Мова І культура” Канферэнцыя адбудзецца 24 кастрычніка 2013




Дата канвертавання04.06.2016
Памер22.74 Kb.
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Установа адукацыі

“Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”

Філалагічны факультэт

Кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі

праводзяць
Рэгіянальную навукова-практычную канферэнцыю

МОВА І КУЛЬТУРА”


Канферэнцыя адбудзецца 24 кастрычніка 2013 года па адрасе:

г. Брэст, вуліца Міцкевіча, 28. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у каб. 306.


Праблемнае поле выступленняў:

  • Этнаграфія і лінгвакультуралогія.

  • Роднае слова ў дыялогу моў і культур.

  • Уласнае імя ў лінгвакультуралагічным аспекце.

  • Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі.

  • Фразеалогія ў люстэрку народнай культуры.

  • Нацыянальнамоўны кампанент у мастацкім тэксце.

  • Нацыянальная адметнасць беларускага маўленчага этыкету.

  • Выкарыстанне нацыянальна-культурнага кампанента пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры ў ВНУ і школе.


Форма ўдзелу ў канферэнцыі: вочная і завочная.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская і іншыя славянскія мовы.

Для ўдзелу ў канферэнцыі да 18.10.2013 года неабходна даслаць у аргкамітэт заяўку (узор прыкладаецца) з указаннем тэмы даклада на адрас: 224016 г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28. Тэл.: 21-63-50. Е-mail: bellingv@brsu.brest.by

Арганизацыйны ўзнос – з разліку 10 у.а. (матэрыялы – да 4 старонак).

Выданне зборніка навуковых прац плануецца пасля канферэнцыі. Пры выданні зборніка аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання тэкстаў.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў: набор у рэдактары Word for Windows шрыфтам Times New Roman 14, захаваных у фармаце праз 1 інтэрвал. Палі: верхняе – 35 мм, правае, левае, ніжняе – 25 мм. Абзац – 1,25 см. Першы радок – злева ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Наступны радок – назва матэрыялу вялікімі літарамі (па цэнтры). Праз радок друкуецца матэрыял са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спісу літаратуры, наступная – старонкі. Да прыкладу: [5, с. 12]. Пасля асноўнага тэксту падаюцца спасылкі. Матэрыялы падаюцца ў электронным і раздрукаваным выглядзе.

Кантактныя тэлефоны: (код г. Брэста – 8-016) 21-63-50 (кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі), (+37529)7294384 (загадчык кафедры Леванцэвіч Лена Васільеўна).

Е-mail: bellingv@brsu.brest.by

ЗАЯЎКА

на ўдзел у рэгіянальнай



навукова-практычнай канферэнцыі

“Мова і культура”





  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку ____________________________

  2. Месца працы __________________________________________

  3. Пасада _______________________________________________

  4. Вучоная ступень, званне ________________________________

  5. Паштовы адрас ________________________________________

  6. Кантактны тэл. (+ код) __________________________________

  7. Факс ________________ Е-mail___________________________

  8. Назва даклада _________________________________________

  9. Форма ўдзелу (вочная, завочная) _________________________


Дата____________


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка