Мсціслаўскі раён. Краязнаўчы каляндар у 2015 годзе спаўняецца




старонка2/3
Дата канвертавання15.03.2016
Памер450.14 Kb.
1   2   3

З гісторыі вёсак

БЕРАЗЕТНЯ—вёска ў Раздзельскім сельсавеце, за 38 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 1560 г., як цэнтр маёнтка ў Аршанскім павеце. Упамінаецца ў сувязі з размежаваннем маёнткаў. У 1638 г. с. Беразетня (яно ж Несцерава) у Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, шляхецкая

ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1798-99 гг. вяскоўцы некалькі разоў выступалі супраць свавольства памешчыка і паліцыі. У 1818 г. заснавана сукнавальня. У 1858 г. сяло (59 рэвізскіх душ), млын, карчма. Памешык у 1878 г. меў тут 1479 дзесяцін зямі, мын і сукнаваьню. У 1880 г. 2 двары, 182 жыхары. Апраа земляробства вяскоўцы займаіся кушнерскім промыслам, дзейнічалі ветраны млын, школа граматы, паштовая станцыя на тракце Орша—Клімавічы—Касцюковічы (у 1880 г. 8 коней). Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі, 37 двароў, 38 жыхароў. Непадалёку быў пасёлак Беразетня(ён жа Цантроўка), 14 двароў, 100 жыхароў, вадзяны мын, сукнавальня. У 1909 г. 37 двароў, 232 жыхары, у фальварку 13 двароў, 125 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені. З 17.07.1924 г. ў БССР. У 1930 г. арганізаваны калгас “Перамога”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 67 гаспадарак, меў 523 га ворыва, абслугоўваўся

Курманаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ўвайшла ў склад Магілёўскай вобласці.

У Вялікаю Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На могілках у брацкай магіле пахаваны 21 савецкі воін, якія загінулі ў баях за вызваенне вёскі.

У 1990 г.—35 гаспадарак, 83 жыхары, у складзе калгаса “Камуніст” (цэнтр—в. Несцерава). Працавалі пачатковая школа, магазін.

У 2007 г. далучана да СВК “Курманава”.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 10 чал.

БЕСКАКОВА—вёска ў Мазалаўскім сельсавеце, за 14 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 1690 г., калі была выкуплена Мсціслаўскім кармеліцкім кяштарам. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1798 г. вёска і аднайменны фальварак налічвалі 32 жыхары мужчынскага полу. У 1828 г. с. Бясканаў, 9 двароў. У 1880 г. 14 двароў, 76 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася бандарным промыслам. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі, 21 двор, 149 жыхароў.

Непадалёку знаходзілася аднаймена сядзіба (1 двор, 7 жыхароў). У 1909 г. ў сяле 25 двароў, 188 жыхароў, у фальварку 1 двор, 6 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З 17.07.1924 г. ў БССР. У 1925 г. адкрыта школа , у якой у 1927 г. было 40 вучняў. У 1931 г. арганізаваны калгас ”Свабода”, які ў 1932 г . аб’ядноўваў 14 гаспадарак, меў 77 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ўвайшла ў склад Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 33 двары, 172 жыхары, да вёскі далучана вёска Куркаўшчына.

У Вялікаю Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі 28 двароў. Пасля вайны адбудавана.

У 1990 г.—18 гаспадарак, 45 жыхароў, у складзе калгаса “60 гадоў БССР” (цэнтр—в. Мазалава). У 2007 г . ў СВК “Мазалаўкі”.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 3 чал.

БУДАГОШЧ—вёска ў Капачоўскім сельсавеце, за 5 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 19 ст. Памешчык меў тут у 1865 г. 48 дзесяцін зямлі і млын. У 1908 г. вёска, у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета, 52 двары, 401 жыхар. У 1914 г. адкрыта земская школа, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, якой у 1923 г. перададзены нацыяналізаваны будынак. З 17.07.1924 г. ў БССР. У 1925 г. ў школе 45 вучняў. У 1931 г. арганізаваны калгас “1 Мая”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 25 гаспадарак, меў 96 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ўвайшла ў склад Магілёўскай вобласці. У 1940 г. да вёскі далучаны хутар Літвінка.

У Вялікую Айчыйнную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 22 гаспадаркі, 40 жыхароў, у складзе Мсціслаўскага коннага завода №120 (цэнтр—в. Лютня). З 2007 г. далучана да РУСП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”. На 01.01.2014 насельніцтва складае 5 чал.

ВАЛОЎНІКІ— вёска ў Мушынскім сельсавеце, за 24 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 19 ст. Памешчык меў тут у 1840 г. 310 дзесяцін зямлі і вадзяны млын. У 1847 г. ў Чэрыкаўскім павеце, вёска

(7 двароў, 54 жыхары) і фальварак (2 двары, 9 жыхароў), уласнасць памешчыка. У 1858 г. 23 двары, 182 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. вёскі Валоўнікі 1 (48 двароў, 362 жыхары) і Валоўнікі 2 (8 двароў, 43 жыхары). Побач быў аднайменны фальварак (2 двары, 9 жыхароў). У 1900 г. адкрыта царкоўна-прыходская школа. У 1909 г. ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета, у в. Валоўнікі 1—56 двароў, 365 жыхароў, школа граматы, у в. Валоўнікі 2—35 двароў, 204 жыхары. Непадалёку былі 2 фальваркі (2 двары, 21 жыхар).

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. было 82 вучні. У 1931 г. арганізаваны калгас “Ударнік”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 99 гаспадарак, меў 485 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана, мелася кузня. У 1930-я г. вёскі Валоўнікі 1 і Валоўнікі 2 былі аб’яднаны ў адну в. Ваоўнікі. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 115 двароў, 436 жыхароў, да вёскі даучаны пасёлак Калбаскі, вёскі Круча, Кулікоўская, Чвёрткі, Сасноўка.

У Вялікую Айчыйнную вайну з 15.07.1941 г. да 03.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў жніўніі—верасні 1943 г. спалілі 80 двароў. Пасля вайны адбудавана.

У 1990 г. 78 гаспадарак, 185 жыхароў, у складзе саўгаса “Перамога” (цэнтр—в. Мушына). Працавалі пачатковапя школа, фельчарска-акушэрскі пункт. У 2007 г. ў СВК “Мушына”.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 44 чал.

ВЯЛІКАЯ ЗЯЦІЦА—вёска ў Сялецкім сельсавеце, за 8 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. У 1850 г. ў вёсцы заснавана сукнавальня. У 1858 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 68 рэвізскіх душ. Памешчык меў тут у 1867 г. 684 г. дзесяцін зямлі, карчму, млын, сукнавальню. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі, 21 двор, 171 жыхар. Непадалёку знаходзіўся аднайменны фальварк (1 двор, 29 жыхароў, вадзянны млын). У 1909 г. ў вёсцы 25 двароў, 189 жыхароў, у фальварку 1 двор, 18 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З 17.07.1924 г. ў БССР. У 1926 г. 39 двароў, 245 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас ”Прамень рэвалюцыі”, які ў 1932 г . аб’ядноўваў 32 гаспадаркі, меў 211 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ўвайшла ў склад Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 42 двары, 171 жыхар.

У Вялікаю Айчынную вайну з 17.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі поўнасцю вёску. Пасля вайны адбудавана.

У 1990 г.—19 гаспадарак, 54 жыхары, у складзе калгаса імя Кірава (цэнтр—в. Лар’янава). У 2007 г . ў СВК “Мазалаўкі”.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 30 чал.



ГАЛКАВІЧЫ—вёска ў Сялецкім сельсавеце за 7 км ад Мсціслава.

Па мясцовых крыніцах вядома з 19 ст. У 1825 г. 16 двароў, уласнасць царквы. У 1834 г. аколіца ў Мсціслаўскім павеце, памешчык меў тут у 1870 г. 380 дзесяцін зямлі. У 1909 г. Казіміраваслабодскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі, у вёсцы 6 двароў, 41 жыхар, у акалотку 20 двароў, 123 жыхары, у фальварку 1 двор, 5 жыхароў, на хутару 1 двор, 4 жыхары.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1919 г. адкрыта школа, якой у 1925 г. быў перададзены памешчынскі будынак у б. фальварку Галковічы. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1925 г. ў школе было 38, а ў 1926—72 вучні. У 1926 г. в. Галкавічы (яна ж Галкаўшчына), 56 двароў, 299 жыхароў. У 198 г. пачаў працаваць торфазавод, а ў 1931 г. арганізаваны калгас “13 гадоў Кастрычніцкай рэвалюцыі”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 52 гаспадаркі, меў 463 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. У 1931 г. калгасу перададзены ўрочшышчы Лібелы, Чарненшчына. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчыйнную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 26 гаспадарак, 49 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава (цэнтр—в. Лар’янава). У 2007 г. вёска далучана да СВК “Мазалаўскі”.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 7 чал.



ДОЎГАВІЧЫ—вёска ў Андраноўскім сельсавеце, за 33 км ад Мсціслава.

Па мясцовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1635 г. с. ў Пуцькаўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета, дзяржаўная ўласнасць. Дзейнічалі млын і карчма. У 1742 г. сяло Доўгавічы (яно ж Парапшы) у Пуцькаўскім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі Аршанскага павета Віцебскага ваяводства). ВКЛ, 45 двароў, царква, млын, карчма, дзяржаўная ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1777 г. сяло ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерніі. У 1816 г. ў Чэрыкаўскім павеце 86 двароў, 466 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1848 г. 93 двары, дзейнічала драўляная царква. У 1870 г. адкрыта школа, у якой у 1889 г. навучаліся 41 хлопчык і 3 дзяўчынкі. У 1886 г. цэнтр воласці Чэрыкаўскага павета, 73 двары, 487 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся сталярным промыслам. Паводле перапісу 1897 г. 113 двароў, 722 жыхары, школа, хлебазапасны магазін, карчма, багадзельня, 2 вадзяные млыны, царква; 2 разы ў год праводзіліся кірмашы. У 1909 г. 135 двароў, 727 жыхароў, пабудавана памяшканне для школы.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, якой у 1925 г. было 87 вучняў. З 0.08.1924 г. ў Расненскім раёне Калінінскай акругі, цэнтр Доўгавічскага сельсавета. У 1924 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, пачалі ліквідацыі непісьменнасці сярод даросдых. У 1926 г. 156 двароў, 882 жыхары. З 09.06.1927\г. ў складзе Аршанскай акругі, з 26.07.1930 г. ў Раснянскім, з 25.07.1934 г. ў Мсціслаўскім раёне. У 1930 г. арганізавана камуна, а ў 1931 г. арганізаваны калгас “Ударнік”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 75 гаспадарак, меў 391 га ворыва, абслугоўваўся Ходасоўскай МТС імя Тэльмана. У 1937 г. пабудавана новае памяшканне для 7-гадовай школы. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. З 1939 г. працаваў клуб.

У Вялікую Айчыйнную вайну з ліпеня 1941 г. да 29.09.1943г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На ўшанаванне памяці 178 землякоў, якія загінулі на фронце і ў партызанскай барацьбе, у 1965 г. ў цэнтры вёскі пастаўлена стэла.

У 1990 г. 201 гаспадарка, 466 жыхароў, цэнтр калгаса “Ударнік” ). Працавалі сярэдняя школа, бібліятэка, дзіцячы сад-яслі, аддзяленне сувязі, гандлёвы цэнтр, аўтаматычная тэлеграфічная станцыя, швейная майстэрня, комплексны прыёмны пункт бытаговага абслугоўвання насекльніцтва, спажывецкае таварыства. У 2007 г. цэнтр СВК “Усход”, школа, магазін, аддзяленне сувязі.

Радзіма Героя Савецкага Саюза Я.І.Качанава (1915-45), які вызначаўся ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на р. Одэр, пражэктарыста яфрэйтэра Ф.М.Малашанкі (1967-87), які загінуў у Афганістане пры выкананне службовых абавязкаў. На 01.01.2014 насельніцтва складае 206 чал.



ЗАЛЕССЕ—вёска ў Капачоўскім сельсавеце за 23 км ад Мсціслава.

Па мясцовых крыніцах вядома з 19 ст. У 1850 г. ў Мсціслаўскім павеце, вёска і фальварак, уласнасць памешчыка. меў тут у 1870 г. 380 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Долгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 19 двароў, 141 жыхар. У 1909 г. 22 двары, 96 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. хутары, 28 двароў, 38 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Сталіна, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 61 гаспадарку з вёсак Залессе і Лукінічы, меў 491 га ворыва, абслугоўваўся Хлышчоўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчыйнную вайну з ліпеня 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 32 гаспадаркі, 71 жыхар, у складзе саўгаса “Пісараўшчына” (цэнтр—в. Капачы). У 2007 г. РУСП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 27 чал.



КАЛЕНЬКАВА —вёска ў Сялецкім сельсавеце, за 19 км ад Мсціслава

Заснавана ў 1920 г. на былых памешчыцкіх землях. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Х з’езд Саветаў”. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 13 двароў, 67 жыхароў.

У Вялікую Айчыйнную вайну з 17.07 1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў верасні 1943 г. спалілі 12 двароў. Пасля вайны адбудавана.

У 1990 г. 15 гаспадарак, 27 жыхароў, у складзе калгаса імя Чапаева (цэнтр—в. Сялец). У 2007 г. вёска ў СВК імя Чапаева.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 7 чал.

КАПАЧЫ—вёска, цэнтр Капачоўскага сельсавета, за 16 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з 19 ст. Памешчык меў тут у 1855 г. 122 дзесяціны зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета, 10 двароў, 98 жыхароў. Непадалёку былі 2 аднайменныя фальваркі: у адным—1 двор, 2 жыхары, у другім—1 двор, 10 жыхароў. У 1909 г. ў вёсцы 10 двароў, 89 жыхароў, у фальварках Капачы 1—1 двор, 7 жыхароў, Капачы 2—1 двор, 8 жыхароў. У 1917 г. ў вёсцы 19 двароў, а непадалёку на Казінскіх хутарах—яшчэ 10 двароў. Значная частка зямі належала памешчыку, які жыў у г. Рыга.

Вясной 1918 г. сяляне падзялілі памешчыцкую зямлю. У 1919 г. адкрыта школа, якая размешчалася ў нацыялізаваным будынку (у 1926 г. 45 вучняў). 02.07.1921 г. створана меліярацыйнае таварыства. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР.

У 1926 г. ў в. Старыя Капачы 2 двары, 133 жыхары, у в. Новыя Капачы 5 двароў, 45 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны саўгас “Чырвоны сцяг”, які з 1932 г. называўся “Пісараўшчына”, уваходзіў у Аршанскі свінагадоўчы трэст, меў у 1933 г. 9 трактароў і іншую тэхніку. У 1933 г. адкрыты дзіцячыя яслі. У 1934 г. саўгас атрымаў тэлефонную сувязь, у 1935 г. электрыфікаваны. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. далучаны пасёлак Казінскі; у вёсцы пабудаванаы 13 саўгасных двароў. У саўгасе ў 1940 г. было 450 кароў, 750 галоў маладняку буйной рагатай жывёлы, 87 коней, 2,5 тыс. Свіней, 15 трактароў, 5 грузавых і легкавая аўтамашыны.

У Вялікую Айчыйнную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Калі пачалася вайна, большая частка жывёлы была перададзена саўгасу “Рассвет” Калжскага раёна РСФСР, а частка—рабочым саўгаса. Акупанты спалілі ўсе саўгасныя будынкі і дамы працоўных, разрабавалі маёмасць. У 1944 г. саўгас атрымаў 170 галоў буйной рагатай жывёлы з Омскай вобласці і 69 галоў—з г. Барабінка Новасібірскай вобласці.

У 1968 г. ў цэнтры вёскі на ўшанаванне памяці 271 земляка, якія загінулі на фронце і ў партызанскай барацьбе, пастаўлена стэла.

1990 г. 212 гаспадарак, 669 жыхароў, цэнтр племсаўгаса “Пісараўшчына”. У вёсцы працавалі дзіцячы сад-яслі, сярэдняя школа, бібіятэка, Дом культуры, бальніца, аптэка, швейная майстэрня, філіял камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва, сталовая, 2 магазіны, гасцініца, аддзяленне сувязі, аўматычная тэлефонная станцыя.

У 2007 г. цэнтр РУСП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”, дзіцячы сад, сярэдняя школа, бібліятэка, Дом культуры, урачэбная амбулаторыя, магазін, аддзяленне сувязі бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва Мсціслаўскага УКП “Бытпаслугі”, магазін, аддзяленне сувязі.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 818чал.

КАСМЫНІЧЫ—вёска ў Капачоўскім сельсавеце, за 15 км ад Мсціслава.

Упершыню згадваецца ў фрагментах інвентару 1560 г., калі вёска была дзяржаўнай уласнасцю і налічвала 5 дамоў. У 1604 г. сяло ў Гарбавіцкім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. Спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. У 1768 г. тут быў маёнтак. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1881 г. ў Мсціслаўскім павеце, 9 двароў, 41 жыхар, уласнасць памешчыка. У 1881 г. памешчыкі Карачэўскія мелі ў вёсцы 192 дзесяціны зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі, 21 двор, 140 жыхароў. Непадалёку быў аднайменная аколіца (23 двары, 145 жыхароў). У 1909 г. ў вёсцы 42 двары, 158 жыхароў, у аколіцы - 19 двароў, 70 жыхароў. У гэтым жа годзе была адкрыта земская школа, для якой пабудавана памяшканне.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 42 вучняў, а ў 1926 г.—65 вучняў. У 1926 г. ў вёсцы 69 двароў, 342 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас “Пралетарская перамога”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 60 гаспадарак, меў 322 га ворыва, абслугоўваўся Хлышчоўскай МТС. У 1935 г. пачатковая школа ператворана ў 7-гадовую. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 42 двары, 198 жыхароў.

У Вялікую Айчыйнную вайну з ліпеня 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 61 гаспадарка, 169 жыхароў, у складзе племсаўгаса “Пісараўшчына” (цэнтр—в. Капачы). У вёсцы працавалі 8—гадовая школа, клуб, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.

У 2007 г. далучана да РУСП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра. Дзейнічаў магазін.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 75 чал.

КАСЬКОВА—вёска ў Сапрынавіцім сельсавеце, за 10 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1785 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскага намесніцтва, 36 двароў, 262 жыхары, ўласнасць памешчыка. У 1745 г. вёска Каўшоў, уласнасць памешчыка. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 г. вёска Качуры (яна ж Каськова) у Мсціслаўскім павеце, дзяржаўная ўласнасць. У 1858 г. ў складзе маёнтка Рыкава Мсціслаўскага павета. Паводле перапісу 1897 г. ў Аслянскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі, 48 двароў, 298 жыхароў, школа граматы. Непадалёку ад тракта Мсціслаў—Хіславічы была сядзіба—1 двор, 1 жыхар, піцейны дом. У 1909 г. ў вёсцы 51 двор, 359 жыхароў.

З 1918 г. да 1964 г. ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці РСФСР. У 1923 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені. У 1931 г. арганізаваны калгас “

У Вялікую Айчыйнную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 63 гаспадаркі, Сапрынавічы). Працавалі магазін, пачатковая школа.У 2007 г. ў СВК “Кастрычнік”. У вёсцы ёсць магазін.

Радзіма поўнага кавалера ордэна Славы М.М.Мінчанкова (15.01.1913—11.10.2003 г.), які вызначыўся ў Вялікай Айчыннай вайну ў баях на тэрыторыях Літвы і Усходняй Прусіі.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 51 чал.

КОЛТАВА—вёска ў Сялецкім сельсавеце, за 14 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1620 г. фальварак, ўласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1858 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 99 рэвізскіх душ, мелася карчма. У 1885 г. сяло ў Казіміраваслабадской ворласці Мсціслаўскага павета, 34 двары, 235 жыхаров. Дзейнічала царква (адкрыта не пазней 1880 г.), рэшткі якой захаваліся да нашых дзён. Паводле перапісу 1897 г. 55 двароў, 348 жыхароў, царкоўна-прыходская школа. У 1909 г. ў вёсцы 308 жыхароў. Непадалёку існаваў аднайменны фальварак (11 двароў, 92 жыхары) .

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1921 г. створана мелірацыйнае таварыства. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 103 вучні. Працаваў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1931 г. арганізаваны калгас “Звязда”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 61 гаспадарку, меў 340 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. У 1931 г. было перададзена ўрочышча Слабодка. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 38 двароў, 202 жыхары.

У Вялікую Айчыйнную вайну з 17.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў верасні 1943 г. спалілі вёску, загубілі 1 жыхара. Пасля вайны адбудавана.

У 1990 г. 26 гаспадарак, 50 жыхароў, у складзе калгаса імя Чапаева (цэнтр—в. Сялец). У 2007 г. ў СВК імя Чапаева.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 11 чал.



КУРКАЎШЧЫНА—вёска ў Мазалаўскім сельсавеце, за 4 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з пачатку 19 ст. У 1825 г. 7 двароў, уласнасць царквы. У 1858 г. вёска Кураўшчына ў Мсціслаўскім павеце, 18 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць памешчыка. У 1909 г. аколіца ў Казіміраваслабодской воласці Мсціслаўскага пеавета, 10 двароў, 117 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 15 двароў, 142 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Кірава, які з 1933 г. абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.. У 1940 г. 46 двароў, 149 жыхароў.

У Вялікую Айчыйнную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў верасні 1943 г. спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана.

У 1956 г. далучана в. Татаршчына.

У 1990 г. 32 гаспадаркі, 76 жыхароў, у складзе саўгаса “Мсціслаўскі” (цэнтр—г. Мсціслаў). У 2007 г. вёска далучана да СВК “Мазалаўскі”.

Радзіма беларускага празаіка, паэтэсы, перакладчыцы Г.І.Сапрыка (1911-1962).

На 01.01.2014 насельніцтва складае 30 чал.



КУРМАНАВА—вёска ў Раздзельскім сельсавеце, за 28 км ад Мсціслава

Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з 19 ст., як маёнтак Курманава. У 1825 г. тут заснаваны сукнавальня і вінакурная вытворчасць (у 1881 г. 9 рабочых). У 1857 г. вёска і фальварак у Мсціслаўскім павеце. У 1860 г. вёска, цэнтр аднайменнага маёнтка, уласнасць памешчыцы, якая мела тут у 1877 г. 6295 дзесяціны зямлі, вінакурны завод, 2 млыны, сукнавальню і 2 карчмы. У 1880 г. ў Шамаўскай воласці, 23 двары, 161 жыхар. Паводле перапісу 1897 г. 34 двары, 222 жыхары, у фальварку—71 двор. Дзейнічалі млын, сукнавальня, піцейны двор. У снежні 1905 г. прыбыўшы з Масквы на радзіму селянін М.Старчакоў вёў рэвалюцыйную прапаганду, заклікаў да паўстання. У 1909 г. ў вёсцы 39 двароў, 254 жыхары, у фальварку—29 жыхароў.

У чэрвені 1917 г. сяляне, што выконвалі пастанову валаснога камітэта, забралі ў памешчыцы маёнтак, падзялілі зямлю, рэквізавалі 85 галоў жывёлы, і высеклі вялікі надзел лесу. У 1923 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. 20.08.1924 г. да 20.02.1938 г. цэнтр сельсавета. У 1925 г. створана закупачна-збытавое сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства. У 1929 г. арганізаваны саўгас “Чырвоны сцяг”, які ў 1933 г. меў 4 трактары і іншую сельскагаспадарчую тэхніку. У вёсцы быў таксама калгас “VI з’езд Саветаў Мсціслаўшчыны”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 36 гаспадарак, меў 172 га ворыва. У 1937 г. на базе скасаванага саўгаса створана Курманаўская МТС (рэарганізавана 31.03.1958 г.), адкрыты дзіцячыя яслі, дзейнічалі цагельны і лёнаапрацоўчы заводы. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчыйнную вайну з 14.07. 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена часцямі 277-й стралковай дывізіі. У цэнтры вёскі, каля будынка праўлення калгаса, на ўшанаванне памяці 220 землякоў, якія загінулі на фронце і ў партызанскай барацьбе, у 1968 г. пастаўлены абеліск.

У 1990 г. 127 гаспадарак, 291 жыхар, цэнтр калгаса Леніна, які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі. Меў 4841 га сельгасугоддзяў. У вёсцы працавалі дзіцячы сад, сярэдняя і музыкальная школа, бібіятэка, Дом культуры, бальніца, аптэка, урачэбная амбулаторыя, швейная майстэрня, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, сталовая, 2 магазіны, гасцініца, аддзяленне сувязі, аўматычная тэлефонная станцыя.

У 2007 г. цэнтр СВК “Курманава”, дзіцячы сад, сярэдняя школа, бібліятэка, Дом культуры, урачэбная амбулаторыя, магазін, аддзяленне сувязі бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва Мсціслаўскага УКП “Бытпаслугі”, магазін, аддзяленне сувязі.

На 01.01.2014 насельніцтва складае 275 чал.

1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка