*«0» – правы уласнасці наогул не абаронены, «10» – поўная абарона.
** ацэнка НДЦ Мізеса АЦ «Стратэгія». Ацэнка 2011 года – з 129 краін, 2010 года з 125 краін.
Крыніца: International Property Rights Index 2011, 2010, 2009 Report, Property Rights Alliance.
Чарговым важным паказчыкам якасці сістэмнай устойлівага развіцця з’яўляецца Індэкс росквіту Легатум. Яго штогод падае адзін з вядучых сусветных інтелектуальных цэнтраў па вывучэнні росквіту і працэсаў стварэння багацця. Ацэнка росквіту краіны ўключае ацэнку такіх параметраў, як эканоміка, прадпрымальніцтва і магчымасці, якасць дзяржаўнага кіравання, адукацыя, ахова здароўя, бяспека, асабістая свабода і сацыяльны капітал. Самая моцная карэляцыя паміж агульным індэксам дабрабыту і яго падіндэксамі назіраецца па фактару «прадпрымальніцтва і стварэнне магчымасцей». Чым лепшы дзелавы клімат у краіне, тым хутчэй ідзе працэс камерцыялізацыі інавацый, пашырэння прыватнай ініцыятывы і мадэрнізацыі краіны ў цэлым. Наяўнасць свабоднага выбару і прадпрымальніцкіх магчымасцей для задавальнення жыццём важнейшая, чым магчымасць хутка зарабіць вялікія грошы.
У 2011 годзе па Індэксу росквіту Беларусь апынулася на 50-м месцы8. Для параўнання Расія заняла 58-е месца, Украіна – 74-е, Літва - 44-е, Польшча - 28-е,. У нашай краіны ёсць усе шансы ўвайсці ў Топ-30 самых квітнеючых краін свету. У Беларусі закладзена трывалая база для павелічэння ўзроўню дабрабыту і задавальнення жыццём. Па якасці сістэмы адукацыі Беларусь займае 22-е месца са 100 краін, аховы здароўя - 35 месца, па сацыяльным капітале - 21-е месца ў свеце. Гэта сведчыць пра тое, што чалавечы, сацыяльны капітал для дынамічнага росту ўзроўню дабрабыту ў Беларусі ёсць. Для гэтага нашай краіне неабходна істотна палепшыць становішча па трох параметрах: 1) эканоміка (інфляцыя, давер да фінансавых інстытутаў, доступ да капіталу, тэхналагічнасць і інавацыйнасць, макраэканамічная стабільнасць у цэлым; па гэтым паказчыку Беларусь у 2011 годзе апынулася на 75-м месцы ), 2) дзяржаўнае кіраванне (Беларусь на 100-м месцы. Тут ацэньваецца палітычная стабільнасць, эфектыўнасць дзяржаўнага кіравання, падзел уладаў, празрыстасць сістэмы дзяржкіравання і г.д.) і 3) асабістая свабода (Беларусь на 76-м месцы). Неабходна таксама значна палепшыць якасць дзелавога клімату і магчымасці для праявы прадпрымальніцкай ініцыятывы. Паколькі Індэкс дабрабыту інтэгруе эканамічныя і сацыяльныя фактары разам з суб'ектыўнай ацэнкай задавальнення жыццём, ён важны для ацэнкі агульнай дынамікі сацыяльна-эканамічных і інстытуцыянальных рэформаў.
Індэкс росквіту Легатум10
Месца 2010
|
Месца 2011
|
Краіна
|
Эканоміка
|
Прадпрымальніцтва і магчымасці
|
Кіраванне
|
Адукацыя
|
Ахова здароўя
|
Бяспека
|
Асабістая свабода
|
Сацыяльны капітал
|
2010
|
2011
|
2010
|
2011
|
2010
|
2011
|
2010
|
2011
|
2010
|
2011
|
2010
|
2011
|
2010
|
2011
|
2010
|
2011
|
1
|
1
|
Нарвегія
|
1
|
3
|
6
|
8
|
12
|
12
|
4
|
4
|
4
|
4
|
2
|
2
|
2
|
3
|
1
|
1
|
2.
|
2
|
Данія
|
4
|
14
|
1
|
1
|
2
|
3
|
5
|
5
|
17
|
16
|
6
|
8
|
6
|
5
|
2
|
2
|
4
|
3
|
Аўстралія
|
8
|
7
|
13
|
7
|
8
|
6
|
2
|
1
|
15
|
14
|
13
|
14
|
4
|
4
|
4
|
4
|
5.
|
4.
|
Н.Зеландыя
|
17
|
24
|
14
|
13
|
4
|
2
|
1
|
2
|
19
|
22
|
7
|
9
|
3
|
2
|
3
|
3
|
6.
|
5.
|
Швецыя
|
7
|
6
|
2
|
2
|
6
|
4
|
10
|
11
|
9
|
12
|
8
|
5
|
5
|
8
|
11
|
7
|
7.
|
6.
|
Канада
|
5
|
5
|
10
|
9
|
5
|
5
|
12
|
10
|
11
|
15
|
16
|
7
|
1
|
1
|
8
|
8
|
3.
|
7.
|
Фінляндыя
|
9
|
15
|
4
|
3
|
7
|
7
|
3
|
3
|
10
|
13
|
3
|
4
|
12
|
16
|
7
|
6
|
8.
|
8.
|
Швейцарыя
|
2
|
2
|
11
|
10
|
1
|
1
|
23
|
29
|
3
|
2
|
12
|
12
|
19
|
17
|
6
|
13
|
9.
|
9.
|
Галандыя
|
3
|
9
|
12
|
12
|
10
|
10
|
13
|
14
|
13
|
9
|
18
|
17
|
13
|
7
|
5
|
5
|
10.
|
10.
|
ЗША
|
14
|
18
|
3
|
5
|
3
|
9
|
9
|
13
|
1
|
1
|
25
|
26
|
9
|
12
|
12
|
9
|
15.
|
15.
|
Германія
|
13
|
8
|
15
|
16
|
15
|
17
|
25
|
27
|
6
|
6
|
20
|
20
|
14
|
15
|
16
|
15
|
17.
|
16.
|
Сінгапур
|
6
|
|
18
|
|
11
|
|
30
|
|
24
|
|
5
|
|
36
|
|
54
|
|
27.
|
24
|
Пдн.Карэя
|
15
|
22
|
18
|
19
|
31
|
29
|
8
|
6
|
30
|
21
|
33
|
32
|
64
|
50
|
59
|
52
|
24.
|
26.
|
Чэхія
|
26
|
30
|
29
|
27
|
30
|
30
|
27
|
30
|
21
|
24
|
28
|
21
|
30
|
40
|
32
|
35
|
29.
|
28.
|
Польшча
|
37
|
45
|
38
|
35
|
35
|
36
|
26
|
24
|
32
|
30
|
21
|
25
|
32
|
36
|
25
|
22
|
32.
|
31.
|
Чылі
|
39
|
25
|
33
|
34
|
21
|
21
|
52
|
56
|
46
|
41
|
37
|
36
|
26
|
28
|
64
|
62
|
35.
|
33.
|
Эстонія
|
59
|
41
|
23
|
26
|
23
|
22
|
36
|
35
|
39
|
38
|
36
|
34
|
68
|
70
|
43
|
46
|
42.
|
44
|
Літва
|
76
|
95
|
39
|
39
|
45
|
42
|
35
|
31
|
38
|
40
|
35
|
35
|
70
|
71
|
49
|
66
|
47.
|
51.
|
Латвія
|
81
|
90
|
32
|
33
|
47
|
40
|
33
|
32
|
42
|
43
|
45
|
43
|
67
|
81
|
92
|
96
|
50.
|
46.
|
Казахстан
|
51
|
56
|
72
|
60
|
87
|
80
|
46
|
42
|
56
|
53
|
47
|
49
|
53
|
64
|
33
|
27
|
54.
|
50.
|
Беларусь
|
74
|
75
|
67
|
64
|
104
|
100
|
23
|
22
|
37
|
35
|
60
|
48
|
76
|
76
|
23
|
21
|
58.
|
52.
|
Кітай
|
24
|
10
|
60
|
59
|
64
|
63
|
59
|
54
|
66
|
67
|
92
|
86
|
102
|
91
|
27
|
26
|
63.
|
59.
|
Расія
|
64
|
72
|
56
|
50
|
101
|
96
|
38
|
34
|
47
|
42
|
82
|
82
|
88
|
87
|
53
|
48
|
69.
|
74.
|
Украіна
|
96
|
105
|
73
|
62
|
98
|
99
|
40
|
44
|
48
|
59
|
58
|
56
|
71
|
98
|
73
|
37
|
110
|
109
|
Зімбабвэ
|
110
|
110
|
110
|
109
|
110
|
110
|
101
|
99
|
107
|
105
|
110
|
107
|
104
|
97
|
88
|
78
|
Крыніца: The 2010 Legatum Prosperity Index. An Inquiry into Global Wealth and Wellbeing, кастрычнік 2010,у рэйтынгу 110 краін
The 2011 Legatum Prosperity Index Rankings. An Inquiry into Global Wealth and Wellbeing, лістапад 2011, у рэйтынгу 110 краін
Для ацэнкі якасці і глыбіні сістэмных трансфармацый у краіне важна экспертнае меркаванне Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). Яго методыка ацэнкі прагрэсу ў сістэмных трансфармацыях з'яўляецца адной з самых аўтарытэтных у свеце. Даклад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) 2011 «Крызіс і пераход: погляд людзей» 9 пераконвае, што самымі падрыхтаванымі да негатыўнага павароту падзей у эканоміцы з'яўляюцца лідары сістэмных трансфармацый. Гэта тыя краіны, якія па шкале ад «1» (цэнтралізаваная планавая эканоміка) да «4 +» (паўнавартасная рынкавая эканоміка) атрымалі чатыры балы і вышэй па шасці асноўных крытэрыях. За 20 гадоў рэформаў рэгуляваны больш-менш свабодны рынак удалося пабудаваць толькі шасці краінам: Эстоніі, Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі. Астатнім яшчэ трэба работа па завяршэнні будаўніцтва рынкавых інстытутаў і наладкі механізмаў кіравання.
Адным з фактараў забеспячэння эканамічнага росту, на думку ЕБРР, з'яўляецца паляпшэнне дзелавога клімату. Эксперты паказваюць на неабходнасць спрашчэння і патаннення мытных працэдур, падатковага адміністравання. Не абысціся без інстытутаў эфектыўнай барацьбы з карупцыяй, у тым ліку без празрыстых механізмаў дзяржзакупак. Новая эканоміка несумяшчальная з шырока распаўсюджанай практыкай тэлефоннага права. Такім чынам, каб выканаць рэкамендацыі ЕБРР, беларускім уладам патрабуецца адмовіцца ад цэлага шэрагу інструментаў і інстытутаў дзяржпланавай, пратэкцыянісцкай эканомікі.
На фоне росту напружання ў бюджэтнай палітыцы еўрапейскіх краін, узмацнення жорсткіх умоў знешняга крэдытавання крытычна важным для аднаўлення эканамічнага росту, на думку ЕБРР, з'яўляецца развіццё фінансавых інстытутаў і інструментаў у мясцовай валюце. Пры гэтым, каб знізіць рызыкі дэвальвацыі нацыянальнай валюты, неабходна скараціць залежнасць ад імпарту капіталу, запазычанняў у цвёрдай валюце. Усе гэтыя парады ў поўнай меры адносяцца да Беларусі. У нас дэ-факта няма паўнавартаснага фондавага рынку. У зародкавым стане знаходзяцца фінансавыя інструменты ў беларускіх рублях.
Найважнейшай часткай стратэгіі ўстойлівага развіцця краіны з'яўляецца стварэнне спрыяльных умоў для адкрыцця і вядзення бізнесу. Краіна, у якой 1000000 прыватных прадпрымальнікаў і МСБ ствараюць 90% ВУП, больш устойлівая, чым краіна, у якой 20 дзяржаўных заводаў вырабляюць такі ж аб'ём дабаўленай вартасці. Дух прадпрымальніцтва, атмасфера стымулявання бізнес-актыўнасці - вось што дазваляе краінам максімальна хутка пераадольваць крызісы.
|