Нацыяналізм у свеце. Даведнік. Часткі 1 ірляндзкая рэспубліканская армія: у барацьбе за свабоду




старонка3/5
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.96 Mb.
1   2   3   4   5

Сяргей Нагаеўскі


“За вольную нямецкую Аўстрыю”

У канцы 40-х гг. у Аўстрыі актывізуюць сваю дзейнасьць разнастайныя нацыянальныя таварыствы, спартовыя суполкі, аб’яднаньні й студэнцкія карпарацыі. У 1951 г. быў заснаваны “Саюз вольных студэнтаў” (СВС), які й аб’яднаў усе гэтыя арганізацыі. Прышчапленьнем нацыянальных поглядаў студэнцкай моладзі займаліся прафэсары, якія прытрымліваліся ідэяў нацыяналізму. СВС узначаліў іхны выхаванец Н. Бургер. Пазьней ён заснаваў “Вызвольны саюз Паўднёвага Тыроля”. Арганізацыя прапагандавала ідэі нацыянальнага патрыятызму, ставіла за мэту дасягнуць адзінства ўсіх нямецкіх земляў у адной моцнай дзяржаве.

У 1966 годзе нацыяналістычныя сілы Аўстрыі аб’ядналіся ў нацыянал-дэмакратычную партыю. Ейную аснову склаў “Саюз вольных студэнтаў”, Н. Бургер ачоліў НДП.

Асноўнаю апораю нацыянальнага вяліканямецкага руху ў Аўстрыі ёсьць Нацыянал-дэмакратычная партыя (НДП). НДП у Аўстрыі прапагандуе пангерманізм. Крызысныя зьявы сярэдзіны 1970-х і 1980-83 гг. паскорылі працэс палярызацыі палітычных сіл у краіне, што ёсьць заканамерным. Побач з НДП зьявіўся саюз “Нордлянд” і “Акцыя новых правых”. Ва ўмовах эканамічнага й палітычнага крызісу значная частка насельніцтва знайшла надзейных абаронцаў у асобе нацыяналістаў (і не беспадстаўна). Так, на выбарах фэдэральнага прэзыдэнта ў 1980 г. кандыдат НДП Н. Бургер атрымаў 140 тысяч галасоў падтрымкі.

Характэрнай рысай дзейнасьці сучасных аўстрыйскіх нацыяналістаў ёсьць стварэньне ваенізаваных аддзелаў і вайсковае навучэньне чальцоў арганізацыі. Пры НДП дзейнічаюць сваеасаблівыя ахоўныя атрады. Нацыяналісты праводзяць шматлюдныя мітынгі, пікеты, сходы, вышкалы.

Побач з НДП стаяць культурніцка-ідэалягічныя арганізацыі ды таварыствы, якія выступаюць пад лёзунгамі абароны нацыянальных традыцыяў. Сярод іх варта адзначыць хаця б “Лігу супраць дэгенератыўнага мастацтва” і “Народны рух за Паўднёвы Тыроль”. Да гэтых радыкальных нацыяналістычных арганізацый прымыкаюць масавыя нацыяналістычныя аб’яднаньні. Сярод іх выдзяляюцца ветэранскія арганізацыі, спартовыя таварыствы. Напрыклад, не хаваюць сваіх сімпатыяў да пангерманізму кіраўнікі Аўстрыйскага гімнастычнага саюзу (АГС), які налічвае каля 300 000 сябраў. Моладзь тут выхоўваецца ў духу пангерманізму. АГС выдае сваю газэту “Бундэстурніцайтунг”, якая мае яскравую нацыянальную скіраванасьць і спрыяе росту шэрагаў а р г а н і з а ц ы і.

У лістападзе 1984 году ў выніку аб’яднаньня правых гуртоў “Зялёны рух” і “Народны рух” узьнікла магутная групоўка пад назвай “Нацыянальны фронт”. За кароткі час была створана баяздольная напаўкансьпіратыўная маладзёвая арганізацыя, якая налічвае да 500 сапраўдных чальцоў і каля 5000 спачуваючых.

Адзін зь яе заснавальнікаў Г. Гонзік заяўляе ў сваім інтэрвію: “Мы рыхтуем плянамерна і арганізавана нацыянальную рэвалюцыю!”

Аўстрыйскія нацыяналісты каардынуюць сваю дзейнасьць перадусім зь нямецкімі, але практыкуецца правядзеньне такіх нарадаў і на эўрапейскім узроўні. Так, у чэрвені 1981 г. у бэльгійскім горадзе Дыксмэйдэ адбылася нарада, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі нацыяналістаў з ЗША, Гішпаніі, ФРН, Аўстрыі, Нідэрляндаў, Ангельшчыны, Францыі, Італіі ды Швэцыі.

На сёньняшні дзень у Аўстрыі дзейнічае каля 50 правых нацыяналістычных арганізацый, якія аб’ядноўваюць дзясяткі тысяч энэргічных людзей, маюць распрацаваную ідэалягічную базу, ваенізаваныя фармаваньні і, праводзячы велізарную прапагандовую работу, здабываюць усё большую падтрымку шырокіх народных масаў.



Віктар Рог.

Ustashi : “Харватыя альбо сьмерць!”
У VI ст. ад Н. Х. славянскае племя харватаў, якое жыло ў прадгор’і Карпат, падзялілася на дзьве часткі. Частка, якая засталася на старым месцы, вядомая пад назвай “белыя харваты”. Другая частка пасялілася каля падножжа Баўканскіх гор і стала асноваю харвацкай нацыі. З гэтага часу харваты вядуць сваю гісторыю. У 925 г. было створана Каралеўства Харватыя, якое праіснавала да ХІІІ ст., калі Харватыя была заваявана Вугоршчынай, хоць і зьберагала пэўныя аўтаномныя правы.

Пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны на ейнай былой тэрыторыі, якая была заселена паўднёвымі славянамі, была абвешчана Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў. Але Італія мела прэтэнзіі на частку Славеніі, якая была абяцана ёй Антантай. З іншага боку, Сербія прэтэндавала на аб’яднаньне паўднёвых славян пад кіраўніцтвам сербскай дынастыі Карагеоргіевічаў. Ня маючы ўласных узброеных сіл, Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў паддалася на шантаж Сербіі ды пайшла зь ёй на дамову. 1 сьнежня 1918 г. быў падпісаны дагавор пра стварэньне Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (Каралеўства СХС) на чале з сербскім каралём. На ўсе высокія пасады былі прызначаны толькі сербы. Праводзілася вялікасербская палітыка. Парляманцкую барацьбу за харвацкую аўтаномію вяла Харвацкая рэспубліканская сялянская партыя (ХРСП) з лідарам С. Радзічам. Ды 20 чэрвеня 1928 г. у Скупшчыне (парляманце) С. Радзіч быў паранены, а два ягоныя памочнікі забіты. 6 студзеня 1929 г. кароль Аляксандар ліквідаваў парлямант і зьмяніў назву Каралеўства СХС на Каралеўства Югаславія.

У такіх умовах зарадзіўся масавы харвацкі нацыяналістычны рух “усташоў” (Ustashi), што ў перакладзе азначае “паўстанцы” або “тыя, што ўзьняліся”. “Усташы” схіляліся да тэрарыстычных актаў супраць сербскай акупацыйнай улады. Сербскі тэрор прымусіў кіраўніцтва “ўсташоў” выехаць з Харватыі ў суседнія дзяржавы (Італія, Вугоршчына, Нямеччына). Там жа апынулася вялікая колькасьць чальцоў арганізацыі.

Найбольш вядомай тэрарыстычнай акцыяй “усташоў” было забойства сербскага караля Аляксандра ў Марсэлі ў верасьні 1934 году. Акцыяй непасрэдна кіраваў сам кіраўнік харвацкіх нацыяналістаў - “усташоў” А. Павеліч. Напрыканцы 1940-га — у пачатку 1941 гадоў у эміграцыі былі сфармаваны першыя часткі харвацкага войска, нага якіх ступіла разам зь нямецкімі, італійскімі й вугорскімі войскамі на зямлю Харватыі 6 красавіка 1941 году. 10 красавіка быў вызвалены Заграб і абвешчана Незалежная Харвацкая Дзяржава. Упершыню з часоў страты незалежнасьці Каралеўствам Харватыя харвацкі народ атрымаў права на дзяржаўную незалежнасьць. Кіраўніком дзяржавы стаў правадыр харвацкіх нацыяналістаў Антэ Павеліч.

Але перад маладой дзяржавай паўстала пагроза – чырвоныя сербскія партызаны – т.зв. “Народна-вызвольная армія Югославіі” (НВАЮ) на чале з этнічным харватам Й. Брозам Ціта. “Усташы” ўзяліся за рашучыя дзеяньні па ратаваньні свабоды й незалежнасьці сваёй Бацькаўшчыны, але Вялікая Брытанія здала іх маскалям і сербам, і ўсе яны (частка – пасьля катаваньняў) былі расстраляныя. Яшчэ каля тысячы ўважылі за лепшае застрэліцца, чым патрапіць у палон да ворага. І ўсё ж шмат “усташоў” змагло пранікнуць у Аўстрыю ды Італію, адкуль пры дапамозе сьвятароў іх пераправілі ў Аргентыну, дзе яны засноўвалі вялікую колькасьць харвацкіх калёній.

На эміграцыі “ўсташы” за кароткі час стварылі пэўную колькасьць баявых груп, зь якіх у 1946 г. Павеліч сфармаваў “Рух за вызваленьне Харватыі” (ХОП) са штаб-кватэрай у Буэнас-Айрасе. ХОП уступае ў САКЛ (Сусьветную антыкамуністычную лігу), дзе разам з іншымі паняволенымі народамі змагалася супраць бальшавізму. Антэ Павеліч памёр у 1959 годзе. Пасьля ягонай сьмерці арганізацыю ачоліў Стэфан Хэфер. Хэфер бачыў і ўсьведамляў здраду т.зв. “заходняй дэмакратыі” паняволеных бальшавізмам народаў: “Вялікія заходнія дзяржавы аддалі перавагу барацьбе з ідэямі нацыяналізму праз свае эгаістычныя інтарэсы, прыраўняўшы харвацкі рэвалюцыйны рух “усташоў” да нацызму”.

Акрамя таго, дзейнічала радыкальная групоўка: “Рэвалюцыйнае брацтва харватаў”, якое знаходзілася ў Аўстрыі ды арганізавала некалькі дывэрсій на акупаваных сербамі землях Харватыі.

У самой Харватыі, якая тады ўваходзіла ў склад Югаславіі, вялася інтэрнацыянальная прапаганда, накіраваная на дэнацыяналізацыю харватаў, ператварэньне іх у безаблічных югаславаў. Шмат харватаў паддалося на гэтую прапаганду, але напрыканцы 80-х адбыўся прарыў – нарадзілася моладзь, якая зноў пачала захапляцца лёзунгамі “ўсташоў”. На мурах будынкаў зьяўляліся надпісы: “Бог і Харватыя!”, “Харватыя альбо сьмерць!”, “Мы не “югаславы”, мы – харваты!”, “Усташы – ізноў у баі!”. Зьявіліся маладзёвыя клюбы, вайскова-спартовыя арганізацыі, якія не хавалі сваіх сымпатыяў да “ўсташоў”. 22 красавіка 1990 г. на выбарах перамог Харвацкі дэмакратычны саюз. Ягоны лідар Туджман стаў прэзыдэнтам краіны. Яго падтрымала таксама нацыяналістычная моладзь. Пачаліся напады маладых праварадыкалаў на часткі Югаслаўскай арміі. 25 чэрвеня 1991 г. Харватыя абвясьціла незалежнасьць. Армія Югалавіі пачала баявыя дзеяньні. “Новыя ўсташы” (як пачалі называцца маладзёвыя нацыяналістычныя гурткі) дзейна адгукнуліся на заклік ураду абараніць сваю незалежнасьць. З “новымі ўсташамі” зьвязана фармаваньне частак харвацкай арміі. Іх звычайна прызначалі камандзірамі. Амаль у кожнай вайсковай частцы можна было сустрэць маладых людзей у чорнай форме – традыцыйнай форме “ўсташоў”. Харвацкія войскі ішлі ў бой пад сьпевы маршаў часоў сваіх папярэднікаў. Лідар харвацкіх нацыяналістаў Дабраслаў Парага арганізаваў некалькі дзясяткаў тысяч байцоў, якія вялі баявыя дзеяньні на акупаванай ворагам тэрыторыі.



Антон Парубежны

Палестынская праблема: нерасьсечаны гордзіеў вузел
Палестына сёньня – адзін з найбуйнейшых асяродкаў напругі ня толькі ў блізка-ўсходнім ці ў агульна-азіяцкім, а і ў сусьветным маштабе. Прычыны гэтага ляжаць у тым, што ў палестынскіх калізіях прымаюць удзел дзяржавы, якія ў розныя гістарычныя пэрыяды былі наймагутнейшымі ў міжземнаморскім рэгіёне і ў сьвеце ўвогуле. У сваю чаргу, прычыны такой пільнай зацікаўленасьці трэба шукаць не ва ўнікальнасьці гэтае калізіі (бо міжнацыянальная напруга існуе ў шматлікіх краінах сьвету), а ў сваеасаблівым становішчы, якое займае адзін з бакоў-удзельнікаў дадзенага канфлікту, г.зн. “жыды” *, якія называюцца ў палестынскім кантэксьце “ізраіліцянамі”, у сусьветным падзеле ўладных рэсурсаў, а адпаведна, і ўплыву на сусьветны палітыка-эканамічны працэс, жыды на пэўных прычынах маюць непрапарцыйна шмат, што, дарэчы, і дае глебу для рознага роду размоваў пра “сусьветныя жыда-масонскія змовы” ды “пратаколы сіёнскіх мудрацоў”. І тое, што арабы Палестыны цяпер ня могуць утварыць уласнай дзяржавы, адваяваўшы ўласную этнічную тэрыторыю ў параўнальна невялікай у дэмаграфічных адносінах дзяржавы – Ізраіля, азначае толькі тое, што ў гэтым супрацьстаяньні араба-мусульманскі сьвет ня можа здабыць перавагі ці хаця б раўнавагі ў стасунках з сапраўды “сусьветнай” “ізраільскай” сілай.

З вельмі даўняй гісторыі

Першым вядомым насельніцтвам “краіны Ханаан” былі далёкія этнічныя родзічы сучасных жыдоў – сэміцкія плямёны, вядомыя пад назвай фінікійцаў, якія аселі тут напрыканцы ІІІ тыс. да н.э. Пасьля разбуральных міграцый праз гэтыя землі некаторых вандроўных плямёнаў, некалькі стагоддзяў пазьней, ужо ў ІІ пал. ІІІ тыс. да н.э. ў Палестыне аселі першыя старадаўнія жыды, вядомыя гістарычнай навуцы пад назвай “ха’ібры” (ад якой, дарэчы, і выводзіцца слова “габрэй”). Прыблізна тады ж, у ХІІ ст. да н.э. у Ханаан прывандраваў з захаду індаэўрапейскі, г.зн. арыйскі народ – філісьтымляне, якіх жыды называлі “піліштым”, адсюль і паходзіць сучасная назва краю – Палестына.

У наступныя стагоддзі Палестына стала арэнай падзеяў, якія мы цяпер называем біблейскімі, г.зн. утварэньне, разьвіцьцё й заняпад старадаўняй жыдоўскай дзяржавы. Тут трэба заўважыць, што, не зважаючы на ўсе гістарычныя катаклізмы (а абодва жыдоўскія царствы на пачатку VI ст. да н.э. ужо не існавалі й пасьля тут толькі зьмяняліся заваёўнікі – пэрсы, македонцы, рымляне, бізантыйцы)* жыды, у адрозьненьне ад сваіх суседзяў, не перасталі існаваць як этнас, за што мусяць падзякаваць перадусім руху прарокаў, што ў сацыяльным пляне зводзіўся да прапаганды ўнутрыэтнічнай салідарнасьці ды ўласнай выключнасьці.

Нават пасьля канчатковага зьнішчэньня старажыдоўскіх дзяржаваў і рассейваньня жыдоў па ўсёй прасторы Рымскай імпэрыі іхная адасобленасьць ад рэшты сьвету не слабела. Жыды канчаткова ператварыліся ў экстэрытарыяльную супольнасьць (у выглядзе якой яны праіснавалі наступныя 2 тысячы гадоў) і, у любым выпадку, на час заваяваньня арабамі гэтай краіны ў 638 г. ужо нашай эры казаць пра Палестыну, як пра этнічную тэрыторыю жыдоў было проста недарэчна. Прынамсі, ужо ў часы Хрыста шмат жыдоў жылі па-за ёй.

З ня вельмі даўняй гісторыі

З XVI ст. Палестына належала Асманскай імпэрыі, але была заселена амаль суцэльна арабамі, якія мелі архаічную фэадальна-патрыярхальную структуру з элементамі клянавасьці, і лічылася пэрыфэрыяй арабскага сьвету. Нікому б на пачатку ХХ ст. не прыйшло ў галаву утварэньне ці, тым больш, “адбудова” нейкай Ізраільскай дзяржавы, якая перастала існаваць каля 2,5 тыс. годоў назад. На той час мроя пра “вяртаньне” да Эрэц – Ізраілю стала для пераважнай большасьці жыдоў рэтуальным рэчытатывам, формаю прывітаньня – чым заўгодна, толькі не канкрэтным лёзунгам. Натуральна, выключэньне тут складалі прыхільнікі сіянізму, які ўзьнік на прыканцы ХІХ ст. як жыдоўскі аналяг эўрапейскіх нацыяналістаў. У 1896 г. заснавальнік сіянізму Тэадор Герцэль выдаў у Вене кніжку “Жыдоўская дзяржава”, а ў 1897 г. ён ужо склікаў у Базэлі І сіянісцкі кангрэс, на якім заснаваў Сусьветную сіянісцкую арганізацыю і задэкляраваў у праграме, што мэтаю сіянізму ёсьць стварэньне ў Палестыне замацаванага ў публічным праве асяродку для жыдоўскага народу”.

Пасьля заканчэньня І Сусьветнай вайны кантроль над Палестынай усталявала Вялікая Брытанія, якая ў 1920 г. атрымала мандат Лігі Нацый на кіраваньне гэтай тэраторыяй. Трэба зазначыць, што ўжо з 1914 г. брытанская эліта была зьвязана з сусьветнай сіянісцкай арганізацыяй. Вялікая Брытанія была зацікаўлена ў выцясьненьні з гэтага рэгіёну геапалітычных уплываў Францыі, якая прэтэндавала на Сірыю.

Брытанскія інтарэсы патрабавалі наяўнасьці ў гэтым рэгіёне падкантрольнага буфэрнага палітычнага ўтварэньня, якое б абараняла подступы да Суэцкага каналу, які быў адной з найважнейшых брытанскіх камунікацый. Пляны ж сіянісцкіх колаў у сваю чаргу патрабавалі выкарыстаньня брытанскіх інтарэсаў і брытанскай прысутнасьці ў Палестыне, утварэньня “асяродку” з мэтай паступовага яе ператварэньня шляхам калянізацыі краіны ў аднанацыянальную краіну.

У 1917 г. Брытанія дала сіяністам гарантыі стварэньня ў Палестыне “жыдоўскага нацыянальнага асяродку” (дэклярацыя Бальфура ад 2 лістапада 1917 г.). Але пазыцыя Брытаніі адносна Палестыны была сфармулявана фактычна яшчэ двума гадамі раней. Гэта выцякае з ліставаньня наступнага дагавору паміж духоўным і палітычным лідарам усіх арабаў шэйхам Меккі Гусейнам ды Вярхоўным камісарам Вялікай Брытаніі ў Эгіпце сэрам Генры Мак Магонам, якое адбылося ў верасьні 1915 году. Гусейн патрабаваў незалежнасьці для ўсіх арабскіх кіраўнікоў, якія знаходзіліся пад уладай Асманскай імпэрыі, дакладна абмалёўваючы межы арабскага этнічнага арэалу. Мак Магон ужо абяцаў “вызнаць і падтрымаць незалежнасьць арабаў у межах, акрэсьленых шэйхам Меккі”. Тыя фразы, якія датычыліся Палестыны былі вельмі абцякаемымі, і размова ў іх ішла пра тое, што “брытанскі ўрад напоўнены рашучасьцю не дапусьціцьпадпарадкаваньня аднаго народа іншаму”, а таксама пра тое, што “жыдоўскія пасяленьні будуць дазволеныя пастолькі, паколькі яны ня будуць парушаць палітычнай ды эканамічнай свабоды арабскага насельніцтва”.

Гэтыя запэўненьні мелі вынікамі ў злучанай “падмандатнай” Палестыне скупку магутнымі сіянісцкімі фондамі палестынскіх земляў у арабскіх фэадалаў, якая пачалася адразу пасьля аднаўленьня адноснай стабільнасьці. На гэтых землях вырасталі жыдоўскія пасяленьні. Утварэньню такіх паселішчаў папярэднічаў згон з набытай жыдамі зямлі арабаў-арандатараў. Ангельская адміністрацыя спрыяла гэтаму сваёй падаткавай палітыкай, усталяваўшы настолькі высокі падатак на землекарыстаньне, што бязбольна яго маглі вытрымаць толькі жыдоўскія сельскагаспадарчыя паселішчы, якія фінансаваліся вышэйзгаданымі фондамі.

Жыды адразу ўзяли курс на стварэньне “чыста жыдоўскага эканамічнага сектару”, “замкнутай жыдоўскай эканомікі”, у якой бы й вытворцы, і пасярэднікі, і спажыўцы былі жыдамі. Таму спралетарызаваным абеззямеленым арабам, якія ў пошуках працы йшлі ў гарады, заробак не сьвяціў і тут. Ім заставалася толькі малакваліфікаваная сельскагаспадарчая праца сэзоннага характару. Працягваўся працэс скупкі арабскіх земляў і міграцыя жыдоў на землі Палестыны.

Такое становішча й свайго роду ўрбанізацыя палестынцаў мела й пазытыўны характар. У гарадах арабы ўжо не былі забітымі сялянамі. Гэта былі сацыяльна й нацыянальна пакрыўджаныя людзі, якія ўсьведамлялі прычыны сваёй крыўды й у сэрцах ды розумах якіх ускіпала жаданьне свабоды. Палітычная актывізацыя арабскага грамадзтва была лягічным вынікам гэтага жаданьня. У гарадах узьнікаюць т. зв. “шубан” – свайго роду дыскусійныя клюбы, вакол якіх адбываецца сацыяльна-палітычная арганізацыя арабаў, фарміраваньне новага нацыянальнага актыву. Вынікам гэтага сталі маштабныя, але стыхійныя паўстаньні ў траўні 1921 г. ды ў жніўні 1929 г., якія былі адносна лёгка прыдушаны брытанскай уладай.

Патрабаваньні паўстанцаў не задавальняліся, нацыянальна-вызвольны рух нарастаў, пакуль ня выбухнуў у 1936 г. усеагульным арабскім страйкам, які перарос у шырокамаштабнае трохгадовае паўстаньне з адзінай дакладнай мэтай – забараніць жыдоўскія міграцыі ў Палестыну. Гэтае паўстаньне ангельскія ды жыдоўскія вайсковыя фармацыі задушылі толькі ў 1939 г. Гэтым разам акупацыйная ўлада вымушана была ісьці на саступкі арабам, апублікаваўшы ў траўні 1939 г. “Белую кнігу” – дакумэнт, у якім абяцалася абмежаваць жыдоўскія міграцыі, а праз 5 гадоў стварыць ворганы самакіраваньня. Далейшыя падзеі ў гэтым рэчышчы прыпыніла Другая сусьветная вайна.

З зусім нядаўняй гісторыі

Пасьля заканчэньня гэтай вайны брытанскі ўрад перадаў палестынскае пытаньне ў ААН (люты 1947 г.). Краіне было адмоўлена ў праве на нацыянальнае самавызначэньне, калі палестынскія арабы складалі ў ёй большасьць, але гэтае права было нададзена ёй адразу тады, калі жыды сталі складаць у ёй большасьць і калі для гэтага склаўся першы спрыяльны момант. У той час аўтарытэты ў галіне міжнароднага права адмаўлялі прымяненьне тэрміну “самавызначэньне” для ізраільскага пытаньня. Паводле слоў прафесара Рупэрта Эмэрсана (1967): “ідэя стварэньня жыдоўскага нацыянальнага асяродку ў Палестыне ня можа адпавядаць прынцыпу самавызначэньня або нават прынцыпу дэмакратыі на аснове нейкага агульнавызначанага крытэрыю. Апроч жаданьня вялікай колькасьці жыдоў асесьці на гэтай тэрыторыі, адзінаю падставаю, якая мае які-небудзь рэальны статус, ёсьць тое, што Палестына шмат стагоддзяў таму была бацькаўшчынай жыдоў; але вызнаць законнасьць патрабаваньняў самавызначэньня, асноваю якіх ёсьць права ўласнасьці, згубленае 2 тысячы гадоў таму, было б тоесна выстаўленьню такой колькасьці нерэальных і супярэчлівых патрабаваньняў, што гэта цалкам дыскрэдытавала б гэты прынцып. Невялікія группы жыдоў, натуральна, жылі ў Палестыне або на нейкі час вярталіся сюды, аднак на момант абвяшчэньня дэклярацыі Бальфура ды ўвядзеньня мандату колькасьць жыдоўскай грамады ў Палестыне была нашмат меншай ад колькасьці арабаў, якія жывуць на гэтай тэрыторыі здаўна”.

Але наяўнасьць падобных адзнак не перашкодзіла Генэральнай Асамблеі ААН 29 лістапада 1947 г. прыняць плян падзелу Палестыны на дзьве дзяржавы: арабскую (пл.11,1 тыс. кв. км.) ды жыдоўскую (14,1 тыс. кв. км.) і ўсталяваньня “інтарнацыянальнага статусу” для Ерусаліма. У траўні 1948 г. было абвешчана стварэньне Дзяржавы Ізраіль. Жыды з самага пачатку намагаліся забясьпечыць абвяшчэньне сваёй дзяржавы на максымальна магчымай тэрыторыі. Таму добра ўзброенае й вышкаленае ангельцамі жыдоўскае войска пачало наступ у глыб тэрыторыі, якая адводзілася ААН пад будучую арабскую Дзяржаву. Напаўпартызанская Арабская Вызвольная Армія не магла аказваць эфэктыўны супраціў. Распрацаваны жыдоўскай элітай плян “Далет” апісваў вайскова-палітычны ды маральна-псіхалягічны ціск на арабаў, а таксама прымяненьне наступальнай тактыкі ў дасягненьні сваіх мэтаў. Таму па меры паступовай эвакуацыі брытанскіх войскаў з Палестыны жыды ўсталёўвалі кантроль над усімі населянымі пунктамі, дзе толькі гэта было магчымым, у тым ліку й над тымі, што не былі ўключаны аанаўскім плянам у Ізраіль (Яффа, Акка). Ня трэба казаць, што гэтае “ўсталяваньне кантролю” суправаджалася выгнаньнем арабаў, што жылі там. Са сьнежня 1947 г. жыды пачалі праводзіць тэрарыстычныя акцыі супраць арабаў. Для гэтага былі ўтвораны тэрарыстычны-дыверсійныя арганізацыі “Лехі” ды “Іргун цваі леўмі” (даволі нестандартны ход, калі народ – “пакутнік” і “спрадвечная ахвяра” вызначыўся разьней мірнага арабскага сяла Дэір Ясін, у якім загінула каля 250 чалавек ды іншымі падобнымі “подзьвігамі”). Акрамя двух вышэйзгаданых, былі створаны аналягічнага характару арганізацыі “Хагана” й “Штэрн”. З 1948 да 1955 году ўключна яны правялі аналягічныя “акцыі” ў Аль-Квабу, Бэйт, Дзірасе, Бэйт Хуры, Аз Зайтуні, Вадзі Арайя, Шарафаце, Фаламедзе, Квібіі, Нахаліне, Хан Юнісе, Ас Сабазе, Гарандале, Гуссані, Халкіяху, Карф Касэмі...

Пасьля гэтага пачаліся масавыя ўцёкі арабаў з Палестыны. На момант абвяшчэньня Дзяржавы Ізраіль колькасьць арабскіх бежанцаў складала ўжо 400 тыс. чалавек. У 1979 г. іх было ўжо 1,8 млн. чалавек.

На працягу 1948-49 гг. ізраільскае войска акупавала больш як палову земляў, прызначаных для арабскай дзяржавы. У 1967 г. Ізраіль акупаваў таксама такія арабскія тэрыторыі, як Заходні бераг р. Іярдан, Газу, Сінай, Галяндзкія высоты.

З самага пачатку існаваньня лягераў бежанцаў Ізраіль ператварыў іх у аб’екты бамбардыровак, імкнучыся рассеяць кампактныя масы палестынцаў і запужаць удзельнікаў руху супраціву. Сусьветную вядомасьць набыла арганізаваная Ізраілем у верасьні 1982 г. разьня ў палестынскіх лягерах Сабра й Шаціла ў Ліване.

У сярэдзіне 80-х гг. у Ізраілі заставалася 600 тыс. арабаў, якія жорстка дыскрымінаваліся.

ААН у гэтай сытуацыі змагла толькі выдаць рэзалюцыю пра “права палестынскіх бежанцаў на вяртаньне й кампэнсацыю за згубленую ўласнасьць” і на працягу 18 гадоў (з 1948 да 1966 гг.) кожны год падцьвярджала яе – мэтадычна, але безвынікова.

На Заходнім берагу р. Іярдан ды ў Газе Ізраіль праводзіў палітыкуэтнічнай экспансіі, абкружаючы арабскія анклявы напаўвайсковымі жыдоўскімі паселішчамі, а потым раздрабляючы тыя анклявы сеткай узаемазьвязаных калёній.

Палестынцы не маўчалі. Пасьля шоку й заняпаду нацыянальна-вызвольнага руху ў 50-х гг. надышла эра бурнага яго адраджэньня ў 60-х. Яго каталізатарам выступіла пакаленьне, якое сфармавалася ўжо ва ўмовах выгнаньня. У 1964 г. была створана Арганізацыя вызваленьня Палестыны (з 1969 г. узначальвае Ясір Арафат), якая ў 1974 г. была вызвана арабскім сьветам адзіным законным прадстаўніком палестынскага народу.

У 70-х гг. фармаваньне новай генэрацыі змагароў за свабоду завяршылася. Барацьба вядзецца як шляхам легальнай рэпрэзэнтацыі інтарэсаў палестынскага народу, так і мэтадамі тэрору. Абвінавачваць прыхільнікаў тэрарызму ва ўсіх сьмяротных грахах (як гэта робіцца, напрыклад, у ЗША, дзе варыяцыі на тэму “паганых арабскіх фанатыкаў – тэрарыстаў” ёсьць адным з лейтматываў мас-культуры) пасьля апісаных вышэй жыдоўскіх дзеяньняў проста амаральна. Даўно вядома, што тэрор ёсьць зброяй паняволеных, прыгнечаных і слабейшых. А тое, што палестынцы знаходзяцца ў пройгрышным становішчы ў параўнаньні з ізраіліцянамі, якіх падтрымлівае г. зв. “сусьветная дэмакратычная супольнасьць” , ёсьць фактам бессумнеўным.

Утвораная ў 1967 г. арганізацыя “ХАМАС” – Ісламскі рух супраціву пад кіраўніцтвам шэйха Ахмада Ясіна паводле апытаньня 1993 г. карыстаецца падтрымкай чвэрці палестынцаў (палова падтрымлівае АВП, а рэшта выступае за супрацоўніцтва АВП і ХАМАС). Ня гледзячы на ўяўленьні, інсьпіраваныя зацікаўленымі сіламі, дзейнасьць “ХАМАС” ня зводзіцца да тэрарызму. “ХАМАС” – рэлігійна-асьветнае таварыства, якое апякае спартовыя ды іншыя грамадзкія арганізацыі, а ў 1978 г. яно заснавала ісламскі каледж. Хітрая ізраільская ўлада напачатку сама спрыяла дзейнасьці “ХАМАС”, спадзяючыся адцягнуць частку палестынцаў ад падтрымкі АВП і паслабіць такім чынам палестынскі нацыянальна-вызвольны рух. Як і трэба было спадзявацца, Ізраіль атрымаў вынік, супрацьлеглы жаданаму. Тое, што “ХАМАС” значнай мерай фінансуеццца Іранам, а ягоныя баевікі праходзяць вышкал у лягерах партыі “Хэзбалах” у Ліване, сьведчыць не пра прыпісваемую “ХАМАС” залежнасьць ад Ірану, а пра правільны выбар хаўрусьнікаў радыкальнымі сіламі палестынскага грамадзтва.

Тэракты “ХАМАС” зрабілі для справы палестынскага вызваленьня ня менш, калі ня больш, чым бясконцыя ваяжы й прэс-канфэрэнцыі Арафата ці дзейнасьць АВП, якая, асабліва апошнім часам, пачынае набываць прыкметы калябаранцтва.

З таго, што толькі становіцца гісторыяй

13 верасьня 1993 г. падпісана Дэклярацыя прынцыпаў урэгуляваньня паміж Ізраілем і АВП. І ў жыдоўскім, і ў арабскім лягерах ёсьць і ейныя прыхільнікі, і праціўнікі. Аналітыкі адзначаюць, што Арафат фарсіраваў заключэньне хоць нейкай дамовы з Ізраілем, каб спыніць падзеньне ўласнай папулярнасьці і радыкалізацыю палестынскага грамадзтва. Але Дэклярацыя не ўспрымаецца часткай палестынцаў. Нават на паседжаньні выканкаму АВП, дзе абмяркоўвалася пагадненьне, шасьцёра ягоных чальцоў байкатавалі разгляд пытаньня, чацьвёра выказалася супраць, і толькі васьмёра – за. “ХАМАС” абвясьціла Арафата здраднікам.

Што ж дала Дэклярацыя палестынцам? Перадусім тое, што ўпершыню ў гісторыі Ізраіль быў вымушаны прызнаць АВП як бок у палітычным дыялёгу. Гэтым жыды фактычна прызналі сваю няздольнасьць перамагчы арабаў збройным шляхам. Ізраіль пагадзіўся на стварэньне нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі, перадаў палестынцам сектар Газа, пагадзіўся на стварэньне палестынскай адміністрацыі й паліцыі.

Якія ж вызначэньні Дэклярацыі падпадаюць пад найбольшы агонь крытыкі? Ізраіль прызнаў, як бок у перамовах толькі АВП, а не Палестыну. На Заходнім беразе р. Іярдан засталіся 130-150 тыс. жыдоўскіх пасяленцаў, якія кантралююць там 30-40 % тэрыторыі. Дэлегацыя АВП прызнала Ізраіль як дзяржаву й згадзілася на вяртаньне толькі тых тэрыторый, якія былі акупаваны ў 1967 г.

Можна сьцьвярджаць, што з падпісаньнем пагадненьня барацьба палестынскіх арабаў за свабоду й незалежнасьць зусім ня скончылася. Так пажадаем ім расьсекчы гордзіеў вузел сваёй безьдзяржаўнасьці. Пажадаем ім перамагчы.


Багдан Харахаш


  • У беларускай мове слова “жыд” ня мае ніякага абразьлівага значэньня (як, да прыкладу,

у расейскай). Мы толькі імкнемся служыць справе вяртаньня беларускай вуснай і

пісьмовай мове належнага стану.


1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка