Нацыяналізм у свеце. Даведнік. Часткі 1 ірляндзкая рэспубліканская армія: у барацьбе за свабоду




старонка2/5
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.96 Mb.
1   2   3   4   5

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ФРОНТ:

"ПРАЦА. СЯМ'Я. БАЦЬКАЎШЧЫНА!"
Мы выступаем за Эўропу нацый, а не за касмапалітычную эканамічную супольнасьць"

Жан-Мары Ле Пэн


Замест прадмовы
Крыніцу прабуджэньня нацыянальнай сьвядомасьці і духу французскай нацыі можна знайсьці ўжо ў канцы мінулага стагоддзя. Ужо ў 1898 г. Шарль Марас заклаў асновы першага праварадыкальнага французскага руху "L'Action Francaise" ("Французскае дзеяньне"), у якім можна знайсьці асновы ідэалёгіі "карпаратыўнай дзяржавы". Марас плянаваў аднаўленьне спадчыннай манархіі на карпаратыўным грунце. Ня маючы ўласнай парляманцкай фракцыі, "L'Action Francaise" ня стала ўплывовай палітычнай сілай, але ўплывала на маладых інтэлектуалаў ды вайскоўцаў.

Побач з "Французскім дзеяньнем" былі вядомы "Каралеўскія хлопцы" і Кагуляры. Апошнія афіцыйна называліся "Таемны Камітэт Рэвалюцыйных Дзеяньняў" і карысталіся пэўнай падтрымкай у колах буржуазіі ды сярод вайскоўцаў. Кагуляры мелі таемныя склады зброі ды боепрыпасаў і нярэдка выкарыстоўвалі іх у сваёй дзейнасьці.

Ветэраны першай сусьветнай вайны таксама не маглі заставацца ў баку ад палітычнага жыцьця Бацькаўшчыны, не маглі зьмірыцца з палітыкай т.зв. "Народнага Фронту" Блюма і яго супляменьнікаў. Яны аб'ядноўваліся ў баявыя суполкі, найбольш вядомымі з якіх былі "Les Croix de Feu" ("Вогненныя крыжы") палкоўніка дэ ля Рока, " Les Croix Combat" ("Баявыя крыжы"), "Нацыянальныя дабраахвотнікі" ды "Сыны вогненных крыжоў". Усе яны абвяшчалі радыкальныя лёзунгі перабудовы дзяржавы на традыцыяналісцкіх прынцыпах і патрабавалі сацыяльных зьмен ды навядзеньня парадку.

У 1936 г. зьяўляюцца новыя арганізацыі, самай вядомай з якіх стала "Parti Socialiste National" ("Нацыянальная Сацыялістычная партыя") Жана Дарыо, пасьля перайменаваная ў "Parti Populaire de peuple" ("Партыя народу"), а потым у " Parti Populaire Francaise" ("Французскую Народную партыю").


У сьвеце існуе некалькі старажытных нацый, якія здаўна былі ўзорам і прыкладам у культуры, вытворчасьці і традыцыі. Да такіх належыць і французская. Французская мода, французская мова, гісторыя, культура ...

Але сёньня французская нацыя перажывае ня лепшыя часы. Прычына тая ж самая - касмапалітызацыя ды наплыў нахабных імігрантаў. Як сьцьвярджае Анры Кастон, чалавек, які добра вывучыў метады ды формы ўплыву наднацыянальнага капіталу, Францыя ў хуткім часе можа ператварыцца ў яго калонію: "Адной з прычын, якая сёньня выклікае трывогу ў цьвярозамыслячага француза, ёсьць каланізацыя яго Бацькаўшчыны іншаземцамі. Прычым размова ідзе ня толькі пра масавы наплыў імігрантаў, каторыя павялічваюць сваю колькасьць хутчэй чым мы, і, адпаведна праз дваццаць ці трыццаць гадоў будуць складаць большасьць насельніцтва, а таксама і пра каланізацыю праз інвестыцыі, у выніку чаго французы паступова пазбаўляюцца сваіх прадпрыемстваў." Ня трэба быць вельмі празарлівым, каб зрабіць выснову, што шалёныя хвалі міграцыі з краін трэцяга сьвету абсалютна адпавядаюць стратэгічнай мэце зьнішчэньня эканамічнага, палітычнага, нацыянальнага і культурніцкага суверэнітэту Францыі і французаў. Шмат прыкметаў яскрава сьведчыць пра тое, што два названыя віды каланізацыі ёсьць узаемазьвязанымі і ўзаемадапаўняючымі элемэнтамі адзінага пляну.

У сакавіку 1986 г. у Францыі адбыліся чарговыя парляманцкія выбары. Перамогу на іх, як і прадказвалі палітычныя аглядальнікі ды аналітыкі, здабылі правыя партыі. Але найбольшы посьпех выпаў на долю арганізацыі пад назвай "НАЦЫЯНАЛЬНЫ ФРОНТ" (НФ) на чале з Жанам - Мары Ле Пэнам. Групоўка ўтварылася ў 1972 г. і на першых парах не адыгрывала вялікай ролі ў палітычным жыцьці Францыі, але пасьля прыходу да ўлады ў 1981 г. левых сіл і адпаведна нястрымнага росту сацыяльна-эканамічнага ды палітычнага крызісу ўплыў НФ рэзка ўзрос. За перыяд з 1974 да 1984 г. рэнтабельнасьць прамысловай вытворчасьці ў краіне скарацілася ўдвая, а выкарыстаньне вытворчых магчымасьцяў упала да 70 %. Рэзка ўзрасло беспрацоўе - у 1978 г. беспрацоўных у Францыі было 1 млн. чал., а ў 1984г. - ужо 2,5 млн. чал. Прызнакі эканамічнага крызісу асабліва акрэсьліліся ў галоўных галінах вытворчасьці, такіх як металургія, тэкстыльная і аўтамабільная прамысловасьць. Згодна з праведзеным у 1983 г. апытаньнем у 85 % французаў будучыня выклікала страх.
У пачатку 80 - х гадоў узмацнілася нецярпімасьць насельніцтва да работнікаў-імігрантаў. Большасьць французаў небеспадстаўна лічыць, што прыліў іншаземцаў у значнай меры спрыяе ўзрастаньню злачыннасьці ды беспрацоўе. У 1983 г. каля 70 % апытаных выказаліся за наданьне грашовых прэмій імігрантам, якія хочуць выехаць з Францыі.

У гэтых умовах на выбарах у Эўрапарлямант у 1984 г. Ле Пэна падтрымалі 11 % выбаршчыкаў, што дазволіла правесьці 10 дэпутатаў, а гэта ўжо нешта. На кантанальных выбарах 1985 г. НФ сабраў да 10 % галасоў, а ў асобных выбарчых акругах - каля 20 %. Ад выбараў да выбараў НФ набірае ўсё больш і больш галасоў французаў у сваю падтрымку. Таленавіты прамоца і арганізатар Жан-Мары Ле Пэн высока падняў сьцяг нацыяналізму. "Францыя, свабода, парадак" - вось каштоўнасьці, да якіх апелюе Ле Пэн.

Кастрычнік 1985 году. Парыж. У велізарным выставачным павільёне аэрадрому Ле Буржэ сабралася каля 150 000 французаў. Над сходам лунае нацыянальны сьцяг з надпісам "Францыя зноў тут !" Нацыянальны Фронт праводзіць народнае сьвята, прысьвечанае "прабуджэньню Францыі". Праводзіцца меса. У першым шэрагу, у атачэньні кіраўнікоў Фронту і дужых ахоўнікаў стаіць Ле Пэн. Гучаць лёзунгі: "Рукі прэч ад майго народу!", "Францыя - прабудзіся!", "Францыя - наша!" Яго выступы па тэлебачаньню глядзелі каля 17 мільёнаў чалавек. "Нацыянальны Фронт,- сьцьвярджае ён,- ёсьць сацыяльным, народным і нацыянальным рухам". "Наш Фронт ня ёсьць ні правым, ні левым. Наш Фронт ёсьць французскім!" Вакол Нацыянальнага Фронту аб'ядноўваюцца такія арганізацыі як "Нацыянальная рэстаўрацыя", "Хрыстовая салідарнасьць", "Традыцыяналісты", "Фаланга каталіцкай контррэфармацыі". Усе яны лічаць Ле Пэна сучаснай рэінкарнацыяй Жаны д'Арк.

Лёзунг Нацыянальнага Фронту "Праца. Сям'я. Бацькаўшчына" знаходзіць актыўную падтрымку шырокіх мас. Папулярызацыі ідэй НФ спрыяюць друкаваныя выданьні, перадусім афіцыёз Нацыянальнага Фронту - газэту "Лісты ад Жана-Мары Ле Пэна" ("Ja Jettre de Jan - Marie Le Pеn") і друкаваныя выданьні мясцовых арганізацый НФ. Падтрымліваюць ідэі ды дзейнасьць НФ штодзённая газэта "Прысутнасьць" ("Present"), наклад якой 15 000 асобнікаў ды тыднёвікі "National Herbo" і "Minute La Franse", якія выходзяць накладам па 25 000 асобнікаў. Для прыцягненьня ў свае шэрагі моладзі пры НФ створана арганізацыя Нацыянальны Фронт моладзі". Пад апекаю НФ знаходзяцца маладзёвыя клюбы, напрыклад, футбольны клюб "Пары Сэн-Жэрмэн" ды "Рух супраціву"- у асноўным музыкі рок-падпольля, якія вядуць прапаганду па парыжскім ліцэям, заклікаючы зьвярнуцца да эзатэрычных кёльтскіх культаў, выступаючы супраць пацыфізму і наркаманіі. Лідэр "Руху супраціву" - Эжэн Маар. Адчувальны ўплыў на погляды чальцоў НФ мае ідэалёгія "Новых правых", якая рэпрэзэнтуецца "Клюбам насьценных гадзіньнікаў" Івана Бло, ГРЭСЭ, часапісам "Figaro Magazine".

У чэрвені 1989 году пасьпяховыя выбары ў Эўрапарлямант (33 дэпутаты ад НФ) сталі прычынай размоваў пра ксенафобію французаў. Калі французы сапраўды лідыруюць у сьпісе народаў, якія "хварэюць" расавай нецярпімасьцю, як гэта сьцьвярджаюць марыянеткі наднацыянальнага капіталу і т.зв. "левыя", то чым тады паясьніць той безсумнеўны факт, што Францыя і далей застаецца самай жаданай мэтай для пастаяннай навалы іншаземцаў з краінаў трэцяга сьвету.

"Перад тым, як крычаць пра расізм, неабходна адказаць на адно пытаньне. Пакорны народ, якім ёсьць французы, страдае ад бедаў, народжаных бескантрольным прылівам чужынцаў. Гэта не расізм. Гэта рэальнасьць.", - сьцьвярджае рэдактар часопісу "Фігаро Магазін" Луі Павель. Але яго заклікі застаюцца непачутымі ў пустэльні сусьветнага нігілізму. Такім чынам, гутарка ідзе пра "расізм увогуле", калі замызганы ярлык "расістаў" лепіцца на французаў, якія супрацьдзейнічаюць зьнішчэньню сваёй нацыянальнай самабытнасьці й суверэнітэту ды традыцый. Пэўныя сілы імкнуцца да ператварэньня Францыі (і ня толькі яе) у краіну, якая будзе належаць не французам (аўтахтонам), а нейкаму "шматрасаваму" грамадзтву, пра што ўжо адкрыта гаворыцца ў афіцыйнай прэсе. Гэтая аперацыя абяцае пэўным сілам значныя выгоды. Найперш- магчымасьць масавага імпарту таннай рабочай сілы, пакліканай зламаць супраціў французскіх прафсуполак ды фермерскіх саюзаў і забясьпечыць вялікую "розьніцу коштаў", іншымі словамі - вялікія барышы. Акрамя гэтага, масона-сацыялісты пастаянна дамагаюцца пад прыкрыцьцем лёзунгаў "інтэрнацыяналізму" даць іншаземцам права голасу на адміністратыўных і парляманцкіх выбарах, разьлічваючы на абсалютную падтрымку з іх боку, што ў выніку і павінна прывесьці да прыдушэньня любой апазыцыі з боку французаў.

Засільле арабаў становіцца нясьцерпным, дастаткова толькі паглядзець статыстыку злачынстваў, або ж проста заглянуць у турму і заўважыць колер скуры 90 % злачынцаў. "Вы жывеце ў Францыі, але зямля належыць Алаху. Наша ж мэта - ісламізаваць Францыю!"-амбіцыйна заяўляе лідэр ісламскіх фундаменталістаў у Францыі Ібн Шавай. І ня толькі жартам ці рэклямным трукам ёсьць адна з арыгінальных выбарчых улётак НФ: "Разшукваецца Мохамед Зомбі, алжырскі грамадзянін, які незаконна пражывае ў Францыі. Гэты суб'ект вельмі небясьпечны. Ён можа забіць, згвалтаваць, скрасьці, абрабаваць... Каб знайсьці яго, не патрэбна хадзіць далёка. Вакол нас паўтара мільёна такіх, як ён!"

Праграма НФ мае назву "16 напрамкаў дзеяньня для таго, каб зьдзейсьніць пасьпяховую вялікую зьмену". Прывяду, на маю думку, найбольш цікавыя яе палажэньні, якія мы падзяляем:

БЯСЬПЕКА. "Барацьба супраць малых і вялікіх гандляроў наркотыкамі", "Ліквідацыя этнічных банд", "Упэўненасьць у тым, што злачынцы будуць пакараныя, якія б учынкі яны ня зьдзейсьнілі і якія б пасады не займалі".

БЕСПРАЦОЎЕ. "Прыярытэт для французаў пры прыёме на работу", "Зьмяншэньне падаткаў, якія ўскладваюцца на прадпрыемствы".

"16 напрамкаў..." уключаюць у сябе такія пункты як сацыяльнае забесьпячэньне, сям'я, жыльлё, ахова здароўя, асьвета, эканоміка, сельская гаспадарка, экалогія...

Французскія нацыяналісты прагнуць маральнага адраджэньня эўрапейцаў. Галоўнае ня "мець", а "быць" - лічаць яны. Праграма і дзейнасьць НФ знаходзіць разуменьне ў насельніцтва. У 1984 г. у адным з найбольшых цэнтраў тэкстыльнай прамысловасьці, горадзе Рубэ, што на поўначы Францыі, два дзесяткі чалавек аб'ядналіся ў суполку "Рыцары Рубэ", якая паставіла перад сабою дабрачынныя мэты - турбавацца пра ахвяры злачынцаў, дапамагаць старым, шматдзетным сем'ям.

У ходзе дзейнасьці гэтыя людзі зразумелі, хто вінаваты ў абсалютнай большасьці злачынстваў (пятая частка жыхароў Рубэ - іншаземцы, выхадцы з Алжыру). Арганізацыя ўвайшла ў НФ і зараз налічвае больш за 2000 чалавек.

На сваім сходзе ў Ніццы ў 1990 г. Нацыянальны Фронт - партыя, пабудавана на прынцыпах дысцыпліны, субардынацыі, цэнтралізацыі ды безумоўнага аўтарытэту лідэра, ясна сьцьвердзіў, што ставіць за мэту стаць сілаю, якую немагчыма абысьці і павінен далучыць да сваёй арбіты клясычныя правыя партыі. Нацыянальны Фронт набірае папулярнасьць і паступова забірае галасы ў левых. На муніцыпальных выбарах 1995 г. партыя заваявала тры мэрыі, сярод якіх - мэрыя Тулона, вайсковыя базы з насельніцтвам у 100 тысяч чалавек.

НФ каардынуе сваю дзейнасьць з нацыяналістычнымі арганізацыямі Эўропы: праводзяцца супольныя канферэнцыі, зьезды, вышкалы.

Разгортваючы прапагандовую работу, Фронт здабывае ўсё большую падтрымку шырокіх народных мас. На датэрміновых парляманцкіх выбарах 1997 г. лёзунгі Нацыянальнага Фронту знайшлі падтрымку ў трох мільёнаў сямісот тысяч французаў! Калі ў 1983 г. за лепэнаўцаў галасавала каля 8 % ад агульнай колькасьці французскіх рабочых, то гэты раз - каля 24 %. Барацьба за французскую Францыю працягваецца.

Віктар Рог


НОВЫЯ ПРАВЫЯ:

НА СУСТРАЧ БУДУЧЫНІ
Спачатку заваяваньне ўмоў, а ўжо потым - улада.

Ален дэ Бенуа

Доля грамадзтва вызначаецца элітаю, а не масамі.

Луі Павель


Бацькаўшчынай "новых правых" ёсьць Францыя. Тут гэтая плынь фармуецца вакол трох ідэалягічных цэнтраў:

1. Часапіс "Фігаро Магазін" пад рэдакцыяй ЛУІ ПАВЕЛЯ. Выходзіць штотыдзень накладам у 800 000 асобнікаў.

2. ГРЭСЭ ("Група да дасьледваньню эўрапейскай цывілізацыі") - налічвае больш за 5 000 чальцоў, выдае папулярны часапіс "Новая школа". Утворана ў 1968 годзе. Лідар - Ален дэ Бенуа. Сетка ГРЭСЭ пакрывае ўсю краіну ды выходзіць за яе межы, што дае магчымасьць якасна ды хутка пашыраць свае ідэі.

3. "Клюб насьценных гадзіньнікаў" заснаваны ў 1974 г. Кіраўнік Іван Бло, які ў свой час быў заступнікам міністра асьветы Францыі. Аб'ядноўвае інтэлектуалаў, сярод якіх выключна выпускнікі й слухачы вышніх вучэбных устаноў, перадусім гэта Нацыянальная адміністратыўная школа, Вышная нармальная школа ды Палітычная школа. Гэтыя тры вышнія вучэбныя ўстановы фармуюць кіроўную эліту Францыі. Колькасьць людзей, якія цікавяцца ідэямі й дзейнасьцю клюбу дасягае сёньня соцен тысяч.


У супрацьвагу "аптымістычнаму" погляду асьветнікаў на прыроду чалавека, розум і воля якой нібыта могуць перабудаваць грамадзтва на аснове свабоды ды роўнасьці, абвяшчаецца ідэя пра недакладнасьць чалавечай прыроды, у сілу якой усе намаганьні радыкальнай перабудовы грамадзтва вырачаны на няўдачу, паколькі парушаюць усталяваны парадак рэчаў. Адпраўная кропка тэарэтычных пабудоў новых правых - наміналізм, які адмаўляе існаваньне ўніверсальных паняцьцяў - універсальнай сістэмы каштоўнасьцяў. Схільнасьць да ўніверсалісцкіх пабудоў, на думку новых правых, вядзе да таталітарызму. Асноўнай крыніцай апошняга лічыцца, па Алену дэ Бенуа, монатэізм, з яго ідэямі "абсалютнай ісьціны" , як "роўнасьці людзей перад Богам".

Наміналізм, адмаўленьне ад універсалій, складае адначасова аснову "пазытыўнай цярпімасьці", "антыўніверсалізму" і "антыэгалітарызму", паколькі існуе лагічная сувязь паміж вызнаньнем асновапаложнай рознароднасьці істот і выцякаючай з гэтага няроўнасьці. Новыя правыя, крытыкуючы эгалітарны міф, выкарыстоўваюць дадзеныя сучасных навук - біялогіі і этналогіі, з якіх робяцца высновы, што няроўнасьць вызначана генетычна, паколькі здольнасьці людзей больш, чым на дзьве траціны, абумоўлены спадчыннасьцю, і менш, чым на адну траціну - сфармаваныя абставінамі, сацыяльным становішчам. Гэта выклікае неабходнасьць існаваньня герархіі і новай арыстакратыі, якая павінна замяніць сучасную псэўдаэліту "прывілеяў і грашовага мяшку". Лёзунг роўнасьці, абвешчаны французскай рэвалюцыяй, тоесны ідэі стандартызацыі, зьнішчэньне рознароднасьці і непаўторнасьці індывідумаў і асобных культур. "Эгалітарызм пранік у эўрапейскую культуру ў эпоху крызісу на пачатку нашай эры. Гэта ўраўноўваючая антрапалогія з самага пачатку не магла быць навязана інакш, як тэалягічным спосабам. Паступова і няўхільна яна набывала сусьветны характар. Са зьяўленьнем дэмакратыі, а потым ідэй сацыялізму і камунізму эгалітарызм спусьціўся "з нябёс на зямлю", жыцьцё зямное стала падобным на жыцьцё па той бок. Паставіць гэтую ўраўноўваючую канцэпцыю сьвету на сумнеў выглядае сёньня справай фундаментальнай важнасьці. Мала толькі аплакваць сімптомы дэкадэнсу. Куды больш важным ёсьць усталяваць яго прычыны, каб дабіцца доўгатэрміновых зьменаў на лепшае.

Няроўнасьць паясьняецца біялагічнымі законамі, якія жорстка абмяжоўваюць чалавека ў сферы стварэньня ім культуры, яны павінны ўлічвацца ў праектах грамадзкага ўладкаваньня. "Мы не гаспадары нашых здольнасьцяў, але гаспадары спосабу іх выкарыстаньня",- піша Ален дэ Бенуа. Згодна з філязофіяй новых правых, няма ні "чалавека ўвогуле", ні "чалавецтва ў цэлым", а ёсьць толькі канкрэтныя людзі і канкрэтныя нацыі. Адпаведна, паняцьце "агульначалавечыя каштоўнасьці" зьяўляюцца чыстай абстракцыяй. Ле Гаму піша, што "нешта можа быць добрым, ісьцінным, прыгожым толькі для такога кшталту людзей, этнічнаму субстракту, псыхічнага стану, генэтычным асаблівасьцям, а таксама сацыяльнаму і расаваму атачэньню якіх яно адпавядае". Ідэя "агульначалавечых каштоўнасьцяў" - гэта крывадушнае прыкрыцьце этнацэнтрызму, калі больш моцная і агрэсыўная культура, пад відам універсальных, навязвае аўтахтоннай свае ўласныя ідэі ды ўяўленьні. Абарона разнароднасьці культур абумоўлівае захаваньне расавых асаблівасьцяў.

Тэорыя "біялагічных межаў чалавечых паводзінаў" Лорэнца абгрунтоўвае канцэпцыю "чалавечай недасканаласьці". Біялогія абгрунтоўвае карыснасьць замкнутай, "чыстай у расавых адносінах" супольнасьці людзей, якія кіруюцца герархічна. Кожная раса (Тэрмін "раса" тут і далей ужываецца ў пераносным разуменьні. У свой час ім акрэсьлівалі этнапсыхічныя асаблівасьці народаў, якія караняцца ў іх спецыфічнай гісторыі ды традыцыях. Гаворка, такім чынам, ідзе не пра расавы падзел на біялагічным, першапачатковым ўзроўні, але пра "расы прызначэньня", пра "расы, створаныя гісторыяй" (Густаў Ле Бон, Юрась Ліпа, Зьмітро Данцоў), якія супадаюць з паняцьцем народу-нацыі, г. зн. арганічнай супольнасьці людзёў, якія дзякуючы агульнасьці гістарычнага ды культурніцкага досьведу, усьведамленьню ўласнай асаблівасьці. Мантэск'е называў гэта "супольным духам" кожнай нацыі.- прым аўтара.) генэтычна схільна да пэўнай соцыякультурніцкай мадэлі. Гуманістычная канцэпцыя чалавека, як істоты, добрага па сваёй прыродзе, здатнага падпарадкоўваць грамадзкае разьвіцьцё сваёй волі і розуму, які валодае сваімі "прыроднымі правамі", і чалавецтва, як механічнай сукупнасьці такіх істот, ёсьць ілюзорнай. Грамадзтва - гэта арганічнае адзінства! Няма абстрактных "правоў чалавека", аднолькавых для ўсіх часоў і народаў. Розныя этнакультуры ў ходзе гістарычнага працэсу нараджаюць і абараняюць або навязваюць іншым розныя прававыя сыстэмы. Панаваньне канцэпцыі "прыродных правоў" і буржуазнага індывідуалізму прывяло да таго, што з тэрміналагічнага ўжытку зьнікае калектыўнае вымярэньне (нацыі, народы, культуры, расы, этнасы), улічваецца толькі толькі індывідуальнае, а таксама чалавецтва ўвогуле.

Элітарнасьць, гераізм ацэньваюцца тэарэтыкамі новых правых у залежнасьці ад служэньня калектыву. Герой - гэта не супермэн і ня суперінтэлектуал, а перадусім той, хто перамагае самога сябе, дзейнічае супраць сваіх эгаістычных інтарэсаў дзеля вышняй Мэты, у супрацьвагу дэмаліберальнай канцэпцыі з яе апалагетыкай чалавека, які рэалізуе толькі свае ўласныя эгаістычныя інтарэсы. Эліта павінна быць такой не па нараджэньню ці па багатству. Улада, якая б абапіралася на выбар лепшых, нягледзечы на той ці іншы кляс ці клан, стала б найвышняй формай сацыяльнай справядлівасьці.

У пошуках традыцыйных каштоўнасьцяў эўрапейскіх народаў тэарэтыкі новых правых зьвяртаюцца да вывучэньня асаблівасьцяў міталягічнага мысьленьня і дзяржаўнасьці народаў індаэўрапейскай моўнай сям'і. Ален дэ Бенуа вычляняе наступныя рысы эўрапейскага мысленьня: вострае пачуцьце чалавечай і нацыянальнай асаблівасьці, культ рыцара ды героя, прыярытэт духоўнага над матар'яльным. Індаэўрапейскія народы (да якіх належаць і беларусы) вырабілі ў мінулым ідэальную мадэль, назаслужана забытую. Яна базавалася на герархіі духоўнай і сацыяльнай адначасова. Гармонія дасягалася за рахунак перавагі суверэна і сьвятара над ваяром, а ваяром - над вытворцам матар'яльных каштоўнасьцяў. Носьбітам новых арыстакратычных, у адрозьненьне ад буржуазных меркантыльнага -мяшчанскіх дэмаліберальных маральна-этычных нормаў, павінна выступіць ЭЛІТА, свайго роду "арыстатэхнакратыя", якая творыць новае грамадзтва на арганічных навуковых асновах, максымальна ўлічваючы ўсе асаблівасьці ды традыцыі дадзенага грамадзтва.

Заняпад здаровай маралі ды традыцыяў у сучасных буржуазна-ліберальных грамадзтвах, шырокае пашырэньне гандлярска-спажывецкай псыхалёгіі зьвязана з перакручанасьцю ўяўленьняў пра функцыі ЎЛАДЫ, бо, згодна з індаэўрапейскімі нормамі, ідэі і палітыка кіруюць эканамічнаю ды сацыяльнаю абласьцямі. Сёньня жаданьні мас кіруюць рашэньнямі ўладаў, кляс вытворцаў і гандляроў, спажыўцы ды злодзеі падпарадкоўваюць сабе клясы ваяроў і носьбітаў ідэй - суверэнаў. Выратаваньне - ў павароце да крыніц!

Сыстэма трох функцый, падкрэсьліваюць новыя правыя,- гэта аснова ня толькі сацыяльнай герархіі грамадзтва, але і герархія каштоўнасьцяў. Трохфункцыянальная арганізацыя, якая б перавярнула дыктатуру грошай, павінна ўсталяваць сапраўдную герархію каштоўнасьцяў і ўзаемадапаўняючых сувязяў паміж народам і элітаю, якія т. зв. рынкавае грамадзтва штучна разарвала.

Ідэалёгія новых правых ёсьць сьвежым глатком ідэалягічнага паветра ў затхлай атмасферы, заквашанай старымі заплесьнявелымі ідэйкамі т. зв. французскіх "асьветнікаў"-сацыялістаў, якія вось ужо два стагоддзі даволі цяжкім туманам вісяць у галовах ідэолягаў ды палітыкаў, якія вырашаюць долю сьвету. Утапічным канцэпцыям, якія бяруць на сябе місію, пасільную тольку Богу: "зьмяніць" людзкую прыроду, супрацьстаіць больш рэалістычная канцэпцыя - падзелу людзкіх роляў у грамадзтве згодна са здольнасьцямі і нахіламі. Хіба не разумна не ўгнятаць нахілы й жаданьні, уласьцівыя таму ці іншаму чалавеку, а скіраваць іх у правільнае рэчышча? Для кожнага ёсьць відавочным, што большасьць людзей прысьвячае сваё жыцьцё памнажэньню свайго матар'яльнага дастатку і дабрабыту сям'і. Але ёсьць таксама фанатычныя мэтанакіраваныя людзі, для якіх словы Гонар І Слава не пусты гук, якія жадаюць дасягнуць пэўнай мэты. Іх можна назваць людзьмі з інстынктам чэмпіёна, людзьмі моцнай волі. Заўсёды былі, ёсьць і будуць людзі "іншыя", "не ад гэтага сьвету" - тыя, якія прагнуць незямнога, высокага, духоўнага, або шляхетныя Людзі, якія ставяць інтарэсы агулу вышэй сваіх асабістых. Калі б на сьвеце не існавала такіх людзей, то не існавала б рэлігій, шэдэўраў культуры ды нацыянальных ідэй. Новыя правыя, у адрозьненьне ад усіх сартоў "гуманістаў" лічаць неабходным ня штучна "ляпіць з грэшнікаў праведнікаў", а стварыць такія грамадзкія інстытуты, якія адрозьнівалі б адзін тып ад іншых і давалі ўладу найлепшым з тых, якія ёсьць у дадзеным грамадзтве. У той жа час адзін тып людзей не супрацьпастаўляецца іншаму, кожны можа выбіраць свой шлях, адпаведна здольнасьцям, якімі ён валодае, нахілаў, якія ён мае ды каштоўнасьцяў, якія ён вызнае.

"У эпоху, калі левая інтэлігенцыя ўсё больш губляе свае ілюзіі, новыя правыя, поўныя энтузіазму, ставяць на грамадзкае абмеркаваньне разнастайных праблем не для таго, каб іх пахаваць, а каб знайсьці шляхі вырашэньня".


Андрэй Пацалуйка

Віктар Рог



ПАЎДНЁВА-АФРЫКАНСКІЯ НАЦЫЯНАЛІСТЫ:

"ТОЛЬКІ НАРОД МАЕ ПРАВА ВЫРАШАЦЬ УЛАСНУЮ ДОЛЮ"
Дзесяць гадоў таму мандыялісцкі капітал праз свае фінансавыя структуры вырашыў канчаткова прыбраць да сваіх ліпкіх рук эканамічны патэнцыял ПАР - багацейшай карыснымі выкапнямі(80 % сусьветных запасаў дыяментаў, золата, каляровых металаў і г.д.). Для апанаваньня эканамічнай уладай у ПАР МВФ неабходна было рэфармаваць палітычную форму ўлады - апартэід (адасобленае існаваньне рас). На чале Нацыяналістычнай партыі (НП) , якая знаходзілася пры ўладзе апошнія 50 гадоў і якая налічвае 20 000 актыўных чальцоў, быў "пасаджаны" Фрэдэрык дэ Клерк, якога пазьней абралі прэзыдэнтам, а пасьля скасаваньня апартэіду - віцэ-прэзыдэнтам. Абралі гэтую кандыдатуру "белага" па той простай прычыне, што яго сын жанаты на "каляровай" манекеншчыцы. Дэ Клерк належыць да афрыканерскай (бурскай) грамады ПАР, але большасьць афрыканераў лічыць яго здраднікам. Афрыканеры (africaaner) або буры (boer) зьяўляюцца нашчадкамі фламандзкіх і валонскіх каланістаў з Нідэрландаў і Бельгіі, а таксама гугенотаў з Францыі, якія пасяліліся на поўдні Афрыкі ў пачатку ХVІІ ст.

Памылкова лічыцца, што ў ПАР "белыя" абавязкова павінны быць багатымі, а "чорныя" - беднымі. На самой справе ўсё выглядае ня так. За апошнія 15 - 20 гадоў зьявіўся прыкметны слой чорных мільянераў, у асноўным дылераў вядомых фірм Заходняй Эўропы, Паўночнай Амэрыкі ды Японіі. Вельмі высокі адсотак заможных людзей сярод індусаў і кітайцаў, тады як амаль пятая частка ьелых сем'яў знаходзіцца ніжэй узроўня беднасьці. І гэта пераважна прадстаўнікі афрыканераў (бураў), якія няспынна губляюць палітычную і эканамічную ўладу сярод іншых "белых" грамад ПАР, а менавіта: ангельскай, жыдоўскай, партугальскай, нямецкай, італійскай ды польскай.

Тыя афрыканеры, якім не ўдалося "выбіцца ў людзі" нават ва ўмовах найбольшага спрыяньня для белых, у часы апартэіду, падтрымліваюць радыкальныя правыя нацыяналістычныя арганізацыі (ARM i CPSA). Гэтая катэгорыя гараджан складае 10 - 15 % бурскага насельніцтва і яшчэ амаль столькі-ж фермераў-афрыканераў, якія збанкрутаваліся. Свае надзеі яны зьвязваюць з ARM i CPSA, каб вярнуць "добрыя старыя часы". Да ангельска-бурскай вайны (1899 - 1902 гг.) афрыканерам у Паўднёвай Афрыцы належала ўсё, хоць яны пастаянна варагавалі з племенамі коса і зулу. Зараз, пасьля скасаваньня апартэіду ў бураў адабралі амаль ўсё, што належала іх дзядам і прадзедам. "Чорныя" байкатуюць крамы бураў, не наймаюцца на сезонную працу да фермераў-афрыканераў, не наведваюць школы, у якіх выкладаньне вядзецца на мове афрыкаанс.

Што ж уяўляюць сабой нацыянальныя партыі бураў?

Africaaner Resistance Movement (ARM) - анг.назва Афрыканерскага Руху Супраціву (абрэвіатура на бурскай мове - AWB) узначальвае Юджын ТЭРБЛАНШ. Чальцы гэтай арганізацыі лічаць сябе нацыяналістамі-народнікамі. Сярод бяднейшых слаёў бурскай грамады ARM карыстаецца ўзрастаючай папулярнасьцю. Штаб-кватэры арганізацыі месьцяцца ў выбеленых аднапавярховых хатках пад чырвонай чэрапіцай, на якіх няма ні шыльдаў, ні ўказальнікаў. Уся атрыбутыка ўсярэдзіне. Два велізарныя сьцягі з белым колам на чырвоным тле і трыма павукападобнымі "сямёркамі" у цэнтры, а таксама сьцягі трох бурскіх рэспублік: ТРАНСВААЛЬ, АРАНЖ І НАТАЛЬ. На стале з чырвонага дрэва стаяць тры арлы: вялікі з кіпцюрамі, адліты з бронзы, два маленькіх - з золата. Бібліятэка складаецца з гістарычнай літаратуры, прысьвечанай у асноўным ангельска-бурскай вайне, пад-час якой у няроўнай барацьбе загінула каля 150 000 бураў, з якіх 100 000 - мірнае насельніцтва. 100 000 бурскіх жанчын і дзяцей былі загнаныя на бязводныя тэрыторыі пад канвоем ангельска-жыдоўскіх каланізатараў.

Асноўная ідэя ARM - адраджэньне бурскіх рэспублік у гістарычных межах. Калі паглядзець на сучасную палітычную мапу Паўднёвай Афрыкі, то ў іх склад павінны ўвайсьці правінцыі Трансвааль, Аранжавая і паўночная частка Наталю. Буры адстойваюць таксама свае зямельныя дзедаўскія правы ў Намібіі і Ботсване ў зонах іх кампактнага пражываньня. На астатняй тэрыторыі можа гаспадарыць хто заўгодна. Буры лічаць, што зямля іх продкаў, якую даў ім Усявышні, павінна належаць "фольку" і толькі "фольку".("Фольк" - народ, нацыя намове афрыкаанс).

Тыя, каму даводзіцца слухаць Тэрбланша, лідэра ARM, распавядаюць, што ён цудоўна ўмее ўплываць на людзей - "заводзіць натоўп", зьвяртаючыся пастаянна да адной і той жа ідэйнай думкі і забіваючы яе ў галовы слухачоў, як цьвікі ў дошку.

"Мы вядзём сьвятую вайну, і ўсе, як адзін, гатовыя пакласьці свае галовы за Ідэю ... Толькі "фольк" мае права вырашаць сваю долю. Калі "чорныя" далучацца да нас, мы дадзім ім работу, але мы павінны быць гаспадарамі на зямлі прашчураў. Мы не расісты, а нацыяналісты. Кожнаму свая доля ад Бога. Усё - для "фолька", і дзеля гэтага ARM пойдзе на ўсё",- кажа Юджын Тэрбланш.

Гісторыя Афрыканерскага Руху Супраціву пачынаецца з "мітынгу", у якім удзельнічалі 7 (!!!) чалавек, якія сабраліся ў красавіку 1973 г. у адным з гаражоў каля Прэторыі. Сёньня рух налічвае больш 15 000 актыўных чальцоў, якія абавязаны праходзіць штомесячную спецыяльную вайсковую падрыхтоўку і слухаць курс лекцый з гісторыі ды барацьбы з "сусьветным сатанінскім злом" - лібералізмам і камунізмам. Гэтыя два паняцьці для ARM непадзельныя. Для барацьбы з рознымі праявамі тэрарызму ў арганізацыі створаны і дзейнічаюць сілы бясьпекі - "аквіла" і некалькі батальёнаў добра вышкаленых штурмавікоў. Перад скасаваньнем сыстэмы апартэіду "зьмешаным" парлямантам атрады "аквіла" заехалі ў файе парляманту на трох бронетранспарцёрах, зьнёсшы вітрыны першага паверху. Каля яго скандавалі са сьцягамі ARM некалькі тысяч жанчын.

Маладзёвае крыло ARM ахаплівае выхаваньнем некалькі дзесяткаў тысяч дзяцей з афрыканерскіх сем'яў. Ордэнская арганізацыя ARM называецца "BRODERBOND" ("СУПОЛКА БРАТОЎ") і налічвае паўтары тысячы неафішаваных чальцоў. Зараз "BRODERBOND" забаронена рэжымам Мандэлы-Дэ Клерка.

Менш радыкальнай афрыканерскай правай сілай зьяўляецца Кансэрватыўная партыя Паўднёвай Афрыкі (CPSA). Яна адкалолася ад некалі правячай НП трыццаць гадоў таму, калі яе сёньняшні лідэр Андрыас Трэўрніхт абвінаваціў ангельска-жыдоўскі ўрад у здрадзе афрыканерам. На апошніх "чыстых" 1987 г. для белых CPSA здабыла 23 месцы ў парляманце і ў якасьці апазыцыі да НП зьмяніла ў парляманце лібералаў. Пад-час апошніх муніцыпальных выбараў у кастрычніку 1988г. партыя Трэўрніхта здабыла абсалютную перамогу на "бурскіх тэрыторыях".

Бурскі нацыяналізм выстаіць і пераможа ў Паўднёвай Афрыцы!


Вім ван дэр Мэрвэ, чалец Маладзёвага крыла ARM.

ЗА ЭЎСКАДЗІ, ЗА ЯЕ ВОЛЮ...


Кожны, хто цікавіцца праблемамі этнасацыяльнага разьвіцьця чалавецтва, ведае, што заканчэньне эры каланіялізму ды камуністычнага таталітарызму прынесла свабоду і незалежнасьць многім народам. Аднак звычайна, гаворачы пра паняволеныя народы, мы асацыюем гэтае паняцьце з Азіяй, Афрыкай ці Расеяй і забываем пра існаваньне такой зьявы, як каланіяліз ды імпэрыялізм унутрыэўрапейскі.

У паліталогіі пад тэрмінам "імпэрыя" прынята разумець такі дзяржаўна-палітычны арганізм, які яднае ў сабе гетэрагенныя ў сацыяльных, культурніцкіх, эканамічных, этна-нацыянальных адносінах рэгіёны на аснове жорсткага, рэпрэсіўнага іх падпарадкаваньня метраполіі, якая інкарпаравала іх у склад дзяржавы гвалтоўным шляхам. Прынцыповага значэньня пры гэтым ня маюць ні форма праўленьня, ні грамадзкі лад, ні ўзровень грамадзкага разьвіцьця калоній, ні факт узбагачэньня метраполіі за іх рахунак.

Зыходзячы з такога разуменьня імпэрыі, мы нязьменна прыходзім да неабходнасьці вызнаць імпэрыямі накаторыя заходнеэўрапейскія краіны, якія мы па зычцы, а хутчэй па аналогіі з пераважнай большасьцю суседак, адносім да дзяржаваў нацыянальных. Імпэрыямі (ці радзей - мікра - або квазіімпэрыямі) трэба лічыць Брытанію, якая ўтрымлівае ў сваім складзе Шатляндыю, Уэльс і Ольстэр, ды Гішпанію, якая мае на тэрыторыі, ахопленай яе суверэнітэтам, такія краіны, як Галісія, Каталонія ды Эўскадзі, якую загадкава называюць у слоўніках і даведніках Краінай Баскаў.

Хто ж яны такія, баскі? Адкуль паходзіць іхны род? Навука яшчэ не дала і наўрад ці дасьць канчатковы адказ на гэтае пытаньне. Эўскера - мова баскаў - ня мае прамой роднасьці з ніводнай эўрапейскай мовай. Этнолагі і этналінгвісты увогуле выносяць эўскера па-за шэраг індаэўрапейскіх моваў. Існуюць тэорыі, па якім баскі зьяўляюцца народам, які роднасны грузінам, фіна-вуграм, індусам. Але гэтыя версіі вельмі і вельмі адносныя і базуюцца на сумнеўных аргументах. Вядома, што ў 778 г. на перавале Ронсеваль у Заходніх Пірэнеях баскі, якія сталі хаўруснікамі аднаго з захопнікаў - арабаў, каб знайсьці падтрымку ў барацьбе супраць іншых заваёўнікаў - франкаў, разграмілі ар'ергард франкскага імператара Карла Вялікага, якім камандаваў граф Хруодланд, які потым увайшоў у французскі эпас пад іменем Роланда.

Баскі ніколі ня мелі сваёй уласнай дзяржавы, і таму іх адносілі да народаў "негістарычных" і вырачаных на паступовую асыміляцыю пануючым на Пірэнейскай паўвыспе касьцільскім (гішпанскім) этнасам. (Нагадаем, што Гішпанія ўтварылася ў выніку аб'яднаньня розных пірэнейскіх краёў пад скіпетрам касьцільскага караля.Толькі Партугалія змагла выстаяць перад ціскам магутнага суседа).

Аднак хваля нацыянальных адраджэньняў, якая пракацілася па Эўропе ў ХІХ ст., захапіла і баскаў. Яны пачынаюць усьведамляць сябе асобным народам, які нічым не адрозьніваецца ад іншых, "дзяржаўных", народаў і мае такія самыя, як і ўсе астатнія, права на свабоду і вольнае разьвіцьцё ўласнай культуры.

Заснавальнікамі і творцамі ідэалёгіі нацыянальнага вызваленьня баскаў зьяўляюцца браты Арана. Гэта яны вырабілі нацыянальную сымболіку, кадыфікавалі нацыянальныя сьвяты. Адзін з іх, Сабіна Арана (1865 - 1903 гг.), упершыню дакладна і лаканічна сфармуляваў неабходнасьць утварэньня Баскскай дзяржавы і заявіў, што "Касьцілія, а потым Гішпанія гвалтоўным шляхам заваявалі Краіну Баскаў. Таму Гішпанія ёсьць адвечным ворагам баскаў, незалежна ад характару правячага ў ёй рэжыму".

Напрыканцы ХІХ ст. браты Арана стварылі легальную Баскскую Нацыяналістычную Партыю, якая дамагалася нацыянальнай аўтаноміі і потым незалежнасьці, а таксама выстаўляла патрабаваньні культурна-моўнага характару. У часы Рэспублікі (красавік 1931 - сакавік 1939 г.) Гішпанія адыходзіць ад палітыкі жорсткага ўціску нацыянальных рухаў і значна лібералізуе свае паводзіны адносна этнічных меншасьцяў. У 1936 г. Эўскадзі атрымоўвае аўтаномію з уласным урадам і парлямантам. На чале аўтаноміі становіцца БНП. Але ў выніку працяглай грамадзянскай вайны (ліпень 1936 - травень 1939 г.) да ўлады ў Гішпаніі прыйшоў генарал Франка, які абвясьціў лёзунг "Гішпанія - адзін народ, адна Айчына, адна дзяржава, адзін каўдыльё" і стаў рашуча рэалізоўваць яго ў жыцьці. Для баскаў, у прыватнасьці, гэта вылілася ў закрыцьцё ўсіх баскамоўных школ, выдавецтваў, часопісаў, газэтаў, скасаваньне аўтаноміі і ўсебаковую дыскрымінацыю (у тым ліку, у пляне прасоўваньня па кар'еры на дзяржаўнай і вайсковай службе).

Старая генэрацыя баскскіх нацыяналістаў, якая прызвычаілася да дзейнасьці ва ўмовах параўнальна мяккага манархічнага ды зусім лагоднага рэспубліканскага рэжымаў, упадае ў анэмічны стан, распісаўшыся ў сваёй няздатнасьці супрацьстаяць прыгнятальнікам.

Аднак, як заўсёды ў такіх выпадках, ва ўмовах жорсткага прыгнёту вырастае новае, радыкальнае пакаленьне баскскіх нацыяналістаў, гатовых змагацца з акупантам спосабамі акупанта, а не плакацца пра парушэньне правоў чалавека. напачатку 60 -х гадоў найлепшыя прадстаўнікі гэтага пакаленьня ствараюць падпольную "Асацыяцыю змагароў за свабоду Краіны Баскаў" (баскамоўная абрэвіатура, якая расшыфроўваецца як "Эўскадзі ды Аскаталуна", г.зн. "Краіна Баскаў ды свабода", пад якой гэта арганізацыя і стала вядомай у сьвеце - ЕТА). Сваёй мэтай яны дэкляруюць стварэньне незалежнай дзяржавы шляхам узброенай барацьбы. У гарадах ЕТА разгортвае кампанію сыстэматычнага тэрору супраць гішпанскай улады: забойствы ці выкраданьні палітычных дзеячоў ды чыноўнікаў, дыверсіі на дарогах, выбухі на прамысловых аб'ектах.

Ад самага пачатку сваёй дзейнасьці ЕТА карысталася масавай падтрымкай сярод баскскага насельніцтва. Акрамя прычын нацыянальна-палітычнага характару, важнай была і эканамічная матывацыя ўхваленьня і спрыяньня любым метадам барацьбы супраць гішпанцаў: Эўскадзі была адным з найбольш разьвітых рэгіёнаў Гішпаніі. Прыбытак на душу насельніцтва ўдвая перавышаў сярэдні ў агульна-дзяржаўных маштабах. Гэта стала прычынай, акрамя іншага, стыхійнай міграцыі "працоўных рэсурсаў" з унутранай Гішпаніі ў Краіну Баскаў. Наплыў мігрантаў чамусьці не выклікаў бурнага ўхваленьня ў баскаў. Даўні стэрэатып "працавіты баск - гультай-гішпанец" стаў актуальным, як ніколі.

Акрамя гэтага, ЕТА як арганізацыя, якая змагалася супраць рэжыму Франка, карысталася значнай падтрымкай сярод апазыцыйна настроеных да каўдыльё гішпанцаў і нават некаторай падтрымкай "сусьветнай грамадзкасьці". Баевікі ЕТА мелі права палітычнага прытулку ў Францыі.

Пасьля сьмерці Франка рэпрэсіі супраць негішпанскіх народаў спыняюцца. Баскі пажынаюць некаторыя плады сваёй барацьбы. У 1977 г. прыняты спецыяльны закон, які атрымаў назву "Статут Гернікі". Па яму вызнаецца "раўнапраўе баскскай і гішпанскай моваў" (даволі аблудная, але ўсё ж прагрэсіўная ў дадзеных умовах фармулёўка), аднаўляецца баскская аўтаномія, паўнамоцтвы якой нават трохі пашыраюцца. За баскамі зноў прызнаецца права мець уласны парлямант ды ўрад, нацыянальную сыстэму асьветы, аховы здароўя, сацыяльнага забесьпячэньня, самастойна вырашаць пытаньні культуры, спорту, турызму. У 1979 г. на рэферэндуме баскі выказаліся за дастатковасьць гэтых паўнамоцтваў для сваёй аўтаноміі. Вынікі рэферэндуму абурылі непахісных байцоў з ЕТА. Карыстаючыся зьменаю грамадзка-палітычных умоў і магчымасьцю вядзеньня легальнай работы, ЕТА пачынае прапагандовую кампанію за поўнае вызваленьне баскаў ад гішпанскага імпэрыялізму, за ўтварэньне незалежнай дзяржавы, у склад якой увайшлі б усе баскскія этнічныя землі, у тым ліку й тыя, якія ўваходзяць цяпер у склад Францыі. На палітычным фронце ствараецца т. зв. "Комплекс ЕТА" - блёк баскскіх палітычных партый і грамадзкіх рухаў, якія падтрымлівалі мэты гэтай арганізацыі. У 1978 г. ствараецца, а ў 1986 г. - легалізуецца палітычнае крыло ЕТА - партыя "Эры Батасуна" ("Народнае адзінства")

Кампанія прывяла да ўзрастаньня нацыяналістычных і сепаратысцкіх настрояў сярод баскаў. Гэтаму спрыяла і новая хваля адраджэньня і нацыястанаўленьня. Гішпанафобія некалькіх дзесяцігоддзяў асабліва жорсткай нацыянальнай дыскрымінацыі вырвалася наверх. Баскскі нацыяналізм вызнае ня толькі ЕТА, якая зьяўляецца, так бы мовіць, найрадыкальнейшым, баявым яго атрадам, а і ўсе іншыя баскскія палітычныя арганізацыі, уключаючы камуністаў і анархістаў. (Дарэчы, у асяродку ЕТА таксама пашыраны камуністычныя ідэі). Выкладаньне гісторыі ды геаграфіі ў школах мае выразна нацыяналістычны характар - пад "Эўскадзі" цяпер цьвёрда разумеюць ня толькі баскскую аўтаномію ў Гішпаніі, а і "французскую", запірэнейскую частку Краіны Баскаў, а дваццаць адсоткаў баскскіх дзяцей увогуле не вывучаюць гішпанскай мовы, прычым гэтая частка пастаянна павялічваецца.

Стымулюецца баскскі сепаратызм і палітычнымі праблемамі, зьвязанымі з юрыдычнай недасканаласьцю "Статуту Гернікі": Мадрыд і баскскія кіраўнікі па-рознаму трактуюць некаторыя яго палажэньні. У сярэдзіне 80-х гг. супрацьстаяньне паміж Мадрыдам ды Эўскадзі абвастрылася. ЕТА аднаўляе тэрарыстычныя акцыі, падрываючы чыгункі, газапровады, робячы замахі на найбольш адыёзных гішпанскіх палітыкаў. На выбарах 1986 г. доля выбаршчыкаў, якія аддалі свае галасы з абаскскіх нацыяналістаў, сутнасна ўзрасла, прычым 17 адсоткаў прагаласавалі толькі за "Эры Батасуна". Са свайго боку, гішпанская ўлада правяла кампанію арыштаў дысудоў над чальцамі ЕТА. На кожны прысуд ЕТА адказвае новымі ўдарамі.

ЕТА часта абвінавачваюць у падрыве эканамічнай сыстэмы Гішпаніі ўвогуле, і Краіны Баскаў, у прыватнасьці. Маўляў, баскскі тэрарызм правакуе адток замежных інвестыцыяў і замядляе эканамічнае разьвіцьцё краіны. Аднак ці ня лепей было б пераадрысаваць гэта гішпанскай уладзе? Ці не яна самім фактам свайго існаваньня на баскскіх землях стала прычынай гэтага тэрарызму? Ці не яна намагаецца пастаянна абмежаваць аўтаномію баскаў, неабдумана "падараваную" ім на хвалі постфранкаўскага пад'ёму?

І ці не таму падтрымка нацыяналістычных арганізацый сярод баскаў ёсьць амаль стопрацэнтоваю? Іншая рэч, калі значная частка баскаў спадзяецца на здабыцьцё свабоды "мірным шляхам" у межах "адзінай Эўропы".

Што ж, застаецца пажадаць ім хутчэй пазбавіцца гэтых ілюзій і сьледам за ЕТА зразумець, што свабода не бывае "у межах нечага", як не бывае яна падараванай. Адзіная Эўропа не прынясе сама па сабе баскам поўнай свабоды ва ўсіх сферах грамадзкага, культурніцкага, эканамічнага жыцьця таксама, як не прынесла ім гэтага адзіная Гішпанія.


Свабоду ЭЎСКАДЗІ !
Багдан Харахаш

Нацыянальна-вызвольны рух у

Эстоніі ў 1940-50 гадах.
На пачатку 90-х гадоў Кангрэс Эстоніі распрацаваў пастанову пра рэабілітацыю ветэранаў нацыянальна-вызвольнага руху 1940-50-х гг. Гэтага патрабавала большасьць патрыятычных партый і арганізацый, шырокія колы грамадзкасьці ды гістарычная справядлівасьць. У СМІ Эстоніі распавядаюць пра подзьвігі эстонцаў, якія ў тыя ліхія часы абаранялі сваю зямлю ад маскоўскіх акупантаў-прыгнятальнікаў, іх шануюць як герояў.

Зірнем у гісторыю эстонскага збройна-нацыяналістычнага супрацьстаяньня ворагу.

На пачатку 30-х гадоў у Эстоніі да ўлады рэвалюцыйным шляхам прыйшла нацыяналістычная арганізацыя-“IzamaaIiit” (“Айчынная суполка”) ды атрады эстонскай самаабароны “Kaitseliit” (“Суполка абароны”). З прыходам да ўлады нацыяналістаў Эстонія перастала быць напаўкалёніяй заходніх дзяржаў ды пачала ўздымацца з кален. Значна саслабеў ангельска-французскі ўплыў на палітыку ў краіне, асабліва калі ў 1934 г. прэм’ер-міністар Эстоніі К. Пяст забараніў усе дэма-лібэральныя буржуазныя партыі, якія падтрымліваў Захад. Але адразу ж узрасла небясьпека з Усходу. Маскоўскія чырвоныя банды ўжо заглядаліся на маленькую прыбалтыцкую краіну. Пагроза з Масквы пастаянна ўзрастала, а Эстонія на той час яшчэ была слабой дзяржавай. К. Пяст падрыхтаваў запыт фінскаму ўраду пра магчымасьць стварэньня фінска-эстонскага аб’яднаньня, але запыт так і застаўся на паперы.

Перад акупацыяй маскалямі Эстоніі шмат эстонцаў эмігравала ў Нямеччыну, Фінляндыю, Швэцыю ды іншыя краіны. Эмігранты стварылі зьнешні фронт барацьбы з Расеяй. Тыя, хто мог трымаць у руках зброю, стан якіх дазваляў весьці партызанскую вайну, утварылі ўнутраны фронт. Яны ішлі ў лясы, гуртуючыся ў атрады, якія потым набылі папулярнасьць пад назвай ”Metsavennad”, г.зн. “Лясныя браты”. Гэтыя атрады вялі арганізаваныя баі, яны мелі сувязь з цэнтрам праз “Бюро Цэларыўса” (А. Цэларыўс – фрэгатэн – капітан у 1939 – 40 гг., афіцэр сувязі ў выведаддзеле генеральнага штабу Эстоніі), якое было створана ў Гельсінкі, а потым перанесена ў Талін. Бюро ўсталявала шчыльную сувязь з “Цэнтральным аб’яднаньнем эстонскіх нацыяналістаў” (лідары – Аксель, маёр Мэрэ, Шэнберг, Окас і інш.).

Перад вайной, у 1939 г. НКВД арыштавала кіраўнікоў IzamaaIiit, Kaitseliit ды Аб’яднаньня эстонскіх нацыяналістаў. Пачаўся масавы тэрор супраць мірнага насельніцтва. Вось у той перыяд “лясныя браты” пачалі дзейнічаць актыўней. У раёне г. Кілінчы – Німэ дзейнічаў атрад у 350 байцоў, які арганізаваў былы камандзір палку “Kaitseliit” П. Ліллехт. Гэты атрад захапіў “выканкамы” пяці валасьцей, расстраляў некалькі сотень чырвонаармейцаў і служачых НКВД. Пад г. Тарту некалькімі групамі “лясных братоў” кіраваў маёр эстонскай арміі Ф. Кург. Гэты атрад пасьпяхова праводзіў вайсковыя апэрацыі на поўдні Эстоніі. Немагчыма не ўзгадаць пра выведвальную групу “Erna”. Яна была створана ў Фінляндыі пры падтрымцы “Бюро Цэларыўса”. Яе ўзначаліў палкоўнік А. Кург. “Erna” была перапраўлена марскім шляхам на поўнач Эстоніі, адкуль перадавала важную інфармацыю. Гэтая група пасьпяхова правяла шэраг апэрацый, выканаўшы пастаўленыя заданьні. Потым група была перафармавана ў батальён“Erna ІІ”, які захапіў выспы Муху і Саарэмаа.

У траўні 1941 г. у Гельсінкі пры падтрымцы “Бюро Цэларыўса” быў створаны “Эстонскі камітэт вызваленьня” на чале з Хэльмарам Мяэ. Камітэт падрыхтаваў эстонскія атрады да вызвольных апэрацый на тэрыторыі Эстоніі.

З прыходам немцаў усе аддзелы Kaitseliit, Metsavennad, Erna былі перагрупаваны ў аддзелы ”Omakaitse” (“Самаабарона”). Ейныя кіраўнікі – афіцэры эстонскай арміі І. Саодла і Я. Майдэ бралі на сябе абавязак зьнішчыць усе маскоўскія банды на тэрыторыі Эстоніі. Такім чынам, сваёй актыўнай дзейнасьцю яны імкнуліся абмежаваць кіраваньне немцаў на сваёй зямлі. У эстонскай паліцыі бясьпекі ў 1943 г. была ўведзена абавязковая павіннасьць і, згодна з архівамі, ейныя структуры налічвалі каля 65 000 байцоў, што ня так ужо і мала для Эстоніі. Пазьней быў створаны “Эстонскі легіён” на чале з Альфонсам Рэбанэ.

Ю. Улуотс кіраваў эстонскай рэспублікай, якая тады была акупавана немцамі. Ён меў намер абвясьціць незалежную Эстонскую дзяржаву, паабяцаўшы немцам не дапусьціць камуна-маскоўскіх захопнікаў у Эстоніі любой цаной, але ў плянах гітлераўцаў не было ні эстонскай, ні беларускай дзяржаваў. Тады актывісты эстонскага нацыянальна-вызвольнага руху А. Рэй і Х. Ларэтэй са Швэцыі, А. Варма, Х. Велнэр з Фінляндыі пачалі наладжваць сувязь з ангельцамі. У 1944 г. быў створаны “Нацыянальны камітэт”, цэнтар якога знаходзіўся спачатку ў Швэцыі, а потым быў перанесены ў Эстонію. Камітэт выдаў распараджэньне пра актывізацыю “лясных братоў”. У 1945 г., пасьля акупацыі Эстоніі Маскоўшчынай, НКВД выкрыў дзейнасьць камітэту. Кіруючы цэнтар, у складзе якога былі віцэ-прэм’ер ураду О. Цііф і камандзір Omakaitse Я. Майдэ, перайшоў у глыбокае падпольле. Камітэт меў філіі амаль ва ўсіх гарадах і валасьцях Эстоніі. У канцы 1945 г. НКВД ліквідавала адну з найактыўнейшых нацыялістычных арганізацый – “Камітэт вызваленьня Эстоніі” на чале з маёрам Л. Хенрыксуа.

У 1946 г. адзін з арганізатараў атрадаў Omakaitse Р. Саалістэ стварыў “Суполку збройнай барацьбы” (RVL). RVL гераічна працягвала весьці ўзброеную барацьбу. Пасьля заканчэньня ІІ Сусьветнае вайны ў Эўропе яшчэ ня хутка стала цішэй. У RVL быў распрацаваны дакумэнт “Ідэалягічныя асновы ляснога таварыства”. Актыўнасьць і выніковасьць дзеяў RVL дасягнула свайго апагею ў 1949 г. У 1956 г. былі зьнішчаны амаль усе байцы RVL, але барацьба ня скончылася. Былы амбасадар А. Торма казаў ветэранам вызвольнае барацьбы: “Вашая праца не засталася бяз выніку,... намагайцеся падтрымліваць нацыянальны дух у сваім народзе”.

Усе гады савецкай акупацыі эстонцы вялі “культурніцкую барацьбу”. У 70-х гадах у Ню-Ёрку газэта “Vaba Eesti syna” пісала: “У эмігрантаў няма магчымасьцяў для дыпляматычнай і збройнай барацьбы, але яны маюць культурніцкую зброю, якая ў дадзены момант мае вялікае значэньне, бо... культурніцкая вайна працягваецца. Яна ўжо даўно пачалася.”

І, як бачым, эстонцы дасягнулі перамогі. Сучасная Эстонія – гэта нацыянальная, эканамічна й палітычна трывалая цывілізаваная эўрапейская дзяржава. Эстонцы шануюць свае традыцыі, сваіх герояў, культывуюць сваю мову й культуру. Новае маладое пакаленьне выхоўваецца ў духу патрыятызму, каб у нейкім выпадку ня выявілася, што жыцьцё эстонскіх герояў пакладзена дарэмна. У Эстоніі пасьпяхова дзейнічае шэраг патрыятычных арганізацый, якія высока ўздымаюць Ідэю Нацыі.

З Масквы чуваць верашчаньне пра “исконно русское побережье от Ленинграда до Калининграда”, таму ў Эстоніі адроджаны атрады самаабароны Omakaitse. Маладзёвыя радыкальныя настроі тут арыентаваны далёка не на паразу ці капітуляцыю. Моладзь гатова паўтарыць подзьвігі сваіх няскораных продкаў.


1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка