Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь




Дата канвертавання27.03.2016
Памер23.81 Kb.


ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Нацыянальнага статыстычнага камітэта
Рэспублікі Беларусь

30.09.2009 № 195


Указанні


па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-кіно (Мінкультуры) «Справаздача аб рабоце арганiзацыi, якая займаецца дэманстрацыяй кіна-, відэафільмаў»

1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме


1-кiно (Мінкультуры) «Справаздача аб рабоце арганiзацыi, якая займаецца дэманстрацыяй кіна-, відэафільмаў» (далей – справаздача) прадстаўляюць юрыдычныя асобы, іх адасобленыя падраздзяленні, якія займаюцца дэманстрацыяй кіна-, відэафільмаў (далей – арганізацыі).

2. Раздзел ІІ «Матэрыяльна-тэхнічная база на канец года» запаўняюць арганізацыі, якія маюць глядзельныя залы ці іншыя спецыяльна абсталяваныя памяшканні для дэманстрацыі кіна-, відэафільмаў.

3. У графе 1 раздзела ІІ паказваюцца даныя аб агульнай колькасці глядзельных залаў ці іншых спецыяльна абсталяваных памяшканняў для дэманстрацыі кіна-, відэафільмаў.

4. У графе 2 раздзела ІІ паказваюцца даныя аб плошчы памяшканняў ці часткі памяшкання, якая выкарыстоўваецца ў якасці глядзельнай залы.

Звесткі аб памеры плошчы памяшканняў указваюцца на падставе тэхнічнага пашпарта ці дагавору арэнды.

5. Графы 3 i 4 раздзела ІІ запаўняюцца на падставе акта (заключэння) ці складзенага ва ўстаноўленым парадку іншага дакумента, які характарызуе стан памяшканняў.

6. У графе 5 раздзела ІІ паказваецца агульная колькасць установак паказу на падставе даных дазвольных пасведчанняў. У графе 6 паказваецца колькасць перасовачных установак паказу. Кожная зала кінатэатра, перасовачная ўстаноўка паказу лiчыцца як асобная ўстаноўка паказу.

7. Арганізацыя – кінатэатр, які мае перасовачныя ўстаноўкі паказу кінафільмаў, па радку 06 раздзела ІІІ «Асноўныя паказчыкі работы» паказвае даныя аб рабоце ўсіх установак паказу кінафільмаў ў суме, а па радку 07 – даныя аб рабоце ўстановак паказу кінафільмаў у залах кінатэатра. Гэта ж датычыцца відэазалаў і відэасалонаў (па радках 08 і 09).

8. Арганізацыі, якія адначасова займаюцца і кінапаказам, і відэапаказам, запаўняюць радкі 06 і 08 раздзела ІІІ, а таксама радок 07, калі гэта кінатэатр, і радок 09, калі відэазал ці відэасалон.

9. Даныя аб колькасцi месцаў у глядзельнай зале запаўняюцца на падставе дазвольных пасведчанняў.

10. У графе 5 раздзела ІІІ паказваецца сума збораў, якая вызначаецца па суме прададзеных бiлетаў.

11. Графу 6 раздзела ІІІ запаўняюць арганiзацыi, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з'яўляецца дэманстрацыя кiна-, вiдэафiльмаў, i паказваюць выручку, атрыманую ад пракату кiнастужак i вiдэакасет, дзейнасцi па арганiзацыi адпачынку i забаў (бiльярд, тэнiс, дыскатэкi, камп'ютэрныя i вiдэагульнi), забеспячэння доступа ў iнтэрнэт, рознічнага гандлю і грамадскага харчавання, здачы ў арэнду плошчаў i iншых вiдаў платных паслуг, якія аказваюцца арганiзацыяй.



Заўвага. Тэрміналогія, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькі для запаўнення справаздачы.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка