Напярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства




Дата канвертавання16.03.2016
Памер19.16 Kb.

Канферэнцыя Нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:
Напярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства”
Мінск, 16 лістапада 2012 года
Запрашэнне да ўдзелу
Запрашаем вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: “Напярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства”, якая адбудзецца 16 лістапада 2012 года ў Мінску.
Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснаваная ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі. Зараз перад Нацыянальнай платформай стаяць задачы далейшага вызначэння прыярытэтаў яе дзейнасці і выбару актуальнай стратэгіі развіцця.
Удзельнікамі Канферэнцыі 16 лістапада 2012 года будзе абмеркавана і магчыма прынята новая версія канцэпцыі дзейнасці Нацыянальнай платформы. Таксама праграмай прадугледжана абмеркаванне пытанняў развіцця дзейнасці Нацыянальнай платформы у рэгіёнах Беларусі і разварочвання нацыянальных праграм.
Канферэнця таксама будзе выконваць функцыю падрыхтоўкі беларускіх удзельнікаў да працы на чацвёртай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая адбудзецца ў Стакгольме 29-30 лістапада 2012 года.
Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна да 11 лістапада 2012 года даслаць заяўку (гл. Дадатак) на адрас электроннай пошты Аргкамітэта Канферэнцыі: csfbelarus@gmail.com.
З-за абмежаванай колькасці месцаў асобы, якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі. Звяртаем таксама вашу ўвагу на тое, што выдаткі ўдзельнікаў на праезд і пражыванне не кампенсуюцца арганізатарамі.
Усю інфармацыю пра Канферэнцыю можна таксама знайсці на сайце: EUROBELARUS.INFO.

Чакаем Вас на Канферэнцыі!
Кантактная інфармацыя:

Каардынатар Арганізацыйнага камітэта:



Антаніна Елістратава

Адрас электроннай пошты: csfbelarus@gmail.com



Нумар мабільнага тэлефона: (+375 29) 158-99-81 (пн.-пт., ад 10.00 да 18.00)



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка