Нацыянальная акадэмія навук беларусі Інстытут гісторыі калінкавіцкІ раённЫ выканаўчЫ камітэт




Дата канвертавання27.03.2016
Памер18.79 Kb.
Нацыянальная акадэмія навук беларусі

Інстытут гісторыі

калінкавіцкІ раённЫ выканаўчЫ камітэт
Праводзяць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю
КАЛІНКАВІЧЫ І КАЛІНКАВІЦКІ КРАЙ:

БЕЛАРУСЬ ПРАЗ ПРЫЗМУ МІКРАГІСТОРЫІ
Плануемае поле канферэнцыі:

  • Калінкавічы і ваколіцы паводле археалагічных крыніц;

  • сацыяльна-эканамічнае развіццё ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай;

  • новыя перспектывы: Калінкавічы ў XIX – пачатку XX стагоддзяў;

  • Калінкавічы ў віхурах войн і рэвалюцый;

  • пасляваеннае адраджэнне і развіццё;

  • культурная спадчына Калінкавіцкай зямлі (архітэктура, мастацтва, асвета, літаратура, этнаграфія і інш.);

  • структура сацыяльнай прасторы Калінкавіч (сацыяльныя і маёмасныя группы, іх узаемаадносіны, роля ў жыцці краю);

  • сельская гаспадарка, рамяство, гандаль, вытворчасць;

  • шляхі зносін у лёсе краю;

  • славутыя імёны Калінкавіцкага краю.

Час правядзення канферэнцыі 23–24 красавіка 2015 г.

Плануемае месца правядзення канферэнцыі г. Калінкавічы, Гомельская вобл.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 1 красавіка 2015 г.

У заяўцы паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, яго навуковая ступень і званне, назва даклада, назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык, кантактны тэлефон, е-mail.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для выступлення і публікацыі. Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана да 10 красавіка 2015 г.

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны. Патрабаванні да тэкстаў: электронны і раздрукаваны варыянты не болей за 40 000 знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю даецца цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання не падаюцца.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская. Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па электроннай пошце: nasta_sk@mail.ru.

Кантакты: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. (017) 284-16-31, факс (017) 284-18-70. Скеп’ян Анастасія Анатольеўна, е-mail: nasta_sk@mail.ru.

Пражыванне і харчаванне аплачваецца арганізатарамі канферэнцыі, праезд за кошт камандзіруючага боку.



Аргкамітэт канферэнцыі


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка