На тэрыторыі Бабруйскай крэпасці выявілі масавае пахаванне часоў Вялікай Айчыннай вайны. Знойдзены рэшткі больш за 500 чалавек




Дата канвертавання12.06.2016
Памер8.4 Kb.
На тэрыторыі Бабруйскай крэпасці выявілі масавае пахаванне часоў Вялікай Айчыннай вайны. Знойдзены рэшткі больш за 500 чалавек.

Паводле адной версіі — гэта пахаванне ваеннапалонных. У 1941 годзе немцы размясцілі ў крэпасці вялікі канцлагер для савецкіх вайскоўцаў. У нечалавечых пакутах тут загінулі тысячы людзей.

На карысць версіі гаворыць блізкасць чыгуначнай станцыі, на якую прыходзілі саставы з ваеннапалоннымі. Целы тых, хто памёр у дарозе, скідвалі ў равы і засыпалі зямлёй. Колькі ўсяго пахавана салдат у крэпасці і каля яе, застаецца толькі меркаваць. Заключэнне аб паходжанні пахавання эксперты змогуць зрабіць па заканчэнні раскопак.

На месцы раскопак знойдзены асабістыя рэчы ваеннапалонных: элементы форменнага адзення і амуніцыі — спражкі салдацкіх рамянёў, гузікі, манеты, лыжкі, кускі акуляраў і інш. Самая каштоўная знаходка — ордэн Чырвонага Сцяга, а таксама 56 эбанітавых медальёнаў. Дзякуючы ім устаноўлены імёны 14 загінуўшых воінаў. У гэтым спісе значыцца імя і нашага земляка, ураджэнца вёскі Замошша былога Багушэўскага раёна Мікалая Трафімавіча Дубаўца, 1908 г.н.



Знойдзеныя рэшткі ва ўрачыстай абстаноўцы будуць перапахаваны ў Бабруйску ў брацкай магіле.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка