэкамендаванай мастацкай літаратуры. Гэтыя спісы былі досыць вялікімі і атрымоўвалася так, што два класы, з аднолькавымі па ўзросту дзецьмі, навучаліся па розным наборам падручнікў.

3 18 лютага 1918 года адмянялася школьная форма, а таксама значкі, знакі і т. п. Праз некаторы час бальшавікамі была ўведзена свая школьная атрыбутыка [16, Ф. 42, воп. 1, спр. 1, с. 24].

16 кастрычніка 1918 года УЦВК , зацвердзіў "Палажэнне аб адзінай працоўнай школе". Адначасова была надрукавана "Дэкларацыя аб адзінай працоўнай школе" [1, с. 133]. Гэты дакумент вызначыў сутнасць новай савецкай сістэмы школьнай адукацыі. Быў абвешчаны прынцып поўнай дэмакратызацыі школы, а таксама прынцып пераважнага прыёму ў школы працоўных і бяднейшых сялян. Такім чынам, школа з "пераважна дваранскай" ператварылася ў пераважна рабоча-сялянскую.

У "Палажэнні ..." былі замацаваны новыя тыпы школ. Знішчаліся ўсе разнастайныя тыпы ведамственных навучальных устаноў, якія існавалі ў дарэвалюцыйнай Расіі і стваралася адзіная працоўная школа з падзяленнем на першую і другую ступені з сумесным і бясплатным навучаннем.

Па-іншаму, у параўнанні з дарэвалюыйнай школай, ў гэтым дакуменце вызначаліся задачы фізічнага і эстэтычнага выхавання, якія разглядаліся як састаўная частка ўсей задачы камуністычнага выхавання . 3 гэтай нагоды трэба ўспомніць закіды бальшавікоў у бок старой школы: "Помещики-крепостники всеми мерами и средствамн, используя все воспнтательные каналы (семью школу, печать и т. п.), внедряли в сознание детей религиозно-монархическую ндеологню. Они стремились воспитать покорных и преданных слуг церкви и самодержавия" [10, с. 5]. Такія абвінавачванні на фоне распаўсюджвання ў

14

новай школе камуністычнай ідэалогіі выглядаюць больш чым недарэчнымі. Школа з'яўляецца адным з грамадскіх інстытутаў, які ў сваёй дзейнасці павінен кіравацца тымі правіламі і патрабаваннямі, якія дыктуе існуючы сацыяльна-палітычны лад у грамадстве. Школа БССР, як і школа Расійскай імперыі, выхоўвала грамадзян суадносна з тымі правіламі, каштоўнасцямі і ідэаламі, якія адпавядалі існуючаму дзяржаўнаму ладу.



Канчаткова ўсе прынцыповыя палажэнні аб адзінай працоўнай школе былі замацаваны ў праграме Камуністычнай партыі, прынятай на VIII з'ездзе ў сакавіку 1919 года [8, с. 73]. У праграме Камуністычнай партыі ставілася задача "...довестн до конца начатое с Октябрьской революцнн 1917 года дело превращенне школы из орудия классового господства буржуазии в орудие коммуннстнческого перерождення обіцества" [18, с. 23].

У праграме падкрэслівалася, што "в пернод днктатуры пролетарната, т. е. в пернод подготовкн условнй, делаюіцнх возможным полное осуіцествленне коммунизма, школа должна быть не только проводником принципов коммуннзма вообще, но н проводннком ндейного, органнзационного, воспнтательного влияния пролетарната на полупролетарскне н непролетарскне слон трудящихся мас в целях воспнтання поколения, способного окончательно установить коммунизм" [18, с. 23]

Вялікую увагу Савецкая ўлада адводзіла ліквідацыі непісьменнасці. Да рэвалюцыі, на тэрыторыі Беларусі, дадзеная праблема была адной з самых актуальных. Колькасць пісьменных у Гродзенскай губерні складала 39%, Віцебскай - 33%, Мінскай - 24%, Магілёўскай - 22% [26, с. 7].

26 снежня 1919 года быў прыняты дэкрэт СНК РСФСР "Аб ліквідацыі непісьменнасці сярод насельніцтва РСФСР", які атрымаў распаўсюджанне на тэрыторыі БССР. У дэкрэце адзначалася што "усё насельніцтва рэспублікі ва ўзросте ад 8 да 50 гадоў, якое не ўмее чытаць і пісаць, павінна навучыцца грамаце на роднай мове, рускай па жаданню. Навучанне гэта праводзіцца ў дзяржаўных школах, як існуючых, так і ва ўстановах для непісьменнага насельніцтва, па планах Народнага камісарыята асветы" [26, с. 7].

Акрамя ўвядзення абавязковага навучання, праводзіліся такія мерапрыемствы па ліквідацыі непісьменнасці, як стварэнне школ для дарослых I ступені, выдаваліся дапаможнікі для навучання непісьменных, падрыхтоўваліся кадры для пазашкольнай адукацыі, пры губернскіх і павятовых выканкамах Саветаў былі створаны спецыяльныя камісіі па ліквідацыі непісьменнасці. У выніку праведзеных спраў у 1924/25

15

навучальным годзе ў БССР з агульнай колькасці насельніцтва ]3859102 чалавекі] пісьменных і малапісьменных было 1272064 чалавекі [4, с. 27]. Трэба адзначыць, што ў першыя гады Савецкай улады вынікі ліквідацыі непісьменнасці былі не вельмі высокімі, згодна са справаздачай НКА БССР за 1925/26 навучальны год пісьменнасць сельскага насельніцтва складала толькі 25,92% ( акрамя вучняў). На 1000 чалавек пісьменных было толькі 327 чалавек [4, с. 27].



За тры паслярэвалюцыйныя гады быў канчаткова закладзены падмурак новай савецкай сістэмы адукацыі, вызначаны асноўныя прынцыпы і накірункі навучальнай і выхаваўчай працы, выдадзены асноўныя праграмныя дакументы. Што новага было ў гэтай сістэме?

  • Школа стала адзінай, былі знішчаны розныя ведамствы і прыватныя
    ўстановы, уся сістэма навучання прерадавалася ў распараджэнне
    Наркамасветы. 3 аднаго боку гэта быў станоўчы захад, які дазволіў
    упарадкаваць справу кіравання школай, з другога было відавочным імкненне
    бальшавікоў стварыць сістэму, якая б дазваляла праводзіць адзіную
    выхаваўчую палітыку камуністычнай партыі.

  • Школа стала дэмакратычнай і ўсеагульнай. Тым не менш існаваў прыярытэт
    рабоча-сялянскага класу. У гэтым захадзе прасочвалася імкненне бальшавікоў
    набыць падтрымку з боку рабочых і сялян у справе стварэння камуністычнага
    грамадства. • Школа стала абавязковай і бясплатнай. Складана адказаць наколькі
    станоўчым з'яўляўся дадзены момант. Зараз у школу павінен быў пайсці
    кожны дзіцёнак, які дасягнуў 8-гадовага ўзросту. Але сярод дзяцей былі і такія,
    хто не імкнуўся да набыцця адукацыі і пасля заканчэння пяцігодкі выходзілі са
    школы амаль бязграматнымі. Тым не менш увядзенне абавязковай школы
    прывяло да поўнай ліквідацыі непісьменнасці, што з'яўлялася вялікім
    дасягненнемсістэмы адукацыі.

  • Школа стала свецкай. Было забаронена выкладанне рэлігійных прадметаў ва
    ўсіх навучальных установах. На змену ім ў многіх навучальных установах
    пасля 1917 г. прыйшло выкладанне прадметаў звязаных з марксісцка-ленінскай
    ідэялогіяй.

  • Пастановай ад 31 траўня 1918 года ўводзілася сумеснае навучанне мужчын і
    жанчын што ліквідавала няроўнась паміж паламі ў сферы навучання. Важным
    прынцыпам школьнай сістэмы стаў прынцып пераемнасці на ўсіх яе ступенях.

  1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка