Міністэрства сельскай гаспадаркі І харчавання рэспублікі беларусь




старонка6/9
Дата канвертавання01.05.2016
Памер1.71 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Слоўнікі сінонімаў фіксуюць сінонімы і блізказначныя словы ў сінанімічных радах, якія размяшчаюцца ў алфавітным парадку. Першым у такім радзе ідзе асноўнае стылістычна нейтральнае слова (дамінанта).

Для некаторых сінонамаў (у «Слоўніку сінонімаў і блізказначных слоў М. К. Клышкі, выд. 2-е, 1993) прыводзяцца стылістычная характарыстыка і фразеалагічныя спалучэнні. Ужыванне кожнага сіноніма з сінанімічнага рада суправаджаецца ілюстрацыйным прыкладам у сказе з мастацкай літаратуры, фальклору. У канцы слоўнік мае алфавітны пералік усіх слоў сінанімічных радоў (індэкс), які дапамагае лягчэй і хутчэй знайсці і падабраць патрэбны сінонім.



Фразеалагічныя слоўнікі растлумачваюць значэнні ўстойлівых словазлучэнняў (фразеалагізмаў), ілюструюць іх прыкладамі, даюць стылістычную характарыстыку і звесткі пра паходжанне. Устойлівыя словазлучэнні беларускай мовы пададзены і ахарактарызаваны ў «Слоўніку беларускай народнай фразеалогіі» Е. С. Мяцельскай, Я. М. Камароўскага (1972), «Фразеалагічным слоўніку для сярэдняй школы» Н. В. Гаўрош, I. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага (1973).

Марфемныя слоўнікі даюць падзел слоў на марфемы. Прыкладам такога слоўніка з’яўляецца «Марфемны слоўнік беларускай мовы» А. М. Бардовіча, Л. М. Шакуна (2-е выд., 1989). Загаловачныя словы, падзеленыя на марфемы, размешчаны ў алфавітным парадку. Калі на стыку марфем адбываецца зліццё гукаў, то ў круглых дужках марфемы падаюцца ў іх поўным выглядзе: студэн [ц] -к-і (студэнт + ск + і). У круглых дужках, але з паметай гіст., паказваюцца змены ў марфемнай будове слова ў працэсе яго гістарычнага развіцця.

Анамастычныя слоўнікі фіксуюць уласныя імёны, геаграфічныя назвы. Да іх адносяцца «Слоўнік асабовых імён» М. Р. Судніка (1965), «Слоўнік назваў населеных нунктаў Віцебскай вобласці» (1977), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці» (1980), «Беларуская антрапанімія» М. В. Бірылы (1981), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці» (1981), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці» (1982), «Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа» (1990) і інш.

6.3. Этапы развіцця беларускай лексікаграфіі
Лексікаграфія зарадзілася ў розных народаў свету, у тым ліку ў беларускага, з неабходнасці тлумачэння незразумелых слоў, што пранікалі ў тую ці іншую мову з розных крыніц. Беларуская лексікаграфія ўзнікла ў пачатку XVI ст. і прайшла тры этапы ў сваім развіцці.

Першы этап – даслоўнікавы – звязаны з дзейнасцю беларускага першадрукара Ф. Скарыны. Менавіта з яго рукапісных глос, пры дапамозе якіх Ф. Скарына тлумачыў незразумелыя стараславянскія або іншамоўныя словы словамі беларускай мовы на палях сваіх выданняў «Бібліі», «Малой падарожнай кніжыцы», «Псалтыра», і пачынаецца развіццё беларускай лексікаграфіі. Ф. Скарына растлумачыў каля 200 слоў.

Другі этап – ранні слоўнікавы (канец XVI–XIX ст.) – характарызуецца не толькі з’яўленнем невялікіх, але ўжо асобных тлумачальных даведнікаў да канкрэтных тэкстаў, пры якіх яны і змяшчаліся, але і выданнем самастойных, больш поўных па ахопе лексічнага матэрыялу даведнікаў – лексісаў і лексіконаў. У канцы XVI ст. у сувязі з развіццём кніжнай справы функцыі такіх даведнікаў пашырыліся. Першы друкаваны перакладны слоўнік («Лексисъ» Л. Зі-занія) быў выдадзены ў 1596 г. У ім 1061 слова: царкоўнаславянскія і запазычаныя словы, перакладзеныя на старажытнабеларускую мову. Наступным друкаваным слоўнікам быў «Лексиконъ» П. Бярынды, які выйшаў у 1627 г. і налічваў каля 7000 слоў: стараславянскія і запазычаныя словы (грэчаскія, чэшскія, нямецкія), растлумачаныя адпаведнымі словамі старажытнай беларускай, украінскай, часткова рускай і польскай моў. Гэта першы шматмоўны перакладны слоўнік. У XVII–XVIII стст. выходзілі з друку і іншыя слоўнікі, але яны не мелі такога вялікага значэння для развіцця беларускай лексікаграфіі, як «Лексисъ» Л. Зізанія і «Лексиконъ» П. Бярынды.

Са слоўнікаў XIX ст. (рукапісных і друкаваных) найбольш каштоўны тлумачальны «Слоўнік беларускай мовы» І. І. Насовіча (1870 г.). У ім поўна адлюстравана лексіка жывой беларускай мовы таго часу (больш за 30 000 слоў). Аўтар выяўляе значэнні мнагазначных слоў, дае граматычную характарыстыку і ўказвае на сферу ўжывання слоў, тлумачыць паходжанне некаторых з іх.

Трэці этап – этап высокаразвітай лексікаграфіі (канец XIX–XX ст.) – характарызуецца з’яўленнем разнастайных тыпаў і відаў слоўнікаў, што звязана з пашырэннем функцый мовы, неабходнасцю абслугоўвання разнастайных сфер грамадства. Цэнтрамі лексікаграфіч-най працы ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа АН, кафедры беларускай і рускай моў ВНУ рэспублікі. Зборам, сістэматызацыяй матэрыялу і ўкладаннем слоўнікаў займаюцца як калектывы навуковых супрацоўнікаў гэтых устаноў, так і асобныя вучоныя-мовазнаўцы.
Літаратура
1. Антанюк, Л. А. Беларуская мова: прафесiйная лексіка: курс лекцый / Л. А. Антанюк, Б. А Плотнiкаў. – 3-е выданне. – Мінск: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2005. – 240 с.

1. Беларуская мова: вучэб. дапам. для педагагічных ВНУ / пад рэд. Л. М. Грыгор’евай. – Мінск: Выш. шк., 1994. – 367 с.

2. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Минск, 1994.

3. Губкіна, А. В. Беларуская мова. Эканамічная лексіка / А. В. Губ-кіна, В. А. Зразікава. – Мінск, 2009. – 200 с.

5. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка / В. А. Ляшчынская. – Мінск, 2001.

10. Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. – Мінск, 1996. – С. 178−256.



Лекцыя V. СТЫЛІСТЫКА

І ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ МОВЫ
План
1. Паняцце стылістыкі і функцыянальнага стылю.

2. Функцыянальныя стылі беларускай мовы.

3. Гутарковы стыль, яго асаблівасці і падстылі.

4. Агульная характарыстыка навуковага стылю.

5. Афіцыйна-справавы стыль і яго характэрныя асаблівасці.

6. Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці.

7. Характарыстыка мастацкага стылю.
1. Паняцце стылістыкі і функцыянальнага стылю
Стылістыка – гэта раздзел мовазнаўства, які даследуе ўжыванне слоў, словазлучэнняў і сказаў у адпаведнасці са зместам, мэтай выказвання і сітуацыяй (у вусным маўленні). Стылістыка вучыць перадаваць думкі паслядоўна, дакладна, вобразна, пазбягаць штампаванай, неапраўдана расквечанай або псеўданавуковай мовы.

Сродкам дасягнення гэтай мэты з’яўляюцца правілы ўжывання слоў, марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый, распрацаваныя ў адпаведнасці з ужываннем мовы ў розных сітуацыях моўнага кантактавання.

Станаўленне стылістыкі як навукі і вылучэнне яе ў самастойны раздзел мовазнаўства адбылося ў пачатку ХХ ст.

Слова стыль мае наступныя значэнні:

1. Сукупнасць прыкмет, якія характарызуюць мастацтва пэўнага часу і напрамку з боку ідэйнага зместу і мастацкай формы (гатычны стыль).

2. Моўныя сродкі, характэрныя для якога-небудзь пісьменніка або літаратурнага твора, жанру, напрамку; сукупнасць прыёмаў выкарыстання такіх сродкаў (стыль Мележа).

3. Метад, характар якой-небудзь работы, дзейнасці (стыль “брас”).

4. Разм. Манера паводзіць сябе, гаварыць, дзякаваць (модны стыль адзення).

У мовазнаўстве стыль – гэта “сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстычнай і г.д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы” (Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. Мінск, 1995. С. 243).

Слова “стыль” утварылася ад лацінскага “stylоs” – завостраная палачка для пісьма. У Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме пісалі на дошчачках, залітых воскам. Вострым канцом палачкі выводзілі літары, а тупым канцом выпраўлялі, загладжвалі напісанае. Тады і ўзнік выраз: Saepe vertere stylumчасцей паварочвай стыль, г. зн. пішы і папраўляй.

Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў з аднатыпнай эмацыянальна-экспрэсіўнай і функцыянальна-стылістыч-най афарбоўкай. Для ўсіх стыляў характэрна наяўнасць міжстылёвых (нейтральных) моўных сродкаў. Акрамя таго, адбываецца пранікненне элементаў аднаго стылю ў другі без парушэння стылістычнай цэлас-насці тэксту. Усё гэта сведчыць аб незамкнутасці стыляў.

Вылучэнне функцыянальных стыляў звязана перш за ўсё са сферамі зносін – культурнай, палітычнай, навуковай, гаспадарчай, бытавой і г. д., а таксама функцыяй мовы – камунікатыўнай, або функцыяй зносін, абмену думкамі, паведамляльнай, або інфармацыйнай, пабуджальнай, эстэтычнай.

У адпаведнасці са сферамі зносін вылучаюцца наступныя функцыянальныя стылі: афіцыйна-справавы, навуковы, мастацкі, публіцыстычны і гутарковы.
2. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
У аснову выдзялення стыляў пакладзены розныя прынцыпы (жанравы, сацыяльны, эмацыянальна-экспрэсіўны, функцыянальны), але найбольш навукова абгрунтаваным з’яўляецца функцыянальны, у адпаведнасці з якім “стыль з’яўляецца функцыянальнай разнавіднасцю мовы, формай яе грамадскага выкарыстання” (Цікоцкі, с. 246)

У выніку кожны са стыляў характарызуецца пэўнай камунікатыўнай сферай ужывання, што выяўляецца ў своеасаблівым адборы і ўжыванні моўных сродкаў, сваёй маўленчай сістэмнасцю, якія гістарычна склаліся, традыцыйна ўсталяваліся і падтрымліваюцца носьбітамі мовы.

Ва ўсіх стылях беларускай мовы вылучаюцца падстылі, размежаванне якіх заснавана на дадатковых, спецыфічных для кожнага стылю фактарах.


Стылі

Сферы

выкарыстання



Мэты зносін

Стылёвыя рысы

Моўныя

сродкі


Разнавіднасці

Размоў

ны


Быт; сямей-ныя і сяб-роўскія адносіны

Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі

Натураль-насць маўлен-ня, эмацыя-нальнасць, ацэначны характар, ад-сутнасць строгай лагічнасці

Агульнаўжываль-ныя словы, бытавая лексіка, фразеала-гізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная лексіка, няпоўныя, пытальныя, пыталь-на-пабуджальныя і клічныя сказы

Размоў-на-быта-вы і раз-моўна-афіцый-ны

Мастацкі

Духоўная сфера жыц-ця грамад-ства

Паведаміць і ўздзейні-чаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні

Эмацыянальнасць, эксп-рэсіўнасць, вобразнасць стылістыч-ная неза-мкнутасць, індывідуаль-насць аўтара

Агульнаўжывальная лексіка, разнастай-ныя вобразна-выяў-ленчыя сродкі

Проза, паэзія, дра-матургія

Публіцы-стыч-ны

Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя і іншыя грама-дскія зносіны

Інфарма-ваць, уз-дзейнічаць, фарміраваць грамадскую думку

Даходлівасцьэмацыяналь-насць, ацэначнасць і агульназра-зумеласць

Агульнаўжываль-ныя словы, ацэнач-ная лексіка, гра-мадска-палітычная лексіка, метафа-рычнасць тэрмінаў, загадны лад дзеяслова

Газетна-публіцыстычны, радыётэ-лежурналісцкі, аратар-скі

Афі-цый-на-спра-вавы

Афіцыйныя дакументы, канцыляр-ская, юры-дычная і дыплама-тычная сферы

Інфарма-цыйная, пабуджа-льная рэгуляцыя афіцыйных зносін

Паслядоў-насць і дакла-днасць вы-кладу, аб’ек-тыўнасць ацэнак, стан-дартызацыя, адсутнасць эмацыяналь-насці

Абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцыляр-скія штампы, скла-даныя сказы

Уласна закана-даўчы, дыплама-тычны, афіцыйна-канцыляр-скі

Наву-ковы

Навука і тэхніка, навучальны працэс

Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлума-

чыць сут-насць з’явы, яе прычыны і пад.



Абстракт-насць, да-кладнасць, аб’ектыў-насць і аргу-ментаванасць

Агульнаўжывальныя словы, тэрміны; развітыя апавяда-льныя сказы, злуч-нікавая падпарад-кавальная сувязь

Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папуляр-ны, на-

вукова-тэхнічны



3. Гутарковы стыль, яго асаблівасці і падстылі
Гутарковы, або размоўны, размоўна-бытавы, стыль абслугоўвае сферу бытавых зносін і часцей выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення.

Ужываецца пры моўных зносінах з адной або некалькімі асобамі ў неафіцыйных абставінах, і, як правіла, у вуснай дыялагічнай форме. У пісьмовай форме выкарыстоўваецца ў тэкстах мастацкага стылю і асобных жанрах публіцыстычнага.

Тыповыя ўмовы, пры якіх адбываецца гутарка на бытавую тэму, – неафіцыйнасць і нязмушанасць, адсутнасць папярэдняга абдумвання, спантаннасць размовы. Гутарковая мова звязана з канкрэтным характарам мыслення, з патрэбамі штодзённых зносін, таму ў ёй шмат канкрэтна-бытавых слоў. Гутарковай мовай людзі выказваюць свае думкі, пачуцці, ацэнкі. У гутарцы выразна праяўляюцца адносіны аўтара да прадмета гаворкі, да суразмоўнікаў.

У гутарковым стылі ўжываюцца эмацыянальна-ацэначныя словы, пераважна простыя сказы, па мэце выказвання большасць пытальных і пабуджальных сказаў, клічных па інтанацыі, звароткі, простая мова ў форме дыялога, выклічнікі, часціцы. Для гутарковай мовы характэрна эліптычнасць, якая ў сінтаксісе выяўляецца праз разнастайнасць няпоўных сказаў, фрагментарнасць, пэўная самастойнасць частак сказа. Размоўцу даводзіцца на хаду падбіраць найбольш дакладныя і значныя ў камунікатыўным плане моўныя сродкі, папраўляць папярэдне сказанае.

Гутарковы стыль адрозніваецца ад іншых стыляў не толькі падборам моўных сродкаў, але і наяўнасцю пры размове жэстаў, мімікі, інтанацыі.

Гутарковы стыль у залежнасці ад мэт і ўмоў выступае ў дзвюх разнавіднасцях – размоўна-бытавым і размоўна-афіцыйным.

1. Размоўна-бытавы тэкст.

Маці іншы раз возьме ды скажа:

І чаму ты, дачухна, такая? Няўжо табе больш за ўсіх трэба? Свету белага не бачыш.

Затое, мамачка, лён які!

Маці адразу лагаднее.

Ох, і няўрымслівая! І ў каго ты такая ўдалася? (Паводле А. Ва-сілевіч).


2. Размоўна-афіцыйныя тэксты.

а) – Аднак з гэтым пытаннем усё. Як дамовіліся, – Сасноўскі лёгка ляпнуў далонямі па стале і звярнуўся да Максіма афіцыйна з прыкметнай нецярплівасцю занятага чалавека: – Што ў вас?



Максім пачаў расказваць пра маладых будаўнікоў, у якіх нарадзілася двойня.

Сасноўскі адразу зразумеў, што размова ідзе пра кватэру, і ўздыхнуў.

Слухайце, Карнач, а чаму вам не націснуць на свайго галаву?

На Кіслюка? Націснуў.

І што?

Дамовіліся, што… будзе выдзелена кватэра ў доме рачнікоў, з працэнтаў гарсавета.

Дык вы прыйшлі паведаміць мне гэтую радасную навіну? – спытаў Сасноўскі з іроніяй.

Потым я даведаўся, што кватэра перадаецца другому…

Каму?



Максім удыхнуў паветра і зірнуў на Ігнатовіча, прысутнасць якога была ў такі момант зусім непажаданая.

Вашаму сыну. (Паводле І. Шамякіна)


б) Некаторыя высокаадукаваныя таварышы больш хітра і дыпламатычна ўхіляліся ад калгаса. Наш паважаны пракурор таварыш Кляўкоў паставіў райкому ультыматум: ён, бачыце, згодзен, нават праяўляе ініцыятыву, але толькі ў адзін калгас – у Чкалава… А вядома, што Дубадзел працеу нядрэнна і няма патрэбы яго здымаць… Не можам мы, таварышы, ісці па лініі замены ўсіх старых старшынь… А ларчык проста адчыняўся, як кажуць… Пракурор некалі завёў справу на Дубадзела, справа аказалася ліпавая, райком не падтрымаў… Вось Кляўкоў і вырашыў забіць трох зайцоў: адпомсціць Дубадзелу, аднавіць свой прэстыж і калі ўжо ісці, то ісці ў лепшы калгас!..

Хлусня ўсё гэта! – не вытрымаў і крыкнуў з месца Кляўкоў. – Сукін сын ён, ваш Дубадзел! Нягоднік! Ад яго дзве калгасніцы нарадзілі і адна зноў цяжарная, сям’ю разбіў, а вы яго абараняеце. (Паводле І. Шамякіна)

І першы, і другія дыялогі характарызуюцца непадрыхтаванасцю, нязмушанасцю размовы, ужываннем няпоўных сказаў, экспрэсіўных сродкаў. Аднак другія тэксты адрозніваюцца пэўнай афіцыйнасцю, якая выражаецца ў ветлівай форме звароту на “вы”, па імені, па прозвішчы.

4. Агульная характарыстыка навуковага стылю
Навуковы стыль абслугоўвае навуковую дзейнасць грамадства і выкарыстоўваецца пераважна ў пісьмовай форме ў навуковай літаратуры – манаграфіях, артыкулах, дысертацыях, дакладах, рэфератах, анатацыях і інш.

Усе моўныя сродкі навуковага стылю накіраваны на тое, каб лагічна, дакладна і зразумела перадаць змест.

Прыкметы навуковага стылю – дакладнасць, абстрактнасць, лагічнасць і аб’ектыўнасць. Яны арганізуюць усе моўныя сродкі, якія фарміруюць навуковы стыль.

У межах навуковага стылю сфарміраваліся наступныя разнавіднасці (падстылі): 1) уласна навуковы; 2) вучэбна-навуковы; 3) навукова-інфарматыўны; 4) навукова-даведачны; 5) навукова-папулярны. Кожнаму падстылю ўласцівы свае жанры і індывідуальна-стылёвыя рысы.

Навуковы стыль мае адметныя лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.
Лексічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
Аснову навуковага стылю, як і іншых стыляў, складаюць агульналітаратурныя, стылістычна нейтральныя словы, або міжстылёвыя (словы, якія аднолькава свабодна выкарыстоўваюцца ў любым тыпе выказвання). Гэта лексіка з’яўляецца ядром тэксту любога стылю і складае найбольшую групу.

Пэўную частку лексікі навуковых тэкстаў складаюць агульнанавуковыя словы, якія ўжываюцца ў навуковых працах самых розных галін ведаў: гіпотэза, праблема, працэс, тэорыя, сістэма, абгрунтаваць, абумовіць, з’яўляцца, характарызавацца і інш. Сярод гэтых слоў вялікая колькасць іншамоўных: асіміляцыя, індэкс, асацыяцыя, працэс, аргумент.

Самую спецыфічную групу лексікі навуковых тэкстаў складаюць тэрміны – словы, спалучэнні слоў, якія групуюцца ў тэрміналагічныя аб’яднанні паводле пэўнай галіны навукі, тэхнікі і г.д.

Кожная навука, яе адгалінаванне, тэхніка валодаюць сваімі тэрмінамі. Узнікненне і функцыянаванне тэрмінаў абумоўлена развіццём навукі, тэхнікі, мастацтва. Тэрміналогія пастаянна папаўня-ецца новымі адзінкамі.

У навуковых тэкстах выдзяляюць яшчэ адзін адметны пласт: скарачэнні, абрэвіятуры, сімвалічныя і формульныя абазначэнні.
Марфалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
У тэкстах навуковага стылю выкарыстоўваюцца амаль усе часціны мовы, за выключэннем выклічнікаў.

У навуковых тэкстах менш ужывальныя дзеясловы. Пры гэтым большасць дзеясловаў-выказнікаў ужываецца ў форме 3-й асобы цяперашняга часу, бо абазначаюць не дынамічны стан у момант маўлення, а цяперашні час, пастаянны, надчасавы. Адсутнасць формаў 1-й і 2-й асобы звязана з непажаданай канкрэтызацыяй. Дзеясловы ў форме прошлага часу незакончанага трывання выкарыстоўваюцца для выражэння змены паслядоўнасці дзеяння, часавай паслядоўнасці.

Для навуковых тэкстаў характэрна ўжыванне аддзеяслоўных назоўнікаў на -анне (-янне), -энне (-енне), -ка, -цыя, -цце з абстрактным значэннем. Пры гэтым пераважае ніякі род гэтых назоўнікаў, бо ён найбольш адцягнена-абагульнены па сваім граматычным значэнні: развіццё, пасяленне, аперацыя, фарміраванне, падрыхтоўка.

У навуковых тэкстах самымі частотнымі з’яўляюцца абстрактныя назоўнікі: маса, бег, цеплыня, форма, рэчыва, нарыхтоўка, ачыстка і інш.

Прыметнікі ў навуковым стылі ўжываюцца надзвычай шырока, але як сродак пераважна класіфікацыйны, маюць інформацыйны характар, уваходзяць у склад устойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: валютныя аперацыі, падатковыя льготы, мятліца балотная, драўляная апока і г. д.

Пры дзеясловах-выказніках ўжываюцца займеннікі з адцягнена-абагульненым значэннем – ён, яна, яно, яны, мы. Займеннік я не выкарыстоўваецца ў навуковых тэкстах. Ён апускаецца або замяняецца займеннікам мы (“аўтарскае мы”, або “мы сціпласці”).

Дзеепрыметнік у беларускай мове, у параўнанні з рускай, ужываецца значна радзей ва ўсіх стылях мовы, што выклікана асаблівасцямі ўтварэння некаторых дзеепрыметнікаў. У беларускай мове лічацца ненарматыўнымі дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -уч- (-юч), -ач- (-яч-), прошлага часу з суфіксамі -ш-, -ўш-, залежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -ем-, -ім-, зваротныя дзеепрыметнікі. Аднак у навуковых тэкстах сустракаецца ўжыванне ненарматыўных дзеепрыметнікаў, што не адпавядае норме. Адзначаюцца ўтвораныя ад дзеепрыметнікаў на -уч- (-юч), -ач- (-яч-) прыметнікі: бягучы кошт, бягучы рахунак, вядучы прэзентацыі і г.д.

Спецыфікай навуковых тэкстаў з’яўляецца выкарыстанне адназоўнікавых прыназоўнікаў: у выпадку, у сувязі з, па меры, у выніку, у адпаведнасці з.


Сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
Спецыфіка навуковых тэкстаў выяўляецца і ў сінтаксісе.

З розных тыпаў сказаў па мэце выказвання часцей за ўсё выкарыстоўваюцца апавядальныя сказы, мэта якіх – паведамленне інфармацыі, што выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме. Пытальныя сказы ў навуковым стылі маюць сваю спецыфіку: часцей за ўсё яны надаюць адценне навукова-папулярнага выкладу ў пісьмовай форме.

Выкарыстоўваюцца ў навуковых тэкстах і рытарычныя пытанні з мэтай сканцэнтраваць увагу на якім-небудзь палажэнні, пэўнай думцы, аргуменце.

Сказы ў навуковых тэкстах у большасці двухсастаўныя, развітыя, ускладненыя. Характэрна і ўжыванне ўскладненых і складаных сінтаксічных канструкцый.

Пабочныя словы, канструкцыі ў навуковых тэкстах абмежаваны тымі, якія ўказваюць на адносіны паміж часткамі выказвання, а ўстаўныя словы і сказы нясуць дадатковыя звесткі, тлумачэнні, удакладненні, папраўкі.

Са складаных сказаў найбольш ужывальнымі з’яўляюцца складаназалежныя, што адпавядае патрабаванням доказна-лагічнага выкладу ў навуковых тэкстах.

У тэкстах навуковага стылю ўжываюцца і спецыфічныя сродкі міжфразавай сувязі (злучнікі і злучальныя словы): у той час калі, у сувязі з тым што, тым не менш, нягледзячы на тое што, па меры таго як і інш.

Для сувязі абзацаў выкарыстоўваюцца розныя сродкі: лексічныя паўторы, прыслоўі, прыслоўныя словы: тут, спачатку, пасля, вышэй, тады; указальныя і асабовыя займеннікі 3-й асобы.

Для сувязі частак тэксту выкарыстоўваюцца розныя сінтаксічныя канструкцыі: як ужо адзначалася, зразумела, што; відаць, што; неабходна заўважыць, што і інш.

Для ілюстрацыі сказанага прыводзім прыклады тэкстаў навуковага стылю.



1. Амерыканскі паласаты рак займае ў Нідэрландах усе вадаёмы. Тое ж самае адзначаецца ў Германіі, Францыі, Чэхіі, Польшчы, выяўлены рак і на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

З чым жа звязана такая імклівая экспансія амерыканскага віду ў водныя экасістэмы Еўропы? Напэўна, гэта абмоўлена некалькімі прычынамі.

Па-першае, стварылася спрыяльная сітуацыя пасля ракавай чумы, пачатак якой упершыню быў зафіксаваны ў 1860 годзе на тэрыторыі Паўночнай Італіі. Выкліканая грыбком, які паразітуе толькі на раках, яна знішчыла спрадвечныя пасяленні высакароднага, або шыракапальцага, рака – сучасніка мастадонтаў і мамантаў. У наступныя дваццаць гадоў ракавая чума дасягнула вадаёмаў Францыі і Германіі, а адтуль распаўсюджвалася па ўсёй Еўропе.

Паводле ўспамінаў сучаснікаў, гэта было страшнае відовішча. На берагі рэк і азёр у зборышчы сваіх больш дробных сабратаў выпаўзалі гіганты, зарослыя бура-зялёнымі водарасцямі. Пазней такі лёс быў наканаваны і даўгапальцаму раку.

Знішчэнне пагалоўя абарыгенных ракаў абумовіла свядомае перасяленне новага віду. Як выявілася пазней, паласаты амерыканец аказаўся ўстойлівым да ракавай чумы. Па-другое, яго паспяховае ўкараненне ў еўрапейскую фаўну звязвацца з вялікай экалагічнай пластычнасцю: прыстасаванасцю да недахопу кіслароду, рэзкіх змен тэмпературы, забруджанасці вадаёмаў.

Па-трэцяе, паласаты рак характарызуецца хуткім узнаўленнем пагалоўя. У спрыяльных умовах шчыльнасць яго пасялення дасягае прыкладна сямідзесяці экзэмпляраў на квадратны метр.

Такім чынам, прышэлец з Амерыкі мае шэраг адаптацыйна-біялагічных пераваг перад нашымі шыракапальцым і даўгапальцым ракамі.
2. Правы чалавека – гэта сістэма нормаў паводзін. Існуюць яны на стыку маралі і права.

З філасофскага пункту гледжання правы чалавека – гэта ўніверсальныя маральныя правы. Звычайныя правы, у адрозненне ад універсальных правоў, пароджаны канкрэтнай жыццёвай сітуацыяй, у якой знаходзіцца чалавек, яго статусам, становішчам у сістэме адносін паміж людзьмі. Напрыклад, глава сям’і мае маральнае права ведаць, што адбываецца ў яго доме.

Універсальныя маральныя правы не залежаць ад канкрэтных абставін і ўласцівыя любому чалавеку ў любой сітуацыі як неабходныя і мінімальныя кампаненты чалавечага гонару. Гэтыя правы вынікаюць з самой прыроды чалавека, і таму іх яшчэ называюць натуральнымі правамі. Чалавек валодае натуральнымі правамі ад нараджэння і незалежна ад таго, ці прызнаюцца яны непасрэдным акружэннем дадзенага чалавека і ці абараняюцца яны дзяржавай.

Уяўленні пра розныя правы і свабоды зараджаліся ў розных культурах і ў розныя эпохі як этычныя меркаванні. З часам гэтыя ўяўленні знаходзілі адлюстраванне ў прававых дакументах: кодэксах, дэкларацыях, канстытуцыях. У развітых сучасных грамадствах правы чалавека з’яўляюцца асновай дзейнага заканадаўства.

У гэтым плане адрозніваюць натуральнае і пазітыўнае права. Натуральнае права ёсць маральны мінімум, які неабходны для захавання грамадства. Пазітыўнае права выражана ў дзейным заканадаўстве. Патрабаванні натуральнага і пазітыўнага права могуць не супадаць. Дастаткова ўспомніць законы гітлераўскага і сталінскага рэжымаў, калі былі здзейснены шматлікія злачынствы супраць чалавечнасці. У гэтых умовах узнікае канфлікт натуральнага і пазітыўнага права: чаму падпарадкоўвацца – законам пісаным або законам найвышэйшым?

У сучасным свеце важнае паняцце метаправа. Метаправа – гэта агульныя правілы для ўладкавання прававых сістэм, іншымі словамі, гэта права для права. Такім чынам, правы чалавека становяцца метаправам.
1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка