Міністэрства культуры рэспублікі беларусь установа адукацыі



старонка1/7
Дата06.05.2016
Памер393 Kb.
#47526
  1   2   3   4   5   6   7


МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ»

ФАКУЛЬТЭТ ДЫЗАЙНУ І ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА

ПРАГРАМА, ПАТРАБАВАННІ

ДА  ЎСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ

І  КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ

РАБОТ АБІТУРЫЕНТАЎ

Мінск

2010



ФАКУЛЬТЭТ ДЫЗАЙНУ

І  ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА

Арганізацыя прыёмных іспытаў


Уступныя іспыты «Творчасць» праводзяцца ў тры этапы, кожны з якіх можа мець 1(адно) ці 2 заданні (у залежнасці ад накірунку спецыяльнасці і спецыялізацыі).

Абітурыенты факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дапушчаныя да іспытаў, заданні выконваюць:



па малюнку — алоўкам на белай паперы памерам 50х60 см;

па жывапісе — акварэльнымі, гуашавымі, тэмпернымі ці акрылавымі фарбамі на паперы памерам 50х60 см;

па кампазіцыі пры паступленні на СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ, накірункі спецыяльнасцей і спецыялізацыі:

  • «ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА»,

накірункі спецыяльнасці «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з керамікі)», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з шкла)».

Заданні 1 і 2. Фармат А-2.



  • «ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА»,

накірункі спецыяльнасці «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з тэкстылю)», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (касцюм)».

Заданні 1 і 2. Выконваюцца на белай паперы, нацягнутай на планшэт памерам 40х50 см.



  • «ДЫЗАЙН»,

накірунак спецыяльнасці «Дызайн (аб’ёмны)»;

накірунак спецыяльнасці «Дызайн (віртуальнага асяроддзя)»;

накірунак спецыяльнасці «Дызайн (прадметна-прасторавага асяроддзя)»,

спецыялізацыю «Экспазіцыйны дызайн»

Этап «Графічная кампазіцыя».

Заданне выконваецца ў адвольным фармаце. Дазваляецца прымяняць змешаную графічную тэхніку выканання з выкарыстаннем розных матэрыялаў (акварэль, гуаш, тэмпера і інш.), але без прымянення аплікацыі.

Этап «Аб’ёмна-прасторавая кампзіцыя».

Заданне выконваецца з аднатоннай, белай, паперы адвольнага фармату. Можна выкарыстоўваць розныя прыемы трансфармацыі паперы: надрэз, разрэз, згіб, адварот. Пры рабоце з паперай, для злучэння альбо фіксацыі элементаў у патрэбным становішчы, дазваляецца выкарыстоўваць тэхналогію склейкі (з дапамогай клею).


  • ДЫЗАЙН»,

накірунак спецыяльнасці «Дызайн (графічны)»

Заданне 1 (у колеры). Выконваецца графічнымі матэрыяламі (гуаш, тэмпера) на белай паперы, нацягнутай на планшэт памерам 50х60 см.

Заданне 2 (у чорна-белай гаме). Выконваецца графічнымі матэрыяламі (туш, чорная гуаш або тэмпера) на белай паперы, нацягнутай на планшэт памерам 50х60 см.


  • «ДЫЗАЙН»,

накірунак спецыяльнасці «Дызайн (камунікатыўны)»,

спецыялізацыю «Тэлерэклама»;

Заданне 1 (у колеры). Выконваецца графічнымі матэрыяламі (гуаш, тэмпера) на белай паперы, нацягнутай на планшэт памерам 50х60 см.

Заданне 2 (у чорна-белай гаме). Выконваецца графічнымі матэрыяламі (туш, чорная гуаш або тэмпера) на белай паперы, нацягнутай на планшэт памерам 50х60 см.


  • «ДЫЗАЙН»,

накірунак спецыяльнасці «Дызайн (аб’ёмны)»,

спецыялізацыю «Дызайн мэблі»;

накірунак спецыяльнасці «Дызайн (прадметна-прасторавага асяроддзя)»,



спецыялізацыю «Дызайн інтэр‘ераў»

Заданні 1 і 2. Выконваюцца графічнымі матэрыяламі на белай паперы, нацягнутай на планшэт памерам 50х60 см.


Спецыяльнасць

«ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА»

накірункі спецыяльнасці

«Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

(вырабы з керамікі)»

«Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

(вырабы з шкла)»


Уступныя іспыты «Творчасць» праводзяцца ў тры этапы:
1 этап — малюнак;
2 этап — жывапіс;
3 этап — кампазіцыя.

Праграма, патрабаванні і крытэрыі ацэнкі экзаменацыйных работ абітурыентаў

на этапе «МАЛЮНАК»

Агульныя патрабаванні
Абітурыент павінен валодаць:

  • здольнасцю да малявавання і навыкамі карыстання інструментарыем;

  • здольнасцю бачыць прапорцыі аб’екта малявання;

  • метадамі пабудовы прасторавай выявы на плоскасці.
Абітурыент павінен мець вопыт:

  • выканання лінейна-канструктыўнага, аб’ёмна-канструктыўнага, жывапісна-танальнага малюнка;

  • малявання складаных прасторавых аб’ектаў (нацюрморт);

  • малявання гіпсавых злепкаў галавы чалавека (антыкаў);

  • малявання жывой мадэлі з натуры (партрэт).

Праграма этапу прадугледжвае выкананне 1 (аднаго) задання.

Заданне 1. Малюнак галавы натуршчыка

(3 дні па 4 акадэмічныя гадзіны)

Матэрыял — папера, аловак. Фармат — 50х60 см.


Прыёмныя патрабаванні

  1. Кампазіцыя. Суразмернасць (маштабнасць) выявы ў фармаце аркуша. Выява не «ўціснута» ў аркуш і не «плавае» ў «прасторы» аркуша.

  2. Кропка ракурсу. Вызначэнне лініі гарызонту і напрамку (нахілу) асноўных восяў адносна апошняй.

  3. Прапорцыі. Вызначэнне вялікіх мас, суадносіны агульнага і яго частак паміж сабой, суадносіны франтальнай і бакавых плоскасцей.

  4. Святлацень. Перадача тонам формы і танальных суадносін элементаў выявы, святлатанальнай перспектывы.

  5. Канструктыўнасць. Уменне пры танальным вырашэнні формы не згубіць канструктыўную аснову мадэлі, асаблівасці канструктыўнай асновы, разуменне канструктыўнасці пры апрацоўцы формы.

  6. Характар мадэлі (падабенства). Выяўленне характэрных асаблівасцей мадэлі, вызначэнне вугла твару і яго авалу.

  7. Уменне «спрацаваць» дэталь, убачыць дробныя планы. Дэталь як спосаб рашэння першага плана. Адбор.

  8. Абагульненне. Арганізацыя дэталяў у адзінае цэлае, выяўленне галоўнага.

  9. Узровень валодання графічнай тэхнікай, уменне перадаць матэрыяльнасць аб’екта (гіпс, жывая мадэль).

  10. Пэўная ступень майстэрства.
Крытэрыі ацэнкі

Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).

10 балаў

Выкарыстана правільная методыка выканання малюнка. Праяўлены грунтоўная падрыхтоўка па прадмеце, навыкі малявання, культура валодання матэрыялам, аналітычнае мысленне, прыродны талент.



Па кожным параметры:

  1. выразная (арыгінальная) кампазіцыя;

  2. знойдзена кропка ракурсу, асноўныя восі намаляваны правільна.

  3. прапорцыі вызначаны дакладна;

  4. праяўлена глыбокае разуменне формы і веданне законаў святлотанальнай перспектывы;

  5. канструктыўнасць формы не страчана пры яе танальнай прапрацоўцы;

  6. дасягнута абсалютнае падабенства за кошт падкрэслення характэрных асаблівасцей мадэлі;

  7. малюнак дэталёва распрацаваны пры глыбокім аналізе першаснага і другаснага;

  8. праяўлена ўменне давесці работу да завяршэння, абагульнення, цэласнага гучання;

  9. у наяўнасці валоданне матэрыялам, графічнай тэхнікай;

  10. праца пераконвае вобразнасцю, дакладнасцю партрэтных характарыстык, матэрыяльнасцю выяўленых мадэляў.

9 балаў

Выкарыстана правільная методыка выканання малюнка. Праяўлены грунтоўная падрыхтоўка па прадмеце, навыкі малявання, культура валодання матэрыялам, аналітычнае мысленне, прыродны талент.



Па кожным параметры:

  1. выразная (арыгінальная) кампазіцыя;

  2. знойдзена кропка ракурсу, асноўныя восі намаляваны правільна.

  3. прапорцыі вызначаны дакладна;

  4. праяўлена глыбокае разуменне формы і веданне законаў святлотанальнай перспектывы;

  5. канструктыўнасць формы не страчана пры яе танальнай прапрацоўцы;

  6. дасягнута абсалютнае падабенства за кошт падкрэслення характэрных асаблівасцей мадэлі;

  7. малюнак дэталёва распрацаваны пры глыбокім аналізе першаснага і другаснага;

  8. праяўлена ўменне давесці працу да завяршэння, абагульнення, цэласнага гучання;

  9. у наяўнасці валоданне матэрыялам, графічнай тэхнікай; адчуваецца матэрыяльнасць выяўленых мадэляў;

  10. праяўлены добра развіты прыродны талент.

8 балаў

Правільнае выкананне экзаменацыйнай задачы, аднак малюнак недастаткова выразны. У цэлым работа мае завершаны характар.



Па кожным параметры:

  1. правільнае і бездакорнае кампазіцыйнае рашэнне;

  2. восі намечаны выключна дакладна;

  3. адносна натуры дакладна вызначаны прапорцыі прадметаў;

  4. перспектыўная пабудова грунтуецца на законах гэтай навукі;

  5. дакладнасць і выразнасць у лінейна-канструктыўнай пабудове;

  6. за кошт правільных танальных суадносін выяўлены аб’емна-пластычныя якасці натуры;

  7. малюнак дэталёва распрацаваны;

  8. праяўлена імкненне абагульніць малюнак, давесці да цэласнасці;

  9. у наяўнасці валоданне графічнай тэхнікай, адчуваецца матэрыяльнасць выяўленых мадэляў;

  10. праяўлены прыродны талент.

7 балаў

Заданне выканана па ўсіх патрабаваннях. Праяўлены грунтоўныя веды па прадмеце, навыкі малявання і падрыхтоўка. Прысутнічаюць нязначныя недахопы.



Па кожным параметры:

  1. кампазіцыя аркуша здавальняючая;

  2. кропка ракурсу знойдзена, асноўныя восі вызначаны дакладна;

  3. прапорцыі адпавядаюць мадэлі з невялікімі недакладнасцямі;

  4. праяўлена валоданне тэорыяў ценяў, форма распрацавана, вырашана танальная перспектыва;

  5. выяўлены канструктыўныя асаблівасці мадэлі;

  6. характар мадэлі пазнаецца, аднак невыразны;

  7. праяўлена спроба дэталёва распрацаваць форму;

  8. праяўлена імкненне абагульніць малюнак;

  9. матэрыяльнасць распрацавана недастаткова;

  10. праяўлены прыродны талент.

6 балаў

Заданне выканана. Праяўлены веды па прадмеце, навыкі малявання і падрыхтоўка. Прысутнічаюць недахопы і памылкі.



Па кожным параметры:

  1. кампазіцыя аркуша здавальняючая;

  2. кропка ракурсу знойдзена, асноўныя восі вызначаны дакладна;

  3. прапорцыі адпавядаюць мадэлі з невялікімі недакладнасцямі;

  4. праяўлена разуменне святлотанальнай перспектывы; распрацоўка формы недастаткова выразная;

  5. праяўлена разуменне канструктыўнай асновы формы, але недастатковы навык выяўлення;

  6. назіраецца падабенства, але недастаткова выразнае;

  7. праяўлена спроба дэталёва распрацаваць форму;

  8. праяўлена імкненне абагульніць малюнак;

  9. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  10. адпаведная здольнасць не выяўлена.

5 балаў

Узровень падрыхтоўкі недастатковы. Памылкі па асноўных патрабаваннях. Маюцца здольнасці да мастацкай дзейнасці.



Па кожным параметры:

  1. кампазіцыя аркуша здавальняючая;

  2. форма і пабудова мадэлі недакладныя;

  3. памылкі ў прапорцыях, недакладныя суадносіны частак і цэлага;

  4. валоданне святлотанальнай перспектывай недасканалае, форма распрацавана няўпэўнена, рыхла;

  5. недастатковы навык выяўленння канструкцыі;

  6. падабенства назіраецца, маюць месца памылкі;

  7. распрацоўка дэталяў недастаткова глыбокая, недасканалая, планы выяўлены слаба;

  8. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  9. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  10. адпаведная здольнасць не выяўлена.

4 балы

Узровень падрыхтоўкі недастатковы. Памылкі па асноўных патрабаваннях. Прыродны талент развіты слаба.



Па кожным параметры:

  1. бачанне кампазіцыі не развіта;

  2. форма мадэлі пабудавана са шматлікімі памылкамі;

  3. памылкі ў прапорцыях;

  4. не хапае навыку ўпэўненага фарміравання аб’ёму і прасторы; валоданне тонам недастатковае;

  5. канструктыўнасць у малюнку праяўлена слаба;

  6. падабенства мае аддалены характар;

  7. недастатковыя навыкі распрацоўкі дэталяў, слабое бачанне планаў;

  8. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  9. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  10. адпаведная здольнасць не выяўлена.

3 балы

Узровень падрыхтоўкі недастатковы. Грубыя памылкі па асноўных патрабаваннях. Але маюцца здольнасці і магчымасці для далейшага развіцця.



Па кожным параметры:

  1. кампазіцыя пабудавана недакладна; бачанне кампазіцыі не развітае;

  2. кропка ракурсу не знойдзена, суадносіны восяў маюць недакладнасці;

  3. прапорцыі не зусім дакладныя, дапушчаны скажэнні і памылкі;

  4. форма перададзена недакладна, слабае валоданне тонам;

  5. канструктыўнасць малюнка праяўлена недасканала, умоўна;

  6. падабенства прыблізнае, характар мадэлі выяўлены слаба і няўпэўнена, недакладна вызначаны вугал твару;

  7. недастатковыя навыкі распрацоўкі дэталяў, слабое бачанне планаў;

  8. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  9. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  10. адпаведная здольнасць не выяўлена.

1—2 балы

Узровень падрыхтоўкі недастатковы. Прыродны талент неразвіты. Грубыя памылкі па ўсіх пунктах патрабаванняў.



Па кожным параметры:

  1. выява размешчана ў аркушы неўраўнаважана, недакладна;

  2. пабудова выявы, суадносіны восяў маюць грубыя памылкі;

  3. прапорцыі не адпавядаюць мадэлі;

  4. валоданне тэорыяў ценяў недасканалае, альбо адсутнічае;

  5. адсутнічае разуменне канструктыўнасці;

  6. страчана падабенства, недакладна вызначаны вугал твару;

  7. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  8. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  9. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  10. адпаведная здольнасць не выяўлена.

Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцца.

Праграма, патрабаванні і крытэрыі ацэнкі экзаменацыйных работ абітурыентаў


на этапе «ЖЫВАПІС»

Агульныя патрабаванні
Абітурыент павінен валодаць:

  • здольнасцю ўспрымаць колеравыя і танальныя суадносіны;

  • тэхнікай і прыёмамі жывапісу і тэхналогіяй жывапісных матэрыялаў;

  • уменнем пабудаваць колеравую гаму выявы.
Абітурыент павінен мець вопыт:

  • пабудовы колерам прасторы на плоскасці;

  • выкарыстання колеру святла і ценю для стварэння формы;

  • выканання эцюда складанага прасторавага аб’екта (нацюрморт);

  • выканання эцюда жывой мадэлі (партрэт).

Праграма этапу прадугледжвае выкананне 1 (аднаго) задання.

Заданне 1. Нацюрморт з 3—4 бытавых прадметаў

(3 дні па 4 акадэмічныя гадзіны)

Матэрыял — акварэль, гуаш, тэмпера, акрылавая фарба.

Фармат — 50х60.

Прыёмныя патрабаванні

  1. Кампазіцыйнае рашэнне задання.

  2. Маштабнасць, разуменне кампазіцыйнага цэнтра.

  3. Уменне вызначыць вялікія колеравыя суадносіны, асноўныя танальныя кантрасты.

  4. Святлоценявая распрацоўка формы колерам, колер святла і ценю.

  5. Вызначэнне цёпла-халоднасці пры распрацоўцы формы.

  6. Прасторавасць. Выява планаў сродкамі жывапісу.

  7. Уменне распрацаваць дэталь у кантэксце цэлага.

  8. Каларыстычная цэласнасць работы.

  9. Узровень валодання абраным матэрыялам, тэхнікай выканання.

  10. Абагульненне, уменне давесці работу да цэласнага гучання.

  11. Пераканаўчае вобразна-мастацкае рашэнне работы.
Крытэрыі ацэнкі

Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).

10 балаў

Выкарастана правільная методыка выканання эцюда. Праяўлены грунтоўныя веды па прадмеце і культура валодання матэрыялам і інструментамі.



Па кожным параметры:

  1. бездакорнае кампазіцыйнае рашэнне, арыгінальнае прачытанне экзаменацыйнага задання;

  2. дакладна размеркаваны колеравыя і танальныя суадносіны, выяўлены асноўныя кантрасты;

  3. форма распрацавана адпаведна тэорыі ценяў; выява адпавядае характару аб’екта;

  4. праяўлена разуменне і добрае бачанне змены колеру па цёпла-халоднасці ў залежнасці ад асвятлення;

  5. выдатна перададзена прастора (нацюрморт), аб’ем (галава); разуменне колеравай перспектывы ў наяўнасці;

  6. прадметы і дэталі распрацаваны фактурна, упэўнена; пры гэтым не парушаецца адзінства выявы;

  7. работа згарманізавана па колеры і тону, выразна прачытваецца каларыт;

  8. праяўлены падрыхтоўка і вопыт валодання абраным матэрыялам, упэўненае валоданне інструментам;

  9. вызначаецца ўменне завяршыць работу, давесці яе да цэласнага выканання;

  10. прадэманстравана індывідуальнасць, прапанавана нестандартнае рашэнне экзаменацыйнай задачы; наяўнасць у абітурыента яркага прыроднага таленту, эстэтычнага густу.

9 балаў

Выкарыстана правільная методыка выканання эцюда. Праяўлены грунтоўныя веды і падрыхтоўка па прадмеце, навыкі і культура валодання матэрыяламі і інструментамі.



Па кожным параметры:

  1. бездакорнае кампазіцыйнае рашэнне, арыгінальнае прачытанне экзаменацыйнага задання;

  2. дакладна размеркаваны колеравыя і танальныя суадносіны, выяўлены асноўныя кантрасты;

  3. форма распрацавана адпаведна тэорыі ценяў; выява адпавядае характару аб’екта;

  4. праяўлена разуменне і добрае бачанне змены колеру па цёпла-халоднасці ў залежнасці ад асвятлення;

  5. выдатна перададзена прастора (нацюрморт), аб’ем (галава); разуменне колеравай перспектывы ў наяўнасці;

  6. прадметы і дэталі распрацаваны фактурна, упэўнена; пры гэтым не парушаецца адзінства выявы;

  7. работа згарманізавана на колеры і тону, выразна прачытваецца каларыт;

  8. праяўлены падрыхтоўка і вопыт валодання абраным матэрыялам, упэўненае валоданне інструментам;

  9. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  10. прадэманстравана індывідуальнасць, прапанавана нестандартнае рашэнне экзаменацыйнай задачы; наяўнасць у абітурыента яркага прыроднага таленту, эстэтычнага густу.

8 балаў

Выкарыстана правільная методыка выканання эцюда. Праяўлены грунтоўныя веды і падрыхтоўка па прадмеце, навыкі і культура валодання матэрыяламі і інструментамі.



Па кожным параметры:

  1. бездакорнае кампазіцыйнае рашэнне, арыгінальнае прачытанне экзаменацыйнага задання;

  2. дакладна размеркаваны колеравыя і танальныя суадносіны, выяўлены асноўныя кантрасты;

  3. форма распрацавана адпаведна тэорыі ценяў; выява адпавядае характару аб’екта;

  4. праяўлена разуменне і добрае бачанне змены колеру па цёпла-халоднасці ў залежнасці ад асвятлення;

  5. перададзена прастора ў асноўным за кошт колеравай перспектывы, аб’ёму надаецца недастаткова ўвагі;

  6. прадметы і дэталі маюць больш колеравую знакавасць, чым матэрыяльную вагу; адзінства выява не парушаецца;

  7. работа згарманізавана на колеры і тону, ярка прачытваецца каларыт;

  8. праяўлены падрыхтоўка і вопыт валодання абраным матэрыялам, упэўненае валоданне інструментам;

  9. праяўлена ўменне давесці работу да цэласнага выканання;

  10. пры недастатковай увазе да аб’емнасці і прадметнасці прадэманстравана індывідуальнасць (схільнасць да дэкаратыўнага жывапісу); праяўлена яркае бачанне колеру, прыродны талент.

7 балаў

Выкарыстана правільная методыка выканання эцюда. Праяўлены грунтоўныя веды і падрыхтоўка па прадмеце, навыкі і культура валодання матэрыяламі і інструментамі.



Па кожным параметры:

  1. бездакорнае кампазіцыйнае рашэнне, арыгінальнае прачытанне экзаменацыйнага задання;

  2. дакладна размеркаваны колеравыя і танальныя суадносіны, выяўлены асноўныя кантрасты;

  3. форма распрацавана адпаведна тэорыі ценяў; выява адпавядае характару аб’екта;

  4. праяўлена разуменне і добрае бачанне змены колеру па цёпла-халоднасці ў залежнасці ад асвятлення;

  5. перададзена прастора ў асноўным за кошт колеравай перспектывы, аб’ёму надаецца недастаткова ўвагі;

  6. прадметы і дэталі маюць больш колеравую знакавасць, чым матэрыяльную вагу; адзінства выява не парушаецца;

  7. праца згарманізавана па колеры і тону, выразна прачытваецца каларыт;

  8. праяўлены падрыхтоўка і вопыт валодання абраным матэрыялам, упэўненае валоданне інструментам;

  9. праяўлена ўменне завяршыць работу;

  10. адпаведная здольнасць не выяўлена.

6 балаў

Праяўлена добрая падрыхтоўка і грунтоўныя веды па прадмеце, навыкі валодання матэрыяламі і інструментамі. Наяўнасць эстэтычнага густу.



Па кожным параметры:

  1. кампазіцыйнае рашэнне адпавядае экзаменацыйнаму заданню;

  2. дакладна размеркаваны колеравыя і танальныя суадносіны;

  3. форма распрацавана адпаведна тэорыі ценяў; малюнак здавальняючы, але невыразны;

  4. праяўлена разуменне цёпла-халоднасці, ёсць спроба вырашыць форму ў адпаведнасці з цёпла-халоднасцю;

  5. прастора і аб’ем выяўлены недастаткова выразна;

  6. прадметы і дэталі не парушаюць адзінства выявы;

  7. праца каларыстычна згарманізавана;

  8. праяўлены падрыхтоўка і вопыт валодання абраным матэрыялам і інструментамі;

  9. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  10. адпаведная здольнасць не выяўлена.

5 балаў

Экзаменацыйнае заданне выканана. Праяўлена падрыхтоўка. Прысутнічаюць дробныя памылкі.



Па кожным параметры:

  1. кампазіцыйнае рашэнне адпавядае экзаменацыйнаму заданню;

  2. колеравыя суадносіны размеркаваны недакладна, танальныя — заганаў не маюць;

  3. форма распрацавана адпаведна тэорыі ценяў; малюнак здавальняючы, але невыразны;

  4. ёсць спроба вырашыць форму ў адпаведнасці з цёпла-халоднасцю;

  5. прастора і аб’ем выяўлены недастаткова выразна;

  6. прадметы і дэталі не парушаюць адзінства выявы;

  7. работа каларыстычна згарманізавана;

  8. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  9. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  10. адпаведная здольнасць не выяўлена.

4 балы

Экзаменацыйнае заданне выканана з недахопамі. Адчуваюцца недахоп ведаў і недастатковая практычная падрыхтоўка.



Па кожным параметры:

  1. кампазіцыйнае рашэнне пасрэднае;

  2. колеравыя і танальныя суадносіны ўзяты недастаткова дакладна;

  3. форма распрацавана адпаведна тэорыі ценяў, але малавыразна; малюнак недакладны, падабенстава не дасягнута;

  4. ёсць спраба разабраць выяву па цёпла-халоднасці;

  5. вырашэнне прасторы ўмоўнае;

  6. распрацоўка дэталяў прысутнічае але з парушэннем адзінства цэлага;

  7. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  8. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  9. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  10. адпаведная здольнасць не выяўлена.

3 балы

Экзаменацыйнае заданне выканана пасрэдна. Падрыхтоўка недастатковая, але здольнасць да мастацкай дзейнасці назіраецца.



Па кожным параметры:

  1. кампазіцыйнае рашэнне пасрэднае;

  2. колеравыя і танальныя суадносіны ўзяты прыблізна;

  3. форма распрацавана з заганамі; малюнак недакладны, падабенства страчана;

  4. разумення цёпла-халоднасці не назіраецца;

  5. прастора вырашана, але няўпэўнена, планы вырашаны недастаткова;

  6. ёсць спроба распрацоўкі дэталяў;

  7. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  8. узровень валодання матэрыялам і інструментам недастатковы;

  9. адпаведная здольнасць не выяўлена;

  10. адпаведная здольнасць не выяўлена.

2—1 балы

Узровень падрыхтоўкі недастатковы, альбо адсутнічае. Прыродны талент неразвіты. Грубыя памылкі па ўсіх параметрах. Страчана падабенства ў малюнку.



Па кожным параметры:

  1. кампазіцыйнае рашэнне негарманічнае, альбо пасрэднае;

  2. колеравыя і танальныя суадносіны ўзяты недакладна;

  3. адсутнічае разуменне пабудовы формы колерам альбо слаба праяўлена;

  4. разуменне і бачанне цёпла-халоднасці не праяўлена;

  5. колеравае рашэнне планаў прыводзіць да прасторавай блытаніны;

  6. адпаведная здольнасць не вызначана;

  7. адпаведная здольнасць не вызначана;

  8. адпаведная здольнасць не вызначана;

  9. адпаведная здольнасць не вызначана;

  10. адпаведная здольнасць не вызначана.

Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцца.

Праграма, патрабаванні і крытэрыі ацэнкі экзаменацыйных работ абітурыентаў


на этапе «КАМПАЗІЦЫЯ»


Праграма этапу прадугледжвае выкананне 2-х заданняў.

Заданне 1. Дэкаратыўна-плоскасная кампазіцыя

Фармат А-2.

Заданне 2. Дэкаратыўна-аб‘ёмная кампазіцыя

Фармат А-2.

Прыёмныя патрабаванні

  1. Кампаноўка праектнага эскіза ў фармаце.

  2. Каларыстычнае вырашэнне.

  3. Суадносіны дэталяў і цэлага.

  4. Правільнае выкарыстанне дэкору на форме.

  5. Ілюзорнасць графічнай падачы эскіза.

  6. Адпаведнасць праектнай ідэі пастаўленай задачы.

  7. Адпаведнасць праектуемага аб’екта зададзенай функцыі.

  8. Выбар мастацкага прыему ў адпаведнасці з праектнай ідэяй.

  9. Канструктыўнае вырашэнне, адпаведнае асаблівасцям матэрыялу.
Крытэрыі ацэнкі

Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).

10 балаў

Выкананне на высокім узроўні паводле ўсіх 9-ці крытэрыяў.



9 балаў

Выкананне на высокім узроўні 1—8 крытэрыяў, недастатковы ўзровень па 9-му крытэрыю.



8 балаў

Выкананне на высокім узроўні 1—7 крытэрыяў, недастатковы ўзровень па 8 і 9 крытэрыях.



7 балаў

Выкананне на высокім узроўні 1—6 крытэрыяў, недастатковы ўзровень па 7, 8, 9 крытэрыях.



6 балаў

Выкананне на высокім узроўні 1—5 крытэрыяў, недастатковы ўзровень па 6, 7, 8, 9 крытэрыях.



5 балаў

Выкананне на высокім узроўні 1—4 крытэрыяў, недастатковы ўзровень па 5, 6, 7, 8, 9 крытэрыях.



4 балы

Выкананне на высокім узроўні 1—3 крытэрыяў, недастатковы ўзровень па 4, 5, 6, 7, 8, 9 крытэрыях.



3 балы

Выкананне на адпаведным узроўні 1—2 крытэрыяў, недастатковы ўзровень па 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9 крытэрыях.



1—2 балы

Недастатковы ўзровень па ўсіх крытэрыях.







Каталог: files -> univer-docs -> bsartac -> admit2009
univer-docs -> Конкурс прахадны бал горад сяло лгф лясная гаспадарка 9
univer-docs -> Конкурс Прахадны бал Паўпрахадны бал Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы
univer-docs -> Конкурс человек на место Проходной балл
univer-docs -> Конкурс прахадны бал горад сяло лгф лясная гаспадарка 2
univer-docs -> Конкурс І прахадныя балы ў 2008 годзе факультэт культуралогіі І сацыяльна-культурнай дзейнасці
univer-docs -> Парадак прыёму ва ўстанову адукацыі “беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” на 2013 год
univer-docs -> Першы намеснік Міністра адукацыі
univer-docs -> Першы намеснік Міністра адукацыі
admit2009 -> Мастацкі факультэт
admit2009 -> Міністэрства культуры рэспублікі беларусь установа адукацыі


Поделитесь с Вашими друзьями:
  1   2   3   4   5   6   7




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка