Мой любімы горад Пяткевіч Ілья, 6 “Б” клас




Дата канвертавання18.03.2016
Памер28.3 Kb.
Мой любімы горад
Пяткевіч Ілья, 6 “Б” клас
Я жыву ў вельми прыгожым і старадаўнім горадзе. Міёрам хутка споўніцца 500 год. Летам тут усё утапае ў кветках, зялёных дрэвах. У водным люстэрку возера адбіваюцца нябесныя аблокі, на лёгких хвалях пакачваюцца белыя лебедзі.

Зімой усюды зіхаціць іскрысты снег, вуліцы упрыгожаны ілюмінацыямі, ліхтары ветліва мігаюць, асвятляючы дарогу.

Здалёк можна ўбачыць каталіцкі касцёл, які быў пабудаваны ў 19 стагоддзі.

Мой гарадок невялікі, у ім усяго тры школы і тры дзіцячыя садки. Але ён мае развітую інфраструктуру – мясакамбінат, хлебазавод, ільнозавод.

З кожным годам мой горад прыгажэе. Я ганаруся тым, што я ў ім жыву.


Стома Паліна, 6 “Б” класс
Я жыву і вучуся ў цудоўным горадзе Міёры. Гэта маленькі гарадок у Віцебскай вобласці, які налічвае каля дзевяці тысяч жыхароў. Разам са мной жыве мая сям’я: маці, тата, малодшы брат Павел.

Па сакрэту, маці расказала мне, што калі яна скончыла школу і паехала вучыцца ў вялікі горад, то марыла там і застацца, але лёс склаўся так, што што яна вярнулася ў родны горад і цяпер ніколькі не шкадуе. Тут яна выйшла замуж і нарадзіля мяне і майго брата.

Я таксама з самага маленства палюбіла свій гарадок. Люблю глядзець на новыя дамы, якія будуюцца адзін за адным, прыгожыя вулачкі з восенскай лістотай, люблю заглядвацца на новыя магазінчыкі. А які прыгожы будынак будзе каля маёй школы!

Яшчэ ў Міёрах шмат зялёных насаджэнняў: гэта паркі, кветкі на клумбах і проста дрэўцы ўздоўж дарог. А наша набярэжная ля Міёрскага возера! Летам на набярэжнай асабліва прыгожа. Па возеры плаваюць беласнежныя лебедзі, дзікія вутачкі.

Ёсць занятак і для рыбакоў, яны вудзяць рыбу. На набярэжнай таксама прагульваюцца маці і таты са сваімі дзецьмі, маладыя пары, госці горада.

У горадзе і раёне шмат гістарычных помнікаў, тата мне казаў, што іх каля шасці дзесяткаў. Адзін з іх – Успенскі касцёл. Яшчэ ў горадзе жывуць працавітыя і добрасумленныя людзі, якія працуюць у школах, дзіцячых садках, бальніцах, на заводах.

Я рада, што нарадзілася і жыву ў такім цудоўным гарадку, і буду старацца быць годным яго жыхаром.


Катовіч Кацярына, 6 “Б” клас
Я жыву ў маленькім горадзе Міёры. Міёры знаходзяцца на поўначы Беларусі, у Віцебскай вобласці. Упершыню Міёры ўспамінаюцца ў 1514 годзе. У наступным годзе мы будзем святкаваць юбілей горада. У нашым горадзе пражывае каля васьмі тысяч чалавек.

У горадзе размешчаны тры сярэднія адукацыйныя школы. Я вучуся ў сярэдняй школе №1. Пасля асноўных заняткаў дзеці могуць наведваць спартыўную школу і школу мастацтваў.

У нашым горадзе ёсць хлебазавод і мясакамбінат. Прадукцыю гэтых заводаў можна набыць у магазінах нашага горада.

Наш край славіцца прыгожай прыродай. У горадзе ёсць возера, а каля яго размешчана набярэжная, зробленая ў 2003 годзе.

Галоўнай славутасцю з’яўляецца Міёрскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшая Дзевы Марыі, якому больш за сто гадоў. Таксама ў Міёрах ёсць праваслаўная царква.

Мне вельмі падабаецца мой маленькі, ціхі і ўтульны гарадок.




Чарнавок Ліза, 6 “Б” клас
У кожнага чалавека ёсць любае сэрцу месца. Дз ён нарадзіўся і рос, дзе зрабіў першыя крокі і сказаў першае слова, дзе жывуць яго родныя і бацькі. Для мяне такое месца – горад Міёры. На прешы погляд гэта просты маленькі гарадок, якіх шмат. Але колькі ў ім прыгожых мясцін! Нам з сябрамі вельмі падабаецца гуляць па набярэжнай. З яе адкрываецца цудоўны выгляд на наш касцёл і Міёрскае возера. Тут добра сябе адчуваюць не толькі людзі, але і птушкі. Амаль увесь год па возеры плаваюць прыгожыя паважныя лебедзі.

Самае любімае месца адпачынку гаражан, напэўна, паўвостраў. Тут праходзяць розныя святы, на якіх збіраецца шмат глядачоў.



Дарэчы, мая радзіма – гэта яшчэ і людзі. Добрыя, шчырыя, працавітыя.

Хутка ідзе час. Я стану даролай. Я пакуль не ведаю, чым буду займацца і дзе буду жыць. Але ніколі не забуду мой родны дом, маіх бацькоў, мае любыя Міёры.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка